Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Песьні-жальбы

Колас Якуб

Шрифт:

IV. На разстані

На разстані

Ты скажы мне, цьма глухая: Доўга будзеш ты ляжаць? Доўга будзе думка злая Сэрца жалем калыхаць? Не шумі ты, лес высокі, Нудных песень не сьпявай, Дзён шчасьлівых, дзён далёкіх Ты мне, лес, не ўспамінай! Не відно мае дарогі — Горы, лес, балоты, гразь… Колькі смутку і трывогі Ў гэты цяжкі, цёмны час! Дзе ж, дарога ты другая? Я стаю адзін, адзін, Ноч вакол ляжыць глухая… Ці ж то сьвет сышоўся ў клін? Дык
скажы мне, цьма глухая:
Доўга будзеш ты ляжаць? Доўга будзе думка злая Сэрца жалем калыхаць?

На мяжы

Перад Новым, 1909 г

Бывай здароў, мой год старэнькі! Ў маіх ты думках будзеш жыць I многа будзеш майму сэрцу Ў мінуту жалю гаварыць. Я буду помніць, доўга помніць: Сваё бадзяньне ў гэты год, Свае надзеі і сумненьні За родны край, за свой народ I тых людзей, што йшлі са мною, Хто зваў на працу, дух будзіў, Хто весяліў мяне у смутку, Каго я шчыра палюбіў… Дык будзь здароў, мой год старэнькі! Ў маёй душы ты будзеш жыць I многа будзеш майму сэрцу Ў мінуту жалю гаварыць.

Песьняр

Кажуць людзі: «Што ты смутны? Што сьпяваеш ты пра гора? Твае песьні — стогн пакутны, Сьлёзы ветру на прасторы! Ты злажы нам песьню волі, Песьняй шчасьця залівайся, Ціхім сьпевам нівы ў полі Ў струнах сэрца адклікайся, Каб на нас вясна дыхала, Грэла душу цеплынёю, Каб нам сэрца сагравала Ціхім шчасьцем, дабратою». Ой вы, людзі! Няма ж волі: Скуты мысьлі ланцугамі. Пусты нівы нашы ў полі, Злосны віхар дзьме над намі! Ці ж я сэрцам не хварэю? Ці ж мне смутак лёгка даўся? Я сьпяваю, як умею, Я пра радасьць пець ня здаўся.

Пад шум ветра

Праляцела борзда лета, Наша сьветлая пара. На дарозе нашай вузкай, Як раней, стаіць гара… Скора, скора дзьмухне холад, Сьнег пасыпле зь сівых хмар, Зноў мароз надыдзе люты I клубком паваліць пар. Разам зь ветрам, з халадамі Думак рой к нам наляціць, — Нудных думак, неспакойных, — Сэрца беднае сушыць. Будуць ветры за вугламі Выць, і плакаць, і стагнаць, А ў той вечар доўгі, цёмны — Песьні ў коміне сьпяваць. Бор стары завые нудна, Зашуміць гальлём лаза. Пад іх шум ня раз на сэрца Капне горкая сьляза.

Хмары

Як ліхія думкі-мысьлі, Над зямлёю хмары зьвісьлі. Ой вы, хмары, што вы сталі? Што вы неба нам заслалі? Скрылі сонца, чарадою Таўчацеся над зямлёю? Чаму ўлетку над палямі Не ліліся вы сьлязамі? Чаму збожжа не мачылі, Калі ветры так сушылі I гарэлі нашы нівы, — Тады, хмары, дзе былі вы? Мы на неба пазіралі, Вокам, хмары, вас шукалі, Сохла праца наша ў полі, — Як мы, хмары, вы бяз волі!

Нягода

Мы чакалі нецярпліва Лета, цёплых, ясных дзён, Каб ня гнулась наша ніва, Не глушыў яе драсён. Хмурна ж наша, хмурна лета, Сьцелюць хмары валакно, Сонцам поле не сагрэта, Дробны дождж
сячэ ў акно.
Затоплена сенажатка — Верх травы адно відаць, Збожжа ў полі гіне, братка, Няма сілы працаваць. Вось Ільля ўжо недалёка, Жаць пара, пара касіць. Дарма ў неба глядзіць вока — Хмар густых ім не прабіць. Перакідаем, брат, лета I сяк-так перажывём. Час наш будзе — вер у гэта — Зь верхам працу мы зьбяром.

Братом згнаннікам

Гэй вы, смутныя, Гэй вы, бедныя, Мае мілыя Сябры-згнаньнікі! Ці вы сіраты У сям’і людской, Што глядзяць на вас Вокам ворагаў? Ці разбоем вы Даставалі хлеб, Што караюць вас Горш за злодзеяў? Або ў вас няма Сілы, розуму, Што прытулкі вам Пазачынены? Ці то сэрца ў вас Цьвярдзей каменя, Што ад вас браты Адракаюцца? Не! Душа у вас, Сэрца — добрыя, Думкі чыстыя, Мысьлі ясныя! Толькі вам няма Долі-радасьці. Сіла цёмная Вас прыціснула. Гэй, выгнаньнікі, Сябры любыя, Да канца, браты, Будзьма цьвёрдымі!

Сябрам

Ой, сябры мае вы, мілы, Дзе цяпер вы, дарагія? Ці схавалі свае сілы? Ці ёсьць думкі маладыя? Тыя думкі, тыя мысьлі, Што душу нам хвалявалі, З-за каторых хмары зьвісьлі, За што зь нівы нас сарвалі? Нас з народнай ціхай нівы Разагналі па ўсім сьвеце… Ці здаровы вы, ці жывы? Дзе вы, мілыя? Гукнеце! Ці зьбяромся зноў калі мы Ў нашым бедным родным краі, Як бы птушкі пасьля зімы? Дзе вы, хлопцы? Я гукаю! Не, няпраўда! Быць ня можа, Каб ня грэла цёпла сонца. Наша праўда нам паможа — Блісьне нам сьвятло ў ваконца!

Не бядуй

Не бядуй, што сонца нізка, Што прыходзіць нудны дзень, Не бядуй, што восень блізка I на дол кладзецца цень. Не бядуй, што сьнег халодны Скрые землю ад вачэй: Не загіне край твой родны У тэй цемені начэй! Будзе час, і сьнег растане, Прыйдзе зноў да нас вясна, Ветла зь неба сонца гляне, Ачуняе старана. Не бядуй, што цяжка стала Жыць у вечнай цемнаце, Што нас доля вечна гнала, Што жывём у беднаце. Не бядуй, што зьвісьлі хмары, Што нам сонца не відаць, Не бядуй, што ўноч пажары Сталі неба заліваць, — Дымам пойдзе ўсё ліхое, Ўсё, што душыць нас і гне. Вер, брат, — жыцьце залатое Будзе ў нашай старане.

*** Толькі стогне зямля…

Толькі стогне зямля, Толькі вецер шуміць, — Ў нашым бедным краі Ўсюды ночка ляжыць. Што ж? Сьцяліся, туман, Покі восень стаіць: Восень — сьвята тваё, Ўсюды цемень ляжыць. Не маўчы ж ты, сава, Ў цёмным лесе гукай, Ведай, ночка — ня год, Заварушыцца гай…
Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет