Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Па слядах Купалы і Коласа

Чыгрын Сяргей

Шрифт:
І я рады, што зразумеў: З гэтай радасцю — не таіцца, Што я шчасце вялікае меў Па-над Шчараю нарадзіцца!..

Упершыню са сваім знакамітым земляком я сустрэўся ў Мінску на філфаку ў 1980 годзе. Я, як і многія мае аднакурснікі, запісаліся да яго ў літаратурнае аб’яднанне “Узлёт”. Не часта адбываліся пасяджанні літаб’яднання, але калі яны былі, то праходзілі даволі цікава, весела, актыўна. І Алег Антонавіч нас адразу запамінаў, ведаў і шанаваў.

Да мяне старастай літаб’яднання была паэтка-студэнтка

Ала Канапелька. А потым, калі Ала скончыла філфак, Алег Лойка прызначыў мяне. Хлопцы нават жартавалі: “Слонімцы літаратуру хочуць узяць пад свой кантроль”. Іншыя называлі мяне вядомым лойкіным радком “Юнак быў з-пад Слоніма родам…”. Тым не менш, ніхто за гэта ў крыўдзе не быў. Літаб’яднанне актыўна працавала, а ў 1985 годзе “узлётаўцы” выдалі свой чарговы паэтычны зборнік “Вусны”.

Быў 1984 год. На філфаку сустрэў мяне Алег Антонавіч і кажа: “На наступным тыдні будзе пасяджэнне “Узлёту” напішы аб’яўку і вывесі на другім паверсе (мы тады вучыліся на Чырвонаармейскай вуліцы, 6). І я “выканаў” просьбу прафесара. Напісаў: “У такі дзень і час адбудзецца пасяджэння літаратурнага аб’яднання ”Узлёт”. Запрашаюцца паэты і празаікі, якія пішуць і думаюць па-беларуску”.

Вечарам да мяне ў пакой інтэрната прыбягае вахцёр і кажа, што прафесар Лойка тэлефануе і хоча тэрмінова са мной пагутарыць. Я бягу на першы паверх, падымаю трубку і чую голас Алега Антонавіча: “Сяргей, калі ты пісаў гэтую аб’яву, чым ты думаў — галавой ці іншым месцам?”. “Галавой!”, — адказваю. “Не думаю, што галавой, — сказаў прафесар і паклаў трубку. Нічога не зразумеўшы, я пайшоў у свой пакой. Толькі потым я даведаўся, што Алега Антонавіча па змесце аб’явы выклікалі ў дэканат ці ў рэктарат і зрабілі заўвагу. А ён папярэдзіў мяне. Бо ў тыя 1980-я гады радок “запрашаюцца паэты і празаікі, якія пішуць і думаюць па-беларуску” “пах” нацыяналізмам. У апошнія гады жыцця, калі Алег Лойка жыў у Слоніме, я яму прыгадаў гэты студэнцкі факт. Алег Антонавіч сказаў: “Ей Богу, Сяргей, не памятаю…”.

У 1982 годзе прафесар Лойка выдаў у Маскве ў серыі “ЖЗЛ” кнігу “Янка Купала”. Гэта была першая кніга напісаная беларусам пра беларуса і выдадзеная ў вядомай расійскай серыі, якую заснаваў Максім Горкі яшчэ ў 1933 годзе. Пасля выхаду кнігі, у актавай зале філфака БДУ адбылася яе прэзентацыя. Зала была паўнюткая студэнтамі і выкладчыкамі. Прафесар Сцяпан Александровіч выступіў з вострай крытыкай кнігі, усе астатнія выступоўцы яе хвалілі і віншавалі Алега Антонавіча. Пазней я запытаўся ў свайго земляка: а чаму ваш сябра і калега так крытычна аднёсся да выдання кнігі? Алег Лойка адказаў: “Сцяпан Хусейнавіч хацеў у Маскве выдаць адначасова кнігу і пра Якуба Коласа. Але Маскве тэкст той кнігі не спадабаўся. Вось ён і зазлаваў”.

Прадмову да кнігі Алега Лойкі напісаў Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Прадмова была невялікая, але важкая. У ёй Іван Пятровіч адзначыў, што “кніга ёсць, — гістарычна дакладная, праўдзівая, шчырая”.

Супраць выдання кнігі Алега Лойкі пра Янку Купалу ў Маскве была і пляменніца Янкі Купалы Ядзвіга Юліянаўна Раманоўская. Па словах Алега Лойкі, у 1981 годзе яна паехала ў Маскву, завітала ў выдавецтва “Молодая гвардия” і прасіла, каб не выдавалі кнігу Алега Лойкі пра Янку Купалу. “Лойка, — казала Раманоўская, — кулак, памешчык, у яго было шмат зямлі на Слонімшчыне. А цяпер ён з’яўляецца членам польскай “Салідарнасці”. Кнігу такога чалавека ў Маскве выдаваць нельга”. Але кніга выйшла. Наклад яе тады быў 150 тысяч экземпляраў. Тым не менш, купіць у Беларусі кнігу было немагчыма. Толькі праз 16 гадоў Алег Лойка мне яе падпісаў у Слоніме: “Майму земляку

і філфакаўцу Сяргею Чыгрыну, што Купалаўскімі сцежкамі крочыць. Поспехаў і шчасця! Алег Лойка, .”.

Калі Алег Лойка жыў у Слоніме, я вельмі часта яго наведваў. З ім можна было гутарыць бясконца, гутарыць на ўсе тэмы. Мне здаецца, што побач з Алегам Антонавічам я скончыў два філалагічных факультэта. Неяк я спытаў у яго: а які ганарар вы атрымалі за маскоўскае выданне кнігі пра Янку Купалу? Алег Антонавіч сказаў: “Сорак тысяч савецкіх рублёў”. О, гэта былі вялікія грошы на той час! Калі груба іх перавясці ў даляры, то атрымаецца — больш за сорак тысяч амерыканскіх даляраў. “Я быў тады самым багатым беларускім пісьменнікам. Грошай нікому не шкадаваў: даваў ці пазычаў пісьменнікам, сябрам…”, — прызнаваўся Алег Антонавіч.

У Слоніме ў апошнія гады жыцця Алегу Лойку жылося цяжка, але пісалася лёгка. Хвароба яго даймала. Але, калі я да яго прызджаў, — ён радаваўся, ажываў, усміхаўся. Алег Антонавіч адказваў на ўсе мае пытанні. Найбольш я ў яго пытаўся пра Янку Купалу і Якуба Коласа. Гэта з яго вуснаў я даведаўся, што Янка Купала першы заўважыў і ацаніў талент Канстанцыі Буйло. Калі Купала быў рэдактарам “Нашай Нівы”, да яго ў кабінет часта заходзіла Канстанцыя. Дарэчы, яна была тры разы замужам, па пашпарту – значна маладзейшая, бо мяняла гады. Купала быў у яе закаханы і нават паэтку цалаваў. У 1914 годзе ў друкарні Марціна Кухты выйшаў яе першы паэтычны зборнік “Курганная кветка”, адрэдагаваны Янкам Купалам.

Алег Антонавіч пра Купалу і Коласа мог распавядаць гадзінамі. Ён казаў, што Янка Купала і Якуб Колас былі добрымі сябрамі. Хаця паміж імі здаралася рознае. Жонка Якуба Коласа – Марыя Дзьмітрыеўна была даволі багатай жанчынай, ідэальнай, інтэлігентнай мяшчанкай, вельмі выхаванай, хатняй, адданай мужу. Яна кахала Якуба Коласа. І Якуб Колас яе кахаў. Але падчас вайны, калі песняр апынуўся ў Ташкенце, ён моцна закаўся ў перакладчыцу Сомаву з Санкт-Пецярбурга. Колас прысвяціў ёй цэлы цыкл вершаў “Ташкенцкая торба”. Гэты цыкл не апублікаваны да сённяшніх дзён. Толькі пару вершаў з гэтага цыкла трапілі ў друк…

З вуснаў Алега Лойкі я таксама даведаўся і гэтыя факты з жыцця нашых песняроў.

***

Уладзіслава Францаўна аднойчы выгнала са свайго дому Бэндэ і Паўліну Мядзёлку. Але пасля з Паўлінай Мядзёлкай яна была ў добрых адносінах. Уладзіслава Францаўна ведала, што Мядзёлка супрацоўнічае з КДБ. Праз яе Мядзёлка атрымлівала ўсю інфармацыю пра Янку Купалу.

***

Янка Купала не прыняў кастрычніцкі пераварот у Расіі ў 1917 годзе. Ён марыў пра рэвалюцыю нацыянальную. Аб гэтым ён казаў на сваёй вечарыне, прысвечанай 15-годдзю літаратурнай творчасці ў 1920 годзе: “З квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю, пойдзем усё наперад і наперад пад сьвятым сьцягам вольнай Беларусі. Змагайся й стань вольным, беларускі народ!”.

***

26 лютага 1932 года газеты “Беларускі звон” і “Беларуская крыніца” змясцілі некралогі на Янку Купалу і прэзідэнта Беларускай акадэміі наук Усевалада Ігнатоўскага. Калі Янка Купала прачытаў некралог пра сябе, ён адразу напісаў: “Што гэта знача? Гэта знача паказаць па-правакатарску сваім чытачам, што ў краіне Саветаў нялёгка жывецца нават пісьменнікам”. А на пытанне, чаму ён ходзіць неяк бокам, Купала адказаў: “Выразалі савецкі апендыцыт”.

***

Поделиться:
Популярные книги

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Каратила

Поповский Андрей Владимирович
Детективы:
боевики
6.50
рейтинг книги
Каратила

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3