Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пагарэльцы

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Бусько. Што? Не падабаецца? А ты як рабіў? Не так? Та-ак! А людзі цярпелі. Колькі ты патаптаўся па мне. I я ўсё сцярпеў. (Скрозь слёзы.) Муху лавіў!.. Эх, Хведзька, Хведзька…

Ухватаў. Хведар Паўлавіч!!!

Бусько. Та ні! Хведзька! Апамятайся! Не Хведар Паўлавіч ужо. Хвядот, ды не тот! Пара зразумець ужо. Ну, шо ты крычыш? Шо крычыш? Перад кім ты крычыш? Перад імі? (Паказаў на залу.) Быццам ты — цаца, а я — бяка. Ты думаеш, яны цябе не ведаюць? Ведаюць як аблупленага. Спытай у іх, які ты харошы. Ну, спытай, спытай! Баішся?

Яны, брат, даўно цябе раскусілі. Як і я. А прыйшлі яны сюды не для таго, каб на цябе падзівіцца. Чорта лысага! Ты ім і так надакучыў. Яны, бач, і цяпер моршчацца, быццам аскоміна ў іх на зубах. Я ўпэўнены, што яны радуюцца, калі бачаць, як я цябе тут проці шэрсці, проці шэрсці… О-о, я іх ведаю! Яны так любяць пазубаскаліць з такіх, як ты, «былых». Анекдоты выдумляюць. Змікіціў?? Народ — такі! Можаш зарплату не падвышаць, але дай яму на зуб «былога». Дык вось — раю табе: ціхенька сядзі! Не шумі! Ці-іхе-енька! Атрымаў пенсію і скажы дзякуй. I я ціхенька буду сядзець да пенсіі. Мы з табой асколкі адной пасудзіны. Разбітай. Зразумеў? Так што, не трэба шуму і гвалту ўзнімаць. Немэтазгодна! Нават — наадварот!

Ухватаў. Ну, нарэшце ты раскалоўся. А я цябе за дурачка лічыў.

Бусько. Дарэмна! Не цаніў! Крыўдна! Разумееш? Крыўдна! Мне!

Ухватаў. Ацаню! Не-е! Будзе табе пераацэнка! Што-што, а пасаліць табе я яшчэ магу. Гарэлага дам панюхаць.

Бусько. Не пужай! Не пужа-ай! Бачыў я такіх.

Ухватаў. Адплацілі! Аддзячылі! Не-е, я на вас аброцьку знайду. Я табе такую кару егіпецкую зараз прынясу, на ўсё жыццё табе хопіць! Да смерці будзеш насіць, як язву, як пракачу! Я табе такую кару, такія мукі ўстрою… Пачакай!.. Я табе… Будзеш помніць!

Хведар Паўлавіч выходзіць у прыёмную. А там Стэла і Гарык. Ухватаў нібы спрасонку ці п'янаваты ідзе да выхаду. На парозе сутыкаецца з Наталляй Мікалаеўнай.

Бусько (расчыняе дзверы ў прыёмны пакой, загадвае). Не прымаць! Нікога не прымаць! А тым больш яго! Толькі цераз твой труп! (Гарыку.) I цераз твой! (Ляпнуў дзвярыма, шчоўкнуў замком.)

Гарык. Максімаліст! Толькі цераз мой пуп. I цераз твой, Стэла.

Наталля Мікалаеўна. А што гэта з імі? Нейкія вельмі ўстрывожаныя. Асабліва той — Хведар Паўлавіч. Што з ім?

Гарык. Тонка падмецілі, бабуся. Устрывожаны. Чалавек апынуўся ў непрывычных абставінах. Бачыце, у свой час ён высока лётаў. У маштабах горада. За аблакамі. Ну, як бы вам сказаць? Для параўнання… На арбіце быў. У космасе. I раптам вываліўся з карабля. Вываліўся на хаду. З дзяржаўнага карабля. I нідзе ніякай апоры. У невясомасці. Страціў вагу. А вагу ён меў. Груз!

Наталля Мікалаеўна. Знала я яго. Цяжкі быў. Праўда. Свінцовы.

Звоніць тэлефон.

Стэла (бярэ трубку). Вас слухаюць. Так. Так. Яго няма. Што перадаць? Добра. Калі? Добра. Я пастараюся яго знайсці. Не. Ён нікуды не паехаў. Добра. Перадам. (Кладзе трубку, стукае

ў дзверы Бусько.) Антон Сцяпанавіч! Толькі што званіў Аляксей Аляксеевіч. Прыедзе да вас.

Бусько. Аляксей Аляксеевіч?

Стэла. Прасіў, каб вы былі на месцы. Яны хутка будуць.

Бусько з'яўляецца на парозе свайго кабінета.

Бусько (да Наталлі Мікалаеўны). А вы пачакайце пакуль у калідоры.

Наталля Мікалаеўна выходзіць.

(Стэле). Не магла сказаць, што мяне няма тут?

Стэла. Як заўсёды, я так і сказала. Ён загадаў знайсці вас.

Бусько. Дык вось — ты мяне не знайшла. Мяне няма. I не будзе. Я не магу. Хай Кудасаў сустрэне. Дзе ён? (Гарыку.) Пакліч!

Гарык знікае.

А прыедзе Аляксей Аляксеевіч, скажы: мяне выклікалі… у гэта…

Цікаўнасць не адпускае Гарыка. У калідоры ён пасоўвае абгорнуты грубай паперай нейкі бюст на самы край шафы, любуецца яго няўстойлівасцю, бо шафа з падломанай ножкай. Гэтым заняткам ён маскіруе сваю ўвагу да гутаркі шэфа.

Стэла. Куды вас выклікалі?

Бусько. Ну… у гэта… у кіраўніцтва…

Стэла. Якое?

Бусько. Ну ў гэта, як яго… Гэта што? Допыт? У кіраўніцтва, і ўсё. Тэрмінова. (Вяртаецца ў свой кабінет.)

Гарык (адчыніўшы дзверы Кудасава). Вас кліча шэф. Неадкладна! Зараз жа!

З кабінета выходзіць Кудасаў і таропка накіроўваецца ў прыёмны пакой Бусько. Спяшаючыся, ён спатыкнуўся, зачапіў шафу, шафа хістанулася, і скрутак грохнуўся вобзем. Забрынчалі асколкі.

Кудасаў. Фу ты, чорт!

Гарык. Гэта не чорт. Вы знаеце, каго вы ўранілі?

Кудасаў. Не каго, а што.

Гарык. Не-е, — каго. Бюст!

Кудасаў. Не я. Гэта вы мяне піхнулі.

Гарык. Вы не толькі ўранілі, вы яго разбілі. А ён яшчэ не спісаны.

З кабінета выходзіць Бусько.

Бусько. Што тут за грохат?

Гарык. Ды вось тут…

Кудасаў (апярэджвае). Гарык разбіў бюст.

Гарык. Таварыш Кудасаў!..

Бусько. Ладна! Прыбярыце гэтыя чарапкі! Калі трэба — разбяромся. А цяпер… Кудасаў! Прыедзе Аляксей Аляксеевіч… А помніш, кім ён быў?

Гарык выносіць разбіты бюст.

Кудасаў. А як жа, — вадзіцель. Вырас.

Поделиться:
Популярные книги

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

АллатРа

Новых Анастасия
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
АллатРа

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12