Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Яначка, хадзем да нас.

— Хадзем, — падтрымаў Алесю Мацей.

У Алесінай хаце — не толькі каравайніцы, але і суседзі. Пасярод хаты дзяжа з рошчынай — рашчыненым цестам.

Янка, Алеся і Мацей залезлі на печ. Добра на печы. З вышыні ўсё-ўсё відаць.

— Рошчына ў дзяжы паднялася. Зараз будуць цеста гібаць, размінаць, — сказала Алеся. — Яго нельга мясіць кулакамі, бо жаніх, калі стане мужам, будзе жонку біць.

«Кажа абы што, — падумаў Янка. — Хіба будзе біць Паўлінку Ясь? Ён жа такі добры. Паўлінцы купіў чаравічкі і бурштынавыя пацеркі».

— Ясь… — пачаў ён.

— Грамнічную

свечку запалілі! — перапыніла Алеся.

Янка ўбачыў, што маці ўзяла тоўстую грамнічную свечку і, узняўшы яе, тры разы абышла вакол дзяжы.

— Чаму мая мама са свечкай вакол дзяжы ходзіць? — пацікавіўся Мацей.

— Грамнічная свечка нячысты дух адганяе, — адказала Алеся.

— І цётку з барадой?

— Мабыць.

— Цяпер заўсёды з грамнічнай свечкай буду хадзіць, — сказаў Мацей.

Янку прыгадалася тая купальская ноч, прыгадалася, як пад ранкі прывалокся Мацей, увесь у гразі. Казаў, што ў яму зваліўся. Цётка з барадой… Відаць, душу выме. І не толькі Мацею.

А маці, узмахнуўшы рукою, запрасіла:

— Просім бацьку роднага, маці родную, братоў, сясцёр, дзядзькоў, цётак, суседзяў, суседачак і малых дзетачак, гэты дар ці дазволіце ў шышкі гібаць, у боханы качаць?

— У шышкі гібаць! — пачулася дружна. І Алеся крыкнула з печы:

— У шышкі гібаць!

— Дзякуем бацьку роднаму, маці роднай, братам, сёстрам, суседзям, суседачкам і малым дзетачкам! — прамовіла маці.

І яшчэ два разы запытала, што з цестам рабіць. Кожны раз ёй адно і тое ж адказвалі, і кожны раз яна ўсім дзякавала.

— Чаму ўсё пытаецца? — не сцярпеў Мацей. Алеся ўсміхнулася.

— Так заведзена.

Янка глянуў на яе. Расчырванелася, вочкі гараць, што дзве вішанькі.

— Чаму так радуешся? — запытаў.

— Будуць каравай пячы.

Янка зусім не разумеў яе. Было б з-за чаго радавацца. Вось каб воі з паходу вярнуліся, крыжакоў разбіўшы, то канешне.

Маці тым часам узяла з дзяжы камяк цеста, запаленым канцом уваткнула ў яго свечку і хутка, спрытна зляпіла булачку.

— Прыгожая? — падняла ўгору.

— Добрая выйшла, — пачулася наўкол. А Алеся паведаміла:

— Пярвушка. Першая булачка называецца пярвушкай.

— І адкуль ты пра ўсё гэта ведаеш? — здзівіўся Янка.

— Сёння і ты праведаеш, — адказала Алеся. Што на гэта скажаш? Відаць, не раз і не два Алеся вось так дзівіцца.

— Што яшчэ будзе? — падаў голас Мацей.

— Будуць каравай гібаць, розныя фігуркі з яго ляпіць.

І праўда, розныя фігуркі пачалі з цеста рабіць: качачкі, ружы, гусакоў, шышкі. А маці зляпіла ката, падобнага на воя. З вусамі, у шлеме. Хтосьці з жанчын засмяяўся.

— Ці не Яся ты вылепіла?

Не сказала маці, песню завяла:

Іванкава маці па вуліцы ходзе Да суседачкі просе…

Падхапілі за ёю жанкі-каравайніцы:

Да суседачкі мае, Да хадзіце вы ка мне, Да не ка мне, к дзіцяці Караваю качаці, Ручкамі да беленькімі, Перснямі залаценькімі.

Слухае Янка.

Прыгожы голас у маці. І сама прыгожая. Здаецца яму, што прыгажэйшай ва ўсім свеце не знойдзеш.

— Мацей заснуў,— прамовіла Алеся.

Янка зірнуў на брата. Заплюшчыў вочы і сапе. Разбудзіць? Не. Няхай паспіць. Стаміўся.

— Зараз будуць каравай рабіць. Шышкамі яго ўпрыгожаць, — паведаміла Алеся.

Сапраўды, пачалі рабіць. Вялізны-вялізны выйшаў каравай.

— У печ не ўлезе, — сумняваючыся, прамовіў Янка.

— Улезе, — запэўніла Алеся.

А жанчыны ўжо каравай шышкамі ўпрыгожваюць, песню пяюць:

Свеціць месяц на двары, Каравай гіблюць на сталі З беленькімі ручкамі, А пярсцёначкі з вочкамі. Беце, дзевачкі, у далоні, Каб далоні шчымелі, А пярсцёначкі звінелі.

Слухае Янка, мацерын голас ловіць. Яго сярод многіх-многіх галасоў ён пазнаў бы. Нават у Слоніме, на тым торгу, дзе Ясь падарункі Паўлінцы купляў. Яшчэ не ўбачыў бы яе, а голас пазнаў бы.

Беце, дзевачкі, у далоні, Каб далоні шчымелі…

Шчыміць на душы. Шчыміць… Шчыміць…

Янка заплюшчвае вочы. Яму здаецца, што ён саскочыў з печы, што прытуліўся да маці, што яна лашчыць яго. Лашчыць, песню спявае. Раптам перапынілася песня. Чаму? А-а, крыжак, у якога паўлінавае пяро на грэбені шлема, да хаты пад'ехаў, дзіду наставіў: «Аддай». Каго ж ён хоча забраць? Ці не яго, Янку? «Мамачка, не аддавай мяне, — просіцца ён. — Я агністую кветку-папараць знайду, табе прынясу. Да канца сваіх дзён будзеш шчаслівая». Крыжак наставіў дзіду. Блішчыць вострае сталёвае лязо. У самы твар цэліцца. Маці туліць яго, Янку: «Не аддам. Гэта мой сын. Ён мне агністую кветку-папараць прынясе. Я да канца сваіх дзён буду шчаслівая. Буду. Буду. Буду…»

Янка расплюшчыў вочы. Які ж благі сон прысніўся! Крыжак… Чаму крыжак? А Мацей дзе? Дзе Мацей? І ён прачнуўся. Сядзіць, звесіўшы ногі.

— Вам з мядзведзем у бярлозе спаць, — засмяялася Алеся.

Янка пачырванеў. Заснуў. Змарыла. Трэба ж так! А ў Алесі сну ні ў адным воку.

— Я проста так. Я толькі вочы заплюшчыў.

Які ж благі сон! Чаму крыжак прысніўся? Няўжо зноў кепскае чакае? Не. Няма чаго наперад загадваць.

— Толькі вочы заплюшчыў? — усміхнулася Алеся. — Каравай з печы вынялі. Зараз у каморку панясуць.

Янка працёр вочы. На засланым белай настольніцай веку ад дзяжы каравай: пульхны, увесь у шышках.

— Ледзь з печы вынялі,— сказала Алеся.

— Бач які! — здзівіўся Мацей. — Нібы слонімскі гандляр-багатыр.

Пытаецца каравай перапечы: Да куды сцежка да печы? Зарасла сцежка муравою, Шаўковаю травою,—

заспявалі каравайніцы.

— У каморку каравай панеслі,— сказала Алеся. Мацей аблізнуўся.

— Вось каб кавалачак адрэзаць, пакаштаваць.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Прайм. Хомори

Бор Жорж
2. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Хомори

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII