Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– Што ў тым баку?

– Пра што гэта вы?

– Куды яна можа пайсцi? Там ёсць дамы?

– Нiякiх дамоў там няма. Проста бераг, на якi нiколi не ходзяць, бо там хвалярэз i ямы з цiнаю.

– А ёсць якая-небудзь дарога цi хоць сцежка?

– Не! Ад самага вытоку Орны ўздоўж берага адны балоты... Не, забыўся!.. У балотах ёсць буданы для палявання на качак...

Нахмурыўшы лоб, Мэгрэ выйшаў з гатэля. Ён хутка прайшоў праз мост, i, калi выйшаў на бераг, памiж iм i Жулi было толькi нейкiх дзвесце метраў.

Бераг -

суцэльная пустка. Адны чайкi з крыкамi лёталi ў тумане. Справа былi дзюны, i камiсар зайшоў за iх, каб заставацца нябачным.

Паветра дыхала прахалодаю. Мора было неспакойнае. Белы яго краёчак накатваўся i накатваўся, разбiваючыся, на бераг. Шапацелi раструшчаныя ракавiны.

Жулi не прагульвалася. Яна iшла хутка, захiнаючыся ў чорнае палiто. Пасля смерцi Жарыса яна не паспела яшчэ справiць сабе жалобную адзежу i насiла ўсё чорнае цi проста цёмнае, што толькi знайшла ў сябе: шарсцяныя панчохi, капялюш з паламанымi палямi, палiто, якое даўно ўжо выйшла з моды...

Ногi яе гразлi ў пяску, i таму паходка была вельмi няроўная. Двойчы яна азiралася, але не прыкмецiла Мэгрэ, якi iшоў, хаваючыся за дзюнамi.

Нарэшце, прыкладна за кiламетр ад Вiстрэама, яна павярнула направа - i зрабiла гэта так раптоўна, што камiсар ледзь не выдаў сябе.

Але iшла яна не да будана, як падумаў спачатку Мэгрэ, а да невялiкай будынiны, што самотна ўзвышалася сярод пяску i асакi.

Тварам да мора, метраў за пяць ад таго месца, да якога ў прылiў даходзiла вада, стаяла каплiца. Адзiн яе мур быў цалкам зруйнаваны. Пабудавана яна была, пэўна, яшчэ некалькi стагоддзяў назад.

Скляпенне было паўкруглае. Пралом у муры даваў магчымасць вызначыць таўшчыню iншых муроў: каля метра кладкi.

Жулi ўвайшла ў каплiцу - i неўзабаве Мэгрэ пачуў, як яна шоргае там нейкiмi невялiкiмi прадметамi, хутчэй за ўсё марскiмi ракавiнамi.

Камiсар падкраўся да каплiцы. У дальнiм ад яго муры была невялiкая закратаваная нiша. Пад ёю было нешта накшталт малюпасенькага алтара. Нахiлiўшыся долу, Жулi штосьцi там шукала.

Дзяўчына iмклiва азiрнулася, пазнала камiсара, якi не паспеў схавацца, i хутка спытала:

– Што вы тут робiце?

– А вы?

– Я... я прыйшла памалiцца Божай Мацi Дзюнаў.

Жулi была ўстрывожаная. Па ёй няцяжка было здагадацца, што яна нешта хавае. Мабыць, яна дрэнна спала гэтай ноччу, бо вочы ў яе былi чырвоныя. З-пад капелюша выбiвалiся дзве пасмачкi кепска прычасаных валасоў.

– Дык гэта што - каплiца Божай Мацi Дзюнаў?..

Сапраўды, за кратамi ў нiшы стаяла статуя Божай Мацi, такая старая i знявечаная часам, што яе i пазнаць было амаль немагчыма.

На муры, вакол нiшы, людзi зрабiлi, хто алоўкам, хто сцiзорыкам, надпiсы, якiя напаўзалi адзiн на адзiн:

"Няхай Дэнiза здасць экзамен... Святая багародзiца, зрабi так, каб Жажо навучыўся хутка чытаць... Дай здароўя ўсёй сям'i i асаблiва дзядулю

з бабуляю..."

Былi i такiя - над сэрцамi, працятымi стрэламi:

"Рабэр i Жанна - каханне навек".

На кратах засталiся сухiя сцяблiнкi, якiя колiсь былi кветкамi.

Увогуле, каплiца была падобная на многiя iншыя - адно што ў гэтай былi марскiя ракавiны, складзеныя на разбураным алтары. Ракавiны ўсякiх формаў, якiя толькi можна ўявiць... I на ўсiх, у асноўным, алоўкам, надпiсы. Найчасцей няўпэўнены дзiцячы почырк.

"Няхай будзе ўдалы лоў на Новай Зямлi, i няхай тату не трэба будзе iсцi ў новы рэйс".

Але iншы раз адчувалася i больш моцная рука.

Глiнабiтная падлога. Праз велiзарную дзiрку ў муры бачны быў прыбярэжны пясок i серабрыстае, у белай смузе мора. Жулi, не ведаючы, як сябе паводзiць, з асцярогай паглядвала на ракавiны.

– Вы прынеслi сваю?
– спытаўся Мэгрэ.

Яна адмоўна пакруцiла галавою.

– Аднак, калi я прыйшоў, вы iх перасоўвалi. Што вы шукалi?

– Нiчога... Я...

– Вы?

– Нiчога!

Жулi ўпарцiлася i яшчэ больш захуталася ў палiто.

Мэгрэ прыйшлося перабiраць ракавiны адну за адной i чытаць надпiсы на iх. I раптам ён усмiхнуўся. На адной велiзарнай ён прачытаў:

"Святая багародзiца, зрабi так, каб Луi ўсё ўдалося i мы сталi шчаслiвыя".

Пад надпiсам была пазначана дата: "13 верасня". Iнакш кажучы, гэтая ракавiна з просценькiм надпiсам Жулi была пакладзена тут за тры днi да знiкнення Жарыса!

I цi не прыйшла сюды цяпер дзяўчына, каб забраць яе?

– Вы гэта шукалi?

– А што вам да гэтага?

Яна вачэй не адводзiла ад ракавiны. Можна было падумаць, што яна збiралася кiнуцца на Мэгрэ, каб вырваць яе ў яго з рук.

– Аддайце яе мне!.. Пакладзiце яе на месца!..

– Я пакладу яе на месца, добра, але трэба, каб i вы яе адсюль не забiралi... Хадзем!.. А па дарозе пагаворым...

– Мне няма пра што гаварыць з вамi...

Яны пайшлi, нахiляючыся наперад, бо ногi гразлi ў мокрым пяску. Было так холадна, што насы ў iх пачырванелi, а скура на твары задубела.

– Ваш брат нiчога талковага ў жыццi не зрабiў, праўда?

Яна моўчкi глядзела на пясчаны бераг.

– Ёсць рэчы, якiх нельга ўтоiць. Я не толькi пра тое... што прывяло яго на катаргу...

– Ну як жа, зноў гэта! I праз дваццаць гадоў будуць языкi часаць.

– Ды не! Не, Жулi. Ваш брат - добры марак. Кажуць, нават выдатны марак, мог бы стаць i памочнiкам капiтана. Толькi прыходзiць раптам дзень - i ён напiваецца з выпадковымi сябрамi, робiць розныя глупствы, не вяртаецца на судна, недзе бадзяецца цэлымi тыднямi, нiдзе не працуючы. Хiба не? I iдзе ў такiя днi за дапамогаю да вас. Да вас, а яшчэ некалькi тыдняў назад i да Жарыса. А потым зноў жыве спакойна i не турбуе вас.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Корнев Павел Николаевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.50
рейтинг книги
Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Честное пионерское! Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 4

Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Андрианова Татьяна
Здравствуйте, я ваша ведьма!
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.78
рейтинг книги
Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3