Пасля Жыццё
Шрифт:
– Я не прыліпла.
– Што?
– Я не прыліпла. Калі так - то і не трэба. Я не ліпучка…
На абрыве зашуршэў глей, Клімаў азірнуўся. Паша, узмахваючы ўскінутымі рукамі, хутка, не разбіраючы шляху, збягала ўніз. Ззаду, шырока
– Ну і бяжы! Падумаеш!
– Устаць! Наперад!
Усё, што было дасюль - усе перажыванні, сумненні, клопаты - усё адляцела, знікла, быццам адсечанае назаўжды, засталося ў беззваротным былым. Наступіла новая часіна, пара новага быцця на страшным і няпэўным рубяжы жыцця і смерці.
Клімаў ускочыў, зірнуў у адзін бок, у другі, улавіў позіркам, як здрыгануўся нерухомы да гэтага рэдкі ланцужок яго аўтаматчыкаў і ірвануўся ў ветраную прастору поля.
Некалькі крокаў ён бег, але потым адчуў, што апярэдзіў іншых, і прытрымаў крок. Бліжэйшыя ад яго байцы ўжо ўсталі і беглі, уставалі дальнія. Густаватай купкай высыпаў зводдаль узвод Грэчкі.
Вецер шкуматаў полы паўшубка, сцябаў па твары матузамі ад шапкі, але Клімаў не прыкмячаў таго - бег. Адна толькі думка кіравала цяпер усім - хутчэй! Хутчэй, пакуль не ўдарылі немцы, пакуль ціха, прабегчы б лішні хоць дзясятак метраў да гэтай вышыні, куды - ведаў ён - шлях вось-вось абарвецца мукай і потам. Кожная частачка ягонага цела сціскалася,
– Шась, шась… шась, шась, - мялі струхлелы іржэўнік боты, валёнкі, гамашы з абмоткамі, каляныя англійскія бацінкі, тупацелі трыццаць шэсць пар ног. Клімаў ужо ўвесь да самых пят выбег на адкрытае, убачыў перакапаную траншэяй вышыню - усю, ад лесу да пакатага схілу ў вёску, згледзеў, як матлянуліся там у бакі пляскатыя каскі, і ў той час вецер данёс слабы далёкі крык:
– Фойе…
Канец яго пакрыўся трэскатам дзясяткаў ствалоў.
– Нічога, нічога, - казаў лейтэнант, не ведаючы каму - ні то сабе, ні то каму іншаму, хоць у громе і стукатні стрэлаў і сам не пачуў сваіх слоў. Кулі густа нізалі паветра, зыўкалі, вірашчэлі, на ўсе галасы скуголілі над зямлёй. Здавалася, нейкія нябачныя рукі тузалі за нябачныя даўжэзныя струны, туга напятыя ў паднябессі.
Шквал агню з вышыні адразу прыгнуў людзей да зямлі, нехта ўжо ўпаў. Клімаў адчуў, што патрэбен рывок, інакш рота заляжа. Падхоплены ўласнай рашучасцю, ён выскачыў наперад, ускінуў угору рукі - адну з пісталетам на вузенькім раменьчыку, а другой проста кулак і, азірнуўшыся назад да сваіх, закрычаў:
– Бягом! Бягом!!!
І, не аглядваючыся больш, што было сілы пабег.
[1962?]