Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Лынькоў Міхал Ціханавіч

Шрифт:

– Ну, цяпер мы з табою зусім прыяцелі!
– жартавалі чырвонаармейцы і пеставалі Мішку, гладзілі яго, за вухам часалі. Мішка кінуў агрызацца, зубы скаліць, ды толькі соладка жмурыў вочы ад вялікай сваёй уцехі. Далі Мішку яшчэ хлеба, кансерваў рыбных. Капцёр падаіў карову ў абозе, малака прынёс кацялок. Наеўся Мішка, напіўся і ад вялікага задавальнення пачаў у пясочку куляцца, на задніх лапах хадзіць ды ўсякія фокусы вырабляць: цераз галаву куляцца, на пярэднія лапы станавіцца як гімнаст які спрытны.

– Ану, Мішка, яшчэ! Паддай форсу, паддай!
– падбадзёрвалі чырвонаармейцы новага веселуна, хапаліся за бакі ад смеху, трэці

батальён віталі з удачай.

– Гэткага артыста набылі!

Адным словам, увесь полк палюбіў Мішку за яго вясёлы нораў, за вялікі спрыт і ўсякае ўмельства ў немудрашчых справах мядзведжых. Толькі Жук пазіраў падазрона на Мішку, выказваў яўныя намеры ўхапіць яго знянацку за вуха ды злосна вурчаў, калі Мішка падыходзіў да яго бліжэй. Але чырвонаармейцы намагаліся іх памірыць, зрабіць сталымі дружбакамі. Ды Барадаты баяўся падыходзіць блізка да Мішкі, усё паглядаў здалёк ды жалобна галасіў:

– Бе-э-э-э...

Відаць, асцерагаўся за сваю бараду, якую паважаў праз меру, ганарыўся ёю. Пасмейваліся чырвонаармейцы з яго:

– Чаго галосіш, Барадаты? І рогі ёсць, і капыцікі ёсць, а глядзі ты, баіцца... Бліжэй падыходзь, заходзь у кампанію, махоркі дамо...

Але Барадаты не рашаўся, нягледзячы на вялікія махорачныя спакусы. Як-ніяк апасаўся за бараду. Возьме гэты Мішка ды раптам вырве, як жа тады жыць Барадатаму без свае красы. Каб казёл ды без барады! Ніколі не бачана гэта на свеце. А можа, і ад крыўды галасіў Барадаты. Гэта ж трэба, ніхто не звяртае на яго ўвагі. Заняліся гэтым паганцам. І шмат было патрэбна часу, каб памірыць Мішку з Барадатым і Жукам, зрабіць іх шчырымі прыяцелямі, дружбакамі.

Так трапіў Мішка на вайсковую службу.

Калі скончыўся прывал, полк рушыў далей. Мішку зрабілі моцны нашыйнік і прывязалі да воза вяроўкаю. Мішка спачатку ўпіраўся, не хацеў ісці, валокся ўслед за возам. Ну якая ж ахвота на прывязі хадзіць, калі да гэтага часу Мішка хадзіў усюды па сваёй ахвоце, па свайму надуму. Тады пасадзілі Мішку на воз. Гэта здавалася Мішку за лепшае: ніякіх табе клопатаў і трудоў, сядзі ды кругом паглядвай на людзей, на коней, на высокія дрэвы паабапал дарогі. Ды ці мала чаго цікавага можна ўбачыць з воза, чаго раней ніколі не бачыў ён, жывучы ў глухой бярлозе. Ды з воза зусім вальготна назіраць і за Жукам, і за палахлівым Барадатым, махорачнікам гэтым, уся барада ў яго махоркай смярдзіць.

«Любата, а не жыццё!» - хацелася сказаць Мішку. І агледзеўшыся на возе, абнюхаўшы розныя рэчы на ім, Мішка выбраў зручнейшае месца, падмяў пад сябе салому, ямчэй прымасціўся на ёй.

«Ну, што ж: ехаць дык ехаць!»

Падумаў так і задрамаў.

Так выступіў Мішка ў неспадзяваны для сябе паход. Спаў, драмаў. Сніў сны свае лесавыя, мядзведжыя. Усё верзлася ў сне: несусветная ягада-маліна, вялікая-вялікая, у самы раз у дзве лапы ўзяць, на ўвесь рот упіцца сокам малінавым. Ды дзе ты яе возьмеш: ніяк лапай да яе не дастаць. Вось-вось, здаецца, ухопіш яе, нос пах адчувае, па самым носе стукаецца гэта ягада, ды падскоквае потым угору, высока-высока, пад срэбраны месяц, пад сінія зоры. Аж падскочыў Мішка за ёю, за малінай, за ягадай. Падскочыў і прачнуўся. Была ноч. Ціха рыпалі колы ў возе, ды самы воз мякка калыхаўся па дарозе. Сама дарога нібы плыла ў туманах, у месячным святле. Наперадзе коні храплі, палахліва стрыглі вушамі, чуючы Мішкаў дух. Поплеч з возам ішоў маўклівы Жук, за ім Вясёлая Барада. А над дарогай, над лесам, над маўклівымі групамі людзей,

над вазамі распасцерлася глыбокае неба, гэтае возера лесавое. У ім хадзіў срэбраногі месяц ды пераліваліся такія яркія і пухнатыя зоры. Было халаднавата. Агледзеўся Мішка, уздыхнуў, нос у цёплыя лапы схаваў і зноў задрамаў.

Дзіўны хворы, цукар і казлоў тытунь

Дзень за днём прызвычаіўся Мішка да вайсковай справы. Праўда, справа гэтая не была дужа цяжкай, бо прывучалі яго паволі, дый спецыяльная для яго навука не была такой ужо хітрай. Трэба было дысцыплінаваць Мішку, прывучыць да парадку, каб ведаў сваё месца і нескладаныя абавязкі палкавога веселуна. З гэтымі абавязкамі ён спраўляўся досыць шчыра, заўзята, і таму любілі яго і паважалі з кожным днём усё больш і больш.

Былі за Мішкам і такія-сякія промахі праз яго выключную прагнасць да ласункаў. Едучы на капцёрскім возе, дзе былі складзены розныя батальённыя харчы, Мішка пранюхаў пра мяшок з цукрам. Употайкі, каб ніхто не бачыў, прадраў Мішка мяшок і на поўны рот пачаў паціхеньку ласавацца цукрам. Ваўсю стараўся і ўдзень і ўначы, сядзіць ды цукар цягае, хрумстае сабе, скасавурыўшы вочы на Барадатага, які не адставаў ад воза ні на крок, бо і яму перападалі часам з гэтага воза тыя ці другія пачастункі: скарынка хлеба, кашы лыжка ці што іншае там па яго густу. Хрумстае Мішка цукар аж сапе і ні пра якія харчы не дбае. Нічога другога ў рот не бярэ, акрамя хіба малака ды вадзіцы чыстай. Занепакоіліся чырвонаармейцы, бедаваць пачалі, пабеглі па доктара ветэрынарнага.

– Бяда, таварыш доктар, гора вялікае навалілася!

– Што здарылася?

– Мішка захварэў: ні сухой макавінкі ў рот не бярэ, поўная адсутнасць апетыту, харчам - нуль увагі...

Прыйшлі да Мішкі. Ён важна разлёгся на возе, падставіўшы хрыбет пад сонца, і ленавата паміргваў вокам, пазіраючы на людзей.

«Відаць, фокусаў чакаюць!» - падумаў Мішка і тут жа павярнуўся зручней, потым перакуліўся цераз галаву, а затым і зусім стаў на пярэднія лапы, падняўшы высока ўгору заднія ногі і балансуючы імі ў паветры.

Мішка, не трэба! Не турбуйся, Мішутка, ты ж такі хворы, такі слабенькі...
– кінуліся чырвонаармейцы ўгаворваць свайго артыста, каб кінуў ён свае практыкаванні.
– Ты ж адпачываць павінен, вось і доктар да цябе прыйшоў!

Насілу адгаварылі Мішку ад фокусаў.

– Дзіўна, дзіўна, - гаварыў доктар, аглядаючы хворага.
– Хварэе і такія выкрунтасы вырабляе! Дык не есць, кажаце?

– Ані ў зуб... Акрамя чыстай вады нічога ў рот не бярэ! Бачыце, схуднеў як, перапаў зусім...

– Гм... схуднеў... добра схуднеў, калі хрыбет на сонцы блішчыць, як маслам памазаны... Але ж паглядзім...

Доктар важна адзеў акуляры, трубку выняў.

– Ну, што ж, дазвольце агледзець!
– ветліва звярнуўся ён да хворага, выслухваць пачаў.

Усе ўважліва назіралі за аглядам, нецярпліва чакалі вынікаў. Мішка ахвотна падстаўляў свае шэрыя бакі, задзіраў угору лапы і ўсё намагаўся пацалаваць доктара ад сваіх вялікіх пачуццяў. Яму здавалася, што яго пястуюць, што з ім весела жартуюць. А таму з вялікай ахвотай ён пераварочваўся з боку на бок, падстаўляў жывот, нахіляў галаву. Дужа любіў ён, калі хто за вухам пачэша. Урэшце прыладзіўся, добра нацэліўся і патрапіў-такі лізнуць языком у самы доктарскі нос.

Поделиться:
Популярные книги

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5