Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паміж "А" і "Б"

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

Цётка нам дала ручнік. Мы расцерліся.

Вось так мне і не ўдалося ўтапіцца.

Таварышы маўчалі.

— Слухай, — раптам сказаў Сёмка, — а табе ж трэба было камень на шыю прывязаць.

— Правільна, камень, — загудзелі аднакласнікі.

— Камень — гэта ідэя, — сказаў я. — Вы ведаеце, сябры, дужа я был засмучаны, не падумаў пра камень. Але наступным разам я без каменя і не палезу тапіцца. Гэта вельмі добрая ідэя. Дзякуй табе, Сёма. — І я люта зірнуў на Сёмку.

— Не трэба, — закрычалі таварышы і весела зарагаталі.

Ад

радасці, што ўсё так добра скончылася — я не ўтапіўся і зноў падружыўся з аднакласнікамі, - я зрабіў стойку на настаўніцкім стале. Гэта быў мой каронны нумар, ніхто ў нас у класе, апроч мяне, яго не ўмеў рабіць. І акурат у гэты момант да нас увайшла Кацярына Майсееўна — наш дырэктар. Я згледзеў яе краем вока.

— Атас! — зашумелі таварышы.

Я саскочыў на падлогу і сказаў:

— Я магу і больш прастаяць.

— Гэта я ведаю, — сказала Кацярына Майсееўна. — Хадзем, Валерый, пагаворым.

— Калі ласка, — ветліва згадзіўся я. — Але толькі не надоўга, у нас зараз кантрольная па рускай мове.

— Добра, — усміхнулася дырэктарка.

І мы ўвайшлі ў яе кабінет.

“Тры волаты”

Кацярына Майсееўна была маленькая і поўная і таму хадзіла павольна і пры кожным кроку ўздыхала.

Мы з ёй разам пачалі пад’ём па лесвіцы. Яна зробіць крок, уздыхне, яшчэ крок і яшчэ ўздых. Я мог бы за гэты час, пакуль мы паднімаліся, ужо дзесяць разоў туды і назад збегаць. Ну, калі не дзесяць, то пяць у любым разе.

І чаму толькі Кацярына Майсееўна зрабіла свой кабінет на чацвёртым паверсе? Ёй зручней было б на першым. А можа, яна знарок, каб фізкультурай займацца і скінуць лішнюю вагу?

Я толькі хацеў спытаць у Кацярыны Майсееўны, ці праўда, што яна зладзіла свой кабінет на чацвёртым паверсе, каб трэніравацца, як яна сказала:

— Ну што мне з табой рабіць, Валерый? — І зноў уздыхнула.

Я таксама ўздыхнуў і падумаў: а што са мной і напраўду рабіць?

Зверху па лесвіцы з шумам і крыкам збягалі вучні. Не даляцеўшы двух метраў да мяне і дырэктаркі, яны раптам пачыналі ісці спакойна і нетаропка, быццам ім было гадоў па восемдзесят, не менш. Вучні казалі: “Добры дзень, Кацярына Майсееўна”, - а потым несліся з ранейшай хуткасцю і з ранейшым шумам.

— Ну, дык што мне з табой рабіць? — зноў спытала дырэктарка, калі мы ўселіся ў яе кабінеце — яна ў фатэль, я ў крэсла.

Я бываў у гэтым кабінеце не раз і ўсё добра памятаю, а таму не стаў разглядваць “Трох волатаў” — вялізную карціну, што вісела на сцяне, наўпрост за спінай Кацярыны Майсееўны. Я гэтую карціну ўжо вывучыў на памяць. Магу ў любы момант расказаць, хто які меч трымае і ў каго якой масці конь. Самі разумееце, зададуць табе такое пытанне: “Ну што мне з табой рабіць?” — а як на яго адказаць, не ведаеш. Каяцца яшчэ рана, трэба счакаць, вось і вывучаеш карціну. Мне ўжо прыйшла ў галаву думка: добра б дырэктарцы для тых, хто часта бывае ў яе кабінеце, замест “Трох волатаў” павесіць “Бурлакоў”,

а потым замест “Бурлакоў” яшчэ якую- небудзь карціну.

Так за некалькі гадоў можна вывучыць усіх мастакоў і ўсё, што яны намалявалі.

— Маўчыш? — спытала Кацярына Майсееўна.

— Я ўжо памірыўся з таварышамі, і ўсё будзе добра, — сказаў я. — Абяцаю.

— Ты мне кожны месяц даеш абяцанні, а што з гэтага?

— Але амаль месяц я трымаю сваё слова.

— А на колькі зараз ты абяцаеш? — усміхнулася Кацярына Майсееўна. Я заўважыў, што яна заўсёды ўсміхаецца, размаўляючы са мной. А пры маці і настаўніках яна зусім іншы чалавек. Таму я люблю бываць у яе кабінеце, калі мы ўдваіх. Вось каб яшчэ замест “Трох волатаў” павесіць “Бурлакоў”, а замест “Бурлакоў”.

— Месяц будзеш трымаць сваё слова? — спытала Кацярына Майсееўна.

— Буду, — сказаў я.

— Ну ідзі, на кантрольную спознішся, — усміхнулася яна.

Я падняўся, сказаў: “Да пабачэння”, кіўнуў волатам — да хуткай, маўляў, сустрэчы — і пайшоў да дзвярэй.

— Пра маці падумай, — сказала Кацярына Майсееўна.

Я абярнуўся. Твар дырэктаркі быў сумным.

— Ну, ідзі, - паўтарыла яна.

Я адчыніў дзверы і яшчэ раз паглядзеў на Кацярыну Майсееўну. Яна зноў усміхалася мне.

Як я суцяшаю маму

Я ведаў, якая ў мяне будзе размова з маці. Мама адразу заплача і скажа:

— Ты разумееш, як цяжка адной гадаваць дзіця?

Я буду маўчаць. Я буду сядзець у крэсле-ложку і маўчаць. Трэба даць маме выгаварыцца і ні ў якім разе не перабіваць яе. Таму што яна адразу ўскіпае:

— Напрамілы Бог, не перабівай мяне, за цябе гавораць твае ўчынкі. Потым мама скажа, што ў іншых мацярок жыццё як жыццё і толькі ў яе апраметнае пекла і адны пакуты.

Тут я звычайна не вытрымліваю:

— Але ж я ў міліцыю ні разу не трапляў, я нікога не рабаваў, не забіваў.

Мае словы толькі натхняюць маму:

– І ты лічыш, што гэта — вартасць? Неставала яшчэ, каб ты рабаваў і забіваў! Як у цябе наогул язык паварочваецца такое казаць! Змоўкні зараз жа.

Я маўчу, пакуль яна гэта гаворыць, і працягваю маўчаць.

На некалькі імгненняў мама заціхае. Потым яна зноў скажа, як цяжка адной гадаваць такога аболтуса, як я, і яшчэ працаваць, зарабляць на жыццё.

Мая мама ткачыха на камвольным камбінаце. Яна добра працуе, яе фотаздымак вісіць на Дошцы гонару разам з фотаздымкам Сёмкавага дзядзькі — галоўнага канструктара камбіната. Таго самага дзядзькі, пра якога Сёмка сцёр вушы ўсім вучням нашага класа. Але мамін фотаздымак вісіць над фотаздымкам Сёмкавага дзядзькі, і гэта дае мне права падчас асаджваць Сёмку.

А яшчэ мама ў мясцкоме. Яна заўсёды пра некага клапоціцца, да некага ходзіць дамоў, і да яе ўсе стукаюцца вечарамі: “Вось якая справа, Пятроўна.” Пагавораць, а потым гладзяць мяне па галаве, уздыхаюць і пытаюцца: “Як справы, баламут? Двойкі ёсць?” Я адказваю: “Трапляюцца”.

Поделиться:
Популярные книги

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Неофит

Вайт Константин
1. Аннулет
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Неофит

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!