Па слядах Купалы і Коласа
Шрифт:
У многіх краінах свету з дакладамі і рэфератамі, прысвечанымі жыццю і творчасці Янкі Купалы выступалі беларусы-эмігранты Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель, Антон Адамовіч, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Язэп Малецкі, Уладзімір Клішэвіч, Алесь Алехнік, Станіслаў Станкевіч, Аляксандр Калодка, Уладзімір Сядура і іншыя беларускія пісьменнікі і гісторыкі. Творчасць Янкі Купалы абуджала беларусаў на чужбіне, натхняла іх, дапамагала ім адчуваць сябе як на Бацькаўшчыне. Янка Купала быў і застаўся сімвалам духоўнае сілы беларусаў. Праўда, у канцы 1940-х і ў пачатку 1950-х гадоў, як і раней, далёка ад Радзімы не заўсёды хапала паэтычнай Купалавай спадчыны, адпаведных вершаваных тэкстаў, ды і наогул, многіх твораў нашага песняра. Таму ў Ватэнштэце, Міхельсдорфе і Мюнхене ў 1946-53 гадах асобнымі кнігамі былі
Праз 30 гадоў пасля выхаду “Спадчыны” Янкі Купалы ў Мюнхене, дзякуючы ўсё таму ж Беларускаму інстытуту навукі і мастацтва, з’явілася выдатная бібліяграфічная праца, складзеная Вітаўтам і Зорай Кіпелямі, якая называецца “Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе”. Ва ўступе да яе напісана: “Укладальнікі прапанаванае бібліяграфіі імкнуліся зарэгістраваць усё, што пісалася пра Купалу й Коласа ў беларускамоўным друку на Захадзе, па-за краінамі савецкага блоку. У меру даступнасці матэрыялаў рэгістравалася й тое, што пісалася аб паэтах у беларускім друку былой Заходняй Беларусі, Літвы, Латвіі, Чэхаславаччыны ды Савецкай Беларусі, не ўлічанае папярэднімі бібліяграфіямі”.
Перафразаваўшы радкі Станіслава Станкевіча з уступнага слова да мюнхенскай “Спадчыны” Янкі Купалы, хочацца сказаць, што роля і значэнне Купалы ў беларускай літаратуры вымяраюцца двума аспектамі ягонае творчасці: ідэйным і літаратурна-мастацкім. Гэтыя два моманты і надаюць Янку Купалу цэнтральнае і вядучае месца ў беларускай літаратуры, а таксама ў нашым сённяшнім жыцці і ў жыцці ўсёй беларускай эміграцыі ХХ стагоддзя.
*** Свет чытае Харукі Муракамі, Ты чытаеш Якуба Коласа.Штомесячны культурна-грамадскі і літаратурны часопіс “Беларускі летапіс” (напачатку называўся “Летапіс Таварыства беларускай школы” — С.Ч.) выдаваўся ў Вільні з мая 1933 года да верасня 1939. Часопіс быў заснаваны як орган Таварыства беларускай школы (ТБШ) на чале з Рыгорам Шырмам, Феліксам Стацкевічам і Сяргеем Паўловічам. Выйшла з друку 19 нумароў, асобныя былі здвоеныя.
Часопіс “Беларускі летапіс” асвятляў надзённыя праблемы і здабыткі культурна-грамадскага жыцця Заходняй Беларусі, а таксама пераасэнсоўваў урокі класічнай беларускай літаратуры. На старонках часопіса друкаваліся амаль усе вядомыя на той час пісьменнікі Заходняй Беларусі. Адводзілася месца і класікам — Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу, а таксама ўкраінскай, літоўскай, рускай, польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову.
Пра Якуба Коласа “Беларускі летапіс” актыўней пачаў пісаць у 1936-1937 гадах. Першы нумар часопіса за 1936 год амаль поўнасцю быў прысвечаны Якубу Коласу. На вокладцы часопіса рэдакцыя апублікавала партрэт народнага паэта Беларусі. Часопіс адкрываўся артыкулам Рыгора Шырмы “Ідэя волі ў паэзіі Якуба Коласа”, прысвечанага 30-годдзю літаратурнай творчасці песняра. У творах Якуба Коласа спявае пра волю нават голас вясновай ночы, а першы гром, у раскатах якога чуецца воля і радасць зямлі, растрывожыў і “ўскатурхнуў думы паэта”:
МоцнаПра гэта разважае аўтар артыкула. Рыгор Шырма піша, што “векавое няшчасце беларускага народа — няволя”. Таму Якуб Колас “закрасаваў на ніве ў самую раніцу народнага Адраджэньня. Ён прынёс нам высокія ідэі, ён паказаў нам вялікую мудрасьць Красы і Праўды, знайшоў крыніцы той жывой вады, якая робіць нас вольнымі”.
Часопіс “Беларускі летапіс” у першым нумары за 1936 год паводле астрожных пісем паэта публікуе артыкул “Якуб Колас у астрозе”. За арганізацыю ў 1906 годзе нелегальнага з’езда народных настаўнікаў-беларусаў ў Мікалаеўшчыне Якуба Коласа пасадзілі ў астрог на тры гады. У артыкуле чытаем: “Бо і як жа, ці ж то злачынства было дамагацца беларускай школы для беларускіх дзяцей? Дый ці ж адзін толькі царскі ўрад у Расіі глядзеў гэтак на справу беларускай школы?!.”.
У Мінскім астрозе Якуб Колас напісаў 51 верш. Пра гэта таксама згадваецца ў артыкуле. Друкуецца ў часопісе і аўтограф верша “У дарозе”.
Цікава чытаецца ўспамін пра песняра аўтаркі, якая падпісалася крыптанімам А.Р. Асабліва тыя моманты, калі аўтарка разам з Коласам наведала Пецярбург на Каляды 1907 года: “Правадніком па сталіцы быў Колас. Ён падходзіў да кожнага гарадавога на варце, распытваў, як куды выйсьці і вёў пасля мяне, хвалячы гарадавых і прыношаную ім карысьць. Нас асабліва смяшылі гэтыя гутаркі з паліцыяй нелегальнага Коласа. Раз, між іншым, узялася вясьці я. Ішлі мы ў народны дом, на оперу. Вадзіла я свайго спадарожніка аж да стомы, запутаўшыся ў даўгіх і пустых “мяшчанскіх” вуліцах. Доўга не хацела здавацца: нарэшце з сорамам прызналася, што не выблытаюся. Узялі мы возьніка. Той правёў нас за вугал і стаў перад народным домам…”.
Язэп Каранеўскі ў снежаньскім нумары “Беларускага летапісу” за 1936 год аналізуе творчы шлях Якуба Коласа. Аўтар у даволі кароткай форме спыніўся на апавяданнях, аповясцях, паэмах “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. Згадаў ён і пра драматычныя творы, але падкрэсліў, што “творы гэтыя зьяўляюцца даволі мернай якасьці і на агульны абраз коласаўскае творчасьці не ўплываюць”.
У канцы артыкула пра творчы шлях Якуба Коласа Язэп Каранеўскі падсумаваў, што “Купала зьяўляецца ідэолёгам беларускага адраджэньня і прарокам народным, Колас жа перадусім мастаком роднага краю, у якога творчасьці знайшлі найбольш поўнае мастацкае выяўленьне ўсе нацыянальныя асаблівасьці беларуса”.
Гэты нумар часопіса надрукаваў урывак з аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”, якая была выдадзена асобнай кніжкай у Мінску ў 1934 годзе. Урывак мая назву “На Прыпяці”.
Травенска-чэрвенскі нумар “Беларускага летапісу” за 1937 год адкрываецца артыкулам брата Якуба Коласа М.Міцкевічам “Крыніца пэсымізму ў творчасьці Якуба Коласа”, прысвечаны 30-годдзю паэтычнай творчасці песняра. З яго вынікае, што песімізм у творах Якуба Коласа пачынаецца з рускамоўных вершаў. “Калі чытаеш тыя вершы (яны цяпер перахоўваюцца ў Беларускім Музэі ў Вільні), мімаволі будзіцца жаласьць да аўтара, як да чалавека бяздольнага, няшчаснага”, — піша брат Міцкевіч. Але Якуб Колас ачысціўся і вызваліўся ад песімізму толькі тады, калі адышоў ад чужой школы і стаў вялікім песняром беларускага народа. Менавіта тады, калі літаратар знайшоў красу ў сваім родным — беларускім, калі здабыў веру ў творчыя сілы свайго народа — адразу знік песімізм. “І тады і сам ён, і яго героі на пытаньне: жыцьцё ці сьмерць? — адказалі: жыцьцё!”, — завяршае артыкул М.Міцкевіч.
У кожным нумары пад рубрыкай “Наша хроніка” часопіс друкаваў навіны з розных куткоў Заходняй Беларусі. У красавіку 1937 года, напрыклад, часопіс паведамляў, што моладзь вёскі Новая Весь на Наваградчыне наладзіла адно беларускае мерапрыемства з дэкламацыяй вершаў. Хацелі хлопцы і дзяўчаты таксама арганізаваць і вечар, прысвечаны Якубу Коласу, і папрасілі школьную залу, але дырэктар школы не дазволіў пакарыстацца памяшканнем. З’яўлялася на старонках “Беларускага летапісу” і шэраг іншых інфармацый з жыцця Якуба Коласа.