Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пагарэльцы

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Гарык і Стэла. Нельга! Прыём закрыт! Загадана не прымаць! Грамадзянін! Грамадзянін! Я дружыннікаў паклічу! Загадана не пускаць!

Ухватаў. Каго? Мяне? Мяне не прымуць? Ах, ён падлюка! Ды я яго… Божа, як павярнулася?! (Заплакаў.) Ды калі я ўладу меў, яны ж былі — такімі вернымі, паслухмянымі, адданымі. I я для іх богам быў! Аднаго позірку баяліся. Богам для іх! Гэта ж я іх вывеў! Я сатварыў! А цяпер… (Плача.)

Гарык (чытае

па памяці біблію). «I сатварыў бог чалавека па вобразу і падобію свайму, мужчыну і жанчыну сатварыў. I благаславіў іх бог, і сказаў ім: пладзіцеся і размнажайцеся, і папаўняйце зямлю, і валодайце ёю, і ўладарце над рыбамі марскімі, і над звярамі, і над птахамі нябеснымі, і над усякім скатом, і над усёю зямлёю, і над усякімі жывёламі, і над усімі гадамі паўзучымі на зямлі… I ўбачыў бог усё, што ён стварыў, і вот, хораша вельмі. I быў вечар, і быў ранак: дзень шосты».

Ухватаў (слухаў, слухаў і раптам). Сапляк! Парасёнак!

Гарык. «Хораша вельмі», — пакуль бог не пайшоў на пенсію. А стаў пенсіянерам, спаткаўся са сваім падобіем і… харкнуў ад агіды на сваё падобіе няўдзячнае.

Ухватаў (нібы яго падагрэлі, ідзе на штурм). Пусці мяне да яго. Пусці-і-іце!!! Я павінен! Гэта мой доўг!

Але Гарык і Стэла, як верныя вартавыя, адціснулі Xведара Паўлавіча ў калідор, дзе ўжо даўно сочаць за падзеямі Сілан і Кудасаў.

Наталля Мікалаеўна. А ён верна сказаў: па вобразу і падобію…

Ухватаў. А ты… А ты… (Задыхаецца.) Не суй нос!..

Кудасаў. Не хаміце, Хведар Паўлавіч, не хаміце. Не тыя часы.

Ухватаў. А-а, і ты, нюхала! Д'ябал ты! Нячыстая сіла! Д'яблы вы! Усе вы д'яблы!!

Гарык. Усё лагічна. Сатварыўшы бога, чалавек вымушаны быў сатварыць і д'ябла. Іначай ідэя бога траціць усякі сэнс. (Хоча выправадзіць усіх прысутных.) Пакіньце бога ў спакоі. У адзіноце.

Усе разыходзяцца спакойна і раўнадушна. Толькі Наталля Мікалаеўна нібы прадчувае бяду, затрымліваецца каля дзвярэй. Ухватаў, адчуўшы сябе, як тхор у пастцы, кінуўся да адных дзвярэй, да другіх. Раптам заўважыў дзверы, загароджаныя старой канцылярскай шафай, запоўпенай архіўнымі папкамі.

Ухватаў. Не! Не! Не!!! Я ўсё роўда дабяруся да цябе! Я дастану цябе! Запасныя дзверы як забарыкадзіраваў! Не, не! Не-е! Я цябе выкалупаю! Упярод! На барыкады! (Натужваецца, адсоўвае шафу ад дзвярэй. Робіць гэта з апошніх сіл. Ледзь-ледзь адсунуўшы шафу, ён заўважае на дзвярах бронзавую галаву льва з кальцом. Ухватаў са злосцю хапаецца за кальцо, ірвануў к сабе дзверы, але тыя не паддаюцца.

Яшчэ спроба, і ў руках Хведара Паўлавіча — вырванае з зубамі з пашчы льва кальцо. Раптам Ухватаў хапаецца за сэрца і з дзікім перадсмяротным крыкам падае перад дзвярыма бяздыханым.)

Наталля Мікалаеўна. Людзі! Памажыце! Дзе вы?

На яе кліч з'яўляюцца ўсе служкі гэтай установы.

Званіце ў «Хуткую дапамогу»! Хутчэй! Ратаваць трэба! Яму нехарашо!

Сілан падышоў, прыгледзеўся да Хведара Паўлавіча, патрымаў за руку, правяраючы пульс, уздыхнуў і заявіў.

Сілан. Не, яму зараз ужо харашо…

Кудасаў. Здаецца, у нас пахне смаленым…

У суседнім пакоі Стэла выклікае «хуткую дапамогу».

Стэла. «Хуткая»! «Хуткая»!.. Калі ласка, як можна хутчэй, тут чалавек памёр, прасіцель! Хутчэй!

Наталля Мікалаеўна. У яго ў руках кніжачка…

Кудасаў. Паглядзіце. Гэта, відаць, яго егіпецкая кара.

Наталля Мікалаеўна (нахіляецца, вымае з рукі Ухватава чырвоную запісную кніжачку, чытае). «Некалькі навадзяшчых пытанняў аб сувязі часоў і з'яў… Ідучы на спачын, запытай сябе сам: што ты зрабіў сёння?» (Адрываецца ад запісной кніжкі.) Божа мой! Божа мой! Гэта ж мужа майго кніжачка. А я яе столькі гадоў шукала, столькі гадоў… Гэта ж яго, мужа майго, запавет, апошняе слова яго. (Чытае далей.) «Ідучы на спачын, запытай сябе сам: што ты зрабіў сёння? Падвядзі вынікі справам тваім. Можа, чужое проса вытаптаў? Пакрыўдзіў каго? Аблаяў? Пакараў? Звольніў з работы? Ці асудзіў? Каго? За што? Ці справядліва? Чым гэта павернецца для цябе, для людзей заўтра? Праз год? Праз дзесяць гадоў? А праз дваццаць год? Успомніць аб гэтым не сорамна будзе табе? Перад сабой. Перад сынамі. I перад унукамі. Што ты зрабіў сёння? Дрэва пасадзіў? Проса пасеяў? Прыласкаў каго? Падахвоціў каго? Пасаду даў — уладу над людзьмі ўручыў? Каму? Дастойнаму? Справядліва? Чым гэта павернецца для цябе, для людзей заўтра? Праз год? Праз дзесяць гадоў? А праз дваццаць? Успомніць аб гэтым не сорамна будзе табе? Перад сабой. Перад сынамі. I перад унукамі. Падводзячы вынікі справам тваім, жыццю свайму, каяцца не будзеш? Адыходзячы на спачын, спытай сябе сам: што ты зрабіў сёння?..»

Наталля Мікалаеўна падыходзіць к рампе і яснымі ласкавымі вачыма шукае сустрэчы з вачыма кожнага ў зале гледача. А недзе рэха, затухаючы, паўтарае: «Спытай сябе сам! Спытай сябе сам!»

Канец

1967–1980

Поделиться:
Популярные книги

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Совок 13

Агарев Вадим
13. Совок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Совок 13

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Нортон Андрэ
Королева Солнца
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Вспомнить всё (сборник)

Дик Филип Киндред
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Вспомнить всё (сборник)

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16