Чтение онлайн

на главную

Жанры

Песьні-жальбы

Колас Якуб

Шрифт:

Нашэ сяло

Між узгоркаў над ракою Выглядае сіратою Наша беднае сяло. Убраў стрэхі мох калматы, Набок скрыўленыя хаты, Як бы ў дол яно ўвайшло. I зьліліся ў плех будынкі, Ў шыбы ўсаджаны лучынкі Ці анучак цэлы жмут. Спарахнела наша школа, Згніў паркан увесь наўкола — Школка горбіцца, як склюд. Збоку вербачкі крывыя, Бы кабецінкі старыя, Нуднай кучкаю стаяць. Нёман ногі ім змывае, Вецер голькі іх люляе, Лісьці жаласна шумяць. На прыгорку ў аддаленьні Насып, крушнямі каменьне, Смутна крыжыкі стаяць. А ўнізе пад іх нагамі, Спаласканыя сьлязамі, Косьці родныя ляжаць. Плачуць ветры над магілай, Зь песьняй
нуднай і пастылай
Пралятаючы удаль. Як успомніш кут свой родны, Кут закінуты, галодны, Сьцісьне сэрца горкі жаль.

Наш родны край

Край наш бедны, край наш родны! Лес, балоты і пясок… Чуць дзе крыху луг прыгодны… Хвойнік, мох ды верасок. А туманы, як пялёнка, Засьцілаюць лес і гай. Ой ты, бедная старонка! Ой, забыты Богам край! Наша поле кепска родзіць, Бедна тут жыве народ, У гразі жыве ён, ходзіць, А працуе — льецца пот. Пазіраюць сумна вёскі, Глянеш — сэрца забаліць. На дварэ — паленьне, цёскі, Куча сьметніку ляжыць. Крыж збуцьвелы пры дарозе, Кучка топаляў сухіх… Сьцішна, нудна, бы ў астрозе Ці на могілках якіх. А як песьня панясецца — Колькі ў песьні той нуды! Уцякаў бы, бег, здаецца, Сам ня ведаеш куды. Край наш родны, бедна поле! Ты глядзіш, як сірата, Сумны ты, як наша доля, Як ты, наша цемната.

Вёска

Цесна зьбіты нашы хаты, Як авечкі ў летні жар, — Для вагню тут корм багаты, Як укінецца пажар. Хлеўчык, пограб і гуменцы Пад адзін зьліліся плех, Трэскі ўсаджаны ў акенцы, Замест шкла — радняны мех. Загародка пад аконьнем, Блісьне кветка дзе-нідзе. Зельлем глушыцца, драсёньнем Мак, цыбулька на градзе. Зелянеюць два-тры клёны, Гляне ліпа дзе з-за хат, Дзе-нідзе садок зялёны, Нізкіх вішань чэзлы рад. Граблі, сані пад страхою, Колы, сошка, барана, Кол з хваёваю мятлою Ўбіты ў дол каля вакна. Многа тут гразі ў нягоду, Многа пылу ў летні жар. Тут дабра ня бачыць зроду, Тут марнее гаспадар. Тут нуда жыве людская, Прыпынілась гора тут; Сьмерць дзяцей, хвароба злая Тут знайшлі прытульны кут.

*** Вось старая хатка…

Вось старая хатка, Садзік невялічкі. Малады алешнік Па краях крынічкі. З краю лес высокі; Тут жа, каля хаты, Дзьве старыя вербы, Дуб каржакаваты. Ў пералівах кветак Зьзяе луг зялёны, Луг шырокі, пышны, Як бы цар ў кароне. Далей, за лугамі, Легла поле кругам, Зрэзана сахамі, Баранамі, плугам. Зелянеюць межы Вузкія, як стужкі, Дзе-нідзе чарнеюць Між загонаў грушкі…

Мужычая ніва

На мужычым полі Цягнецца палоска… Зельле яе глушыць, Абвіла бярозка. Навальніца з градам Каласы скруціла, Ветрам паламала, Дожджыкам прыбіла. Сіняя валошка, Травы разрасьліся, Палыны на межах Густа упляліся. Ой, мужыча ніва! Ты — сіротка ў полі: Няма табе шчасьця, Няма табе долі! Ой ты, ніва наша! Ці ж ты не арана? Ці ж мужычым потам Ты не палівана? Ці то кепска сонца Сьвеціць над табою, Што зрасла ты густа Дзікаю травою? Заплылі вадою Ўсе твае разоры, Пакапалі мышы Па загонах норы. Птушкі ў сінім небе Плачуць над табою, Што зрасла ты, ніва, Палыном, травою… На мужычай ніве Каласы пустыя… Ці ня шкодны полю, Сьлёзы вы людскія?!

Хлебароб

Цёплы вечар. Ціха ўсюды. На заходзе сонца. Хмаркі захад чуць заслалі Тонкім валаконцам. Зьзяюць
хмаркі ў пазалоце,
Пажарам палаюць. За гарою ціха-ціха Песьні заміраюць.
Выйшаў рольнік з хаты ў поле Ды па межах ходзіць, Каб пабачыць сваім вокам, Як Бог жыта родзіць. Твар сур’ёзны ў селяніна, Важны, задуменны, Ходзіць, рукі залажыўшы За той пас раменны. Леглі гожымі радамі Вузкія загоны, Апранула зямля-матка Кажушок зялёны. Густа жыта маладое Поле ўсё акрыла, Лапушное, сакаўное — Проста глянуць міла. Сям-там колас раскрывае Свой пучок зялёны, Дзе-нідзе ўжо яго вусік Блісьне на загонах. Селянін глядзіць з уцехай, Ходзячы ў тым дары… Так ні поп, ні ксёндз ня ходзяць Пры сваім алтары.

Жніво

Сялянскім жанчынам

Рэдкае збожжа, травы палавіна, Колас ня гнецца зярном да зямлі. Знаць, нешчасьліва была та часіна, Як кідалі зерне сяўцы па ральлі. Выйшлі на поле вось жнеі зь сярпамі, Ў лапцях лазовых, а хто без лапцей; Ніва пустымі шуміць каласамі, Ніва ня цешыць жаночых вачэй. Цяжка ўздыхнуўшы, збанкі пастаўлялі, Клункі на межы паклалі жанкі. Бабы старыя свой твар пажагналі, Моўчкі за працу ўзяліся дзяўкі. Горача ў полі. Эх, жар дакучае, Праца марудна, бясконца цяжка! Сьпіну і плечы ім боль адбірае, Аж дзервянее у жнеек рука. Збэрсана жыта, чапляецца колас; Жменю нажне — разагнецца жняя, Жыта паложыць на скручаны пояс… Цяжкая, жнейка, работа твая! Ціха на полі у поўдзень гарачы! Хоць бы дзе кусьціка рэдзенькі цень. Толькі ў калысцы плач чуеш дзіцячы, Толькі над вухам зьвініць авадзень…

Жытні колас

На саломцы тонкай У траве густой Сьпее адзінокі Колас сіратой. Ці то птушка божа Кінула зярно, Ці то заняслося Бураю яно, Ці зь дзіравай торбы Конік чый згубіў, На чужую скібу Зерне пасадзіў, — Неба яго знае, Як сюды папаў, Хто ад роднай нівы Зерне адарваў… Сушыць яго сонца, Хіліць вецярок. Ные сірацінка, Плача каласок. Плача, што няма з кім Думку падзяліць, Смутную галоўку Ціха прытуліць Да другой галоўкі, Да другіх грудзей I шаптаць аб шчасьці У цішы начэй. Апусьціўшы нізка Тонкі паясок, Ные сірацінка, Плача каласок. Плача, што дарэмна Тут расьце ў глушы, Што нідзе ня згледзіш Роднае душы, Што яго зярняткі Птушкі падзяўбуць, Белую саломку Ветрыкі паб’юць. I, падняўшы ўгору Стромкі валасок, Ные сірацінка, Плача каласок.

Вярбіна

Над вадою адзінютка Пахілілася вярбіна; Ные бедная ціхутка. Ці ж то ёсьць у ёй кручына? Мые Нёман ёй карэньні, I дурэе вецер зь ёю, А пад нізам чарадою Ціснуць ногі ёй каменьні. Ёсьць кручына немалая, I шуміць яна так нудна, Бо ёй доля не спрыяе, Бо расьці ў каменьнях трудна… Так і ты, народ наш бедны, Як вярбіна, проці волі Доўга носіш пояс медны, Гнешся ты, як крыж у полі!

Палесскіе абразы

Цёмны бор, кусты, балоты, Кучы лоз і дубняку, Рэчкі, купіны, чароты, Мора траў і хмызьняку; Мосьцік, зложаны зь бярвеньняў, Брод і грэбля кожны крок, На дарозе рад карэньняў, Крыж, пахілены набок; Пералескі, лес, паляна, Старасьвецкі дуб з жарлом, Хвоя-веліч на кургане З чорным буславым гняздом; Гразь, пяскі, лужок зялёны, Шум крынічкі з-пад карча, Шэлест лісьцяў несканчоны, Крык у небе крумкача; Вербы, груша-сіраціна, Нізкарослы цёмны гай… Гэта ты, балот краіна! Гэта ты, палескі край!
Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет