Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:
Машына вырастае на вачах.
Я, вядома, спадзяваўся на больш урачысты прыём - небагата народу з'явiлася нас сустракаць. У машыне, здаецца, усяго толькi два чалавекi. Ну i дурань жа я: адкуль iм ведаць пра маё вяртанне! Дый аэрадром,
Так, iх двое. Пакуль што я бачу iх дрэнна: ад шкла машыны адсвечвае сонца, i шкло бруднае. Кiроўца i пасажыр - ён у форме, мабыць, афiцэр, бо я разгледзеў блiскучыя нашыўкi.
Машына спыняецца метраў за пяцьдзесят ад нас.
Я бяру сына на рукi i выходжу з катэра, за намi нерашуча ступае на зямлю Нова. Яна трохi баiцца, але страх хутка пройдзе.
З машыны выходзiць кiроўца. Ён стаiць спiнаю да нас, я не магу разгледзець яго праз высокую траву, што расце на полi памiж машынаю i катэрам. Вось ён адчыняе дзверцы, каб выйшаў пасажыр. Я не памылiўся, гэта афiцэр, не менш як маёр, я выразна бачу, як блiшчаць нашыўкi. Ён саскочыў на зямлю. Вось ён ступае некалькi крокаў нам насустрач, выходзiць з высокай травы i паўстае перад намi ва ўвесь свой рост.
З дзiкiм крыкам Нова вырывае ў мяне з рук сына i iмгненна хаваецца з iм у катэры, а я стаю, зусiм здранцвелы, i не магу нi паварушыцца, нi вымавiць слова. Дык вось чаму тут адзначаныя мною раней машынальна такiя старыя самалёт i
Перада мною гарыла".
Раздзел ХII
Фiлiс i Джын адначасова ўзнялi схiленыя над рукапiсам галовы i доўга ў маўчаннi глядзелi адно на аднаго.
– Прыгожая мiстыфiкацыя!
– прагаварыў нарэшце Джын, спрабуючы бесклапотна засмяяцца.
Але Фiлiс заставалася ў задуменнi. Некаторыя фрагменты гiсторыi ўсхвалявалi яе - яна адчула ў iх шчырасць. Пра што i сказала сябру.
– Гэта даказвае, - запярэчыў Джын, - што паэты ёсць усюды, у кожным кутку сусвету. I жартаўнiкi таксама.
Фiлiс зноў задумалася. Довад Джына не пераканаў яе. I ўсё ж, уздыхнуўшы, яна згадзiлася:
– Ты маеш рацыю, Джын. Я думаю гэтаксама ж. Разумныя людзi? Людзi, надзеленыя мудрасцю? Не, гэта немагчыма: тут аўтар перайшоў усялякiя межы. Але шкада iх!
– Цалкам з табою згодны. А цяпер час ужо вяртацца.
Ён распусцiў ветразь, падставiўшы ўсю яго паверхню светлавым патокам трох сонцаў. Пасля пачаў перасоўваць шматлiкiя рычажкi кiравання, спрытна карыстаючыся ўсiмi чатырма рукамi. А Фiлiс энергiчна патрэсла валасатымi вушамi, выняла пудранiцу i, паколькi порт быў ужо блiзкi, лёгкай ружовай пухоўкаю прыпудрыла пысачку, дбаючы пра сваю прыгажосць шымпанзэ.