Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пад страхам смерцi (на белорусском языке)
Шрифт:

Абодва глядзелi на тыя самыя хвалi. Толькi труп iм бачыўся не адзiн i той самы.

– Трэба будзе, напэўна, - разважаў Жуль, - зрабiць гэта, калi ты будзеш на нагах. Ты цяжкi, i, калi мне прыйдзецца падымаць цябе, каб выкiнуць за борт, лодка можа перакулiцца, i я апынуся ў вадзе разам з табой...

Але была яшчэ адна акалiчнасць, невядомая Жулю, якую, каб зрабiць усё гладка, нельга было не ўлiчваць. На беразе, у соснах, стаяла халупа флоцкага кватармайстра, ахоўнiка форта Мэд. Лябро ведаў, што два разы на тыдзень, у аўторак i пятнiцу,

кватармайстар выпраўляўся ў Гiер на "Баклане". Значыць, ён выходзiў з дому прыблiзна без дваццацi пяцi, сама пазней без дваццацi восем.

Без пятнаццацi восем... Якраз тады i трэба гэта зрабiць!.. А яшчэ трэба сачыць, каб дазорац маяка не стаяў у той самы момант каля парапета, а то ўгледзiць усё ў свой бiнокль...

– Бываюць днi, Аскар, - гаманiў i гаманiў Жуль, - калi я пытаюся ў сябе, цi не час ужо скончыць з усiм гэтым... Гатуюць у Марыса нядрэнна, але мне ўжо абрыдла дзень пры днi есцi адно i тое... Я ўжо не кажу, што жанчын не хапае... Жажо i глядзець на мяне не хоча...

Лябро чырванеў, бы школьнiк. Няўжо гэты аднаногi монстр думае, што ён яшчэ i жанчыну шукаць яму павiнен?..

– Мы бавiлi разам неблагiя хвiлiны, гэтага я адмаўляць не буду... Амаль што сябрамi сталi, во як!.. Так i быць, скажу тое, што думаю... Цяжка мне будзе iсцi за тваёю труной... Цябе ж на Паркэролi, мусiць, пахаваюць, га?..

– Я ўжо купiў сабе месца на могiлках...

– Выдатна!.. На могiлках лепш, чым пад вадою... Дай пляшку, Аскар... Не, выпi спачатку сам... Ну, пi!.. Хай твая баба скуголiць - рабi тое, што кажу табе я...

Тысячы, сотнi тысяч, мiльёны людзей жылi - i не так ужо далёка ад iх нармальным жыццём. Хiба ж можна было цярпець больш гэтакi здзек з сябе?..

– Што мяне дзiвiць, Аскар, дык тое, што ты быў тады такi хам... Ты ж цяпер зусiм далiкатны чалавек... У прынцыпе, ты стаў тыповы буржуа... Ну, прызнайся, што так... Iду ў заклад, што ты нашмат багацейшы, чым кажаш... На бiржы не гуляеш?

– Трошкi.

– Во як яно ў цябе выйшла... А я яшчэ сумняваўся... Заўваж, пачыналi мы абодва аднолькава... Хто ведае, можа, калi б не гэты твой фокус з пiрогаю, каб не мая дзеравянка, i я стаў бы кiмсьцi накшталт цябе... Ну i гад ты быў!.. Падумай, што ты зрабiў: пакiнуў чалавека, белага чалавека, у афрыканскiм балоце, без анiякай надзеi выбрацца адтуль... Дагэтуль не разумею, як гэта здолеў я ўратавацца... задумваўся ты хоць калi-нiкалi пра гэта?.. А напiсаў ты мне што тады?.. Я i цяпер гэтакiх слоў не вымаўлю, хоць i не буржуа, як ты... Ты нават уявiць не можаш, падарваў ты маю веру ў людзей...

У такiя моманты Лябро нават паварушыцца не смеў, бо бояўся, што гэта здарыцца менавiта зараз. Стараўся не пакiдаць малаток паблiзу ад Жуля...

– Баiшся памерцi, га?.. А мне дык глядзець на цябе смешна, бо напляваць мне на смерць... Ты таму баiшся, што стаў буржуа, што табе ёсць што трацiць...

"Ну, - думаў Лябро, - калi табе няма чаго трацiць..."

– Я нават не ведаю, цi жывыя яшчэ мае бацькi...

Была сястра, збiралася замуж, але так нi разу i не аказалася... Не дай Бог, таксама шалапутная...

Цiкава, падумаў раптам Лябро, а якое ў яго прозвiшча? Там, у Габоне, ён падпiсаўся на гэтым праклятым шчытку проста: "Жуль".

– Прозвiшча?.. Шапю... Ты хiба не ведаў?.. Жуль Шапю... Не горшае за тваё, га?.. Iду ў заклад, што ёсць на свеце i вельмi прыстойныя людзi з прозвiшчам Шапю... Дай пляшку... Не... Трымай... Я пытаюся ў сябе iншы раз...

"Чаму ён раптам прыўзняўся?" - падумаў Лябро i ўхапiўся за сядзенне. Ён уклаў у гэты рух усю сваю сiлу. Але адчуў, што спацеў, толькi тады, калi заўважыў: устаў Жуль, каб схадзiць да ветру.

I тут у галаву Лябро закралася думка:

"Час настаў..."

Лябро дрыжаў - у iм вiравала цяпер усё тое, што перажыў ён побач з гэтым страшным чалавекам... Ён таксама ўстаў i ступiў два крокi...

IV

Былы мэр Паркэроля забыўся на ўсё, што так старанна абдумваў: i на кватармайстра-вартаўнiка, i на рыбакоў, якiя павiнны былi вяртацца на выспу з другога канца Паркэроля, i на старога ў каланiяльным шлеме.

Дазорац з маяка, якi пазiраў на мора ў бiнокль акурат у тую самую хвiлiну, расказваў пасля:

– Прыблiзна без дзесяцi восем, гледзячы ў бок мыса Мэд, я заўважыў, што пан Лябро i гэты ягоны дзiвак-прыяцель стаяць каля самага борта "Люстраной шафы", абхапiўшы адзiн аднаго. Спярша я падумаў, што некаму з iх стала блага i другi прытрымлiвае таварыша, каб той не ўпаў у ваду. Але пасля зразумеў, што яны боруцца. Лодка была ад мяне за некалькi сотняў метраў, i ўмяшацца я нiяк не мог. I вось урэшце яны ўпалi разам на планшыр*, i лодка перакулiлася...

* Планшыр - парэнчы ўздоўж борта лодкi.

Рыбак Вiяль у той момант разам са сваiмi двума сынамi агiнаў мыс Мэд.

– Я ўбачыў перакуленую лодку, - расказваў Вiяль, - i пазнаў, што гэта была "Люстраная шафа". Я заўсёды казаў, што судна пана Лябро калi-небудзь конча перакулiцца, бо надта ўжо шмат усяго на iм пабудавана i кабiна дужа высокая... У той момант, як мы заўважылi пана Лябро i гэтага вар'ята ў вадзе, яны яшчэ вiслi адзiн на адным... Я падумаў быў, што пан Лябро, добры плывец, ратуе аднаногага, якi ўпаў у ваду i, мусiць, не ўмее плаваць... А гэты чалавек, як часта бывае, учапiўся ў яго ад страху кляшчом...

Стары, што не знiмаў нiколi свайго каланiяльнага шлема, не бачыў нiчога.

– Я якраз выцягнуў добрую скумбрыю... Лодка пана Лябро была на ўсход ад мяне, i сонца сляпiла вочы...

Такiм чынам, нiхто не мог дакладна расказаць, што ж здарылася на самай справе. Нiхто, апроч Лябро, якi выйграў бой.

А было ўсё так.

Калi ён падышоў да Жуля i штурхнуў яго, той, устояўшы неяк на нагах, павярнуўся назад, i Лябро ўбачыў у колькiх сантыметрах ад сябе ягоны скрыўлены твар. Толькi не злосць, не лютасць былi на iм, а неверагодны жах.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги