Ордэн Белай Мышы

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Ордэн Белай Мышы

Шрифт:

Уладзімір Арлоў

ОРДЭН БЕЛАЙ МЫШЫ

Аповесці, апавяданні.

Ордэн Белай Мышы

У адной невялікай паводле эўрапейскіх сумераў канстытуцыйнай манархіі насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм'ера, аднаго шэфа службы бяспекі, аднаго міністра паліцыі, аднаго пракурора... У гэтай краіне быў адзін крымінальнік, адзін палітвязень і адзін палітуцякач. Адзін генерал камандаваў адным палкоўнікам, адным маёрам і адным капітанам. На ўліку ў адзіным прафсаюзе стаялі адзін будаўнік і адзін падрыўнік, адзін прафесар і адзін студэнт,

адзін акадэмік і адзін цалкам непісьменны грамадзянін. Такое становішча існавала абсалютна ва ўсіх сферах. У краіне меліся ў наяўнасці адзін алкаголік і адзін наркаман, адзін сутэнёр і адна прафесійная выляжанка, адзін хворы на СНІД і адзін хворы на пранцы. У суседстве з адным уладальнікам шыкоўнай вілы ў смеццевым кантэйнеры жыў адзін бесхацінец. Сярод этнічных мяншыняў перапіс зафіксаваў аднаго габрэя, аднаго татарына, аднаго паляка, адну асобу каўказскай нацыянальнасці, аднаго расейца і аднаго албанца. Сексуальныя мяншыні нічым не вылучаліся: на аднаго гомасексуаліста прыпадала адна лесбіянка. Адпаведныя службы трымалі на воку аднаго грамадзяніна, якога падазравалі ў педафіліі, а таксама аднаго таемнага заафіла. Гэткі самы баланс захоўваўся і сярод прадстаўнікоў творчых прафесіяў: краіну цалкам задавальнялі адзін кампазітар, адзін архітэктар, адзін мастак, адзін актор, адзін журналіст і адзін пісьменнік.

Варта зазначыць, што хадзілі глухія чуткі, нібыта ў гэтай краіне не заўсёды ўсё было ўладкавана так дасканала. Да прыкладу, казалі, быццам калісьці ва ўніверсітэце некалькі прафесароў чыталі лекцыі некалькім студэнтам, якім аднойчы заманулася разам са сваімі выкладчыкамі зачыніцца ў аўдыторыі і скласці бунтоўніцкую петыцыю. Але гэта ўжо іншая гісторыя. А наша адбывалася ў краіне, дзе ўсіх, паўтараю, было па адным, і гэтую акалічнасць неаспрэчна засведчылі сакрэтныя рэляцыі, таемна праслуханыя размовы, зробленыя схаванай камерай здымкі, перлюстраваныя лісты ды іншыя пісьмовыя, аўдыя- і відэа-матэрыялы, на аснове якіх аўтар і рэканструяваў падзеі.

Адзін раз на дзень з дакладам да караля з'яўляўся шэф службы бяспекі - невысокі таўстун з вусікамі і бародкай-эспаньёлкай, які больш нагадваў не чалавека сваёй суровай прафесіі, а лекара, што мае прыбытковую практыку і схільнасць да эпікурэйства.

З ранішняга дакладу нязменна вынікала, што ў краіне пануе стабільнасць і адбываюцца выключна пазітыўныя працэсы. А менавіта: растуць аб'ёмы вытворчасці, адукацыйны ўзровень і спажыванне карысных для народа прадуктаў харчавання (у тым ліку алкаголю), а таксама няўхільна паўзе ўгору паказчык нараджальнасці, ад якой (што надзвычай важна ў справе стабільнасці) не адстае і смяротнасць.

Кароль зазвычай спыняў шэфа бяспекі, не даслухаўшы. Але аднаго разу звыклы парадак быў парушаны.

Рэч у тым, што адзіны ў краіне ювелір нарэшце вырабіў на замову манарха адзіны ордэн, каб каралеўства займела і аднаго кавалера найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды.

Узнагарода называлася ордэнам Белай Мышы I ступені. Убачыць нешта незвычайнае ў такой назве мог толькі іншаземец, зусім не абазнаны ў мінуўшчыне гэтае краіны, бо ад школьных гадоў кожны яе грамадзянін ведаў, што мыш - старажытны сімвал тутэйшай дзяржаўнасці. Гістарычныя крыніцы сведчылі, што выява грызуна з вострай пыскаю і доўгім хвастом з'явілася на дзяржаўным гербе болей за пяцьсот гадоў таму, за часамі ўладарання аднаго з далёкіх і найвыбітнейшых продкаў цяперашняга манарха, які ўсе свае ўказы нязменна завяршаў традыцыйнай формаю: «а таксама сядзець усім ціха, як мыш пад венікам». Адзінае, што змянілася ў дзяржаўным гербе за пяць стагоддзяў, - гэта колер. Старажытная шэрая мыш пакрысе святлела і ўжо ў мінулым стагоддзі набыла шляхетны белы колер, што ў геральдыцы, як вядома, адпавядае срэбру і азначае чысціню, дабро і незалежнасць.

Ордэн ляжаў перад каралём на пурпуровай ядвабнай падушачцы і вясёлкава

ззяў усімі сваімі эмалямі і дыяментамі.

Кароль паводле даўняй завядзёнкі не даслухаў даклада, але не адправіў свайго візаві далей мацаваць бяспеку, а запытаўся, каго той бачыць кавалерам найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды. Шэф галоўнай службы краіны колькі разоў пакратаў эспаньёлку, што магло азначаць лёгкую збянтэжанасць. Стары надзейны паплечнік манарха, пэўна ж, ведаў, хто заслугоўваў ордэна нязмерна больш за ўсіх астатніх, аднак вырашыў перамаўчаць.

А кароль або яшчэ не вызначыў найбольш заслужанага кандыдата, або сумняваўся, бо ўважліва праглядаў спіс сваіх падданых. У глыбокім одуме ён нават ссунуў сызвалоснік, і яго плех заблішчэў у промнях ранішняга сонца, хоць і не так зырка, як ордэн. Трэба, карыстаючыся момантам, зацеміць, што кароль, неўважаючы на згаданы плех, быў чалавек яшчэ досыць малады, павабны і поўны сілаў. Ён рэгулярна гуляў у тэніс і, надзеўшы дзеля скідвання вагі бронекамізэльку, бега трушком вакол сваёй рэзідэнцыі.

Нарэшце кароль адарваў вочы ад паперы і ўголас падумаў:

– А што калі мы ўзнагародзім нашага пісьменніка?

Шэф бяспекі зноў пакратаў бародку. Аднак цяпер сітуацыя набыла канкрэтнасць, якую ён любіў і ў якой пачуваўся, як вугор у росным ранішнім гаросе.

– Гэта выдатная кандыдатура, ваша вялікасць, - сказаў уладальнік эспаньёлкі.
– Але...

Кароль ускінуў брыво і атрымаў цвёрды працяг:

– ... у нас у краіне няма ніводнага чытача.

– Сапраўды?
– не даў веры манарх. Ён зноў палез у спіс і знайшоў там аднаго астролага, аднаго канібала, аднаго чарнасоценца і аднаго чукчу, а вось чытача сапраўды не было.

Але жыхары краіны нездарма лічылі, што каралеўскае меркаванне цяжка пахіснуць.

– А чаму ты думаеш, - пачуў шэф бяспекі, - што гэта істотна? Мы ж збіраемся ўзнагародзіць пісьменніка, а не чытача. І потым сам пісьменнік, пэўна ж, чытае свае творы. Прынамсі, у той час, калі іх піша.

Шэф бяспекі зірнуў на ордэн і зноў перамаўчаў.

– Сёння я запрашаю пісьменніка на вячэру, - сказаў кароль.

Увечары кароль і пісьменнік сядзелі адзін насупраць аднаго за вытанчана сервіраваным сталом. Яны былі прыкладна аднаго веку, дзесьці паміж сарака і пяццюдзесяццю гадамі, у пары мужчынскага росквіту, але калі кароль меў каштанавы сызвалоснік, то пісьменнік - натуральную шыкоўную фрызуру такога ж колеру, хоць ужо і кранутую высакароднай сівізною.

У барокавым інтэр'еры залі для вячэраў з блізкімі гасцямі роўна гарэлі ў старадаўніх срэбных кандэлябрах вялікія свечкі з няўлоўным тонкім водарам. Камін дыхаў духмянай цяплынёю, а побач, на зграбнай мармуровай кансолі, чакаў свайго ўладальніка ордэн Белай Мышы.

Утульнасці дадавала і прысутнасць маладой прыгожай жанчыны, якая таксама сядзела за сталом, але не поруч з каралём і пісьменнікам, а воддаль - так, што магла і чуць размову і губляць яе нітку, калі б гаспадар з госцем прыцішылі галасы. Густыя кучаравыя агнёва-жарыя валасы жанчыны, якія вольна падалі на аголеныя плечы, дзівосным чынам спалучаліся з глыбокім аквамарынам вачэй, прыводзячы на памяць гераіняў Гофмана і Праспера Мерымэ. Кароль дыпламатычна называў жанчыну «гаспадыняй», і пра яе сапраўдны статус заставалася толькі здагадвацца, прымаючы пад увагу тую акалічнасць, што манарх ужо колькі гадоў быў удаўцом.

– Я спадзяюся, ты падаруеш мне свае апошнія кнігі, - сказаў кароль.

У звароце да пісьменніка на «ты» не было нічога абразлівага, бо кароль называў на «ты» ўсіх падданых і да ягонае завядзёнкі даўно прывыклі, як прывыклі да традыцыйных у гэтай краіне летніх неўраджаяў і зімовае хлюпоты.

– Не, ваша вялікасць, не падарую, - адказаў пісьменнік, з асалодаю дапіваючы келіх бардоскага.

– Чаму?
– непарушна пацікавіўся кароль і даў пахолку знак напоўніць пісьменніку келіх.

Комментарии:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Я знаю твою тайну

Ольховская Вероника
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я знаю твою тайну

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6