Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паром празь Ля-Манш

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

пад даўжэзнай барокавай назваю

«Собрание припадков краткое...» еtс.,

здаецца, адзіную кнігу,

выдрукаваную па-беларуску

за ўсё доўгае XVIII стагодзьдзе.

(Факт, безумоўна, з гаркавым прысмакам,

хоць стагодзьдзе ўсё ж прамінула ня марна.)

Нешта дзеецца з часам:

стагодзьдзі набываюць

розную працягласьць

і шчыльнасьць і,

што самае небясьпечнае,

пачынаюць дыфузаваць,

у выніку чаго

твой 1994-ты можа апынуцца дзе-небудзь

паміж Вялікай францускай рэвалюцыяй

і Люі Філіпам...

Каб упэўніцца, што зьмены

яшчэ не зрабіліся незваротнымі,

ты асьцярожна сустракаесься вачыма

зь люстрам кніжнае вітрыны.

Павагаўшыся, люстра пацьвярджае:

гэты чалавек — пакуль што ты.

* «Хроніка Эўрапейскай Сарматыі...», 1581 (лац.).

** Кнігі маюць свой лёс (лац.)

Вучыла бабуля

Ня сьпі, калі сонца сядае,

бо засьнеш зь ім разам,

а ўраньні ўжо не прачнесься.

Не глядзі ў люстэрка апоўначы,

бо растанеш у ім,

як солі драбінка

ў студні.

Не любіся зь дзеўкамі ў жыце

і ў красках не любіся,

бо колькі каласоў зломіш —

столькі людзей

ад голаду сканае,

а колькі красак зьвяне —

столькі дзетак

на сьвет не народзіцца.

Пажатае жыта даўно,

і поплаў мой

скошаны.

Сонца сядае.

Глыбее ў дубовай асадзе

бабуліна люстра.

Мансарда

Аднойчы прачнецца тэлефон,

што гаварыў некалі

тваім голасам,

прачнецца на мансардзе,

якую,

утульна ўладкаваўшыся

паміж попелкай

і томам «Махабхараты»,

вартуе

масянжовы Буда,

на мансардзе,

якая ў тое лета

была кансьпіратыўнай кватэраю

матылькоў-крапіўнікаў,

на мансардзе,

якой даўно няма,

на мансардзе,

якую

адчыняе ў сьвет

геаграфічная мапа Эўропы

на ўсю сьцяну,

і,

валяючыся ў ложку,

мы выбіраем на ёй

краіны і гарады,

да якіх яшчэ далей,

чым да маладзіка,

што да замарачэньня гушкаецца

на ясені за вакном,

над лавачкай, дзе

мы хацелі ператварыцца

ў дрэвы,

каб спыніць

бурштынавае імгненьне

таго вечара,

і прыдумалі з гэтай прычыны

ерэтычную малітву,

вартую вясёлага аўтадафэ

на Высокім рынку,

што была запісаная

тваім рок-н-рольным почыркам

і схаваная між старонак

старадаўняе кнігі,

каб спыніць

бурштынавае імгненьне

таго вечара,

калі сьвет быў неўміручы,

як перад шостым днём

тварэньня.

Аднойчы на той мансардзе

прачнецца тэлефон,

што гаварыў некалі

тваім голасам,

і я

здыму слухаўку.

Каханка

Ты — мая каханка,

і зараз,

каб сёй-той не пакутаваў ад здагадак,

я адкрыю тваё імя.

Праўда, сакрэт ужо вядомы

бяссоннаму, як Борхэс, праспэкту,

нашай раўнівай суўдзельніцы —

бабулінай саматканцы,

фатаграфіям і срэбнай рыбіне,

што прыплыла зь іншых часоў,

дзе цябе і мяне звалі іншымі імёнамі,

дзе ты, магчыма, была лесьбіянкай,

а я падабаўся мужчынам,

хоць не адказваў ім узаемнасьцю.

Апрача таго,

твой адрас вядомы

палівальнай машыне,

якая падбірала мяне ля пад’езду,

Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Маленькие Песцовые радости

Видум Инди
5. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
6.80
рейтинг книги
Маленькие Песцовые радости

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4

Идеальный мир для Демонолога 4

Сапфир Олег
4. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 4

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Титан империи 8

Артемов Александр Александрович
8. Титан Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Титан империи 8

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10