Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Нямыя пачалi вохкаць i вахкаць, але маўчалi i неяк сплочвалi тыя падаткi. На бяду, у хуткiм часе стаўся недарод; як нямыя сплацiлi падаткi, самiм мала чаго засталося. Пад восень у паселiшчах нямых пачаўся голад. Вялiкiя групы iх прыходзiлi да брамы палацу i позiркамi ды гукамi прасiлi есьцi. Але есьцi iм не давалi. iхныя ж суродзiчы, што сталi прыслужнiкамi, адганялi iх ад брамы, некаторых нават пабiлi палкамi. Гэта былi першыя пабiтыя на высьпе людзi, i тое выклiкала гнеў. У паселiшчах на плошчах перад каменнымi iдаламi стаў зьбiрацца народ; узьнiмаючы ўгару рукi, людзi прасiлi заступiцца. Падобна, аднак, iдалы перасталi разумець нямых.

А голад мiж тым рабiўся невыносны. Соя i кукурудза зусiм пагiнулi на палёх ад сьпёкi, дажджу не было зь вясны. Пад восень наляцеў ураган, якi бушаваў тры днi запар i залiў выспу так, што не засталося нi калiва. Пагiнула шмат жывёлы i людзей. А жывыя зноў пайшлi да палаца.

У той час да гаваркiх прыехаў з-за

акiяну iх галоўны правiцель — Вялiкi Дэмагог. Гэта быў дужы, высокi мужчына з пагрозьлiвым позiркам i вялiкiм ротам, якi не зачыняўся нiколi. У першай жа сваёй прамове, сказанай у палацы, ён абвясьцiў, што ад сёньня краiна называецца Народная Дэмагогiя, пагражаў усiм непаслушэнцам карай, шчыроўцам абяцаў узнагароды, галоўнай зь якiх была прывiлея жыць. Прыкарытнiкi зьзялi ад шчасьця, вядома ж, у спадзеўцы зарабiць найбольшую з прывiлеяў.

Жыць на высьпе рабiлася ўсё горш. Пасьля неўраджаю, голаду i ўрагану настаў мор. Нейкая злая пошасьць касiла нямых у iхных пальмавых паселiшчах, нават не было каму хаваць мерцьвякоў. Жывыя пачалi рабаваць мёртвых. Насьпяваў вялiкi маўклiвы бунт, — супраць палаца, палiцыi, гарызантальнiкаў i нават супраць iдалаў, якiя адвярнулiся ад нямых. Улады з дапамогай вялiзнае зграi прыкарытнiкаў, што ўжо збольшага навучылiся мове гаваркiх, старалiся не дапусьцiць гвалту. Дзясяткi iхных агiтатараў пешшу i на мулах хадзiлi й езьдзiлi па паселiшчах, угаворваючы нямых спадзявацца, трываць i маўчаць. Апошняе было самае важнае. Яшчэ нямым загадалi кожны дзень тры разы кланяцца ў бок палацу, палiцыянты сачылi, каб тое рабiлi па-шчырасьцi, а не прытворна. Тыя й старалiся рабiць па-шчырасьцi, але па-шчырасьцi кепска атрымлiвалася. Некаторыя з самых кемлiвых пачалi ўжо заўважаць сiлу, якая тоiцца ў слове прыгнятальнiкаў, i бясьсiльле ўласнае нематы. Адзiн зь iх, сапраўдны глуханямы, у часе ранiшнiх паклонаў на плошчы перастаў кланяцца i нешта бязладна загаманiў-залемантаваў да палiцыянтаў. Палiцыянты, вядома, такога непаслушэнства не маглi дапусьцiць i накiнулiся на яго з палкамi. Бiлi доўга й люта, глуханямы вырываўся й крычаў, ды марна. Пасьля раптам сьцiх, здалося, сканаў.

Ля мерцьвяка сабралiся нямыя, хацелi несьцi яго ў халупу, ды палiцыянты стаялi абапал i не пушчалi людзей. Атмасфэра на плошчы стала напружанай, чуўся лямант i гвалт, плакалi жанкi. I тады раптам нябожчык ускочыў, мусiць, каб бегчы. Але палiцыянты яго ўхапiлi й зноў пачалi бiць. I менавiта ў такi момант, мабыць, канаючы, глуханямы выразна й гучна крыкнуў:

— Каб вы здохлi!..

Усе на плошчы зьнямелi, здранцьвелi, гул i лямант разам спынiўся. Жах узьвiўся ў паветры i ўразiў палiцыянтаў. Сьпярша тыя два, што трымалi глуханямога, а пасьля й яшчэ два побач, бы драўляныя чурбаны, упалi патылiцай аб зямлю й не кранулiся болей.

Тады людзi, гнаныя зьдзiўленьнем i жахам, кiнулiся да глуханямога, ды ён i сапраўды быў мёртвы. Яго аднесьлi ў халупу, i ён доўга ляжаў там непахаваны. Яго баялiся хаваць, бо адчулi ў iм вялiкую, непазнаную сiлу. Ад таго часу глуханямы стаўся першым апосталам нямога народу.

Трагедыя ў паселiшчы стала такой ашаламляльнай, што нямыя на нейкi час забылiся пра ўсе няшчасьцi — голад, хваробы i ўраганы. I нават на белы палац. Усе думалi пра словы, якiя глуханямы панёс з сабой у магiлу. На нейкi час улады таксама прыцiхлi. Вялiкi Дэмагог, якi кожны дзень чытаў свае пагрозьлiвыя лiтаньнi, тры днi маўчаў. Пасьля зьявiўся ягоны ўказ, якiм навек забаранялася быццам бы паскудная мова нямых, а ягоныя гарызантальнiкi ў мэтах бясьпекi пераймяноўвалiся на ВЭРТЫКАЛЬНIКАЎ.

Ды, вiдаць, было позна. Старыя зь лiку нямых пачалi ўспамiнаць забытыя паданьнi яшчэ болей старых, якiя быццам бы сьведчылi, што й на высьпе некалi была мова. I нават прыпамiналi некаторыя словы, як напрыклад, СВАБОДА i ВОЛЯ. Некаторыя з выгнаных з палаца прыкарытнiкаў, што навучылiся там чытаць i пiсаць па-дэмагогаўску, займеўшы шмат вольнага часу, пачалi распрацоўваць мову нямых. Асаблiва ахвочай да таго стала моладзь. Мiнула паўгода, i ў паселiшчах ноччу, у полi цi ў моры на рыбным лове стала чуваць галасы. Нямыя пераставалi быць нямымi. Пад вялiкiм сакрэтам ад палiцыянтаў i вэртыкальнiкаў бераглi ў памяць тры словы глуханямога. Тых словаў баялiся, бы зараджанай зброi, ведаючы, што зараджаная зброя некалi страляе. Тое разумелi нямыя, прыкарытнiкi i ўсе гаваркiя. I апошнiя не драмалi. Побач з палацам была тэрмiнова збудавана турма, бы пчалiныя соты, разьдзеленая на цесныя каморкi, куды саджалi нямых, каб тыя не размаўлялi. Была створаная разгалiнаваная Служба Бясьпекi (СБ), што вэрбавала стукачоў. Стукачам плацiлi гарнец маiсу за кожны данос, — пры голадзе тое была немалая плата, i недахопу ў стукачах не адчувалася. Тым болей, што iхная праца мела зусiм легальны характар, i ўсе яны былi аб’яднаныя ў прафэсiйны Саюз Стукачоў (СС). Для далейшага дасканаленьня працы вэртыкальнiкаў апошнiя атрымалi новую геамэтрычную назву — ДЫЯГАНАЛЬНIКАЎ i пажыцьцёвы службовы статус. Палiцыянтам на 30 см. падаўжалiся баявыя бамбукавыя

палкi i на 5 см. падымалiся тульлi фуражак, каб самыя недамеркi выглядалi ня горш за гiгантаў. На крэдыты мiжнародных банкаў была закуплена зброя масавага паражэньня i кампутарная тэхнiка. Для яе абслугоўваньня прыехалi кадры з былых сацкраiн, адкуль з прычыны тамтэйшае крызы пачалася няспынная выцечка навуковых мазгоў. Зухаватыя спэцыялiсты занялiся дасьледаваньнем апошняй у сьвеце недасьледаванай праблемы — узаемазалежнасьцi дэмагагiчнай улады i дзiкунскае мовы. На дзясятках эўрапейскiх, азiяцкiх, гiшпанскiх ды палiнезiйскiх мовах аналiзавалiся тры магiчныя словы, якiя забiлi чатырох палiцыянтаў. У той матэматычнай непрапарцыйнасьцi i палягала навуковая загадка веку.

Аднак мiнаў час, а вынiку тае працы не было нiякага. I тады Служба Бясьпекi Вялiкага Дэмагога (СБВД) дазналася, што тыя вучоныя розных навук ёсьць спрэс спэцыялiсты ў кантынэнтальных ракетах (СС-20) ды комлексах «Таполя». Разумеючы шмат чаго ва ўладзе i ракетах, яны амаль нiчога не разумелi ў мовах, тым болей, у мовах нямых. Раззлаваны Вялiкi Дэмагог прагнаў iх усiх з выспы, пакiнуўшы аднаго — самага шчырага маладога ракетчыка (якi ў тым i прызнаўся), каб ён служыў у якасьцi звычайнага шафёра — абы мець зарплату ў далярах. Праз год, аднак, высьветлiлася, што той ракетчык-шафёр зусiм не ракетчык i не шафёр, а кадравы палкоўнiк савецкага КГБ. Вялiкi Дэмагог уласнаручна адсек яму галаву.

Сярод нямых таксама знайшлiся разумныя людзi, да iх спакваля далучылiся некаторыя са звольненых за розныя правiнкi з палацу. Была складзена таемная да ўлады апазыцыя. Яна нарадзiла падпольны навукова-моўны гурток, якi заняўся вывучэньнем магчымасьцяў знакамiтага праклёну, — вядома ж, у мэтах зьнiшчэньня дэмагагiчнага рэжыму на высьпе. Было ўстаноўлена, што той, хто здольны з гiбельным для ўладаў наступствам выкрыкнуць тыя словы, сам абавязкова гiнуў. Цi, можа, тыя словы прыходзiлi да яго ў прадчуваньнi пагiбелi? У тым палягала галоўная для гуртка праблема. Ахвяраваць сабою гатовы быў шмат хто, але нiхто не хацеў ахвяраваць марна. Справа была дужа складаная, i гурткоўцы вырашылi ўдасканалiцца структурна. Найперш яны перайменавалi гурток у Калегiюм. Былi абраныя Генэральны Лiдэр (ГЛ), пяць Вiцэлiдэраў (ВЛ) i адзiнаццаць галоўных спэцыялiстаў (гс). Астатнiя сталi проста спэцыялiстамi (пс). Праўда, усе працавалi на заморскай мове, уласная знаходзiлася ў стане распрацоўкi. Справа ўскладнялася тым, што распрацоўшчыкi належалi да розных дыялектна-нямых групаў, i кожная зь iх настойвала на ўласным нямым дыялекце ў выглядзе пэўнага набору гукаў i жэстаў. Доўга спрачалiся. Была нават прапанова замест вiртуальнай праблемы мовы заняцца рэальнай распрацоўкай новага гатунку сорга. У вынiку Калегiюм раскалоўся на соргаўцаў i моўшчыкаў. Моўшчыкi, дзякаваць Богу, на той час заставалiся ў бальшынi.

Менавiта з прапановы апошнiх на трэцi год было вырашана дзеля хутчэйшага посьпеху трохi зьмянiць парадак словаў у знакамiтым праклёне, бо вымаўленае глуханямым ня надта пасавала нацыянальнай традыцыi маўчаньня. Наадварот, яно разбурала тую традыцыю, што было надта непатрыятычна. Пасьля доўгага абмеркаваньня фраза загучала так: «Можа б, вы надумалiся крыху здохнуць?» Знайшоўся й ахвярнiк, якi, не марудзячы, выгукнуў яе перад палацам у твар самага лютага й ненавiснага афiцэра-палiцыянта. Але чамусьцi афiцэр ня ўпаў долу, а дастаў найноўшай мадыфiкацыi пiсталет i застрэлiў ахвярнiка. У Калегiюме ледзьве перажылi расчараваньне i зноў вырашылi зьмянiць парадак словаў. Важна было калi не панiшчыць палiцыянта, дык хоць бы зьберагчы жыцьцё чалавека — усё ж у Калегiюме былi гуманiсты. Магiчны праклён пабудавалi такiм чынам: «Будзьце ласкавы калi-небудзь памерцi». Натуральна, форма праклёну зьмянiлася, але сэнс застаўся ранейшы — гэта было важна. На фразу ўскладалася вялiкая надзея, i яна была хутка вымаўлена самым разумным i адукаваным чальцом Калегiюму. Але зноў сталася неспадзеўка — нiводзiн з прыгнятальнiкаў ня ўпаў i ахвярнiк ня быў забiты. Нават не атрымаў палкi. Увогуле ў Калегiюме тое спадабалася, бо чалавек уцалеў. Першы раз апэрацыя абышлася бяз стратаў i давала надзею. Яна была абвешчаная першай перамогай Калегiюму.

Як нi дзiўна, у палацы на тое нiяк не адрэагавалi. Паводле чутак, што рэдчас вынiкалi адтуль, з прычыны нямогласьцi Вялiкага Дэмагога, у якога ад перанапругi спаралiзавала язык, чакаўся прыезд Новага, Самага Вялiкага Дэмагога (НСВД), палiтыка яго ў моўнай праблеме пакуль заставалася невядомай. Як ён у хуткiм часе прыехаў, дык найперш зьмянiў статус Калегiюму — той набыў легiтымнасьць i пераймяноўваўся ў Акадэмiюм пры Новым Самым Вялiкiм Дэмагогу (АНСВД) з новай задачай: стварыць сапраўды народную мову — нямую па форме i дэмагагiчную па зьмесьце. Узрушаныя нечаканым клопатам чальцы Акадэмiюму паслалi НСВД пашыраны факс i паклялiся не шкадаваць сiлы для стварэньня мовы нямых. У хуткiм часе быў выдадзены канчатковы варыянт праклёну глуханямога, якi гучаў так: «Няхай здохне той, хто выступае супраць мовы народу». Права вызначыць злыдня, якому наканавана здохнуць, карэктна дэлегавалася Новаму Самаму Вялiкаму Дэмагогу.

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ученье – свет, а богов тьма

Жукова Юлия Борисовна
4. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.37
рейтинг книги
Ученье – свет, а богов тьма