Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пад страхам смерцi (на белорусском языке)
Шрифт:

Што ён хацеў гэтым сказаць? Што яму не патрэбныя грошы? Што прагне выканаць свой колiшнi прысуд?

– Ты разумееш, Аскар, я, калi ўжо што вырашыў, нiколi не перадумваю. Слова даю адзiн толькi раз! Хiба што цяпер у мяне ёсць час...

Але, думаў Лябро, гэта не сон, а праўда. I плошча - хоць i цьмяна ён яе бачыў цяпер - стаiць на месцы. I галасы ў кавярне i на тэрасе былi знаёмыя.

Праходзячы мiма кавярнi па вулiцы, Вiяль, босы, з сеткаю на спiне, спынiўся i крыкнуў:

– Пан Лябро! Лодка

ў парадку!

– Дзякуй, Вiяль, - адказаў машынальна Лябро.

Нiхто, вядома, i не падазраваў, што ён, iх добры знаёмы, былы iх мэр i паважаны на выспе чалавек, - асуджаны на смерць. I якiм чынам асуджаны - горш ужо i не прыдумаеш!

У судзе хоць ёсць адвакаты. Журналiсты, якiя даюць у друку паведамленнi аб ходзе працэсу. Нарэшце, рашэнне суда можна абскардзiць. I апошнi злачынца можа выклiкаць спачуванне цi нават нейкiя сiмпатыi. А тут...

– Урэшце, гэта будзе залежаць ад таго, што за жыццё будзе ў мяне на тваёй выспе, ты разумееш?

Не, Лябро нiчога не разумеў. Бачыў адно, як зноў налiваў яму Жуль у шклянку вiно. Няўмольны погляд прымусiў паднесцi шклянку да вуснаў i зноў пiць...

А Жуль ужо крычаў:

– Жажо, паўтарыць!

Лябро зусiм атупеў. Пяць бутэлек - гэта ўжо занадта. Ды яшчэ ранiцай! Ён нiколi i за тыдзень столькi не выпiваў. Страўнiк у яго яшчэ з Афрыкi быў не ў парадку.

– А нумар мой нiчога, га?
– спытаўся Жуль.
– Спадзяюся, плошчу з яго вiдаць?

– Вядома... Пайду скажу Марысу...

З'явiўся шанц хоць на якую хвiлiну адысцi ад гэтага невыноснага тыпа, пастаяць аднаму ў цяньку, перадыхнуць крыху ад яго няўмольнага, здзеклiвага позiрку. Але толькi Лябро прыўзняўся, як аднаногi паклаў яму на плячо сваю цяжкую, бы свiнцовую, руку.

– Паглядзiм яшчэ... Мажлiва, мне тут спадабаецца, i тады нам хопiць часу на сёе-тое...

Цi ж не давалi гэтыя словы хоць якую надзею?

– Не думай пра гэта, Аскар. Ты яшчэ мяне не ведаеш.

Лябро не сказаў нi слова. Твар у яго быў абсалютна нерухомы, а вочы, дакладней, вока праз цёмныя акуляры нiяк нельга было разгледзець.

Дык як тады ўгадаў аднаногi, пра што ён думае?

– Я ж сказаў: "Пад страхам смерцi" - хiба не так? Га?.. Але пакуль што, у чаканнi прысуду, нiшто не перашкаджае нам пазнаёмiцца трохi блiжэй. Урэшце, мы ж зусiм не ведаем адзiн аднаго... Дык праўда, што твая жонка не надта памяркоўная?.. Iду ў заклад, што яна намылiць табе шыю, бо ты смярдзiш шынком i праседзеў тут да паўдня... У пiжаме... А дзiўна, братка, бачыць цябе ў такiм выглядзе ў гэты час... Жажо!..

– Я малю вас...

– Апошняя... Пляшку, Жажо!.. Што я табе казаў?.. А, што ў нас ёсць час пазнаёмiцца блiжэй... Рыбу разам палавiць... Нiколi не было на гэта нi часу, нi магчымасцi... Заўтра ты мяне навучыш... Як тут, бярэ?

– Бярэ.

– I

ў цябе?

– I ў мяне... Як i ў iншых...

– Ну, i мы пойдзем на рыбалку... Возьмем з сабою вiна... Ты гуляеш у шары?.. Выдатна, я так i думаў... Навучыш i мяне... Мы час марнаваць не будзем!.. За тваё здароўе!.. "Пад страхам смерцi", не забывай... А цяпер я пайду спаць...

– Не пад'еўшы?
– спытаўся збянтэжаны Лябро.

– Крошка Жажо прынясе мне снеданне ў нумар...

Ён устаў, уздыхнуў i, хiстаючыся, рушыў да дзвярэй, у якiя так i не патрапiў. Нехта засмяяўся, i Жуль раз'юшана агледзеў прысутных.

– Паклапацiся, Аскар, каб такога больш не было, - сказаў ён Лябро.

Пасля прайшоў праз усю залу на кухню, падняў, нi на кога не звяртаючы ўвагi, накрыўку з рондаля i гучна загадаў:

– Мне ў нумар!

– Зараз, пан Жуль!

У кавярне было чуваць, як ён стукаў драўлянай нагою па прыступках, пасля па падлозе. Мяркуючы па гуку, якi данёсся з ягонага нумара, ён адразу ж, не раздзеўшыся, упаў на ложак.

– Адкуль ён?
– спытаўся Марыс, спусцiўшыся ў кавярню.
– Калi гэты тып збiраецца тут заставацца...

Лябро перапынiў яго, пераймаючы тон Жуля, каб i слова супраць сказаць было нельга:

– Застанецца дык застанецца.

Пасля чаго выйшаў з кавярнi i накiраваўся дамоў праз плошчу. На ганку яго чакала жонка. Лябро, хоць i сцiснуў у кулак усю сваю волю i не зводзiў з жонкi вачэй, зрабiў усё ж некалькi добрых кругоў.

– Што гэта цябе так разабрала? Што ты робiш у кавярне ў такiх строях? паказала яна на ягоныя пiжаму i пантофлi.
– Мне распавядалi, быццам нейкi тып перарэзаў трос у тваёй лодкi. Хто ён?

Лябро не мог адказаць на ўсе пытаннi адразу i таму адказаў толькi на апошняе:

– Гэта сябра.
– I дадаў, нацiскаючы на склады са стараннасцю п'янага чалавека, якi хоча здавацца цвярозым: - Гэта мой лепшы сябра... Больш чым сябра... Гэта брат, ты чуеш?.. Я не дазволю нiкому...

У пяць гадзiн дня ў нумары, дзе спынiўся новы пастаялец "Ноевага каўчэга", усё яшчэ было цiха.

Калi ў той самы час звычайныя партнёры пана Лябро па гульнi ў шары пастукалiся ў дзверы ягонага дома, выйшла да iх гаспадыня.

– Тс-с!
– цiха сказала яна.
– Ён спiць. Вельмi стамiўся сёння...

III

Кожны наступны дзень яны выходзiлi зранку ў мора. Лодка мерна пагойдвалася на лагодных хвалях. У гэты час мора заўсёды было спакойнае, гладкае, бы атлас, - брыз падымаўся толькi праз некалькi гадзiн пасля ўсходу сонца. I марскi лазурак, i нябесная сiнь так i пералiвалiся дзiвоснымi вясёлкавымi адценнямi. А непадалёк ад "Люстраной шафы", за колькi сотняў метраў ад мыса, бы снег, бялела высачэзная скала Мэд.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Господин следователь 6

Шалашов Евгений Васильевич
6. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь 6

Любовь по инструкции

Zzika Nata
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.85
рейтинг книги
Любовь по инструкции

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
79. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник