Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Лынькоў Міхал Ціханавіч

Шрифт:

– Дзіўна, дзіўна!
– праказаў зноў доктар, выціраючы хустачкай нос.
– Сэрца нармальнае, працуе як матор, і ніякіх шумаў і перабояў... Дык не есць, кажаце?

– Ні сухой скарыначкі... І вось трэці дзень галадуе...

– Гм... Рэдкі выпадак... Цікавы выпадак... Зноў жа тэмпература нармальная і выгляд бадзёры... Можна сказаць, што хворы ў поўнай спраўнасці...

– Якое там, доктар, у спраўнасці... Вы заўсёды вось так, мікстуры якой, відаць, шкадуеце...
– пачалі не на жарты крыўдаваць чырвонаармейцы, нездаволеныя медыцынскім аглядам хворага.

– Ну, што вы, што вы! Не ў мікстуры тут справа...
– заспрачаўся доктар.
– Відаць, ваш хворы пакутуе з нейкіх асаблівых прычын...

Магчыма, перамена прафесіі, некаторыя змены ў жыцці... А магчыма, і такая вось дальняя дарога на яго падзейнічала... Могуць быць усялякія прычыны, навукай дасканала яшчэ не ўстаноўленыя...

І доктар распачаў такія доўгія развагі пра розныя загадкавыя выпадкі ў медыцынскай практыцы, што твары ва ўсіх чырвонаармейцаў адразу выцягнуліся, зрабіліся сумнымі, і кожны з іх адразу падумаў: «Ну, Мішку няйначай капут, калі хвароба зайшла так глыбока».

І адразу ўсе накінуліся на доктара:

– Доктар, даражэнькі, выратуйце Мішку! Хіба мы без яго жыць можам?..

– Ну, што з вамі зробіш...
– задумаўся доктар, падбіраючы найлепшыя спосабы лячэння Мішкавага занядужання.
– Няма на свеце такой хваробы, супроць якой не знайшлося б належных лекаў... Ва ўсякім выпадку можна паспрабаваць... Ну, дайце яму хаця б рыцыны... Можна таксама клізму... Толькі не пазніцеся... І галоўнае - спакой, абсалютны спакой для хворага...

І толькі гэта Мішка пра спакой пачуў, як на яго нібы сверб напаў. Пачаў такія фокусы вырабляць, што з воза пыл сыпаўся. Жук, які бег побач з возам, пачаў так брахаць, што доктар аж вушы заткнуў. І чаго, чаго не вырабляў толькі Мішка: і на галаву станавіўся, і на задніх лапах скакаў. Куляўся па возе ўдоўж і ўпоперак, наганяючы жах на коней, якія ледзь-ледзь толькі звыкліся з Мішкам.

– Гм... Дзіўна... Дзіўна...
– усё здзіўляўся доктар.
– Дык, галоўнае, спакой і абсалютная цішыня для хворага...
– гаварыў ён, пазіраючы непрыязным вокам на брахаўшага Жука.

Але Мішку, на яго шчасце, а можа, і на бяду, так і не давялося пазнаёміцца ні з клізмаю, ні з рыцынаю. Толькі гэта ён збіраўся кінуць свае гапакі на возе, як падышоў капцёр, што быў у адлучцы дні са два. Падышоў той да воза, зірнуў збоку і за галаву хапіўся.

– Што ж ён нарабіў, гэты басяк лесавы? А дзе ж я цяпер вазьму, а адкуль жа я вазьму?.. Вон з воза, бандыт, вон, сімулянт, вон, драпежнік!

– Ціху, ціху ты, хвораму патрэбен спакой, трэці дзень галадуе...

– Хворы! Га-а-аладуе! Паўмяшка цукру змалоў... Гэта ж жартачкі, цэлы мех быў, а цяпер толькі на дне засталося... Злазь з воза, лодар і сімулянт!

А Мішка хоць бы хны! Як знарок, узяў яшчэ кавалачак цукру, за шчаку палажыў, ды пачаў раскусваць, ды пашчоўкваць як тымі арэхамі.

І што было рогату тут ды жартаў! Смяяліся з Мішкавай хваробы, з яго галадоўкі. Спачувалі капцёру і тут жа празвалі яго разявай. Трохі нязручна было доктару. Той пастаяў, пастаяў, падумаў хвіліну і толькі змог вымавіць:

– Дзіўна... Дзіўна... мм... хвароба, так сказаць, набывае псіхалагічны характар... Сі-і-му-у-у-ляцыя... А гэта не ў маёй спецыяльнасці, паколькі сярод маіх пацыентаў гэтае занядужанне не пашырана...

– А як жа ўсё ж такі з лячэннем?
– запытвалі праз смех чырвонаармейцы.

– Адмяніць прапісанае... Даць поўную свабоду жывёліне ды не ставіць паблізу мяшкоў з цукрам...

Увесь полк смяяўся з Мішкавай «сімуляцыі», з капцёра, з лекаў. Нават Жук кінуўся выкідваць свае нумары, бачачы ўсеагульны смех і весялосць. І толькі Барадаты па сваёй несвядомасці ніяк не мог зразумець падзей, усё падыходзіў асцярожна да воза і пачынаў сваю жаласлівую песню:

– Бе-э-э-э...

На яго кідаўся злосны капцёр, замахваўся пустым мяшком.

– Вон, пудзіла барадатае, і ты яшчэ лезеш, назола!

Яго сунімалі, супакойвалі:

– Што ты Бараду крыўдзіш,

што ты да яе маеш?

Адным словам, у гэты дзень капцёр парваў усякія дыпламатычныя зносіны з Мішкам, Жукам ды Барадатым і зрабіўся іхнім перакананым ворагам. І хоць было тут багата смеху ды жартаў, аднак скончылася ўсё гэта для Мішкі даволі сумна і з вялікім канфузам. Колькі ні ўпіраўся ён, не выказваючы асаблівых намераў пакінуць абжытае месца на возе, усё ж давялося перасяліцца яму на новую кватэру, на другі воз. Троху ўзлаваў Мішка за ўсялякія непрыемнасці пры перасяленні, а адны непрыемнасці пацягнулі другія. Калі крыху ўсё ўціхамірылася, супакоілася, Мішка ўчыніў дэталёвы агляд сваёй новай кватэры, абнюхаў кожны мяшок, прамацаў кожную скрынку. Нічога выдатнага, тым больш цікавага для сябе, ён там не знайшоў. Вялікая, скажам, карысць для яго ў пачках махоркі, якую намацаў ён у адной са скрынак. Адно гаркацінне, дый годзе. І каб трохі спагнаць сваю злосць за няўдачу, Мішка надумаўся разгрузіць воз, каб ямчэй прымасціцца нанач. Гэтую разгрузку ён наважыўся распачаць з тытуню. Нядоўга думаючы, узяў пачак махоркі і - бац на дарогу. І вось тут здарыліся непрадбачаныя падзеі, якія аказалі значны ўплыў на шчырае сяброўства нашых артыстаў: Мішкі, Барадатага і Жука. Кінуў гэта Мішка пачак махоркі на дарогу. І дзівіцца: адкуль узяўся Барадаты і - цап за махорку. Ідзе за возам, пачак жуе, толькі барада сівая трасецца. І чым больш Мішка глядзеў, тым больш здзіўляўся: у Барадатага ад пачкі толькі бандэроля засталася, і тую старанна аблізваў ласун.

«Ну, і смак! Відаць, па несвядомасці...» - падумаў Мішка пра Барадатага.

А той, адкуль і храбрасці набраўся, падышоў да самага воза ды проста Мішку ў твар:

– Бе-э-э...

«Вось дзівак! Можа ўявіць сабе, што мне гэтага дабра так ужо і шкода», - падумаў Мішка ды новую пачку бац на дарогу Барадатаму... І так кідаў да таго часу, пакуль не заўважыў, што з казлом робіцца нешта няладнае. Пачаў той барадой дарогу пыліць ды ў бакі як п'яны хістацца. Ходзіць як муха тручаная. І голас зусім аслаб, дрыжыць голас, захлібаецца: бе-э, бе-бе... бе...

Тут і Жук умяшаўся ў справу. Убачыў, што з таварышам нешта нялюдскае робіцца. Падскочыў да яго, у пысу нюхнуў, бараду лізнуў. Лізнуў і адскочыў, - чыхаць пачаў. Да таго ж тая барада тытунём смярдзела, не раўнуючы, як піпка палкавога заўхоза. А Барадаты тым часам зусім абязножыў, з голасу сышоў, усё намагаўся на зямлю пакласціся ды вочы на лоб выпінаў. Кінуўся Жук на дапамогу: і так і сяк казла варушыў, бокам падпіраў, за рогі падымаў - нічога не дапамагае. Хіліцца Барадаты на дарогу і - ніякага ратунку. Бачыць Жук, што бяда, і давай каравул крычаць, трывогу ўзнімаць. Такі брэх падняў, што ўсе людзі збегліся. Ведалі, што Жук па-дарэмнаму не брэша. А Мішка, седзячы на возе, прыглядаўся ўсё да падзей і здагадваўся, што адбываецца нешта нядобрае. А калі людзі прыбеглі, кінуў свае доследы над скрынкамі, зашыўся ў мяшкі, ляжыць сабе і не лыс.

Тым часам узяліся за Барадатага. Вадой акацілі, сывараткай напаілі, сяк-так адхаялі Бараду да раніцы, на ногі паставілі.

– Гэта ж жартачкі, так тытуню аб'есціся... Ледзь зусім не атруціўся... І хто б участаваў так?

Шукалі вінаваўцу, а Мішка пазіраў з воза і ў вус не дзьмуў. Але ці сумленне загаварыла, ці надакучылі Мішку ўсе гэтыя нецікавыя мяшкі, дзе не было ні драбочка цукру, кінуў ён свае аперацыі па выгрузцы.

Барадаты ж, нягледзячы на перажытыя хваляванні, пачаў адчуваць да Мішкі вялікую павагу і прыязнь: ніхто і ніколі так багата не частаваў яго махоркай. Недастача махоркі была, канешне, выяўлена, але ніхто не мог западозрыць у гэтым Мішку - навошта яму такое гаркацінне. Ну, а Барадаты не меў прычыны выкрыць сакрэт, мо па несвядомасці, мо па таварыстве. Падзея з тытунём была забыта, ды і сам Мішка пачаў рабіцца больш акуратным і дысцыплінаваным.

Поделиться:
Популярные книги

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5