Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Трэба слухаць, — кароткім шэптам заўважыў Іваноўскі. — Зараз пераход. Каб мне ні гуку!

Старшына прамаўчаў, і лейтэнант на кукішках хутка папоўз наперад, абмінаючы па снезе байцоў. Ён не бачыў іх твараў, але амаль фізічна адчуваў іх насцярожаныя, поўныя чакання і трывогі позіркі з-пад капюшонаў. Усе маўчалі. Абганяючы Шалудзяка, які, вінавата сапучы, распластаўся ў баразне, Іваноўскі строга патрабаваў:

— З усіх сіл! З усіх сіл, Шалудзяк! Паняў?

Лейтэнант выпаўз у галаву сваёй цяпер ужо сабранай у адно пластунскай калоны і зноў пагробся ў самым глыбокім снезе на краі кустоўя. Адною рукой ён валок лыжы, другой аўтамат, сумка з аўтаматнымі дыскамі ўсё з’язджала са сцягна на жывот, і ён раз-пораз адкідваў яе за спіну. У снезе ён налез на нейкую кучу галля, якое гучна

затрашчала ўначы, за штось зачапіўся, парваў маскхалат. Ціха вылаяўшыся, лейтэнант хвіліну выбіраўся з гэтае пасткі, пасля ўзяў убок, трохі далей ад кустоўя. Дзесь тут паблізу павінен быў трапіцца ручай, які ўпадаў у рачулку, ад ручая пачынаўся самы небяспечны адрэзак шляху ў разрыве нямецкай лініі.

Да ручая, аднак, ён не дапоўз — наперадзе і зусім блізка нешта шчоўкнула ўгары, засіпела, заіскрылася, і яркая агняная дуга разрэзала край неба. Разгарачаны барацьбой са снегам, Іваноўскі не адразу сцяміў, што гэта ракета. Яна ўзвілася, крыху не даляцеўшы да іх, ярка распусцілася ўгары букетам зіхоткага белага полымя, і снегавы дол з кустоўем сцяўся, прыціх, заліты яе ліхаманкавай яркасцю. На секунду ўсё наўкола замерла, а пасля здрыганулася, па полі ў бакі шаснула блытаніна невыразных імклівых ценяў. Ракета ўпала на снег за хмызняком і яшчэ секунды са тры зыркала па снегавым наваколлі хліпкімі рэшткамі святла.

Іваноўскі заціх, дзе ляжаў, амаль не дыхаючы, грудзі ўдушліва раздзірала ад нястачы паветра, вецер віхрыў ля твару снегавым пылам. Лейтэнант чакаў стрэлаў, крыку, наступнай ракеты, але ў згусцелай суцэльнай цемры над поплавам стаяла ранейшая няпэўная цішыня. Тады ён на секунду заплюшчыў вочы, каб хутчэй прайшло асляпленне, і зноў паглядзеў наперад. Яго здзіўляла ўжо, адкуль тут магла з’явіцца ракета, у тым жа баку, адкуль яна вылецела, не павінна быць немцаў, там балота, рачулка, хмызняк. Туды ж якраз трэба было паўзці ім. Цяпер выходзіла, што той шлях закрыты.

Ззаду яго пакратаў за бот Лукашоў, але лейтэнант не зірнуў на яго і не азваўся. Самае важнае, што непакоіла яго, было — заўважылі або не? Калі заўважылі, то, мабыць, іх сённяшняя спроба на тым і скончана. Калі ж не, дык трэба як найхутчэй пераадолець гэтую праклятую мясціну.

Мінула яшчэ хвіліна, не было ні ракеты, ні стрэлаў, і Іваноўскі падумаў, што, пэўна, гэта недзе сядзіць высланы на ноч ракетчык. Тады лейтэнант крута завярнуў у кусты, ужо не па-пластунску, а на карачках дапоўз да нізкага берага рэчкі, над якой, умерзшы ў лёд, хіліліся крывыя чорныя вольхі. Тут ён памарудзіў, не адразу рашаючыся паткнуцца на лёд. Але іншага рабіць не выпадала, ён споўз з купістага берага, лёд, на шчасце, не трэснуў, не ўгнуўся, хоць і быў яшчэ слабы пад роўным пластом пухнатага снегу. Лейтэнант таропка перапоўз цераз яго і збоч ад лазовага куста ўскарабкаўся на другі бераг. Тут хмызняку было меней, ён туліўся да самае рачулкі, а далей пачынаўся пагорак з вёскаю і нямецкім акопам пад пахілаю пунькай наводшыбе.

Сяржант Лукашоў не адставаў ад яго ні на крок, і калі ён спыніўся ў нерашучасці, той падпоўз поруч і шапнуў у твар:

— А давайце рэчкай…

— Ціх!..

Становішча ўскладнялася. На гэтым баку яны былі дужа блізка да немцаў, ды і прабірацца тут можна было па дужа вузенькім краечку кустоўя ўздоўж рэчкі. Было надта спакусліва падацца на лёдавую роўнядзь рачулкі, але яна пятляла, як блытаная вяроўка, гэта колькі трэба выкруціць тых петляў? Зноў жа, а калі дзе дрэнна ўмерзла?

Яму здалося, што ўжо мінула шмат часу, што ён залішне доўга прабавіўся ў гэтым хмызняку і так недаравальна спазняецца ў самым пачатку. Аж скалануўшыся ад тае трывогі, ён азірнуўся, але ззаду, мабыць, ужо ўсе перабраліся на гэты бок і чакалі, каб рушыць далей. У змроку на доле быццам цямнелі са два твары, іншых, праўда, не было відаць, але ён пачаў засцярожліва грабціся далей.

На гэты раз ён прапоўз дужа мала — зноў з таго ж месца пырхнула ракета, затым кахнуў яе стрэл. Лейтэнант уціснуўся ў снег, з усяе сілы ўзіраючыся ў чорна-белую блытаніну галля на ярка асветленым мільготкім доле. Не, ракета пайшла ў ранейшым кірунку, па той бок поплаву, адкуль яны сюды прыпаўзлі. Значыць, іх усе ж не заўважылі. Калі ракета згасла, ён з палёгкай тузануў

за раменьчык лыжы і сам на локцях і каленях ірвануўся праз снег наперад. Секунд некалькі ён не бачыў нічога перад сабой, толькі гроб, гроб снег і валок лыжы. I раптам зноў аслеп ад неверагодна яркага бляску, які лінуў з паднябесся — снег заіскрыўся, заззяў, блытаныя цені ад кустоўя крутануліся на адным месцы і, ярка адбіўшыся на снезе, замерлі. Замёр і ён, адчуваючы, што гэты халодны прастор вось-вось прарэжа чарга. Як заўжды ў хвіліну найбольшай небяспекі, думка яго зрэагавала з маланкавай хуткасцю, ён зразумеў, што гэта — ад пунькі, значыць, зусім побач. Ракета ўся без рэшты згарэла ў вышыні, і ён зноў прыплюшчыў вочы, каб хутчэй пазбыцца слепаты, і ляжаў не кратаючыся. Калі заўважылі, дык, мусіць, трэба падацца назад на рэчку, пад засцярогу яе беражка. А калі не… Тады трэба як мага хутчэй наперад, далей ад гэтага праклятага месца, дзе цябе падсвечваюць з двух бакоў.

Стрэлаў не было і ў гэты раз, і ён з дзёрзкаю рашучасцю рвануўся наперад, раптам адчуўшы ў сабе прыліў рызыковай удачлівасці. Хутчэй, хутчэй!.. З нечаканым спрытам ён шыбаў па-над берагам, увесь закапаўшыся ў снег, які бязлітасна забіваў яго твар, рот, не даваў дыхаць і сляпіў вочы. Калі ж да зроку вярнулася ранейшая здольнасць бачыць у прыцемках, ён раптам адзначыў, што злева ад пунькі яго прыкрывае ўзмежачак вышынёй па калена, не болей, мусіць, на мяжы ніўкі і пожні. Гэта яго куды як узрадавала, цяпер не страшны сталі і ракеты — толькі б хутчэй!

Ён поўз доўга і таропка. Пад вопраткай на грудзях і спіне ўсё ўжо было мокрае ад снегу і сцюдзёнага поту, на сваіх ззаду ён не азіраўся, бо тое было бескарысна — усё роўна ён не мог падагнаць іх. Ён толькі спадзяваўся на ўладу свайго прыкладу, на сілу салдацкага правіла — раўняцца на камандзіра.

Калі ў небе зноў загарэлася ракета, ён сціх з занесенай наперад рукой і нізка па-над снегам азірнуўся: так і ёсць, байцы зноў расцягнуліся, зноў за сяржантам быў разрыў крокаў на дваццаць. Узмежачак, на бяду, тут скончыўся, цяпер іх нішто болей не прыкрывала ад таго перадавога акопа. Адно добра — пунька на пагорачку ўжо засталася ззаду, ужо і ракета ляцела ў іх тыл. Наперадзе ж раскінулася шырокая лугавіна з шэрагам рэдкага кустоўя па адным яе краі.

Ракета патухла, і на ягонай душы палягчэла — здаецца, самае цяжкае адолена. Гэта было так прыемна адчуць — кароценька і стрымана радасна, але не паспеў ён зноў выкінуць наперад сваю звязку лыж, як у той жа час вымушаны быў тыцнуцца галавой у снег. Зусім блізка ззаду недарэчна і неверагодна гулка бахнуў вінтовачны стрэл. Амаль жахнуўшыся, Іваноўскі ў наступнае імгненне порстка вертануўся на бок, рука звыкла схапілася за аўтамат, але ні ззаду, ні па баках ён не згледзеў ніякага руху. Усё наваколле нібы абмерла, адзін толькі стрэл — і болей ні гуку, і нідзе нікога паблізу. Праз момант, аднак, ярка засвяціла над хмызнякамі адразу ў двух месцах. Лейтэнант прасачыў за палётам ракет — яны, як і папярэднія, упалі ззаду, але тут жа ўзляцелі яшчэ дзве, абапал рачулкі. Пры іх яркім святле густым імпэтным трэскатам загаманіў кулямёт ад пунькі, вогненныя яго пісягі сцебанулі па кустоўі ля рэчкі. Некалькі куль зрыкашэціла ад узмежка, за якім яны толькі нядаўна хаваліся, і агнянымі пырскамі разляцеліся ў бакі. Кулямёт быццам намацваў іх у начы, ды так блізка мацаў, што іх ратавала адно толькі цемра. Іваноўскі ляжаў і скрыгаў зубамі ад нямой роспачнай лютасці: так усё ішло добра — і на табе, некага ўбачылі. Ці ўчулі.

Мусіць, яны так праляжалі доўга, бо лейтэнант пачаў ужо ўздрыгваць ад сцюжы, мокрая бялізна ледзяным панцырам абліпала цела. Угары згарэла з дзесятак ракет, кулямёт ля пунькі пакрысе замоўк. I тады ззаду раз і другі яго пакратаў за бок Лукашоў. Іваноўскі павярнуўся на снезе тварам назад.

— Кудраўца паранілі.

— Як?

Сяржант замест адказу цепнуў плячыма і таксама павярнуўся назад, мусіць, чакаючы адтуль тлумачэння.

Было ад чаго вылаяцца, але лейтэнант толькі сударгава сцяў у рукавіцах па жменьцы снегу. Што і казаць — пачатак быў сапсаваны, а неўзабаве магло здарыцца і самае горшае: іх убачаць у полі. Тым не менш разбірацца, паўзці назад цяпер зусім не было калі, і ён загадаў першаму, каго згледзеў у змроку:

Поделиться:
Популярные книги

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Болтливый мертвец

Фрай Макс
7. Лабиринты Ехо
Фантастика:
фэнтези
9.41
рейтинг книги
Болтливый мертвец

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Сердце дракона. Танец с врагом

Серганова Татьяна Юрьевна
2. Танец с врагом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Сердце дракона. Танец с врагом

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3