Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

Яму болей не давераць весцi следства. Яму ж i гэту справу даручылi без асаблiвай ахвоты. Хiба гэта яго вiна, што, дзеля таго каб даведацца, што ў людзей наўме, ты часам вымушаны пiць з iмi?

– Жуль...

Ён адмоўна кiвае галавой.

А вось ён возьме i не расплюшчыць вачэй - назло iм. Ён сцiскае зубы. Ён хоча, каб твар яго меў злосны выгляд.

– Жуль, гэта...

– Ну, дружа Мэгрэ?
– чуецца яшчэ нечы голас.

Клятва iмгненна забыта. Мэгрэ адным рухам выпростваецца, i яго працiнае такi боль, нiбы

ён урэзваецца ў столь. Ён iнстынктыўна хапаецца рукой за галаву i здагадваецца, што яна ўся забiнтавана.

– Выбачайце, месье камiсар...

– Прашу прабачэння, што разбудзiў вас.

– Я не спаў.

Жонка таксама тут, яна ўсмiхаецца яму i падае з-за спiны Лё Брэ нейкiя незразумелыя знакi.

– Якая гадзiна?

– Палова адзiнаццатай. Я толькi на рабоце даведаўся, што здарылася.

– Яны напiсалi рапарт?

Рапарт на яго! Якая ганьба. Звычайна рапарты пiсаў ён, i ён выдатна ведае, як гэта робiцца.

"Сёння ноччу ў дваццаць тры гадзiны сорак пяць хвiлiн, будучы на пасту на авеню дэ Ваграм, мы былi паклiканы..."

Затым радкi накшталт:

"...да нейкага суб'екта, якi валяўся на тратуары i заявiў, што яго завуць Мэгрэ, Жуль-Амедэ-Франсуа..."

Камiсар быў, як заўсёды, бадзёры, свежы, апрануты ва ўсё перламутрава-шэрае, з кветкай у пятлiцы. Да Мэгрэ данёсся пах партвейну камiсар часам браў зранку чарку гэтага вiна.

– Палiцыя на Паўночным вакзале паспела арыштаваць iх.

Ты глядзi! А ён амаль забыўся пра iх! I яму раптам так захацелася паўтарыць любiмы выраз флейтыста: "Гэта не мае значэння!"

I ён сказаў бы праўду. Таму што для яго цяпер не мае значэння нi Дэдэ, нi Люсiль, нi нават баксёр, якi, як павiнна быць сказана ў рапарце, ледзь не забiў яго "тупым прадметам".

Яму няёмка ляжаць у ложку ў прысутнасцi свайго шэфа, i ён высунуў ногi з-пад коўдры.

– Ляжыце спакойна.

– Я добра адчуваю сябе, паверце.

– Доктар гэтаксама думае. I тым не менее, вам неабходны яшчэ некалькi дзён спакою.

– Нiзавошта!

У яго хочуць свiснуць распачатую iм справу. Яму ўсё ясна. Не, ён не дапусцiць гэтага!

– Супакойцеся, Мэгрэ.

– Я спакойны, выключна спакойны. I ведаю, што кажу... Нiшто не замiне мне пайсцi куды трэба.

– Ды гэта ж не спешна. Я разумею вашу нецярплiвасць, але што да вашай справы, паверце, будзе зроблена ўсё, што вы палiчыце неабходным.

Ён сказаў "вашай справы", - ну канешне, ён жа пачцiвы чалавек. Лё Брэ машынальна запалiў цыгарэту i збянтэжана паглядзеў на мадам Мэгрэ.

– Не саромцеся, калi ласка. Мой муж з ранку да вечара смокча сваю люльку, нават у ложку.

– Дарэчы, падай мне люльку.

– А можна?..

– Хiба доктар сказаў, што мне няможна палiць?

– Не, пра гэта ён нiчога не гаварыў.

– У такiм разе?..

Яна расклала на туалетным столiку ўсё, што знайшла ў

яго кiшэнях, i прынялася набiваць яму люльку, потым падала яе разам з запалкамi.

– Пакiдаю вас, - сказала яна i падалася на кухню.

Мэгрэ хацеў прыгадаць усё, пра што думаў усю ноч. Але ў галаве застаўся толькi цьмяны ўспамiн, i, аднак, у яго было адчуванне, што ён наблiзiўся да праўды. Максiм Лё Брэ сеў на крэсла; адчувалася, што ён нечым заклапочаны. Ягоны сакратар павольна, памiж дзвюма зацяжкамi прамовiў:

– Граф д'Ансеваль мёртвы.

– Вы ўпэўнены?
– спахмурнеўшы, спытаў ён.

– Я не маю доказаў, але гатовы паклясцiся...

– Мёртвы... па якой прычыне?

– Гэта ў яго стралялi з рэвальвера.

– На вулiцы Шапталь?

Мэгрэ сцвярджальна кiўнуў галавой.

– Вы думаеце, што Рышар Жандро...

Пытанне зададзена ў лоб. Мэгрэ яшчэ не мог адказаць з усёй пэўнасцю. Элiз Жандро праз акно крыкнула ратаваць. Потым яе нехта адцягнуў назад. I толькi потым раздаўся стрэл.

– А пры чым Дэдэ ва ўсёй гэтай гiсторыi?

– Ён чакаў на вулiцы за рулём "дыён-бутона".

– Ён сам прызнаўся ў гэтым?

– А няма нiякай патрэбы ў яго прызнаннi.

– А жанчына?

– Гэта палюбоўнiца графа, якога завуць проста Бобам. Мiж iншым, вы ведаеце гэта не горш за мяне.

Мэгрэ з радасцю садраў бы з галавы гэты недарэчны цюрбан павязкi, якi толькi перацiскае скронi i лоб.

– Дзе яны цяпер?
– запытаўся ён у сваю чаргу.

– Пакуль што пад следствам.

– Пакуль што?

– Зараз iх вiнавацяць у вулiчным узброеным замаху на жыццё. Вiдаць, iм можна было б iнкрымiнаваць i крадзеж.

– Чаму?

– У кiшэнях памянёнага Дэдэ аказалася сорак дзевяць банкнотаў па тысячы франкаў кожная.

– Ён iх не ўкраў.

Камiсар, вiдаць, зразумеў, што Мэгрэ меў на ўвазе, таму што азмрочыўся яшчэ болей.

– Вы хочаце сказаць, яму iх далi?

– Далi.

– Каб маўчаў?

– Так. Дэдэ быў няўлоўны ўвесь учарашнi дзень да самага вечара. А калi зноў усплыў на паверхню, то, калi можна так сказаць, увесь ажно ззяў, яму не цярпелася прамантачыць хоць часцiну гэтых грошай, што распiралi яго кiшэнi. У той жа час як Люсiль аплаквала смерць свайго палюбоўнiка, Дэдэ святкаваў неспадзяванае ўзбагачэнне. Я быў з iмi.

Бедны Лё Брэ! Ён нiяк не мог асвойтацца з пераменай, якая адбылася з Мэгрэ. Ён аказаўся падобны да тых бацькоў, якiя прывыклi абыходзiцца са сваiм дзiцем як з немаўляткам, i раптам выяўляюць, што перад iмi даўно дарослы ўжо хлопец, якi ўмее разважаць не горш за iх.

А можа?.. Мэгрэ паглядзеў на камiсара, i нечакана ў душы яго варухнулася цьмянае падазрэнне. Мала-памалу гэтае падазрэнне перайшло ва ўпэўненасць.

Лё Брэ таму даверыў яму расследаванне, што разлiчваў на няўдачу: дасць бог, яго сакратарык не знойдзе нiякiх канцоў.

Поделиться:
Популярные книги

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Симонов Сергей
Цвет сверхдержавы - красный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.06
рейтинг книги
Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья