Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ён думаў, што яны дачакаюцца яго і пойдуць, аднак яны не ўставалі. Акрай дарогі з заклапочаным выглядам сядзеў Брытвін, ля яго пераабуваўся Маслакоў. Даніла, засцярожліва хапаючыся за сучча, палез да ручая напіцца. Занятый размовай, яны не звярнулі на хлопца ніякай увагі.

— Раку над Круглянамі ведаеш? — казаў Маслакоў, пераабуваючыся.

— Ну.

— Дык вось там.

— Доўгі той? Драўляны?

— Ён самы.

— Наўрад ці што выйдзе, — падумаўшы, сказаў Брытвін, па сваёй звычцы пазіраючы ў дол. — Там ахова.

Сцёпка сцяміў, што

размова датычыла іх задання, і спадылба пільна пазіраў то на Брытвіна, то на камандзіра. Маслакоў, падчапіўшы наском, сцягнуў другі бот, двума дакладнымі рухамі загарнуў скарэлую анучу.

— Аховы няма. Учора прыйшоў Галёнкін з разведкі. На мосце пуста.

Насунуўшы бот, Маслакоў мякка прытупнуў ім па імшарыстым доле.

Сцёпка адразу ж здагадаўся пра сэнс іхняга задання, і яму стала зразумела, што спаліць мост, мусіць, будзе нялёгка. Калі нават і няма аховы. Там за логам — мястэчка з паліцыяй, адкуль гэты мост відзён як на далоні. Але цяпер сваім пярэчаннем хлопец не хацеў падтрымліваць Брытвіна і маўчаў.

— Удзень можа і няма. А ўночы? — сказаў Брытвін.

— А нашто ўночы? Мы ўдзень і падпалім.

— Пад носам у бобікаў?

— А што? Дрэва сухое — пыхне што порах! Толькі б бензіну болей, — бадзёра пацвердзіў Маслакоў і паглядзеў на Сцяпана. — Тоўкач, давай драгунку.

Хлопец падаў вінтоўку, камандзір дастаў фінку і чаранком пачаў ціхенька кляпаць над мушкай.

— Уся справа ў тым, як абмазгована. А абмазгаваў ты няважна. Хітрасці няма, — незадаволена зазначыў Брытвін.

— Якой хітрасці?

— Такой, каб сказаў — і адразу паверылі, што ўдасца.

— Хітрасць, хітрасць! Тут наважыцца трэба. Чым раптоўней, тым лепш.

Ведама ж, так. Што разводзіць нейкія там хітрыкі, думаў Сцяпан. Слухаючы нетаропкую гаману-спрэчку, ён пазбыўся першага міжвольнага сумнення наконт маслакоўскай задумы і ўзняў на Брытвіна крыўдлівы, амаль злы позірк.

— Не такія нішчылі. Аж трэскі ляцелі. I не палохаліся. Ён знарок сказаў так груба і задзірліва, каб зачапіць Брытвіна, над якім тым самым сцвярджаў нейкую сваю калі не перавагу, дык ва ўсякім разе не прызнаную ім годнасць. Праўда, гэта выглядала трохі самаўпэўнена, можа нават легкадумна, але ён ужо адчуў у сабе прыемны халадок помслівай рашучасці і ведаў, што не саступіць. Брытвін насупіўся.

— Хто гэта — нішчылі?

— А мы.

— Гляджу: разумныя вельмі,— з’едліва сказаў былы ротны. Было прыкметна, аднак, што ён асцярожнічаў, можа хітрыў, тым самым паслабляючы ў сабе звыклую камандзірскую самаўпэўненасць, якая нядаўна яшчэ трымала Сцёпку наводдалі. Адчуўшы гэта, хлопец ужо шыбаваў напралом, беручы на сябе яшчэ больш, абы толькі дапячы Брытвіну за нядаўнюю яго пагарду.

— Ды ўжо ж баяцца не будзем. За шкуру дрыжаць.

З рову, шорхаючы кажухом у голлі, зморана вылез Даніла і стаў ззаду, прыслухоўваючыся да размовы.

— Што ж, пабачым! — раптам рашуча аб’явіў Брытвін.

— Пабачыце.

— Ладна, годзе! — прыкрыкнуў Маслакоў. — Прыйдзем, агледзімся, вырашым на месцы. Трымай стрэльбу.

Не

ўстаючы, ён шпурнуў у Сцяпанавы рукі вінтоўку, якую на гэты раз той са спрытным ляскам ухапіў за ложу.

— Абы дажджу не было. — Маслакоў паглядзеў на неба. Астатнія, апроч Брытвіна, таксама паднялі галовы. Бялявая смута там, здаецца, гусцела, небасхіл за раўком нават падазрона засінеўся. Падобна — сапраўды збіралася на дождж.

— Нешта хмарыцца, — няпэўна сказаў Даніла.

— Відаць, што хмарыцца. Маслакоў энергічна ўстаў на ногі.

— Ну, патопалі! Даніла, бяры каністру. Тоўкач сваё аднёс.

5

Яны выходзілі з Грыневіцкага лесу, ельнік радзеў — мабыць, канчаўся, шырэй раздалося неба над галавой, побач ужо праглядваў узлесак. Раптам Маслакоў коратка кінуў: «Чакайце!» — і, крута збочыўшы са сцежкі, схаваўся ў суцэльным зялёным гушчары хвойнага падлеску. Астатнія трое спыніліся з лёгкім недаўменнем на тварах. Даніла, адсопваючыся, адразу паставіў каністру і сеў, Брытвін засцярожліва глядзеў у гушчар. Сцёпка счакаў трохі, потым паклаў на траву вінтоўку і, стаўшы на калена, пачаў падкручваць завязку на боце, які ашчэрыўся так, што вылезла ануча. Але не паспеў хлопец развязаць драцяны вузел, як з гушчару данеслася:

— Сюды давай!

Не цямячы навошта, яны нездаволена падняліся і таксама палезлі ў ельнік, які густа пах маладою жывіцай і калюча чапляўся суччам за вопратку. Расхінаючы тугое калючае голле і ўгінаючы галаву, Сцёпка, аднак, неўзабаве вылез на вальнейшае месца. Тут быў край лесу. Над маладым ельнічкам на выспе ўзвышаліся дзве абымшэлыя таўшчэзныя яліны з разлапістым голлем, якое панура звісала з вышыні. Пад бліжняю з гэтых ялін нечага таптаўся, узіраючыся ў дол, Маслакоў.

— Давайце паправім хуценька.

У доле неглыбокай правалінай азначылася нясвежая, мусіць, леташняя, магілка. Нядбайна накапаная зямля асела, берагі абсыпаліся. Маслакоў пачаў ботамі гарнуць з бакоў да яе пясок. Даніла паставіў каністру.

— Што, знаёмы? — запытаў Брытвін.

— Двое нашых: Кудрашоў і Богуш. Увосень у Стараселлі на засаду наскочылі.

Сцёпка прыхінуў да елкі вінтоўку і без лішніх роспытаў падаўся да камандзіра. Каб зусім не застацца разутым, сунуць пясок ботамі яму не выпадала, і хлопец следам за Маслаковым пачаў далонямі разроўніваць зямлю па форме магілкі. Даніла з Брытвіным няпэўна глядзелі зводдаль.

— Ну, што? — падняў галаву камандзір. — Давай, Шпак, дзярна пашукай. Абкласці ж трэба.

Даніла моўчкі выцягнуў з ножнаў на дзязе нямецкі штык-цясак і стомленым крокам неахвотна паплёўся да ўзлеску. Брытвін сеў насупроць пад елкай.

«Падла! — шлёпаючы далонямі па воглай зямлі, думаў Сцёпка. — Баіцца рукі запэцкаць. Начальнік!»

Пакуль яны ўдвух завіхаліся над магілкай, Даніла ў пале кажуха прынёс тры скібы дзёрну, вываліў іх побач. Маслакоў паклаў дзярніны на край магілкі — іх было, вядома, замала. Тады з-пад елкі нецярпліва падняўся Брытвін.

Поделиться:
Популярные книги

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Друд, или Человек в черном

Симмонс Дэн
Фантастика:
социально-философская фантастика
6.80
рейтинг книги
Друд, или Человек в черном

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Жангада. Кораблекрушение "Джонатана".

Верн Жюль Габриэль
9. Библиотека приключений
Приключения:
прочие приключения
путешествия и география
природа и животные
8.75
рейтинг книги
Жангада. Кораблекрушение Джонатана.

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6