Пераправа
Шрифт:
Другі мост пад цяжарам абозу абрынуўся якраз пасярэдзіне. Плынь паглынала людзей, рыштунак. Трэба
— Зірні, у такіх сакваяжах возяць сакрэтную пошту,— сказаў есаул маладому смугляваму харунжаму.
Сотня спынілася на адпачынак. Казакі, у задачу якіх уваходзіла канваіраванне палонных, напаілі коней і чакалі загаду рухацца далей.
— Ану падымі,— загадаў харунжы ардынарцу. Той пацягнуў за ланцужок, расчыніў.
— Кніга,— сказаў ён,— і сшытак, і на зямлі некалькі.
— Дай сшытак,— сказаў харунжы,— кнігу
Ён разгарнуў сшытак.
— Пачытай, што там,— сказаў есаул.— Ты ж адукаваны! I не ведаю, што б я без цябе з гэтай французнёй рабіў!
Маладзенькі харунжы зачырванеўся ад пахвалы.
«...Як шаўкапрад з шаўкоўніцы, я ўволю наеўся з дрэва жыцця. Наеўшыся, ён адчувае патрэбу поўзаць і ткаць сабе шаўковую турму. Так і пісьменнік».
Ён пераклаў.
Есаул засычэў расчаравана.
— Пэўна, нейкі пісака,— сказаў харунжы.
— А прозвішча?
Харунжы пагартаў сшытак.
— Анры Бейль,— сказаў ён.