Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну i што?

– Якi ў вас быў план трынаццатага верасня? Вы ж хацелi, каб вам нешта ўдалося?

Жулi спынiлася, паглядзела Мэгрэ ў твар. Цяпер яна была намнога спакайнейшая. Мусiць, абдумалася. У вачах у яе з'явiлася прыемная сур'ёзнасць.

– Я ведала, што ўсё гэта прывядзе да няшчасця. Але брат мой, знайце, не рабiў нiчога благога! Я клянуся вам, што, калi б ён забiў капiтана, я была б першая, хто адплацiў бы яму тым самым.

У яе глухiм голасе пачулася рашучасць.

– Проста бываюць супадзеннi. А тут яшчэ гэтая

гiсторыя з катаргай, якую ўвесь час прыгадваюць. Зробiць чалавек у жыццi адну памылку, ну i вешаюць на яго пасля ўсе чужыя грахi...

– Якi ў Луi быў план?

– Гэта быў не план. Усё намнога прасцей. Ён сустрэў нейкага чалавека, вельмi багатага, не ведаю вось толькi - у Гаўры цi ў Ангельшчыне. Мне ён яго прозвiшча не называў. Чалавеку гэтаму надакучыла жыць на сушы, i ён хацеў купiць яхту. Вось i папрасiў брата знайсцi яму судна.

Яны ўсё яшчэ стаялi. Удалечынi, там, дзе быў Вiстрэам, адсюль вiднеўся толькi бялюткi маяк, якi добра вылучаўся на фоне бледнага неба.

– Луi расказаў пра гэта гаспадару. Ланэк i сам з некаторага часу падумваў прадаць "Сэн-Мiшэль". Вось i ўсё! "Сэн-Мiшэль" - лепшы кабатажнiк, якi толькi можна знайсцi, каб перарабiць яго на яхту. Спачатку брат павiнен быў атрымаць, калi тое выйдзе, дзесяць тысяч франкаў. А пасля пакупнiк прапанаваў яму застацца на гэтым судне капiтанам - як даверанаму чалавеку.

Яна адразу ж пашкадавала, што сказала апошнiя словы - Мэгрэ мог iранiчна засумнявацца, - i ўгледзелася цяпер у яго твар, чакаючы ўсмешкi.

Не ўбачыўшы яе, дзяўчына адчула ўдзячнасць. Мэгрэ ж мог i прыкладна так адказаць: "Катаржнiк - давераная асоба?!"

Але нiчога падобнага яму ў галаву не прыйшло. Камiсар думаў. Ён быў здзiўлены простасцю гэтага расказу, тою простасцю, якая надавала словам Жулi праўдзiвасць.

Толькi вы не ведаеце, хто гэты пакупнiк?

– Не ведаю.

– Дзе ваш брат мусiў зноў сустрэцца з iм?

– Не ведаю.

– Калi?

– Вельмi хутка. Здаецца, шхуну хацелi пераабсталяваць у Нарвегii, а праз месяц яна павiнна была адправiцца ў Мiжземнае мора, да Эгiпта.

– Гэты чалавек - француз?

– Не ведаю.

– А сёння вы прыйшлi ў каплiцу забраць вашу ракавiну?

– Таму што падумала: знойдуць яе - чаго толькi не падумаюць, апрача праўды. Прызнайцеся, вы ж не верыце мне?

Замест адказу ён спытаў:

– Вы бачылiся з братам?

Яна ўздрыгнула.

– Калi?

– Сёння ноччу цi ранiцай.

– Луi тут?

Здавалася, што пытанне напалохала яе, збiла з панталыку.

– "Сэн-Мiшэль" прыйшоў.

Гэтыя словы крыху яе супакоiлi, быццам яна баялася, што брат з'явiцца тут без шхуны.

– Дык ён адправiўся ў Кан?

– Не! Ён пайшоў спаць на драгу.

– Хадзем!
– сказала яна.
– Мне холадна.

Вецер з мора ўсё свяжэў, а хмары яшчэ больш зацягвалi неба.

– I часта ён спiць на старых суднах?

Яна

не адказала. Гаворка абарвалася сама сабою. Яны iшлi, чуючы толькi шапаценне пяску пад нагамi i гудзенне прыбярэжнай машкары - устрывожаная людзьмi, яна спынiла свой пiр i кружыла цяпер над водарасцямi, выкiнутымi на бераг прылiвам.

"Яхта... Асадка з залатым пяром", - круцiлася ў галаве ў Мэгрэ.

Камiсар думаў. Ранiцай цяжка было растлумачыць, хто б мог згубiць на пiрсе гэтую асадку: знаходка нiяк не вязалася нi з экiпажам "Сэн-Мiшэля", нi з ягонымi гасцямi, людзьмi для такой рэчы дужа простымi. "Яхта... Асадка з залатым пяром..."

Цяпер з'яўлялася логiка! Багаты немалады мужчына шукае яхту для падарожжаў i губляе асадку з залатым пяром...

Але заставалася яшчэ растлумачыць, чаму гэты чалавек, замест таго каб прыйсцi ў порт са шхунаю, сышоў з яе i перасеў у лодку, потым выбраўся на пiрс i схаваўся на дразе, якая цi не напалову ўжо затанула.

– У той вечар, калi знiк Жарыс, брат, як прыходзiў да вас, нiчога не казаў пра свайго пакупнiка? Не казаў, напрыклад, што той на шхуне?

– Не... Ён толькi аб'явiў мне, што справа амаль ужо скончана.

Яны падышлi да маяка. Жарысаў дом стаяў побач, злева, i ў садзе яшчэ вiднелiся кветкi, пасаджаныя капiтанам.

Жулi пахмурнела, разгублена азiрнулася вакол, як чалавек, якi ўжо не ведае, што рабiць у жыццi.

– Мусiць, вас хутка выклiчуць да натарыуса з нагоды завяшчання. Цяпер вы багатая...

– Ды кiньце вы!
– сказала яна суха.

– Што вы хочаце сказаць?

– Самi добра ведаеце... Казкi ўсё гэта - пра багацце... Капiтан не быў багаты...

– Вы не можаце гэта ведаць.

– Ён нiчога не ўтойваў ад мяне. Калi б у яго былi сотнi тысяч франкаў, ён сказаў бы. I, вядома, купiў бы летась зiмою паляўнiчую стрэльбу за дзве тысячы франкаў. Яна ж яму так спадабалася! Ён убачыў яе ў мэра i даведаўся пра цану...

Яны падышлi да брамкi.

– Вы зойдзеце?

– Не... Я, мабыць, хутка вас убачу...

Яна не рашалася ўвайсцi ў дом, дзе зноў застанецца адна.

* * *

Прайшло некалькi гадзiн. Нiчога не здарылася. Мэгрэ хадзiў вакол драгi, паглядаючы на яе, усё роўна як разявака ў нядзелю, якi з мiжвольнай пачцiвасцю назiрае новае для сябе вiдовiшча. А тут было што разглядаць: вялiкiя трубы, каўшы, ланцугi, кабестаны...

Гадзiн у адзiнаццаць ён выпiў аперытыву з партавiкамi.

– Не бачылi Вялiкага Луi?

Яго бачылi ранiцай. Ён выпiў у шынку дзве чаркi рому i рушыў некуды па шашы.

Мэгрэ хацелася спаць. Ноччу ён, мусiць, прастудзiўся. I настрой у яго быў, як у чалавека, якi захварэў на грып. Гэта можна было прыкмецiць па яго рухах i млявым твары.

Камiсар i не спрабаваў хаваць свой дрэнны настрой, што яшчэ больш устрывожыла наведнiкаў шынка, якiя ўпотайкi паглядвалi на яго. Размова не клеiлася. Капiтан Дэлькур спытаў:

Поделиться:
Популярные книги

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Любовь по инструкции

Zzika Nata
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.85
рейтинг книги
Любовь по инструкции

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Так было

Микоян Анастас
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Так было

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор