Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Па слядах Купалы і Коласа

Чыгрын Сяргей

Шрифт:

Сярод выяўленых дакументаў ёсць і цікавая выпіска з загада № 91 рэктара Казанскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ад 19 мая 1967 года. У ёй гаворыцца, што ў “сувязі з 70-годдзем і 45- годдзем педагагічнай дзейнасці, з якіх 35 гадоў аддадзена падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў у Стаматалагічным і Медыцынскім інстытутах Казані, за бездакорную творчую працу, чулыя і прынцыповыя адносіны да студэнтаў старшаму выкладчыку У.В.Чаржынскаму аб’явіць падзяку з занясеннем у асабістую справу. Падстава: прапанова заг.кафедры К.Л.Раскіна. Рэктар інстытута — прафесар Х.Хамітаў”. Дарэчы, у той час у Казанскіх медыцынскіх навучальных установах працавала вельмі многа ураджэнцаў Беларусі, асабліва шмат было яўрэяў. Той самы Канэль Раскін быў родам з-пад Оршы.

У чэрвені 1971 года наш зямляк напісаў на імя рэктара заяву з просьбай “вызваліць ад займанай пасады ў сувязі з адыходам на пенсію”. Тым больш, што яму ўжо было 74

гады. Рэктар задаволіў просьбу Чаржынскага.

У Казані Уладыслаў Чаржынскі пражыў яшчэ тры гады. Яго не стала 2 красавіка 1974 года. Пахаваны ён на казаннскіх Арскіх могілках.

Чаржынскі Купала

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Менску захоўваюцца купалаўскія запісы (адз. зах. 459-461) маскоўскіх і казанскіх тэлефонаў і адрасоў асоб, з якімі паэт быў звязаны па службовых і асабістых справах. Сярод адрасоў знаходжу і каардынаты Чаржынскага: “Чаржынскі. Держинского, 15, кв. .

У лістападзе 1941 года Янка Купала прыехаў у Татарстан і пасяліўся разам з Уладыславай Францаўнай непадалёк ад Казані ў пасёлку Пячышчы ў дырэктара мельзавода І.Я.Наякшына. Тут ён жыў і час ад часу наведваў Казань, дзе спыняўся ў гасцініцы “Татарстан”. З Наякшынымі Купала шчыра сябраваў, яны разам нават сустракалі 1942 год на кватэры Юдзіных у г.Верхнім Услоне.

Янка Купала выступаў на мітынгах, па радыё, з дакладамі сярод беларускай і татарскай інтэлігенцыі, пісаў вершы і прадмовы. Заходзіў ён у госці і да сям’і Чаржынскіх. Дарэчы, жонкаю Уладыслава Чаржынскага была родная сястра Змітрака Бядулі — Рэня Плаўнік. У іх нарадзіліся дзеці — Вітаўт і Рагнеда. Нядаўна я адшукаў Рагнеду Чаржынскую-Маслоўскую, яна жыве ў Сочы.

З Уладыславам Чаржынскім Янка Купала ў Казані шмат гутарыў, яны вялі размовы пра вайну, пра 20-30-я гады і рэпрэсіі, а таксама пра літаратуру.

4 мая 1942 года Янка Купала зноў сустрэўся з сям’ёй Чаржынскіх, якая наведала яго ў Пячышчах. Песняр падараваў Чаржынскім сваю кнігу вершаў і паэм “От сердца”, што выйшла на рускай мове ў Маскве. На кнізе Купала напісаў “Дарагім Чаржынскім на памяць. Янка Купала. Пячышчы. 4.V.1942 г.”

18 чэрвеня Янка Купала пакінуў Татарстан і прыехаў у Маскву, дзе праз 10 дзён трагічна загінуў у гасцініцы «Масква».

Уладыслаў Чаржынскі – крытык і літаратуразнавец

Максім Гарэцкі ў сваёй “Гісторыі беларускай літаратуры” напісаў: “Літаратурная крытыка развівалася ў нас ужо ў нашаніўскую пару (М.Багдановіч, Л.Гмырак – забіты на вайне ў 1915 годзе, А.Навіна, В.Ластоўскі і інш.). Цяпер яна ўсходзіць на больш падрыхтаваны і навуковы грунт (М.Піятуховіч, У.Дзяржынскі і інш.)”. У.Дзяржынскі, Улідзе – гэта псеўданімы Уладыслава Чаржынскага. Пад гэтымі псеўданімамі наш зямляк выступаў з крытычнымі артыкуламі ў розных беларускіх выданнях у 1920-х гадах.

У 1928 годзе ў Мінску асобным выданнем выйшла праца Уладыслава Чаржынскага “Да пытання аб псіхалагічным стылі нашаніўскай паэзіі”. Але яна спачатку была надрукавана ў сакавіцкім нумары часопіса “Узвышша” у 1928 годзе. Перачытаў я нядаўна гэты матэрыял. Ён сапраўды заслугоўвае ўвагі. Бо ў ім крытык выступіў супраць таго, што пісалі, напрыклад Піятуховіч, Замоцін, якія адзначалі, што “скептыкам і пэсымістым выступае перад намі і Максім Багдановіч... Раней, Колас любіў сьпяваць супакой прыроды: ён любіў, падобна Цютчаву, Мэдэрлінку, прыслухоўвацца да начное цішыні, бо раненае сэрца патрабуе цішыні і спакою”. Чаржынскі ім адказвае: “Наадварот, Я.Колас – пясняр буры, навальніцы, грому, бліскавіц. Ні ў кога з беларускіх паэтаў гэтыя грозныя з’явы прыроды не знайшлі такога мастацкага выяўлення, як іменна ў Якуба Коласа” (“Узвышша”, 1928. № 3. С.128). Чаржынскі праналізаваў некалькі вершаў Якуба Коласа і прыйшоў да высновы, што “смутная настраёвасць коласаўскай лірыкі асабіста інтымных перажыванняў нічога супольнага не мае з філасофскай сістэмай песімізму” (там жа, с.138). Можа крытык і перабольшваў, калі сцвярджаў, што наша літаратура самая жыццясцвярджальная з літаратур таго часу, але, як піша Ігар Жук “унутраны аптымістычны пафас яе Чаржынскі адчуваў амаль бездакорна” (Ігар Жук. Сустрэчны рух. Гродна, 1998. С.44).

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (ф. 205, вып. 3, спр. 8909) нядаўна выявіў заяву У.Чаржынскага, якую ён пісаў у Беларускі дзяржаўны універсітэт: “Гэтым прашу залічыць мяне сталым слухачом на этналагічна-лінгвістычны аддзел факультэту грамадзянскіх навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта па цыклу беларускае мовы. Скончыў у 1918 годзе 7 класаў мужчынскай гімназіі Фальковіча й Зубакіна ў Менску.У 1918-1919 гадах працаваў як настаўнік у вячэрняй

школе для дарослых, якая была арганізавана мною ж у м. Пасадцы Вілейскага павета. Адначасна з гэтым даваў прыватныя лекцыі ў розных класах сярэдняй школы. У 1920 годзе з прыходам на Беларусь савецкае ўлады зрабіўся сталым супрацоўнікам штодзённае газеты “Савецкая Беларусь”, у якой працую й да апошняга часу...”.

Сапраўды, працуючы ў “Савецкай Беларусі”, Уладыслаў Чаржынскі публікуе тут свае артыкулы на розныя тэмы. Да 5-годдзя часопіса “Полымя” з’яўляецца матэрыял “Літаратурная трыбуна” (“Савецкая Беларусь”, 1926, 25 снежня). У нумары “СБ” ад 16 траўня 1925 года крытык разважае аб праблемах беларускае мастацкае культуры ў міжнародным кантэксце, аб тым, што наша тагачасная літаратура ўнясла ў скарбніцу агульнаеўрапейскай літаратуры, які сацыяльны клас пераважна знайшоў у ёй свой адбітак. На думку У.Чаржынскага, “матывы нацыянальнага і сацыяльнага змагання ў сваім найдасканальшым сінтэзе разгарнуты ў беларускай літаратуры з такой глыбінёй і мастацкай эмоцыянальнасцю, што яны чырвона-агністымі бляскамі мігацяць на агульна літаратурным еўрапейскім фоне”. І вялікая заслуга ў гэтым, сцвярджае крытык, і з ім нельга не пагадзіцца, Янкі Купалы.”Янка Купала – выдатнейшы карыфей беларускае літаратуры, які так нядаўна яшчэ быў як бы ўвасабленнем усёй нашай паэзіі, -- з’яўляецца адначасна піянерам найноўшага беларускага пісьменства”, -- пісаў наш зямляк. “Калі Гамер, Дантэ, Шэкспір, Байран, Гётэ, Міцкевіч, Пушкін і іншыя, -- сцвярджае Уладыслаў Чаржынскі, -- выяўлялі ў сваіх творах пераважна волю да жыцця чалавека наогул, то Янка Купала з найвялікшым мастацтвам праяўляе не толькі ў сваёй творчасці, але самой сваёй постаццю песняра-мужыка волю да жыцця працоўнага эксплуатаванага селяніна, беларускага селяніна. У гэтым іменна розніца, у гэтым самабытнасць, у гэтым і веліч Янкі Купалы, а побач з ім і беларускае паэзіі, у параўнанні з паэзіяй і паэтамі агульна-еўрапейскай культуры”.

Акрамя “Савецкай Беларусі” наш літаратуразнавец і крытык шмат друкуецца ў часопісах “Полымя”, “Узвышша”, “Асьвета”. У 1925 годзе ў Мінску выйшаў з друку зборнік паэзіі Янкі Купалы “Безназоўнае”. У “Полымі” адразу з’яўляецца невялікая нататка Чаржынскага пра гэты зборнік, падпісаная псеўданімам Улідзе. Крытык піша: “Цэнтральным месцам зборніка з’яўляецца паэма “Безназоўнае”. Гэтая паэма заслугоўвае асаблівае ўвагі не толькі з боку мастацкага, але і з боку ідэалагічнага. У ёй Купала дае рэльефны нарыс нашай рэвалюцыйнай эпохі, адцяняючы яе на фоне таго недалёкага мінулага, якое перажывала працоўная Беларусь... Апрача паэмы ў зборніку бачым вязанку вершаў, напісаных у апошнія гады. Усе гэтыя вершы як сваёй ідэалогіяй, так і новымі мастацкімі хварбамі і настроямі падобны на “Безназоўнае” і з’яўляюцца як бы прэлюдыяй да паэмы” (“Полымя”, 1925, № 2.С.200-201).

У першых нумарах часопіса “Полымя” за 1925 год Уладыслаў Чаржынскі друкуе вялікі свой артыкул нарысаў і нататкаў “Беларуская літаратурная сучаснасць”. Рэдакцыя часопіса нават зрабіла зноску, што з некаторымі вынікамі і думкамі аўтара не пагаджаецца. Тым не менш, артыкул быў апублікаваны. У ім літаратуразнавец таксама звяртаецца да творчасці Янкі Купалы. У сваёй працы крытык пытаецца: чаму на працягу 1920-21 гадоў маўчыць Купала? Што такое сталася з песняром? І адразу дае адказ, што ў снежні 1921 года на старонках “Вольнага Сьцягу” з’яўляецца Купала “Песняй аб паходзе Ігара”. “Песня,” -- піша Чаржынскі, -- гэта закончаная музыкальная сімфонія, кожная частка якой пяе дзіўную мелодыю, кожная струна якой гучыць самабытнымі тонамі, а ўсё разам зліваецца ў нязвычайнай чароўнай гармоніі. З гэтага боку “Песня” з’яўляецца запраўдным шэдэўрам беларускае найноўшае паэзіі” (“Полымя”, 1925, № 1. С.148). Далей крытык разглядае зборнік вершаў Янкі Купалы “Спадчына”, куды ўвайшлі вершы песняра напісаныя ім у 1906-1918 гадах, а таксама драму “Тутэйшыя”, напісаная ў 1922 годзе, апублікаваная – у 1924-м, а па зместу адносіцца да 1918-1920 гадоў. Пра “Тутэйшых” Чаржынскі кажа, што “п’еса можа не спадабацца як прыхільнікам артадаксальнага рэалізму (натуралізму), так і прыхільнікам літаратурнага мадэрну. Рэалісты будуць нездаволены тым, што ў п’есе не ўсё жыве, што ў п’есе больш рэзанёрства, чымся жывой дзеі, што ў п’есе залішне карыкатуры, што ў п’есе залішне штучнага. З другога боку можа быць той закід, што п’еса замала эмацыянальна, што п’еса ўбога глыбокімі калізіямі, што п’еса пабудавана на павярхоўных водрухах людскіх пачуццяў, урэшце, што п’еса замала сцэнічна. Але ўсе гэтыя заганы будуць заганамі чыста ўмоўнымі, залежна ад таго пункту погляду, з якога падходзяць да гэтае п’есы. Нам здаецца, што ў п’есе трэба шукаць іншага...” (там жа, с.151-152). Уладыслаў Чаржынскі добра ведаў, што трэба шукаць у п’есе, каму яна прысвечана, пра каго яна і для каго... Абагульняючы творчасць Янкі Купалы ў 1920-я гады наш зямляк прыйшоў да высновы, што:

Поделиться:
Популярные книги

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Совершенно несекретно

Иванов Дмитрий
15. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совершенно несекретно

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Седьмой Рубеж III

Бор Жорж
3. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж III

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Призыватель нулевого ранга. Том 2

Дубов Дмитрий
2. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 2

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4