Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Міхал Лынькоў

Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Пра Мішкава дзяцінства і аб тым, як ён маліну любіў

Калі б хто запытаў Мішку:

– Што ты любіш больш за ўсё на свеце?

Ён адразу б сказаў, каб умеў гаварыць:

– Што люблю? Маліну люблю... Мёд люблю... Цецеруковыя яйкі люблю...

– А яшчэ што?

– І яшчэ маліну.

Дужа любіў Мішка маліну і праз гэтую маліну вялікія непрыемнасці меў, і ўсякія праз яе няшчасці з ім здараліся і пакуты. Але цярпеў, крыўды зносіў і знявагі.

Вось і сягоння напалі на яго няўдачы. Ішоў пануры, нізка схіліўшы галаву, хістаўся троху з боку на бок і час ад часу вурчаў паціху, пад нос. Тады спынялася матка на якую хвіліну і пагрозліва касіла вокам і выскаляла зубы. Мішка таксама спыняўся, кідаў вурчаць і, схіліўшы да самай зямлі галаву, хітра сачыў за маткай, а

ці не дасць часам яшчэ па загрыўку. Сачыў і быў гатовы адразу ж кінуцца наўцёкі, падалей ад матчыных пачастункаў. Ну як жа тут не быць панурым і сумным.

А пачалося ўсё раніцой. Яшчэ не паднялося сонца, яшчэ клубіўся туман над палянамі, як заварушылася Мішкава матка, грузна ўзнялася на пярэднія лапы. Потым, зяхнуўшы, стала на ўсе чатыры, шумна атрэслася ад моху, ад сухога лісця і падалася наверх з цёмнай бярлогі. Бачыў Мішка, як стаяла яна на краі бярлогі і, выцягнуўшы галаву, удыхала трапяткой і гарачай наздрыной свежае паветра раніцы, потым павяла кругом галавой і замерла на якую хвіліну - прыслухалася. Аднекуль здалёк прыляталі глухія гукі балабонаў - відаць, пасвіліся на балоце коні. Ціха пранесліся над палянай качкі, пралапацеў крыллямі цецярук - аж аблізнулася матка, уздыхнула. Тады Мішку зрабілася сумна. Мо таму, што ў бярлозе, пад вялікім яловым вываратнем, было цемнавата, мо таму, што без маткі рабілася холадна і няўтульна. І Мішка паціху заскуголіў. Матка вярнулася назад, узяла Мішку зубамі за карак і паставіла на ногі. І Мішка ведаў, што гэта значыць: «Уставай, лодар, лежабока, час ужо па снеданне ісці!» Ён паспрабаваў жартаваць, упірацца, забіраўся па карэннях аж пад самы верх бярлогі. Але, атрымаўшы некалькі лёгкіх кухталёў, пайшоў паслухмяна з бярлогі.

Наверсе было халаднавата, стаяла раса, і Мішка асцярожна пераступаў з нагі на нагу, зябка атрасаючы лапы ад сцюдзёных кропель вады, стараўся патрапіць у матчыны сляды, каб лішне не замачыцца. Але ўрэшце гэта яму надакучыла, і ён кінуўся з усіх чатырох ног, абагнаў матку і пабег што было сілы па кустах, па алешніку, спалохаўшы некалькі птушак, якія вылецелі з густой травы проста з-пад Мішкавага носа. Мішку хацелася сагрэцца, пабязуліць. Але ці разумее ж гэта матка. Яна, як заўсёды. Вось дагнала яго, злосная, узрушаная, і дала так па загрыўку, што ў Мішкі пазелянела ўваччу і ён уткнуўся носам у зямлю, балюча накалоўшыся на хваёвую шышку. І да таго ўзлаваў, аж сам сябе не помніў. Злаўчыўся, ды як хопіць неўзаметку зубамі за матчыну нагу, аж зараўла старая мядзведзіха. А сам наўцёкі, аж задыхаўся бегучы, засопся. Ды дзе ты ўцячэш. Чуе Мішка, зямля дрыжыць за ім - то бяжыць, даганяе матка. Аж у пот у халодны кінула. І вось дагнала. І такога чосу задала, што Мішка доўга не мог ачухацца. І ўрэшце, як ударыць матка нагой, аж пакаціўся з узгорка Мішка і ніяк устаяць не мог, учапіцца нагой за што-небудзь. Ляцеў, ляцеў, ды як шлёпнецца ў канаву. Ускочыў у гразь аж па самыя вушы, ні павярнуцца, ні паварушыцца, ні з канавы гэтае выбрацца. Тырчыць пыса з вады, палахліва бегаюць вочкі, ды ціха скуголіць Мішка ад страху ды ад болю. Паважна падышла старая маці, спынілася, над Мішкам нагнулася, лізнула языком у яго халодны нос - Мішка і вочкі заплюшчыў з перапуду: а што, калі дасць яшчэ за ўсе яго штукі. Але мядзведзіца асцярожна ўзяла яго за карак, падчапіла нагой і выцягнула з канавы. Ухапіўшы яго пярэднімі лапамі, высока падняла і патрэсла, каб асыпалася з Мішкі ліпучая гразь. Потым паставіла на ногі, - ідзі, моў, неслуш, ды не дурыся болей! І пайшоў Мішка мокры, брудны, цярпліва ішоў па матчыных слядах, не адступаючы ад яе ні на крок, ціха, разважна, панура. Вось чаму сумны быў наш Мішка, ды час ад часу паціху бурчаў, спрабуючы агрызацца на матчыны загады.

Яны ішлі доўга. Прайшлі паўз паляну, дзе было складзена бярвенне і дровы. Матка перавярнула некалькі калод, знайшла пад імі багата чарвякоў розных і, забыўшыся на Мішкава непаслушэнства, частавала яго і ласавала. У паленніцы дроў выпарала невялічкае гняздзечка. У ім было з паўдзесятка маленькіх сіняватых яечак. Яны былі надзвычайна смачныя, і Мішка аж задзіраў пысу ўгору і, звярнуўшы ў трубачку язык, высмоктваў іх і, забыўшыся, глытаў і шкарлупкі.

Пасля пайшлі праз балота, старанна абышлі месца, дзе чуваць былі конскія балабоны, з балабонамі чуваць былі і людскія галасы. І хоць Мішка ні разу чалавека не бачыў, але па тым, як ухілялася старая маці ад сустрэч з чалавекам, адчуваў, што гэта няйначай, як самы хітры вораг, магчыма, што нават горш чымся жаба альбо чмель, ці, скажам там, вожык. З гэтымі ўсімі паспеў пазнаёміцца Мішка, і знаёмства не дало яму асаблівай прыемнасці. Паспрабаваў раз жабу лізнуць языком - пляваўся колькі; ды дні са тры язык усё садніла, гарэніла. Добра даўся чмель у знакі, доўга ганяўся за ім Мішка. Прыгожы быў чмель, вясёлы такі, залацісты. Сам невялічкі, а голас дае - ку-у-ды там, гудзіць, аж трава калыхаецца. Ганяўся Мішка за чмелем і ўбачыў, як схаваўся той у невялічкую купіну. Тут і пачаў пароць яе Мішка, носам рыць. Рыў, рыў ды як зараве нечакана, аж матку перапалохаў, тая з бярлогі была выскачыла. Дні са два пух нос з таго часу, гарэў усё, Мішка і ў вадзе яго паласкаў, і аб матчыны бакі цёр, да сырой зямлі прыкладаў. Сяк-так адратаваў нос. І цяпер, калі заўважыць чмяля, дык бокам, бокам ды за куст куды,

падалей ад чортавай мухі. Вось вам і чмель!

Пра вожыка і казаць не прыходзіцца, гэта ўжо такі звер, страшней якога, мусіць, няма і на свеце. Дапякалі Мішку і пчолы. Хадзілі раз з маткай у глухі бор. Лазіла матка на хвою, залезла высока, высока, ледзь відно яе ад зямлі, з-за папараці, за якой прылёг Мішка. І вось, як зараве раптам маці, як затрашчыць нешта ўгары, сухія галінкі ляцяць, цярушацца, ды гуд пайшоў па ўсёй паляне. Не злезла, а саскочыла маці, ды ходу, Мішка за ёй. Бяжыць, а пчолы за ім - і на галаву, і на хвост, і за пуза ўчапіліся. Лезуць сляпіцаю ў нос і ў вочы. Што ні рабіў Мішка - і аб кусты цёрся, па зямлі качаўся - нічога не дапамагала. Пакуль з маткай у ваду ўскочылі, у рэчку - тады толькі і ачухаліся, ад пчол адмахнуліся. І дні тры хадзіў сам не свой. Хварэў нават троху, у бярлозе адлежваўся. Вочы так паапухлі, што нічога не бачыў. Губы апухлі, нос, ні да чаго не дакрануцца. Але ж якім потым мёдам частавала маці, - еў бы, здаецца, штодня ды смакаваў бы! Вось яны якія тыя пчолы былі!

І хоць баяўся Мішка і жабы, і чмяля, і пчол, і вожыка, але бачыў, што матка на іх і вокам не кідае, зусім не баіцца. А чалавечы голас калі пачуе - баіцца. Відаць, чалавек страшней за чмяля, за жабу. Вось і цяпер матка асцярожна абнюхвае паветра і ідзе ў другі бок па глухіх балотных сцежках. «Відаць, у авёс», - думае Мішка. І сапраўды, яны хутка выйшлі на вялікую паляну ў лесе. На ёй раскінуўся малады авёс. Ён яшчэ не паспеў, быў зеленаваты, і толькі дзе-нідзе трапляліся жоўтыя, залацістыя лапікі спелага. Ад лёгкага ветрыку хадзілі па аўсу дрыготкія хвалі, і яны поўнілі паляну ціхім, супакойваючым шолахам. Нібы перашэптваліся калосікі - шу-у-у... шу-у-у... Любіў Мішка гэты шолах, гэтыя ціхія, ледзь чутныя галасы аўсяных каласоў. Ляжа ў баразёнку і прыслухаецца. Над ім глыбокае сіняе неба, высока, высока плывуць празрыстыя хмарынкі, пад імі плавае каршук, праляціць крумкач, пранясецца статак качак. У іх крыллі - свістулькі, толькі чутно: ф'ю... ф'ю... ф'ю... А авёс шуміць - шу-у-у... шу-у-у...

Слухае Мішка і дрэмле, зіму ўспамінае, калі шумелі дрэвы як гэты авёс. Праўда, шум той быў куды мацнейшы і грозны, хоць і чуў яго Мішка праз сон, праз сваю зімовую спячку. Не шумела, а гуло па верхавінах, па аснежаных лапах ёлак - угу-гу-у-у-у... у-у-у... І было тады страшна холадна. Памятае Мішка, як курылася пара над бярлогай і ад пары тае звісалі празрыстыя ледзяныя сасулькі - аб іх накалваў нос Мішка, калі намагаўся пад самую вясну выпаўзці з бярлогі.

Любіць Мішка слухаць аўсяныя шолахі. А яшчэ больш даспадобы яму аўсяныя калосікі. Салодкія яны, пахучыя, як матчына малако. І аскубае Мішка авёс, поўнымі жменямі заціскае ў рот, а калі прытаміўся хадзіць на задніх лапах, калі наеўся, тады прылёг і, прымяўшы лапай колькі сцяблінак, ляніва перабіраў іх губамі, смакаваў кожны колас.

На паляне яны былі не адны. Прыйшоў яшчэ адзін стары мядзведзь. Быў ён надзвычай пануры, сярдзіты. Без усякай прычыны накінуўся на Мішку і так скубануў яго зубамі, што той аж зайшоўся ад рову. Тады заступілася матка і так грозна пачала наступаць на мядзведзя, так моцна ўдарыла яго пярэдняй лапай, што стары мядзведзь бегма кінуўся ў лес, затрашчала толькі ламачча ды кусты арэшніку. Па рыжай падпаліне на баку ў мядзведзя Мішка пазнаў у ім свайго бацьку і здзівіўся: вось дык бацька, добра выхоўвае ён сына, выскаляючы на яго зубы...

Без асаблівых прыгод пайшлі яны назад. Мядзведзіца ішла побач з Мішкам, старанна залізвала яму шыю, дзе былі сляды ад бацькавых зубоў, і ціха вурчала пад нос аб нечым сваім, мядзведжым. Калі пераходзілі праз ручай, мядзведзіца ўзяла Мішку ў пярэднія лапы і пачала купаць яго. Не асабліва паважаў Мішка гэтую аперацыю і ў другія разы з усіх сіл намагаўся наўцёкі, спрабаваў кусацца. Але цяпер, узгадаўшы матчыну абарону і клопаты, паслухмяна цялёпкаўся ў вадзе і падстаўляў пад матчыны лапы то адзін, то другі бок. Пасля купання весела бегаў па лесе, ганяўся за белымі матылямі, куляўся па зялёнай траве, каб хутчэй асушыцца.

Калі прыйшлі ў бярлогу, матка завалілася спаць. Бярлога была прасторнай і ўтульнай. Хапала цёплага моху, сухога ліста. Уверсе было багата пераплеценых карэнняў ад паваленага дрэва, так што столь была добрая, шчыльная, ніколі не прапускала дажджу. Бярлога была ў дзікім гушчарніку, ніхто не парушаў спакою, хаця і праходзіла недалёка лясная дарога, але была яна глухой і непраезджай. Колькі разоў выбіралася мядзведзіца з Мішкам на гэтую дарогу, каб пагрэцца на сонцы. І ніколі не сустракалі тут чалавека. Маці адпачывала, а Мішку не было ніякай ахвоты да сну. Ён у каторы ўжо раз абследаваў бярлогу, абнюхваў кожны каменьчык, кожны корань. Праўда, цікавага ў гэтым было мала. І калі ўсё гэта надакучыла Мішку, ён выбраўся з бярлогі на волю. Там было весялей. Добра было пакуляцца ў верасках, пабегаць сярод папараці, пастаяць перад муравейнікам і, запусціўшы ў яго лапу, разварушыўшы, хуценька адскочыць убок і пазіраць, як бегаюць неўгамонныя мурашы, цягаюць сцяблінкі, перацягваюць белыя яечкі. Багата чаго ёсць у лесе і паглядзець, і паслухаць. Вунь дзяцел дзяўбе старую алешыну. Усеўся, учапіўся лапамі за кару і стукае сабе, дзяўбе носам - тук-тук, тук-тук... Паспрабаваў раз Мішка стукнуць носам па дрэве, але ніякага туку-туку не выйшла. Адна толькі непрыемнасць была, садраў нос, і болей нічога...

Комментарии:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5