Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Гэта было менавiта так! Яна спрабавала ўсмiхнуцца! Пра тое, якога гэта каштавала ёй намагання, я здагадаўся, прыкмецiўшы, як сутаргава скарачаюцца мускулы яе чароўнага твару. Яна спрабавала ўсмiхнуцца некалькi разоў, але ў вынiку змагла толькi вымучыць нейкую хваравiтую грымасу. Гэтыя пакутлiвыя, марныя высiлкi страшэнна мяне ўсхвалявалi. Я адчуў раптам, як душу маю захлiснула хваля жалю, быццам перада мною было дзiця-калека. Я ласкава сцiснуў яе плячо, схiлiўся над ёю i дакрануўся вуснамi да яе вуснаў. У адказ яна пацерлася носам аб мой нос, потым лiзнула мяне

ў шчаку.

Разгублены, я не ведаў, што i рабiць. На ўсякi выпадак нязграбна паўтарыў яе жэст. Нова здавалася задаволенай, але далей нашае зблiжэнне не пайшло. Баючыся, што мае зямныя манеры прывядуць да якойсьцi недаравальнай памылкi, я раздумваў, што б яшчэ такое зрабiць, як раптам жудасны грукат i звон прымусiлi нас iмгненна ўскочыць на ногi.

Ашаломленыя, мы стаялi побач з двума маiмi таварышамi, пра якiх я ледзь не забыўся, як сама апошнi эгаiст. Нова, нiбыта звар'яцеўшы, пачала кiдацца з боку ў бок. Хутка я зразумеў, што гэты гвалт быў жахлiвай нечаканасцю не толькi для нас, але i для ўсiх лясных жыхароў: людзi выскоквалi з гнёздаў i насiлiся па паляне ўзад-уперад. I гэта ўжо было не гульнёю, як учора, - у iх крыках чуўся неверагодны страх.

Ад гэтай какафонii, што разрывала раптам цiшыню джунгляў, ажно кроў у жылах стыла. Але я адчуваў: лясныя людзi выдатна разумеюць, што стаiць за ўсiм гэтым гармiдарам - iх палохалi не грукат i звон самi па сабе, а наблiжэнне зусiм пэўнай небяспекi. Гвалт нарастаў. Гэта была жудасная какафонiя, у якой змяшалiся глухi рокат барабанаў, рэзкi ляск i звон, быццам ад удараў у рондалi, крыкi. Больш за ўсё ўразiлi нас менавiта крыкi, таму што, хоць мы i не разумелi нi слова невядомай нам мовы, галасы былi, бясспрэчна, чалавечыя.

Вiдовiшча было, жахлiвае. Мужчыны, жанчыны, дзецi лёталi ва ўсiх напрамках па лясной паляне, натыкалiся адно на аднаго, падалi. Некаторыя караскалiся на дрэвы, бы спрабавалi схавацца там. Аднак неўзабаве некалькi больш пажылых мужчын, саўладаўшы з сабою, спынiлiся i пачалi прыслухоўвацца. Гвалт мацнеў досыць павольна. Ён даносiўся з таго боку, дзе лес быў асаблiва густы, i, здавалася, спараджалася ўся гэтая какафонiя не ў адным месцы, а ў некалькiх, прыблiзна аднолькава аддаленых ад нас. Усё гэта згадвала вялiкае паляванне, калi загоншчыкi гвалтам i крыкамi палохаюць звяроў.

Вiдаць, старэйшыны племенi прынялi нейкае рашэнне. Адрывiста павiскваючы што азначала, пэўна, нейкi сiгнал або загад, - яны кiнулiся бегчы ў другi ад грукату i звону бок. Астатнiя рванулiся ўслед за iмi, i мы ўбачылi, як усё племя ломiцца скрозь кусты, нiбыта статак спалоханых аленяў. Нова таксама кiнулася за iмi, але раптам спынiлася i павярнулася да нас - дакладней, як мне здалося, да мяне. З яе рота вырваўся нейкi адчайны стогн, мусiць, заклiк бегчы за ёю, пасля яна скокнула ў гушчар i iмгненна знiкла ў iм.

Гвалт рабiўся ўсё больш невыносны, i мне ўжо здавалася, што дзесьцi зусiм непадалёк трашчаць пад цяжкiмi ботамi галiнкi, сукi. Прызнаюся, я таксама страцiў галаву. Розум падказваў мне застацца на месцы i сустрэць новых сарорцаў, якiя - з кожнай секундаю я разумеў гэта ўсё

больш пэўна перагуквалiся чалавечымi галасамi. Але пасля ўсiх выпрабаванняў, што выпалi на нашу долю, нервы мае былi ўжо нiкуды не вартыя. Жах Новы i яе сародзiчаў перадаўся i мне. Я не мог нi думаць, нi прымаць рашэннi, а проста iмчаўся ўслед за дзiкункаю, нават не падумаўшы параiцца з таварышамi.

Гэтак я прабег некалькi сотняў метраў, але дзяўчыну не дагнаў. Тут я заўважыў, што за мною бяжыць толькi Левэн. Вiдаць, прафесар у яго гадах не мог вытрываць такую шалёную гонку. Левэн, задыхаючыся, параўняўся са мною. Мы зiрнулi адзiн на аднаго; апроч страху быў у нашых позiрках i сорам: як гэта мы так - чалавекi?!. Я ўжо хацеў быў прапанаваць Левэну вярнуцца назад або хоць пачакаць нашага шэфа, як раптам зусiм iншыя гукi прымусiлi нас скалануцца.

Памылiцца я не мог. У джунглях грымелi стрэлы - адзiн, другi, потым яшчэ i яшчэ з няроўнымi паўзамi, iншы раз адзiночныя, iншы раз здвоеныя i дужа падобныя на дублеты нашых паляўнiчых. Стралялi дзесьцi наперадзе, перакрываючы ўцекачам дарогу. Але пакуль мы раздумвалi, што рабiць, ланцуг загоншчыкаў наблiзiўся амаль да нас - i тут узнiкла панiка. Не ведаю чаму, але стралянiна здалася мне менш небяспечнаю, ва ўсякiм разе, больш знаёмай i не такой страшнай, як гэты, бы ў пекле, вар'яцкi гармiдар. Iнстынктыўна, стараючыся, аднак, пазбягаць адкрытых месцаў i рухацца як мага цiшэй, я зноў кiнуўся бегчы. Левэн трымаўся мяне.

Так мы дабеглi да таго месца, адкуль даносiлiся стрэлы. Я спынiўся, потым пачаў прабiрацца далей яшчэ больш асцярожна, ледзь не паўзком. Мой таварыш не адставаў ад мяне. Мы ўскараскалiся на невысокi пагорак i залеглi амаль на самай яго вяршынi, пераводзячы дух. Наперадзе было ўсяго некалькi дрэваў i палоска кустоўя. Выглянуўшы з кустоў, я здранцвеў бы аглушаны.

Вiдовiшча было задужа неверагоднае, недаступнае асэнсаванню - перад тым, што мы ўбачылi, наш чалавечы розум быў проста бяссiльны.

Раздзел IХ

У вiдовiшчы гэтым багата было i дзiўнага i страшнага, але спачатку ўсю маю ўвагу забрала адна iстота, якая стаяла нерухома крокаў за трыццаць ад мяне i глядзела ў мой бок.

Я ледзь не ўскрыкнуў, гэтак быў збянтэжаны. Нягледзячы на панiку, нягледзячы на ўвесь трагiзм майго становiшча - я ж апынуўся памiж загоншчыкамi i стралкамi, - бясконцае здзiўленне заглушыла ўва мне ўсе астатнiя пачуццi, калi я ўбачыў, што за стварэнне пiльнавала нас, бы якую дзiчыну, з засады.

Гэта была малпа. Гарыла вялiзнага росту.

Дарма я паўтараў сабе, што, напэўна, звар'яцеў - перада мною быў не мiраж. Аднак сустрэча з гарылаю нават на Сароры сама па сабе не ўяўляла б сабою нiчога звышнатуральнага. Уразiла мяне тое, што гарыла была прыстойна адзетая, зусiм як чалавек на Зямлi, а галоўнае - яна адчувала сябе ў гэтай адзежы свабодна i нязмушана. Менавiта гэтая вось натуральнасць i ашаламiла мяне. З першага ж позiрку я зразумеў, што малпа не была спецыяльна кiмсьцi прыбраная. Вопратка была ёй такая ж прывычная, як поўная яе адсутнасць Нове i iншым сарорцам.

Поделиться:
Популярные книги

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Том 1. Солнце мертвых

Шмелев Иван Сергеевич
1. И. Шмелев. Собрание сочинений в 5 томах
Проза:
классическая проза
6.00
рейтинг книги
Том 1. Солнце мертвых

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Кьяза
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2