Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Быкаў Васіль

Шрифт:

Бегучы так па адхоне, ён усё пазіраў уніз — там як на далоні відаць стаў увесь гэты лясісты адхон: змрочная цясніна, дзе яны прабылі ноч, сасоннік, збоч якога тулілася, пэўна, леснікова сядзіба — дом з высокім каменным франтонам і галерэямі ўздоўж сцен. Ён усё чакаў убачыць там матацыкл і немцаў, але, відаць, тыя спазняліся, і ля сядзібы было глуха і пуста. Не відаць было і лесніка. Пэўна, змораны і збянтэжаны, ён яшчэ не падняўся знізу. У гэтыя некалькі кароценькіх і напружаных хвілін хлопец страшным унутраным праклёнам памянуў тых, праз каго ён мусіў рабіць такое. Ці ён які рабаўнік, ці злыдзень, навошта б спыняць яму гэтага мірнага таўстуна, настаўляць на яго пісталет, тым болей рабаваць,

калі б не фашызм, не вайна, не палон з тысячамі пакут і зняваг, якія прычынілі нацысты. Яны вымусілі яго і на гэты рабунак, і таму ён яшчэ болей ненавідзеў іх.

Тым часам, мінаючы вялізныя камяні на травяністым доле, яны ўзбеглі на ўзлобак і ўбачылі непадалёк у сцяне вузкую, як шчыліна, расселіну, якая вяла некуды ў нетры гэтай камяністай грамады. Іван аж узрадаваўся, падумаўшы, што там, магчыма, будзе ручаіна, якая дасць заблытаць ад сабак сляды. Ды і самім, адчуваў ён, трэба куды-небудзь хавацца, бо з кожнай секундаю ззаду маглі з’явіцца немцы. Хлопец з апошніх аслабелых сіл прыпусціў па траве, за ім пакутна, але цярпліва трываючы стому і страх, бегла Джулія.

Абадраўшы ў калючых зарасніках рададэндрану ногі, яны неўзабаве прадраліся ў расселіну, але ручая, на жаль, у ёй не аказалася. Тут панаваў сыры, душны змрок. З крутых камяністых сцен тапырыўся калючы кустарнік, у шчылінах і між камянёў раслі хамлакі жорсткай травы, валяліся старыя косці; спалоханая людзьмі, з фыркатам кінулася ў глыб шчыліны нейкая начная птаха. Вельмі няўтульнай здалася ім гэтая расселіна, але тое, што яны ўсё ж паспелі дабегчы да яе і схавацца, крышачку супакоіла Івана. Хлопец прыпыніў бег, узлез на пахілую абамшэлую каменную пліту і прычакаў Джулію. Для раўнавагі перабіраючы ў паветры адною рукой, дзяўчына па камянях ішла да яго. Кароткія яе чорныя валасы зблыталіся, твар гарэў ад стомы і ажыўлення, але ў вачах, калі яна зірнула на Івана, замест звычайнае яе гуллівасці цяпер свіціліся збянтэжанасць, стома і ўнутраны боль.

— Парка візерэ! [32] Мі ўходіль, да? — пыталася Джулія.

Ён нецярпліва кінуў:

— Каб жа ўцяклі! Давай хутчэй!

— Что ест хютчей? — не зразумела дзяўчына.

Іван не адказаў. Цяжка дыхаючы, Джулія далезла да яго, і яны разам рушылі па камянях далей.

— Многа карашо фатэр! Комуністо фатэр, — радасна сказала яна.

— Які там камуніст! — з прыкрасцю кінуў Іван. — Чалавек проста.

— Сі, сі, человек. Бэне [33] человек, — згадзілася дзяўчына, лезучы трохі вышэй ад яго.

32

Тут у сэнсе: «Чорт вазьмі!» (іт.)

33

Добры. (іт.)

Ён услухоўваўся ў гукі, што скупа даляталі знізу, але позірк яго міжвольна не мог адарвацца ад заціснутай у яе пад пахай буханачкі. Джулія неяк інстынктыўна адчула гэты яго позірк і азірнулася.

— Эссэн! Хляб, да?

Яна хуценька адламала ад буханачкі краёк скарынкі і падала яму. Хлопец, не вагаючыся, узяў і з прагнасцю праглынуў. Трэба было бегчы, уцякаць, ззаду вось-вось маглі з’явіцца немцы, але ён ужо не мог адарваць свае ўвагі ад хлеба. I Джулія зразумела ягоную маўклівую нерухомасць, прыпынілася, прысела, прыціснуўшы буханку да грудзей, хуткімі пальцамі адламала большы кавалак і ўслужліва сунула ў яго вялікія парэпаныя далоні. Крошкі, што нацерушыліся на палу курткі, яна ашчадна

зграбла ў жменю і высыпала сабе ў рот.

Іван беражліва ўзяў хлеб, пакруціў яго ў руках, нібы разглядаючы, спадылба тайком зірнуў на буханку ў яе руках і пачаў старанна разломваць кавалак папалам. Затым, узважыўшы на руках, адну палавіну працягнуў ёй. Яна не адмовілася, усміхнулася і хуценька ўзяла.

— Граціе! Нон… Спасібо!

Старанна жуючы, ён пакінуў гэтую яе ўдзячнасць без адказу.

Яны палезлі далей, дзяўчына таксама пачала моўчкі жаваць. Але хлеба было дужа мала. Гэта толькі раздражніла іх, і неўзабаве Джулія жвава крутнулася да свайго спадарожніка:

— Руссо! Давай всё манджарэ [34] ! Согласье? Сі?

Вочы яе прыжмурыліся і ўзгарэліся ранейшаю свавольнай жвавасцю, пальцы сцялі абламаную буханачку, гатовыя разадраць яе, і Іван аж спалохаўся, адчуўшы, што яна раскрышыць увесь гэты іх болей чым мізэрны запас.

Ён хіснуўся да дзяўчыны і схапіў яе за рукі:

— Дай сюды!

Джулія здзіўлена варухнула брывамі, а Іван выхапіў у яе хлеб і хуценька загарнуў яго ў скуранку. Дзяўчына спярша збянтэжылася, а затым голасна засмяялася.

34

Есці. (іт.)

Ён недаўменна паглядзеў на яе.

— Ты што?

— Руссо правілно. Джулія нон веріт хляб. Слова веріт, любовь веріт. Хляб нон веріт Джулія. Джусто — правілно, руссо!

Усё смеючыся вачыма, яна падышла ззаду да Івана і лёгенька кранулася далоняй ягонай худой лапаткі. Адчуўшы яе нечаканую ласкавасць, ён ніякавата варухнуў плячамі.

— Ладна ты, — буркнуў ён і памкнуўся сігануць шырэй, але ў гэты час ззаду раскаціста грымнуў далёкі вінтовачны стрэл.

Яны абое ўраз азірнуліся і застылі на камені — унізе, недзе каля сялібы, пачуліся крыкі, зараз жа затрашчалі «шмайсеры» — над цяснінай загуло, закалацілася рэха. Іван сцяўся, стаіўся — у гэтай раптоўнай калатнечы ён з усяе сілы ўслухоўваўся, ці не пачуецца там знаёмы ненавісны брэх, — ад гэтага цяпер залежала жыццё. Але брэху быццам не было. Кулі ў расселіну не заляталі, чэргі джгалі недзе ўбаку, і гэта трошкі здзіўляла Івана. З паўхвіліны ён паўслухоўваўся, пасля раптам у яго галаве мільганула здагадка, і хлопец, струхнуўшы з сябе змярцвеласць, кінуў пад ногі дзяўчыне скуранку, а сам па выступах і трэшчынах у скале, хапаючыся за кустоўе, таропка палез угору.

Чэргі ўсё трашчалі, шыпелі, скыгалі ўгары кулі, у гуле страляніны данёсся далёкі трэск матацыклаў. Джулія, задраўшы галаву, напружана слухала і сачыла за Іванам, які карабкаўся ўжо ледзьве не на палавіне крутой стромкай сцяны. Азірнуўшыся на выхад з расселіны, ён пралез яшчэ крыху і тады, угнуўшы голаў, абмёр, убачыўшы ўдалечыні сялібу і немцаў. Джулія ўнізе, відаць, здагадалася, што ён бачыць, ямчэй перахапіла скуранку, скінула клумпес і нешта крыкнула. Але ён, нібыта прыліпшы да скалы, не мог адарвацца ад незвычайнага відовішча, краёчак якога адкрыўся яму з гэтай вышыні.

У рэдкім ельніку па-над сядзібай круціліся ў траве тры матацыклы, кулямёты якіх таропка білі ўгору. Недзе, відаць, спрабуючы прарвацца да скал, трашчала яшчэ некалькі матацыклаў, але іх не было бачна за выступам скалы. Было толькі відавочна, што агонь і ўсю сваю ўвагу немцы скіравалі ў бок ад гэтай расселіны; імпэт іхняга агню сведчыў аб тым, што яны бачылі цэль. Тоячы ў сабе пэўную думку-здагадку наконт гэтага, Іван пасунуўся крыху ўбок на скале, хаваючыся за выступ, узлез вышэй і тады сапраўды ўбачыў тое, што канчаткова яму ўсё растлумачыла.

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Сапаров Александр Юрьевич
1. Царев врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.77
рейтинг книги
Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4