Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён устаў i рушыў да дзвярэй.

– Дэдэ!
– аклiкнуў яго Мэгрэ, таксама ўстаючы.

– Баста! Я набiраю ў рот вады. Ты не пачуеш ад мяне болей нi слова.

I Дэдэ расчынiў дзверы, паклiкаў палiцэйскiх.

– Мы скончылi, - сказаў ён са з'едлiвай усмешкай.

– Прывесцi жанчыну?
– запытаў у Мэгрэ брыгадны.

Люсiль адмовiлася сесцi, стала ля стала.

– Вы ведаеце, пры якiх абставiнах памёр Боб?

Яна ўздыхнула.

– Я нiчога не ведаю.

– Яго забiлi ў адным доме на вулiцы

Шапталь.

– Вы думаеце?

– Ён быў палюбоўнiкам адной дзяўчыны.

– Я не раўнiвая.

– Чаму вы не хочаце гаварыць?

– Таму, што мне няма чаго сказаць.

– Калi б вы ведалi, што Боб жывы, вы не паехалi б у Бельгiю?

Яна маўчала.

– Чаму вы не хочаце адпомсцiць за Боба?

Яна закусiла вусны i адвярнулася.

– Некалькi банкнотаў даражэй вам за яго забойцу?

– Вы не маеце права казаць так.

– Тады кажыце вы.

– Я нiчога не ведаю.

– А калi я дапамагу вам?

– Я нiчога не скажу.

– Хто бачыўся з вамi, пасля таго як вы апынулiся тут?

Ён нарэшце ўсё зразумеў. Яго змусiлi чакаць зусiм не таму, што камiсар быў заняты. Аддзелы Вышукной палiцыi, якiя займалiся апазнаннем асоб злачынцаў i iх ахвяр, - тыя, "наверсе", - былi звязаны з Набярэжнай Арфеўр.

Цi прайшоў Дэдэ праз антрапаметрыю? Цi перанесла Люсiль медыцынскi агляд? Мала верагодна.

Амаль неабвержна было другое: што нехта ўжо дапытваў iх, нехта з Вышукной.

Калi Мэгрэ прыйшоў сюды, прайшло не меней гадзiны, як Лё Брэ пакiнуў бульвар Рышар-Ленуар.

Цяжка было даць веры, аднак хiба цi i не сам Дэдэ намякнуў Мэгрэ, што яго проста абдурылi?

Ён выйшаў з кабiнета, i яму здалося, што ён заспеў усмешкi на тварах палiцэйскiх. Нiбыта выпадкова, якраз у гэты самы момант вярнуўся камiсар.

Ну як, дружа? Можна павiншаваць з поспехам? Яны загаварылi?

– Што вы мяркуеце рабiць з iмi?

– Яшчэ не ведаю. Чакаю распараджэнняў.

– Ад каго?

– Ад начальства, як звычайна.

– Дзякуй вам.

Калi ён апынуўся на Набярэжнай, хлынуў лiвень. Мэгрэ раптова ахапiў такi адчай, што ён гатовы быў занесцi камiсару заяву аб звальненнi.

"Ты толькi харыст", - сказаў яму ўладальнiк гаража з адценнем шкадавання.

Ён, каму так хацелася быць прыналежным да гэтага дома, адкуль ён выйшаў з апушчанай галавой i з камяком у горле!

Ён зайшоў у пiўную "Дафiн", дзе заўсёды можна было сустрэць аднаго-двух iнспектароў з Набярэжнай Арфеўр, якiя заходзiлi сюды на куфаль пiва. Ён ведаў iх у твар, але сам быў для iх нечым не вартым увагi.

Спачатку ён прыняў пiлюлю, якую даў яму доктар, у надзеi, што яна падбадзёрыць яго. Затым выпiў вялiкую чарку гарэлкi.

Вось яны. Нядбайна развалiўшыся ў крэслах, сядзяць за сталом i абменьваюцца навiнамi, такiя задаволеныя сабой! Яшчэ б! Яны маюць доступ усюды, куды спатрэбiцца,

яны ў курсе ўсяго на свеце!

Цi Мэгрэ ўсё яшчэ хацелася быць адным з iх? Цi не быў ён на шляху да адкрыцця, што погляд, якi склаўся асабiста ў яго пра палiцыю, быў памылковы?

Пасля другой чаркi ён быў гатовы адправiцца да свайго высокага начальнiка i заступнiка Ксаўе Гiшара i выказаць яму ўсё, што на душы набалела.

Яго пакiнулi ў дурнях. Лё Брэ выведаў у яго ўсе звесткi. Ля дзвярэй яго чакаў экiпаж. Безумоўна, ён адразу ж адправiўся на Набярэжную Арфеўр, а Мэгрэ прымусiлi чакаць.

"Мой сакратар проста звар'яцеў. Ён можа натварыць бог ведае што i давесцi справу да скандалу".

Хто ведае, цi не звярнуўся ён вышэй, да прэфекта, напрыклад, або да самога мiнiстра ўнутраных спраў?

А можа - чаму б не?
– мiнiстр унутраных спраў таксама сутрапезнiк тых буржуа з вулiцы Шапталь?

Цяпер Мэгрэ быў перакананы: справу аддалi яму - ды яшчэ з гэткiмi папярэджаннямi аб асцярожнасцi!
– толькi для таго, каб ён скруцiў сабе шыю.

"Вы хочаце дапытаць Дэдэ? Чаму б не? Калi ласка, дружа!"

Толькi спачатку яны самi як след пагавораць з уладальнiкам гаража. Бог ведае што было паабяцана Дэдэ за тое, каб ён маўчаў. Купiць яго маўчанне было лёгка: арыштоўваўся ён не ўпершыню. Што да Люсiль, то, калi яна не будзе маўчаць, яе ў любы момант маглi на адпаведны час запраторыць у Сэн-Лазараўскi вендыспансер.

"Ты толькi харыст".

Ён ухмыльнуўся, таму што некалi сапраўды быў харыстам, калi жыў у вёсцы.

Яны ўтапталi ў гразь яго веру, апаганiлi яго палiцыю. Ён не меў злосцi на тое, што яны ўкралi ў яго поспех. Пачуццё яго куды глыбей, яно хутчэй нагадвала расчараванне ў любвi.

– Гарсон!

Ён хацеў заказаць трэцюю чарку, але перадумаў, расплацiўся i выйшаў з уражаннем, што тыя чацвёра з-за свайго стала правялi яго iранiчнымi позiркамi.ь

Ён разумеў, што цяпер увесь час будзе натыкацца на падтасоўку. Што яму заставалася? Далучыцца да флейтыста. Таму што адзiным козырам, якiм ён валодаў у сваёй гульнi, быў флейтыст! Менавiта пра Жустэна Мiнара Лё Брэ распарадзiўся ў першы ж дзень сабраць звесткi.

Хай сабе ён, Мэгрэ, злуе, а калi што якое, то можна будзе сцвердзiць, што ад удару па галаве ў яго, беднага, цяпер проста не ўсе дома.

Ён ускочыў у папутны аўтобус i застаўся стаяць на пляцоўцы, насуплена ўдыхаючы пах мокрага сабакi, якi зыходзiў ад плашча. Яму стала душна. А можа, ён трошкi тэмпературыў?

Дабраўшыся да вулiцы Шапталь, ён ледзьве не павярнуў назад, прыгадаўшы Памэля, гаспадара "Старога Кальвадоса", якi таксама глядзеў на яго з паблажлiвасцю.

Хто ведае, можа, усе яны маюць рацыю? У рэшце рэшт, можа, ён проста перабольшыў свае магчымасцi, можа, ён абсалютна няздатны да прафесii палiцэйскага?

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия