Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Маслакоў не гнаў! — амаль крыкнуў, зрываючыся на сварку, Сцяпан. — Маслакоў вёў! Гэта ты гнаў!

— Каго я гнаў?

— А Міцю! Успомні!

Ну, так і ёсць! Тут ужо стала пэўна, што Сцёпка трапіў у яго балючае месца. Распяразаны, босы, Брытвін раптам ускочыў і ашчэрыўся на хлопца.

— Ах ты, сапляк! Абгаварыць хочаш? У мяне во — сведка! А ну, хай скажа: гнаў я ці ён сам пайшоу!

— Сам, сам! — хуценька пацвердзіў Даніла. — Прасіў Хрыстом богам. Каб, значыць, за бацьку апраўдацца.

— Паняў? Паліцэйскага сынок да таго ж! Не забудзь. Сцёпка маўчаў, трохі

збянтэжаны гэтым неспадзяваным паваротам спрэчкі. Так, тут яны мелі рацыю. Прасіўся, гэта праўда. I што паліцаеў сынок, таксама праўда. Але што ж тады атрымліваецца?

— Выходзіць тады, гэты паліцаеў сын мост узарваў. А не мы. Так?

— Не, не так! — цвёрда сказаў, як адсек, Брытвін. — Мы ўзарвалі. Мы арганізавалі ўсё і кіравалі. Я кіраваў. Ці ты з гэтым не згодзен?

Сцёпка не ведаў чаму, але з гэтым ён сапраўды быў не згодны, хоць і пярэчыць болей не стаў. Мусіць, для сваркі з гэтым чалавекам ён быў слабак. Нешта ў яго галаве пераблыталася, усе гэтыя ўзаемазалежнасці і складанасці, і без таго не дужа зразумелыя яму, цяпер і зусім прыцьмелі — не разабрацца. Толькі нейкаю самай упартай і самай чуйнай часткай свае душы ён адчуваў, што Брытвін махлюе, і ён нізашто не мог памірыцца з ім.

Даніла пад штабелем драў жоўтымі рэдкімі зубамі кавалак мяса:

— Гэта самае… Каб не яны, — кіўком барады ён паказаў на Брытвіна, — каб не яны, усё прапала б.

Сцёпка падняў голаў і, адчуўшы нешта загадкава-важнае ў гэтых словах, утаропіўся на Данілу.

— Ага. Калі конь падбрыкнуў на мост, яны бабахнулі, і гатова. Якраз пасярод моста.

— Каго? Каня?

— Ну! Таго Росліка. Во снайпер, а-яй! — набраўшыся голасу, басавіта гаманіў Даніла.

У шумлівай і хісткай Сцёпкавай галаве, мусіць, са спазненнем, але надта выразна бліснула проста неверагодная здагадка, аслеплены якой, хлопец хвіліну не мог вымавіць слова. Ён толькі глядзеў то на Брытвіна, то на Данілу. Але спакваля ўсё станавілася на свае месцы, і ён ужо зусім пэўна пачаў разумець, чаму не пабег разам з ім Міця: хлопец кінуўся ратаваць Росліка.

А яму, дурню, здалося, што ў каня страляў паліцай.

— Падлюга! — адчуваючы, як нешта лютасцю ўзгарэлася ў ім, закрычаў Сцёпка. — Падлюга ты! Паняў?

Амаль не валодаючы сабой, Сцёпка ўскочыў на ногі, сашчэпленыя ў кулакі яго рукі дрыжалі, і ён задыхнуўся ад бяссільнага абурэння. Брытвін хвіліну сядзеў, нібы таксама збіты з панталыку ягонымі словамі.

— Ах, во як! — урэшце зразумеў ён і таксама ўскочыў на шынялі.— Здаць аўтамат!

Цяпер ужо апешыў Сцяпан.

— Аўтамат? А ты мне яго даваў?

Брытвін памкнуўся да хлопца, але Сцёпка, апярэдзіўшы яго, з нетаропкаю ўпэўненасцю нагнуўся і ўзяў з долу свой новенькі, з лакіраванай ложаю ППШ.

— Здаць аўтамат! — гняўліва патрабаваў Брытвін.

— А хрэна вот!

— Ты што, блазнота! Выпіў, дык бунтаваць? Проці камандзіраў ісці?

— Ты не камандзір! Ты — жулік!

— Ах, так!

Стычка прымала новы абарот. З-пад штабеля са спуджаным тварам таропка і няспрытна ўзграбаўся Даніла. Брытвін, счакаўшы секунду, моўчкі павярнуўся і рашуча схапіў прыхінутую да бервяна яго трохлінейку. З ёй ён упэўнена

сігануў да Сцёпкі.

— Не падыходзь! — крыкнуў Сцяпан і пад штабелем адступіў на адзін крок.

Але Брытвін і яшчэ сігануў з нарыхтаванай вінтоўкай у руках — увесь зацяты, напружаны і рашучы.

— Не падыходзь, кажу! — амаль з роспачнай лютасцю папярэдзіў Сцёпка і скінуў з пляча аўтамат. Ад шалёнасці і хвалявання ён цяжка, задышліва дыхаў, заходзячыся ў крыўдзе, што іх двое на яго аднаго.

Брытвін на момант спыніўся, самкнуўшы настырчаныя бровы, з лютасцю ў вачах, затым раптам шырока скочыў і апынуўся насупроць. Сцяпан тузануў рукаятку — затвор шчоўкнуў у цішы, стаўшы на баявы ўзвод. Дзеручы аб дравіны плечы, Сцёпка ціснуўся спіной да штабеля.

У азвярэлых вачах Брытвіна слізганула нерашучасць. Але зараз жа яны ўзгарэліся яшчэ большым шаленствам, ён зрабіў рэзкі выпад наперад і адначасна ўзмахнуў вінтоўкай. Сцёпка ўгнуўся, ды няўдала: боль электрычным ударам пранізаў яго ад скуляной шыі да пят, па плячах пацякло штось гарачае. Хлопец ледзьве не выпусціў аўтамат і сцяў зубы. Злосная крыўда пыхнула ў ім з новаю сілай, не сваім голасам ён крыкнуў: «Сволач!» — і, захліпнуўшыся, пырануў ад сябе аўтаматам. Кароценькая, у тры кулі чарга пругка пырснула ў лесавой цішыні.

Брытвін раптам выпусціў вінтоўку, угнуўся, абедзвюма рукамі схапіўся за жывот і, хістка ступаючы, пачаў хіліцца долу.

У гарачцы хлопец яшчэ нічога не паспеў зразумець — ён толькі адчуў, што сталася бяда, — як ззаду штось дыхавічна хакнула, і шырокія чужыя рукі сашчапіліся на яго грудзях. Сцёпка тузануўся, паспрабаваў вырвацца, але не хапіла сілы, і ён, тузаючыся і жахліва слабеючы, асядаў пад цяжарам, пакуль не ўваткнуўся тварам у імшысты дол.

— Блазнота! Страляць? Ах ты!..

— Вяжы яго! Рукі вяжы! — сіпеў побач плаксіва-разлютаваны голас.

Даніла без пільнай патрэбы помсліва крутануў яго на зямлі, болей падламаў рукі, каленам бязлітасна ціскануў у рэбры ніжай лапаткі — у хлопцавых вачах бліснуў і расплыўся жоўта-агнявы круг. Сцяпан захліпнуўся, але змаўчаў, з усяе сілы трываючы боль і задыхаючыся ад кіслага смуроду імшарыны, які раздзіраў яго грудзі.

18

А цяпер вось сядзі. Відаць, і сапраўды расстраляюдь.

Сонца з-за яліны лагодна высвечвае адзін бок ямы — робіцца цяплей. Лес наўкола поўніцца гукамі: чуваць, гамонячы, строіцца кудысь група партызан — мабыць, на чарговае заданне; хтосьці з пасыльных, аклікаючы па дарозе знаёмых, шукае начальніка гаспадаркі Кляпца; з другога боку адпрагаюць каня — бразгаюць кінутыя на дол аглоблі, і рыпіць хамут. Чуваць рэплікі і смех людзей. Новы вартавы не-не ды і падыдзе да ямы — мусіць, зазірне ў яе: на земляныя камякі ўскрайку тады кладзецца яго рэзкі зламаны цень і тут жа знікае. Хоць ён і суцяшаў Сцёпку, але, мабыць, размаўляць яму з арыштантам не хочацца, і хлопец адчувае гэта. Нейкая страхавітая адчужанасць ужо аддзяліла яго ад астатніх, колішніх яго суседзяў і таварышаў па атрадзе, і паставіла ў асаблівае становішча — крыўднае і пагрозлівае. Што ж, мусіць, ён вінаваты.

Поделиться:
Популярные книги

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Любовь по инструкции

Zzika Nata
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.85
рейтинг книги
Любовь по инструкции

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Так было

Микоян Анастас
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Так было

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор