Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Па слядах Купалы і Коласа

Чыгрын Сяргей

Шрифт:

“1. Ліра песняра не маўчыць, а адгукаецца на найважнейшыя падзеі гэтае сучаснасці; а калі адгукаецца яна не так часта, як гэтага нам хацелася б, то ў гэтым пункце мы павінны памятаць, што маем дачыненне з мастацтвам, г. зн. такой катэгорыяй, якая не падлягае матэматычным вымерам і якая пакуль што не жыве паводле календара, хоць бы нават савецкага.

2. Літаратурныя выступленні песняра не былі дысанансам эпосе, а наадварот, як нельга лепш гарманізавалі з гэтай эпохай.

3. Перастроеная на сучасны лад (“Безназоўнае”) ліра песняра не ўтраціла сваёй ранейшай моцы, а гучыць так жа пераможна, як і раней, і мае нават тэндэнцыю заглушыць хоры новага літаратурнага рэчышча.

4. Паэт застаўся верным сабе і пры новых акалічнасцях, грунтуючыся ў сваёй творчасці на аб’ектыўнай рэальнасці і выступаючы, як раней, пад літаратурным знакам мастацкага рэалізму (павевы неакласіцызму ў “Тутэйшых” не запярэчваюць

гэтага, бо неакласіцызм бліжэй да рэалізму, чымся да рамантыкі). Усё гэта сведчыць аб тым, што Я.Купала і ў паслякастрычнікавай сучаснасці (асабліва пачынаючы з .) становіцца вельмі значным фактарам прагрэсу ў беларускім літаратурным мастацтве” (там жа, с.153).

Уладыслаў Чаржынскі шмат пісаў і пра Якуба Коласа. “Новую зямлю”, “Сымона-музыку” і “У палескай глушы” ён назваў манументальнымі творамі беларускай літаратуры. Крытык паказаў тое адметнае, новае, што з’явілася найперш у Коласа-празаіка. А гэта дасканаласць і віртуознасць партрэтнага жывапісу, разумеючы апошняе даволі шырока – не толькі як апісанне знешняга партрэта, але і як выяўленне характару. Мае рацыю Міхась Мушынскі, які адзначае, што Чаржынскі “параўноўвае аповесць з партрэтнай галерэяй, праз якую праводзіць аўтар “зачараванага і захопленага чытача”, раскрываючы яму багацце і разнастайнасць чалавечых тыпаў-характараў” (Міхась Мушынскі. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20-30-я гады). Мн., 1975. С.166).

Пра Якуба Коласа Уладыслаў Чаржынскі напісаў вялікі крытычна-біяграфічны нарыс, які быў змешчаны ў першым томе збору твораў Якуба Коласа, што пабачыў свет ў Мінску ў 1928 годзе. “Сымон-музыка” – гэта не толькі пышны цвет паэтыцкае індывідуальнасці: гэта пышны цвет беларускае паэзіі, як мастацтва” – сцвярджае наш крытык.

Вельмі моцна Уладыслаў Чаржынскі абараняе Якуба Коласа, Змітрака Бядулю і Янку Купалу, аналізуючы працу “Беларусы” Яфіма Карскага ў “Полымі” за 1923 год. Ён аб’ектыўна ўказвае на сур’ёзныя недакладнасці Карскага, які ў трэцім томе стараецца паказаць гісторыю беларускай літаратуры, пачынаючы з ХIХ стагоддзя, а таксама апісаў беларускі культурна-нацыянальны рух. “Незразумелым для нас з’яўляецца той метад, паводле якога аўтар размясціў у гэтым раздзеле пісьменнікаў, -- піша Уладыслаў Чаржынскі. – Калі аўтар трымаўся метаду літаратурнай магутнасці, то чаму паставіў Цётку раней Я.Купалы, Альберта Паўловіча, Г.Леўчыка, К.Буйло раней Бядулі-Ясакара, які бязумоўна па літаратурнай вартасці, і па колькасці ім напісанага стаіць бязмерна вышэй за іх? Калі ж аўтар трымаўся храналагічнага прынцыпу, то чаму Альберт Паўловіч, Ядвігін Ш. апынуліся пасля М.Багдановіча, К.Буйло і г.д.? А калі аўтар размяшчаў пісьменнікаў паводле арганічнай сувязі і сваенства матываў, стылю, крыніц творчасці і г.д., то чаму за М.Багдановічам пастаўлены А.Паўловіч, З.Жылуновіч, Ядвігін Ш., а не Бядуля-Ясакар, які, бязумоўна, як стылем, так і матывам і бліжэй да М.Багдановіча, чымся яны”(“Полымя”, 1923, № 2. С.113-114).

“Плавнику принадлежить и несколько прозаических статей”, -- піша Я.Карскі ў “Белорусах”. Чаржынскі рэагуе на гэта імгненна: “Гэтак адзываецца акадэмік Е.Ф.Карскі аб пісьменніку, якога вядома нам у друку да 80 апавяданняў, агульным аб’ёмам каля 40-50 друкаваных аркушаў. І гэта некалькі “прозаических статей”. Нечага сказаць, добрая рэгістрацыя паэтычных матэрыялаў”... (там жа, с.123). І такіх заўваг крытык прыводзіць вельмі шмат. Таму ён, прачытаўшы трэці том “Белорусов”, заявіў, што кніга Карскага “дзякуючы сваёй павярхоўнасці вельмі мала дасць новага для тых, хто больш-менш знаёмы з гісторыяй беларускае літаратуры і з гісторыяй беларускага нацыянальна-адраджэнцкага руху” (там жа, с.132).

У вераснёўскім нумары часопіса “Полымя” за 1928 год Уладыслаў Чаржынскі апублікаваў артыкул “Дзейнасць З.Жылуновіча ў абсягу беларускай літаратурнай крытыкі”. Артыкул быў вельмі актульны на той час і сёння ён не страціў сваёй гістарычна-літаратурнай фактуры. Як мы ведаем, сам Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч) пісаў вельмі шмат: апавяданні, вершы, раман, літаратурныя агляды, крытычныя манаграфіі, крытычна-палемічныя артыкулы, рэцэнзіі і г.д. Менавіта на характарыстыцы некаторых жанраў крытыкі Цішкі Гартнага спыніўся У.Чаржынскі. Ён не толькі зрабіў вычарпальны агляд дзейнасці З.Жылуновіча ў кантэксце беларускай літаратурнай крытыкі, але паспрабаваў класіфіцыраваць яго крытычныя працы як з боку ідэалагічна-метадалагічных прынцыпаў, так і з боку літаратурнай формы і стылю. Падобная праца ў беларускай літаратуры тады была новай і даволі нялёгкай. І яе наўрад ці хто змог бы адужаць. Хіба што толькі Чаржынскі.

Часопіс “Узвышша” у травенскім нумары за 1929 год публікуе вялікі матэрыял нашага земляка, які называецца “Нарысы гісторыі беларускае літаратуры” праф. М.М.Піятуховіча”. Сапраўды, прафесар Міхайла Піятуховіч (1891-1937)

у 1928 годзе выдаў першую частку сваіх “Нарысаў...”. Іх уважліва прачытаў Уладыслаў Чаржынскі і на старонках папулярнага тады часопіса выказаў свае думкі і заўвагі. І яны даволі слушныя. Напрыклад, У.Чаржынскі піша: “Вось якую характарыстыку дае, напрыклад, праф. Піятуховіч В.Д.Марцінкевічу на балоне 73-й “Нарысаў”: “Узятая ў цэлым творчасць Дуніна-Марцінкевіча ўяўляе сабой яскравы прадукт патрыярхальна-дваровай культуры, амаль зусім не зачэпленай уплывамі капіталізму”. Гэта формула, супярэчачы гістарычнай рэчаіснасці, не можа даць адказу на асноўныя пытанні, што ўзнікаюць навокал творчасці названага пісьменніка. Чым, напрыклад, вытлумачыць тую з’яву, што ўся творчасць Д. Марцінкевіча з’яўляецца як бы псіха-ідэалагічным клеем, якім пісьменнік тужыцца склеіць сялянства і шляхту, як не распадам прыгоннае гаспадаркі? Чым вытлумачыць гэтае заахвочванне селяніна да шчырае працы, якое мы бачым бадай у кожным творы Марцінкевіча, як не простым рэзультатам невыстарчальнай прадукцыйнасці сялянскае працы ў перыяд менавіта распаду прыгоннае гаспадаркі?” і г.д.і г.д. У гэтым артыкуле Чаржынскі зрабіў некалькі заўваг і наконт трактоўкі ў “Нарысах” М.Піятуховічам паэзіі Францішка Багушэвіча і творчасці некаторых іншых класікаў беларускай літаратуры.

Вельмі добра крытык У.Чаржынскі сказаў пра беларускага гісторыка Уладзіміра Пічэту. Напрыклад, у аглядзе часопіса “Вестник Народного Комиссариата Просвещения ССРБ” (1923, кастрычнік-лістапад) у лютаўскім нумары часопіса “Полымя” за 1923 год ён піша: “Як мы бачым, гісторыка-беларуская навука мае ў асобе У.Пічэты вельмі здольнага і, адначасна з гэтым, вельмі шчырага прыхільніка”.

Вельмі цёпла наш зямляк у сваіх літаратурных творах адгукаўся пра Украіну і творчасць яе пісьменнікаў. У 1924 годзе выйшаў з друку зборнік вершаў “Вітер з Украіни” Паўло Тычыны. Пад псеўданімам Улідзе “Полымя” друкуе рэцэнзію У.Чаржынскага на гэты зборнік. Яна пачынаецца так: “Вецер з Украіны, Украіны так блізкай нам, беларусам, на жаль так рэдка далятае да нас, так рэдка кудзёрыць верхавіны беларускага бору! А шкада! Гэтулькі ў гэтым ветры нам роднага, прачулага, а разам з тым, гэтулькі ў ім моцы й чараў, самабытнасці і крыштальнай прамяністасці. Вязанка вершаў П.Тычыны “Вітер з Украіни” можа найвыпукней увасабляе сабою гэты ўкраінскі вецер... (“Полымя”, 1925, № 1. С.179-180). Далей наш крытык не шкадуе шчырых братэрскіх слоў і пачуццяў, ён проста ў захапленні ад творчасці паэта, калі піша, што “П. Тычына – адзін з найвялікшых сучасных украінскіх паэтаў...”, што “музыкі ў паэзіі П.Тычыны – як сонца ў роснай зелені летнім ранкам”, што “лірыка П. Тычыны – наскрозь шчыра-пачуццёва”...

Гэта мая толькі невялікая вандроўка па старонках твораў Чаржынскага-крытыка. Пасля яе я ўпэўніўся, што беларусы ў 1930 годзе страцілі вельмі таленавітага, разважлівага і аб’ектыўнага крытыка. На вялікі жаль, сёння ў беларускай літаратуры крытыка маштабу Чаржынскага я нават і не магу назваць. Таму павучыцца пісаць і аналізаваць творы нам сёння ёсць у каго. Толькі гэтыя крытычныя артыкулы і даследаванні нашага земляка раскіданы па выданнях 1920-1930-х гадоў. Ці не пара ўжо іх сабраць пад адну вокладку і выдаць?..

*** Да Волі іду праз дождж, Праз туман, снегапад і вецер… Усё жыццё да Волі іду.
Пра Аляксандра Вазнясенскага, які пісаў пра Купалу і Коласа

Пра літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Аляксандра Вазнясенскага (1988-1966) ёсць згадка ў Беларускай энцыклапедыі (Мн., 1970. Т.2. С.556) і ў біябібліяграфічным слоўніку “Беларускія пісьменнікі” (Мн, 1992. Т.1. С. 297). Сціплая згадка аб тым, дзе ён нарадзіўся, што скончыў, дзе працаваў, аб чым пісаў. Але гэтых звестак мала, каб расказаць пра чалавека, які ўнёс значны ўклад у гісторыю беларускага літаратуразнаўства. Тым больш, што пражыў ён у Беларусі толькі 10 гадоў.

Нарадзіўся Аляксандр Вазнясенскі (Узнясенскі, Узнесянскі) у Сімбірскай губерні ў Расіі. Пасля заканчэння ў 1913 годзе славяна-рускага аддзялення гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта атрымаў там магчымасць навуковай падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Але Першая сусветная вайна прымусіла памяняць месца жыхарства, а таксама ўсе свае жыццёвыя планы. Спачатку ён працуе асістэнтам, прыват-дацэнтам гісторыка-філалагічнага факультэта Растоўскага універсітэта, а калі ў 1921 годзе быў адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт, Аляксандр Вазнясенскі прыехаў у Менск. Сюды яго запрасіў першы рэктар БДУ Уладзімір Пічэта.

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Законы Рода. Том 14

Андрей Мельник
14. Граф Берестьев
Фантастика:
аниме
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 14

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Неоконченный романс

Мельникова Ирина Александровна
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
8.98
рейтинг книги
Неоконченный романс

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике