Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

— пераходзіць вуліцу дзе заўгодна, у тым ліку і на чырвонае сьвятло сьветлафору. Матывацыя: без матывацыі.

Міністэрству аховы здароўя ўзмацніць кантроль за пагаршэньнем здароўя пенсіянераў асабліва з групаў рызыкі, якія стварыць на кожным прадпрыемстве. СМІ і незалежніцкім сацыялагічным інстытутам праводзіць рэгулярны маніторынг эфектыўнасьці дадзеных мераў сярод пенсіянераў.

Ужо праз некалькі дзён пасьля выхаду ў сьвет гэтай пастановы ўрадавыя СМІ паведамілі краіне аб велізарным уздыме, з якім сустрэлі пенсіянеры чарговы клопат ураду пра іхнія дабрабыт і здароўе. Газеты надрукавалі паведамленьні аб радасьці, якая ахапіла 80-гадовага грамадзяніна К., што нават памкнуўся заплыць за буёк. Праўда, не даплыў і да паловы адлегласьці, але ня ў тым справа, пісала газета. Справа ў прававой магчымасьці зьдзейсьніць тое, чаго ён раней зьдзейсьніць ня мог. Другі грамадзянін дзяліўся ўздымам, які ахапіў яго, калі ён удала перабег вуліцу па самым носам нахабнага «мэрса» і нават ня быў аштрафаваны даішнікам. Апазіцыйная газета пасьля спрабавала падаць той несумненны факт як фальшыўку, надрукаваўшы рэпліку, быццам той грамадзянін зусім не пенсіянер, а юнак-спартсмен. Але зноў жа тое зусім пе засланіла сутнасьці справы, якая, вядома ж, палягала ў новых магчымасьцях для пенсіянераў. Магчымасьці ж ды персьпектывы складваліся выдатныя. Самы незалежніцкі сацыялагічны інстытут правёў апытаньне нскалькіх тысячаў пенсіянераў

і атрымаў гэткія вынікі. На пытаньне, ці падтрымліваеце вы ўсе пункты пастановы, 99,9 адсоткаў сказалі, што безумоўна падтрымліваюць. I толькі 0,01 адсотку ня мелі ўласнае думкі, але гэта тыя, што знаходзіліся ў рэанімацыі або былі прызнаныя нядзеяздольнымі паводле розуму. Прэзідэнт краіны ўзнагародзіў дзьве найболей актыўныя ў справе прапаганды пастановы газеты, а таксама сацыялагічны інстытут і нацыянальнае тэлебачаньне. У канцы кварталу мінфін з вялікім аптымізмам узяўся падводзіць вынікі эканоміі пенсійнага фонду і на некалькі дзён зьнямеў. Вынікі апынуліся нечаканыя — замест эканоміі выдаткі на пенсіі значна павялічыліся і перасягнулі адпаведны перыяд мінулага году. Каб неяк захаваць урадавы твар, было вырашана дапусьціць невялічкую руцінную папраўку — зьмяніць мінус на плюс, як гэта пярэдка рабілася ў мінулым. Але ў чым сапраўдная пры чына краху дзяржаўнага праекту — належала высьветліць. Для высьвятленьня ўрад зьвярнуўся да ўласнага КГБ. I праўда, той неўзабаве даказаў, што не дарма ёсьць хлеб, а ягоныя эканамісты ў штацкім разумеюць у эканоміцы болей, чым куча сьвежасьпечаных прафесараў з Акадэміі кіраваньня. У адмысловым і дужа сакрэтным данясеньні яны па пунктах пералічылі прычыны неэфектыўнасьці пастановы. Бо:

— сырая вада з вадаправоду, дачных калодзежаў, а таксама з прыдарожных канаваў не зрабіла ніякага шкоднага ўплыву на загартаваныя за даўгое жыцьцё арганізмы пенсіянераў, якія прывыклі піць такую ваду і без дазволу ўраду;

— атрутныя, з радыёнуклідамі прадукты харчаваньня дастаюцца пенсіянерам у гомеапатычных дозах, бо асноўная прадуктовая маса іх раскрадаецца пасярэднікамі і скіроўваецца на вываз у суседнія братнія рэгіёпы;

— за буйкі сёлета пенсіянеры не заплывалі, бо амаль нідзе не купаліся з прычыны сьцюдзёнага, дажджлівага лета;

— краны на будоўлях каторы год стаялі закансерваваныя, як і самі будоўлі — з прычыны адсутнасьці фінансаваньня;

— што ж датычыць вуліц, дык кіроўцы хуткасных іншамарак за ўсе папярэднія гады так вышкалілі айчынных пенсіянераў, што тыя, бы зайцы, з адмысловым спрытам навучыліся перабягаць вуліцы без аніякай шкоды для ўласнага здароўя. Наадварот, здароўе некаторых ад тае практыкі нават палепшала, і яны зьмянілі рутынныя ранішнія прабежкі ў парку на серыю прабежак упоперак прасьпекту, асабліва па той яго частцы, дзе езьдзіць прэзідэнт.

Урад на некалькі дзён упаў у прастрацыю — шырока разрэклямаваныя і ня меней шырока падтрыманыя народам меры аказаліся на справе мыльнай бурбалкай, якая да таго ж лопнула. З прычыны відавочнай неэфектыўнасьці радыкальных мераў было вырашана зьвярнуцца да мераў традыцыйных, прыпамятаўшы, што ня ўсё старое ёсьць кепскае. Тым болей, што ўсё новае — даўно забытае старое.

I тут прыпамяталі добрую, старую практыку ўзнагародаў. Варта было яе скарыстаць, хіба што змадэрнізаваўшы ў новых варунках, адкінуўшы яе заганныя метады, калі ўзнагароджвалася кіраўніцтва за адданасьць пэўнай ідэі ці сакратаркі — за прыгожыя сьцёгны і вочы. Вырашылі ўзнагароджваць толькі пенсіянераў і толькі за канкрэтныя справы, якія даюць пэўны грашовы прыбытак дзяржаве. То было адраснае стымуляваньне і пенсіянераў, і дзяржавы. Былі тэрмінова распрацаваныя дызайн высокіх ордэнаў, муаравых стужак да іх і правілы ўзнагароджваньня. Той з пенсіянераў, хто абавязваўся скараціць тэрмін уласнага пенсіянерства да 3 гадоў, узнагароджваўся самым высокім ордэнам — «Мусульманскай еднасьці», да 10 гадоў — «Юдэйскага кагалу». Усе ордэны, апроч таго, мелі па тры ступені — залатую, срэбную і бронзавую. Такім чынам забясьпечваўся дыферэнцыяваны падыход, што ў поліэтнічным, шматканфесійным грамадстве было вельмі важна. Акадэмія кампутарнай інфарматыкі падлічыла ўжо віртуальны прыбытак, які склаў астранамічную лічбу, і была адной з першых узнагароджаная самым галоўным ордэнам залатой ступені. На прадпрыемствах, калгасах і ва ўстановах былі праведзеныя сходы і мітынгі, на якіх пенсіянеры ва ўрачыста-сяброўскай абстаноўцы бралі на сябе адпаведныя абавязацельствы пад незабыўпым лозунгам «Добровольно, но обязательно» і бяз лішняй цяганіны, тут жа атрымлівалі высокія ўзнагароды. Некаторыя ўносілі ўласныя прапановы, вядома ж, на ўдасканаленьне пастановы. Так грамадзянін К., былы партызанскі камандзір, прапанаваў павялічыць тэрмін найбольшага скарачэньня з дзесяці да васямнаццаці гадоў, каб адразу атрымаць тры ордэны, як гэта практыкавалася на мінулай партызанскай вайне. Але тая яго прапанова не знайшла разуменьня — можа, таму, што ініцыятару споўнілася 99 гадоў і было падазрэньне ў жаданьні атрымаць узнагароды «на халяву». Але тое не было масавай зьявай — бальшыня пенсіянераў сьціпла брала абавязаньні, атрымлівала ўзнагароды і шпацыравала па вуліцах — па адным ці гаваркімі кампаніямі. Папулярнасьць узнагародаў была такая высокая, што некаторыя прышпільвалі на грудзі ўсё, што можна было прышпіліць, і з тым бадзяліся па вуліцах, не прамінаючы, аднак, крамкі, дзе імкнуліся без чаргі пралезьці да прылаўку і атрымаць каўбасы. Часам ля тых прылаўкаў узьнікалі эксцэсы, якія, аднак, пасьпяхова вырашаліся з дапамогай міліцыі, АМАПу, іншых сьпецсілфармаваньняў.

Яшчэ да выяўленьня фінансавага эфекту пастановы, які гэтым разам сапраўды чакаўся вельмі высокі, выкрылася яшчэ адна прыкрая загана — дэфіцыт каштоўных і каляровых металаў. Дызайнеры, што распрацоўвалі праекты ўзнагародаў, карыстаючыся бескантрольнасьцю кантрольных ворганаў, завысілі вагу ўзнагародаў, і краіна нечакана апынулася без залатога і срэбнага запасу, бяз цынку, сьвінцу, бронзы, медзі, малібдэну. I нават чыгуну стала не хапаць — гэтулькі пайшло на ўзнагароды. Попыт на іх, аднак, усё павялічваўся, усё новыя групы пенсіянераў бралі і бралі на сябе новыя абавязаньні. Адпаведна павялічваліся і выдаткі на пенсіі — і тое было незразумела. Сацыялагічныя інстытуты, якія цяпер сталі спрэс незалежніцкімі і рэгулярна фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, ня мелі на тое адказу. Не маглі на той раз нічога высьветліць і выпрабаваныя сьпецорганы, магчымасьці якіх з прычыны разарваных сувязяў з заходнімі калегамі значна звузіліся. Затое адказ неўзабаве далі пранырлівыя чаўночнікі, рух якіх за апошнія гады набыў фантастычныя памеры. Яны сьведчылі, што тымі ўзнагародамі забітыя ўсе базары суседніх краінаў, кампрадорскія дзялкі каторых скупляюць іх партыямі для патрэбаў уласнай высокатэхналагічнай вытворчасьці.

Між тым выплата пенсіяў у краіне з прычыны абсалютнага банкруцтва пенсійнай сістэмы зусім спынілася. Урад, адміністрацыя ўсіх узроўняў, канструктыўная апазіцыя, прафсаюзы — усе маўчалі, ня маючы што прапанаваць народу. Адно — мацавалі сілавыя структуры. Дэпутаты, спалоханыя за свае наседжаныя ў парламенце месцы, патрабавалі ўвесьці надзвычайнае становішча.

Неяк надвячоркам перад палацам прэзідэнта немаведама адкуль вынікнуў невялічкі, з шасьці чалавекаў, пікет. На грудзях у пікетчыкаў віселі самаробныя, ня дужа

зграбна напісаныя плакаты. Высьветлілася, што гэта быў самадзейны несанкцыяыаваны пікет незарэгістраванай партыі «Аматары алкаголю», і ён патрабаваў ад дзяржавы, калі тая ня можа выплаціць пенсіі грашыма, дык хай плоціць натурай. Нарад паліцыі, які аператыўна зьявіўся па выкліку таптуноў у штацкім, тут жа накінуўся на сьвядомых алкашоў і пачаў круціць ім рукі. Звычайна за такой важнай аперацыяй сілаў правапарадку любіў назіраць з вакна сам прэзідэнт краіны, якім на той час быў шаноўны Тумба-Лумба, у мінулым сам адмысловы алкаголік, а цяпер ганаровы старшыня Акадэміі цьвярозасыді. Назіраючы захапляльную сцэну расправы, ён, аднак, сьціпла ўсьміхнуўся і сам сабе ціха мовіў: «А чаму б і не!» Тыя самыя словы, вядома ж, былі адразу запісаныя высокаадчувальнай тэхнікай суседняй дзяржавы, апрацаваныя ў яе адпаведных колах і нечакана адобраныя. Таго стала дастаткова, каб праз тыдзень урад выдаў чарговую пастанову пад нумарам «000999» — аб выплаце абмежаванай колькасьці пенсіянераў іхніх пенсіяў у алкагольным эквіваленце. Навучаны былымі няўдачамі ўрад пакуль што асьцерагаўся плаціць гарэлкай усім, хацеў паглядзець, як яно кладзецца на практыцы. Пакуль складвалася выдатна. У цэнтры сталіцы на плошчы Недатыкальнасьці да Прэзідэнта адбыўся грандыёзны, нікім не санкцыянаваны, але і нікім не разганяны мітынг падтрымкі і захапленьня, у якім удзельнічала каля 2 мільёнаў пенсіянераў (паводле зьвестак дзяржаўных СМІ і 2 тысячаў — паводле падлікаў скупога на арыфметыку агенцтва Ройтэрз). Гэтай адмысловай кансалідацыі народу ніхто ня памятаў нават з самых састарэлых людзей. Усе горача падтрымалі пастанову «Трох дзявятак», як яе называлі ў прастамоўі, або пастанову «Паратунку і разьвіцьця», як назваў яе ў нядзельнай перадачы любімы тэлекаментатар нацыі спадар Лятнеўскі. Усе пласты грамадства без адрозьненьняў класаў, прафесіяў, узростаў, полаў, нацыяў і веравызнаньняў былі захопленыя ўрадавай мудрасьцю. Стары паэта, што ўсе апошнія гады наракаў у вершах на медахват грошай на хлеб, за адну ноч гекзаметрам напісаў паэму. Ён каяўся, што нядаўна яшчэ разам з народам і партыяй (не ўдакладніў, якой) доўгі час лічыў другім хлебам бульбу, аж выявілася, што другі народна-партыйны хлеб — гарэлка. I гэта выдатна, бо, як паказвае досьвед, грошай на гарэлку ніколі не бракавала.

То былі вешчыя словы паэта-прарока.

Мінфін у тэрміновым парадку распрацаваў механізм гарэлкавай выплаты. Улічваючы небывалую папулярнасьць новага метаду, было вырашана для разьліку з прадпрыемствамі і ўстановамі таксама перайсьці на гарэлку, а таксама і на ўсе іншыя аплаты, у тым ліку і ў дзяржаўным гандлі. Канешне, не ўдалося пазьбегнуць некаторых няўвязак, але якая ж слушная справа абыходзіцца без няўвязак. Няўвязкі неўзабаве былі адрэгуляваныя — быў выпрацаваны эквівалент: 1 тысяча рублёў прыроўнівалася да 1 літру гарэлкі, 500 рублёў — да паўлітры, 250 — да чацьвярцінкі, «чакушкі» ў прастамоўі. Усё звыкла і проста, як і ўсё геніяльнае. Праўда, трохі павалэндаліся з распрацоўкай методыкі аплаты плацяжоў дзяржаве, якая, вядома ж, гарэлкі не спажывала, хоць мела яе мора. Тады ўжылі прынцып зваротнага эквіваленту. На прыгожа аддрукаванай у Фінляндыі паперцы, што служыла таксама бутэлькавай этыкеткай, азначалася лічба эквіваленту — адпаведна 1000, 500 і 250 рублёў — у залежнасьці ад аб’ёму бутэлькі. Тое было вельмі зручна — сумясьціць у адно функцыі бутэлькі, гарэлкі ды асігнацыі. Знайшліся, вядома, скептыкі, якія пачалі даводзіць, што бутэлька і этыкетка — далёка ня тое самае, што першую можна спажыць, а другую хіба што выкінуць. Але тады вучоныя патрыёты з ліку гісторыкаў распавялі слушны гістарычны факт, як у сярэднявеччы еўрапейскія падарожнікі прывезьлі з Кітаю вестку пра тамтэйшыя папяровыя грошы, дык у Еўропе ім не паверылі. Ды з часам так прывыклі да паперы, што цяпер нават друкуюць з яе даляры. Тое было прызнана навукова абгрунтаваным і болей пярэчаньняў не выклікала. Гарэлкавыя этыкеткі заканамерна набылі пашыранае значэньне і выдатна ішлі на плацяжы, у той час, як гарэлка — выключна на ўжытак. Адносіны дзяржавы і грамадзянаў выдатна гарманізаваліся. Сьцьвердзіўся небывалы эканамічны феномен — чым болей людзі спажывалі гарэлкі, тым больш багацелі. Запачаткавалася новая беспрэцэдэнтная цывілізацыя — з ініцыятывы ня надта вялікай і нават мала разьвітай краіны.

А галоўнае — сышло ў нябыт неўміручае саслоўе пенсіянераў. Напрыканцы XX стагоддзя ў краіне іх засталося ўсяго 9 (магічная лічба), затое гэта былі самыя фізічна і духоўна загартаваныя людзі.

На пачатку XXI стагоддзя, як прэзідэнтам краіны быў аднадушна абраны шаноўны Хусаін Асман, краіна была ў каторы раз перайменаваная і атрымала назоў: Рэспубліка Бутэлькавая. Скарочана РБ.

Пахаджане

Уздоўж сухога, бясконцага, парослага калючым кустоўем плато марудна цягнулася гэткая ж бясконцая чарада зьнямоглых людзей — старых, малых, жанок і мужчын. Тут жа ішлі нагружаныя жабрацкім майном схуднелыя мулы, некалькі кароваў, поруч, высалапіўшы языкі, брылі прысталыя сабакі. Сабакі даўно не брахалі, каровы не мычэлі, людзі амаль не размаўлялі паміж сабой — гэтак усіх дапякала зьнямога, сьпёка і стома ад бясконцай гэтай хады. Племя ішло каторы дзень, месяц, а можа, і год. Яго вёў правадыр — сухі, сівабароды стары, што з даўгім посахам у жылаватай руцэ мерна брыў і брыў наперадзе. Вочы яго амаль увесь час былі заплюшчаныя, шлях ён нашчупваў босымі скарэлымі нагамі. Ён ніколі не азіраўся назад на жывую чараду свайго племя, ведаў: пакуль ідзе ён, будуць ісьці і астатнія. Ён жа ішоў толькі проста, зрэдчасу абмінаючы калючае кустоўе, гіганцкія і меншыя кактусы, раскіданыя там-сям па гэтым сухім, абсыпаным каменнымі аскялёпкамі плато. Шлях-напрамак правадыр вызначаў уначы па зорцы Сырыюсу, ад якой браў на шэсьць пядзяў управа і туды кіраваў. Так яму было запавешчана ад ранейшага правадыра, які нядаўна сканаў на гэтым шляху і перад сьмерцю прызначыў кіраваць яго. Рэч у тым, што племя шукала страчаную немаведама калі радзіму. Без радзімы жыць было неяк.

Шлях быў цяжкі — сухі, камяністы і бязводны. Але тая мясьціна, адкуль племя выйшла колькі месяцаў таму, была яшчэ горшая. То было бясконцае багністае балота, што кішэла агіднымі істотамі, кузуркамі, жабамі і п’яўкамі, і не давала ніякога харчу. Да таго ж той край меў дужа нездаровы клімат, ад якога пачалася між людзей ліхаманка, што панішчыла палову племя. Асабліва паміралі дзеці. А безь дзяцей — якая ж будучыня ў племя? Зразумеўшы, што так яны неўзабаве вымруць, людзі рушылі далей ад таго праклятага месца.

Балотны край застаўся далёка ззаду, некаторыя зь людзей ужо і забыліся пра яго. Але й тое, што племя дагэтуль напаткала на сваім шляху, было ня лепшае. Ні травы, ні вады, адныя калючкі ды камяні. І невыносная сьпёка. Часам між людзей чуліся скаргі і нараканьні — маўляў, трэба спачыць, ня йсьці далей, можа нават вярнуцца назад. Некаторыя пачалі гаварыць, што ззаду было лепш, прынамсі была вада, хоць і балотная, але даволі. Аднойчы ўвечары, як спыніліся на начлег і стала трохі вальней у паветры, так сказаў правадыру аднавокі Кірх, старшыня невялікага роду грубых, што з даўняга часу ўваходзіў у племя. Правадыр, які ўжо ледзьве бачыў удзень, бо з часам усё болей сьлепнуў, сказаў, што як сьцямнее, прарэжуцца зоркі ў небе, ён паглядзіць на іх мільгаценьне і аб’явіць сваё рашэньне. У поўнач ён абвясьціў, што Кірх трапіў пад уплыў злых духаў і калі хоча пагубіць свой род, дык можа вяртацца. Кірх не хацеў губіць род і далей моўчкі пайшоў за ўсімі.

Поделиться:
Популярные книги

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3