Паміж "А" і "Б"
Шрифт:
Мы ішлі, зусім не зважаючы на яго стогны. Мы спыніліся толькі, каб перадыхнуць.
Нарэшце дзядзькавы мальбы мне надакучылі, і я рашыў яго прыпужнуць.
— Гэта не вы гаворыце, гэта ў вас перажыткі капіталізму гавораць.
Дзядзька захіхікаў і пацёр рукі.
— Ну, хлопцы, пасварыліся, і годзе. Па пачку марожанага на брата, і адцягнем рэйку да мяне ў цудоўную кватэру.
Мы не адказвалі.
Ну, хлопчыкі, па пачку пламбіру.
Я бачыў, як Сёмка аблізнуў губы.
— Поўны наперад! Свістаць усіх наверх!
Наперадзе паказалася школа. Мы дадалі хуткасці.
— Хлопцы, па квітку ў кіно на брата і па пачку пламбіру…
Калі мы прыцягнулі праклятую рэйку ў школу, важатая сказала, што мы паступілі няправільна, не па-піянерску. І, каб выправіць памылку, павінны не марудзячы аднесці рэйку назад яе ўладальніку.
Уладальнік горача падзякаваў важатай, а я сказаў, што ў мяне дрэнных учынкаў хапае, я хацеў зарабіць добры, а таму няхай назад гэтую прыватнаўласніцкую рэйку цягнуць іншыя. І пайшоў. Дзвярыма я не ляпаў. У мяне няма такой дурной звычкі.
Ці баяцца сабакі козыту?
Вось так і не ўдалося мне здзейсніць добры ўчынак.
Ну, Карабухін, — сказалі мне, — калі ўжо ты металалом збіраць не ўмееш, то ведаеш…
І развялі рукамі.
А Галка Наважылава пры ўсіх вымавіла:
— Мы вырашылі, Карабухін, заняцца табой ушчыльную і ўсур’ёз. Сёння пасля ўрокаў да цябе накіруецца піянерскі патруль.
А навошта патруль? — спытаў я. — Што я — злачынца?
— Двойкі атрымліваць — хіба не злачынства? — сказаў Лёнька Аляксандраў і паважна паправіў акуляры на пераноссі.
Я задумаўся.
— Паслухайце, — сказаў я нарэшце. — Можа, без патруля абыдземся?
— Нельга, — пазяхнуў Лёнька. — Да цябе больш даверу няма.
— Ладна, — уздыхнуў я. — Прыходзьце. Толькі калі Эльбрус нападзе на вас, я не адказваю.
Усе паглядзелі на мяне ўважліва.
— А хто такі Эльбрус?
— Дабярман-пінчэр. Сабака такі. Як убачыць каго чужога, асабліва дзяўчынку, адразу кідаецца, — цярпліва патлумачыў я.
Аднакласнікі сцішыліся.
— Хлусіць ён! — раптам закрычаў Сёмка. — Я ў яго ўчора на тэлевізары сядзеў, ніякага дабярмана, ніякага пінчэра ў яго няма. У яго нават кошкі няма.
Галка Наважылава асуджальна пахітала галавой:
— А падманваць таварышаў, Карабухін, і зусім сорамна.
Я толькі сцепануў плячыма, а Сёмку паказаў кулак — пагаворым сам- насам, як мужчына з мужчынам.
Трэба было штосьці прыдумаць. Я ведаў, што такое піянерскі патруль. Гэта — прыходзяць да цябе дадому, засмучаюць маму, пытаюцца, як ты рыхтуеш урокі, які ў цябе распарадак дня, — увогуле, соваюць нос куды не трэба. А пасля ўсяго мама плача: “І навошта ты мне на гора такі ўрадзіўся?”
Не, трэба было дзейнічаць рашуча. “У мяне няма сабакі, - падумаў я, — дык яна ў мяне будзе. Ну, не дабярман-пінчэр, а просты дварняк — усё роўна ва ў сабачых пародах анічога не цяміце”.
Як
Але ў мяне не было выбару, больш сабак у нашым доме не вадзілася.
Я сказаў бабулі, што вельмі люблю сабак, але ўсе сабакі свету, у тым ліку і дабярманы-пінчэры, не вартыя і адзінага кіпцюрыка яго, бабулінага, сабачкі. І хай таму яна, бабуля, дазволіць мне пагуляць з яе сабачкам па двары.
Бабуля была расчулена. Яна забылася, як я цягаў яе сабачку за хвост і купаў у лужыне.
Бабуля замілавана пралепятала:
— Ты чуеш, Ружа, які цудоўны хлопчык жыве ў нашым доме? Выхаваны, любіць жывёл… Ідзі з ім пагуляй. Толькі, хлопчык, нядоўга, а то Ружа сёння кашляў.
Я баюся, ці не прастудзіўся ён.
Я хутка спусціўся ўніз. І якраз своечасова — па лесвіцы ўжо пляскаў галёшамі піянерскі патруль. Я ледзь паспеў зачыніць за сабой дзверы, як. Дзынь! Патруль!
Я тузануў Ружу за хвост: вось зараз забрэша! Але ён толькі жаласна заскуголіў. Я яшчэ раз тузануў — ну, пабрашы, старэча, табе шкада, ці што?
Ружа ледзь не заплакаў, але брахаць не хацеў. Ён проста не ўмеў, напэўна.
Тады я ўстаў на карачкі, каб паказаць Ружы прыклад, і натхнёна прагаўкаў: гаў! гаў!
Другі званок захліпнуўся на першай жа ноце.
Я рахмана спытаўся:
— Хто там?
— Гэта мы, — дрыготкім голасам адказала Галка. — А адкуль у цябе сабака?
— Я ж вам расказваў, а вы мне не паверылі. Пачакайце хвілінку. Я яго прывяжу, а то ён не чужых кідаецца. Асабліва на дзяўчатак.
Бразгаючы ланцужком, я завёў сабачку ў кут, ускалмаціў на ім поўсць, і выпадкова мае рукі трапілі Ружы пад пахі.
Я крыкнуў:
— Заходзьце! Эльбрус на ланцугу!
І тут адбылося нешта надзвычайнае. Напэўна, Ружа як агню баяўся козыту. І дужа не любіў, калі яго казыталі. Таму што ў тую хвіліну, калі аднакласнікі з’явіліся на парозе, Ружа вырваўся з маіх рук, шалёна віскнуў, забрахаў і ўсчаў гойсаць па калідоры. Ускалмачаны, раззлаваны, ён казаўся такім страшным, што нават я забаяўся.
А таварышы? Змінаючы адно аднаго, яны скаціліся па лесвіцы ўніз.
Я ледзьве супакоіў разлютаванага Ружы і адвёў яго да бабулі.
Раніцай, ледзь я пераступіў парог класа, на мяне наляцела Галка Наважылава.
— Ну, Карабухін, гэта пераходзіць усякія межы. На сваіх таварышаў нацкоўваць шалёнага сабаку! Так гэта табе не спусцім.
Яна агледзела арліным паглядам увесь клас і прамовіла:
— Наш атрад вырашыў аб’явіць табе байкот. З сённяшняга дня мы з табой не размаўляем. Ты нам не таварыш.