Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

Ложкi капiтана i Луi, яго памочнiка, былi незасланыя. На iх валялiся боты i брудная адзежа. Пахла смалою, спiртам, кухняй i спальняй, але ўсё гэта перабiвалi карабельныя пахi, якiя цяжка назваць нейкiм пэўным словам.

У асветленым пакоi людзi ўжо не здавалiся такiмi загадкавымi. У Ланэка былi цёмныя вусы, жывыя, разумныя вочы. Ён ужо дастаў з шафы бутэльку i апалоскваў цяпер шклянкi, вылiваючы ваду на падлогу.

– Здаецца, вы былi тут у ноч на шаснаццатае верасня?
– спытаўся Мэгрэ.

Вялiкi Луi сядзеў,

ссутулiўшыся i паклаўшы рукi на стол. Налiваючы ў шклянкi, Ланэк адказаў:

– Але, былi.

– Вы рэдка начуеце ў порце? З-за прылiву тут вачэй нельга спускаць са швартовых...

– Бывае такое, - адказаў Ланэк i вокам не маргнуўшы.

– Гэта дае магчымасць выйграць некалькi гадзiн, - уступiў у гамонку Дэлькур, якi, здаецца, узяў на сябе ролю лагодна настроенага пасрэднiка.

– Капiтан Жарыс не падымаўся ў тую ноч да вас на борт?

– Калi шлюзавалiся... А больш не.

– I вы i не бачылi i не чулi нiчога дзiўнага?

– Ваша здароўе!.. Не... нiчога.

– Вы, Луi, ужо спалi?..

– Здаецца, спаў...

– Што вы сказалi?

– Я сказаў, што, здаецца, спаў... I ўжо даўно.

– Вы не заходзiлi да сястры?

– Можа, i заходзiў... Ненадоўга.

– А хiба Жарыс не забаранiў вам прыходзiць у яго дом?

– Пустое!

– Што вы хочаце гэтым сказаць?

– Нiчога... Пустая балбатня - i ўсё... Я вам яшчэ патрэбен?

Нiякiх фактаў супраць яго не было.

– Сёння - не.

Луi сказаў нешта па-брэтонску гаспадару, узняўся, дапiў налiтае i дакрануўся рукою да брыля фуражкi.

– Што ён вам сказаў?
– спытаўся камiсар.

– Што я не маю ў iм патрэбы, каб схадзiць у Кан i назад. Я забяру яго па дарозе назад, разгрузiўшыся.

– Куды ён пайшоў?

– Гэтага ён не сказаў.

Дэлькур падышоў да люка, высунуў галаву i прыслухаўся.

– Ён на борце драгi, - сказаў начальнiк порта.

– На борце чаго?

– Вы бачылi дзве драгi, у канале? Яны стаяць на прыколе. Там можна заначаваць. Маракi ахвотней спыняюцца нанач на судне, чым у гатэлi.

– Яшчэ шкляначку?
– прапанаваў Ланэк.

Прыплюшчыўшы вочы, Мэгрэ агледзеўся па баках i ўладкаваўся ямчэй на крэсле.

– У якi порт зайшлi вы адразу пасля шаснаццатага верасня, як выйшлi з Вiстрэама?

– У Саўтхэмптан... Мне трэба было выгрузiць там будаўнiчы камень...

– А потым?

– У Булонь.

– А ў Нарвегiю вы не заходзiлi пасля гэтага?

– Я быў там толькi адзiн раз, шэсць гадоў таму...

– Вы добра ведалi Жарыса?..

– Мы тут, вы разумееце, усе няблага знаёмыя... Ад Ля Рашэлi да Ратэрдама... Ваша здароўе! Джын я прывёз якраз адтуль, з Галандыi. Вы цыгары палiце?

Ён дастаў з шуфляды скрыначку з цыгарамi.

– Яны каштуюць там дзесяць цэнтаў... цэлы франк штука!..

Цыгары былi тоўстыя, з залатымi абадкамi.

Дзiўна!
– уздыхнуў Мэгрэ.
– Мне сказалi, што Жарыс падымаўся да вас на борт ужо ў порце, разам з нейкiм чалавекам...

Ланэк засяроджана абрэзаў кончык цыгары. Калi ён падняў галаву, твар у яго быў такi ж спакойны, як i да камiсаравай заўвагi.

– Мне не было б сэнсу ўтойваць гэта...

Пачуўся шум - наверсе нехта скочыў на палубу. Над лесвiцай паказалася галава.

– Параход з Гаўра!

Дэлькур ускочыў i ўжо на хаду кiнуў камiсару:

– Трэба падрыхтаваць для яго шлюз... "Сэн-Мiшэль" зараз адправiцца...

– Думаю, што мне можна iсцi далей, - сказаў Ланэк.

– У Кан?

– Ну. Заўтра вечарам закончым, пэўна, разгрузку...

Усе яны здавалiся прастадушнымi. Усе глядзелi адзiн аднаму ў вочы. I ўсё ж такi ва ўсiм адчувалася i нешта фальшывае! Але пачуццё гэтае было настолькi няўлоўнае, што цяжка было сказаць, чаму яно ўзнiкала, ад чаго менавiта патыхала фальшам.

Мiлыя людзi! I Ланэк, i Дэлькур, i Жарыс, i ўсе наведнiкi "Марацкага прытулку" - пра каго з iх можна было сказаць што благое? А хiба Вялiкi Луi не здаваўся ладным марачком?

– Я сам аддам швартоў, Ланэк... Сядзi!

I начальнiк порта пайшоў здымаць трос з кнехта. Стары матрос, якi вылез з будкi, зусiм скалелы i незадаволены, вылаяўшыся, сказаў:

– Вялiкi Луi зноў змыўся!

Ён паставiў ветразi - фок i бом-клiвер, пасля бусаком адштурхнуў шхуну ад прычала. Мэгрэ саскочыў на зямлю ў сама апошнi момант. Цяпер ужо iшоў дождж, якi разагнаў туман. Можна было ўбачыць агнi ў порце, постацi людзей, параход з Гаўра, якi нецярплiва даваў гудкi.

Скрыпелi дзержакi. Вада выцякала са шлюза праз адчыненыя пад'ёмныя засаўкi. Ветразi шхуны перакрывалi перспектыву канала.

Стоячы на мосце, Мэгрэ разгледзеў дзве драгi - жудаснага выгляду збудаваннi з вельмi складанымi контурамi i змрочнымi заржавелымi надбудовамi.

Ён падышоў да iх асцярожна, бо наўкол валялася ўсялякае смецце, старыя канаты, якары, розныя жалязякi. Пасля прайшоў па дошцы, якая служыла сходкамi, i ўбачыў праз шчылiны слабае святло.

– Луi!
– паклiкаў ён.

Святло адразу ж пагасла. З люка, якi нiчым не быў прыкрыты, высунуўся Вялiкi Луi i буркнуў:

– Чаго вам?

У той самы час пад iм, у труме драгi, пачуўся шоргат. Потым асцярожна праслiзнуў нейкi цень. Чуваць было, як чалавек на нешта натыкаўся. Разы са тры празвiнела лiставое жалеза перакрыцця.

– Хто тут з табою?

– Са мною?..

Мэгрэ агледзеўся, зрабiў крок убок i ледзь не ўпаў у трум, на дне якога было цi не па каленi гразi.

Несумненна, тут нехта толькi што быў, але цяпер ужо ён далёка адсюль. Скрып даносiўся з другога боку драгi. Мэгрэ ступiў яшчэ крок i ўдарыўся галавою аб велiзарны коўш.

Поделиться:
Популярные книги

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Нападающий

Хуанг Ана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Нападающий

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Найти себя. Трилогия

Эс Евгений
Найти себя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Найти себя. Трилогия

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера