Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Я сказаў: «на палубе». Гэты выраз належаў алмазаздабытчыку і мог ускосна сведчыць, што той зарабляў на жыццё і на сваіх жанчын не толькі пошукам алмазаў у якуцкай вечнай мерзлаце, але і насамрэч хадзіў у мора. У такім разе захоўваць на палубе раўнавагу ў штармавую непагадзь яму, з ягонымі двума метрамі, было, відаць, няпроста. Але гэты адносны недахоп кампенсавала атлетычная постаць і моцныя доўгія рукі, чый энергічны поціск, аднак, нязменна выклікаў прыступ гідлівасці: слізкавата-вільготная далонь нараджала адчуванне, што ў руку ўсунулі жабу-рапуху.

Як выглядае, жанчыны пакутуюць ад гідлівасці значна меней. Лысая галава-яйка таксама не была прыкметнай перашкодаю

на шляху да жаночых сэрцаў, тым больш яе гаспадар сачыў за сабой, ходзячы ў модных гарнітурах і не забываючы пра парфуму. У выбары жанчын ён не любіў паўтарэнняў і кожны раз прыводзіў з сабой новую. Прыгажуняў сярод іх мы не заўважалі, але і страхотлівых стварэнняў, па-мойму, ніколі не траплялася.

Быў зарэгістраваны выпадак, калі ён, пакінуўшы кавярню з адной спадарожніцай, перад закрыццём пасадзіў за столік іншую, а сам, нефанабэрліва падміргнуўшы мне, весела гукнуў бармена: «Гэй, на палубе!»

«Цыган дома не крадзе», - чуў я некалі ад бабулі. Алмазаздабытчык быў падобны да цыгана, як я - на далай-ламу, аднак бабуліны словы мелі да ягоных паводзінаў несумнеўнае дачыненне. Ён не зрабіў і кволай спробы хоць раз завязаць размову з якой-небудзь самастойнай наведніцай кавярні. Да ўсіх іх, асабліва да тых, чые твары былі яму знаёмыя з ранейшых візітаў, ён ставіўся падкрэслена ветліва, але нават без намёку на мужчынскую ўвагу.

Выключэнне складала парачка лесбіянак, што кідала нашаму лавеласу выклік ужо самім фактам існавання жаночых істотаў, якія ўмелі абыходзіцца без лысых, вусатых, барадатых і ўсіх астатніх прадстаўнікоў іншае паловы чалавецтва. Натыкнуўшыся позіркам на лесбіянак, уладальнік галавы-яйка не мог схаваць калючай уквеленасці і спяшаўся запіць яе глытком каньяку. Напрошвалася думка, што ён знойдзе падтрымку ў міліцыянта, ды той успрымаў жаночую парачку якраз надзвычай талерантна і толькі часам мройліва мармытаў сабе пад нос: «Вось бы з дзвюма адразу, бля».

Лесбіянак мы сустракалі ў свой кожны прыход, з чаго вынікала, што гэтыя бландзінкі - танклявая, з нервовым артыстычным тварам, у якім падтэксту было болей, чым самога тэксту, і крышачку паўнейшая, з выдатна прамаляванай постаццю і шырока расплюшчанымі даверлівымі шэрымі вачыма - бывалі ў кавярні ледзьве не штодня. Нас вабіў іхні загадкавы свет, аб якім дазвалялі адно здагадвацца скупыя вонкавыя праявы: пераплеценыя на стальніцы пальцы; раптоўныя, па-птушынаму лёгкія пацалункі, якімі танклявая зрэдзьчас адорвала сяброўку; тонкія залатыя пярсцёнкі, якія абедзьве насілі на правай руцэ.

Алкаголь уздзейнічаў на іх па-рознаму. Танклявая пачынала безупынна смаліць цыгарэты, яе твар змрачнеў, і на яго клаўся цень драпежлівасці. Аднаго разу яна спалатнела, нібыта з яе выпусцілі палову крыві, і, задыхаючыся, кінула каханцы колькі фразаў, а потым так упілася ёй вострымі малінавымі пазногцікамі ў тыльны бок далоні, што шэравокая гучна ўскрыкнула ад болю. Мы вырашылі, што назіраем сцэну рэўнасці, і, не абмяжоўваючыся канстатацыяй, паспрабавалі ўнікнуць у сітуацыю глыбей. Памятаеш, нас займала пытанне: здатныя лесбіянкі раўнаваць да мужчын ці гэта ў іх сістэме каштоўнасцяў - нявартая ўвагі драбніца накшталт дожджычку за вакном?

Скульптар-кераміст Коля не паспеў набраць той сумы балаў, якая дала б яму права перайсці ў разрад заўсёднікаў. Ягоная рэдкая для трыццаці з гакам гадоў светлая бародка над жураўлінай шыяй, дзе матляўся вузел нясвежай стракатай касынкі, аздобіла інтэр'ер кавярні ўсяго двойчы.

У свой другі візіт Коля запрасіў нас на гасціны. Ён жыў з бабуляю на цяністай вуліцы ў пабудаваным палоннымі немцамі двухпавярховым

доме. Адзін з пакояў прасторнай занядбанай кватэры на першым паверсе быў ператвораны ў майстэрню і адначасова ў спальню з шырокай канапаю, якую гаспадар называў сексадромам.

Мы выпілі каньяку, і Коля паклікаў мяне на кухню, дзе змоўніцкім тонам паведаміў, што мы з табой можам заняцца на ягонай канапе любоўю, але з адной умоваю: альбо ён, Коля, будзе назіраць за намі ў вакно, альбо праз нейкі час знячэўку зойдзе ў пакой. «Чыста прафесійная цікавасць, стары», - ужо няўпэўнена варочаючы языком, патлумачыў Коля.

Не, пра паэта я не забыў, як памятаю і тое, што ты прадказала ягонае з'яўленне, заўважыўшы, што ў такой мясціне павінен бываць хоць адзін прызнаны ці, лепей, непрызнаны паэт. Тваё прароцтва матэрыялізавалася ў абліччы дыстрафічнага юнака ў акулярах і атрутна-жоўтым швэдры. Лесбіянкі адгарадзіліся ад паэта ледзянымі ўсмешкамі і проста не пусцілі за свой столік, таму першымі слухачамі наканавана было стаць нам. Ад празмернага хвалявання ў паэта мутнелі шкельцы акуляраў. Выпадак быў безнадзейны, як спроба датэлефанавацца да самога сябе. Мы прапанавалі юнаку лікёру; успрыняўшы гэта як пахвалу, ён так распусціў пёры, што, калі я зноў пайшоў да стойкі, намерыўся прызначыць табе спатканне.

Я думаю, што калі б кавярня прызнала паэта, ён насуперак усяму стварыў бы нешта больш значнае за вершыкі, здольныя нарадзіць адну-аднюткую асацыяцыю з вадзяністымі парасткамі ў падвальным закутку. Аднак кавярня не прыняла яго, і паэт знік гэтаксама раптоўна, як і з'явіўся.

Другім пасланцом літаратурнага свету, што аднойчы, расплюхаўшы каньяк, палез да мяне з мядзведжымі абдымкамі, стаўся знаёмы празаік, у якога пасля чарговае жаніцьбы пачаўся мядовы месяц. Пералічыўшы свае мужчынскія дасягненні заадно з колькасцю і маркамі выпітых напояў, ён абвясціў, што піша апавяданне, якое нарэшце адкрые ў нашай літаратуры жанр эратычнае прозы. Першы сказ быў ужо гатовы: «Пад'езд прапах спермай». Я асцярожна параіў замяніць пад'езд на кватэру. «Пад'езд прапах спермай», - з націскам на першае слова абражана паўтарыў празаік, выцадзіў каньяк і не развітаўшыся ляпнуў дзвярыма.

Значна глыбейшы след пакінулі глуханямыя.

Яны трапілі ў кавярню, ратуючыся ад дажджу, і, паколькі кампанія самых юных наведнікаў адсутнічала, апынуліся за іх столікам. Дзіўная рэч, я не магу ўзнавіць у памяці іх рысаў, апрача таго, што яе твар - у параўнанні з ягоным, прыгожым і адухоўленым - напачатку здаўся мне грубавата-вульгарным.

Мы не адразу змецілі, што яны размаўляюць рукамі, а калі заўважылі, дык праз хвіліну ўжо былі перакананыя: гэта - закаханыя. І нашы з табой рукі любілі пагаварыць на сваёй мове, але іх лексічны запас здаваўся нам вялікім толькі да таго вечара.

Сапраўды, твары зараз захінутыя ад мяне туманам, а вось рукі... рукі я гатовы намаляваць: яго вузкую далонь з выцягнутымі пальцамі, кожны з якіх быццам бы меў на фалангу болей, і яе маленькую авальную далоньку з карантышкам-мезенцам. Гэтыя рукі выпраменьвалі такую пяшчоту, што хацелася адвесці позірк - нібы падглядваеш за нечым інтымным, прызначаным для дваіх.

Мы крыху паспрачаліся на тэму: як яны клічуць адно аднаго па імені і як - калі мы завём іх глуханямымі - называюць нас, тых, у каго слых і мова ў парадку. У мяне бліснула ідэя ўзяць нататнік і асадку і пазнаёміцца з навічкамі: напісаць, што яны нам спадабаліся, даведацца імёны, потым запытацца яшчэ што-небудзь, напрыклад, на якой мове яны гавораць сваімі чуйнымі рукамі і ці існуе наогул такі панятак, як «глуханямая» беларуская мова.

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Последняя из забытого рода

Властная Ирина
1. Последняя из забытого рода
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя из забытого рода

Курсант. На Берлин

Барчук Павел
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант. На Берлин

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25