Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Лынькоў Міхал Ціханавіч

Шрифт:

А там вунь вавёрка пераскоквае з галінкі на галінку. Уселася ды чапурыцца, не зважае на Мішку. Той і сяк, і так - і зубамі лясне, і лапай зямлю дзярэ, і голас прабуе падаць, а вавёрка нічога, хоць бы зірнула раз, матляецца толькі хвост як мяцёлка. Узлаваў тады Мішка, да хвойкі кінуўся, стукнуў лапай па ёй. Вавёрка пераскочыла на другую хвойку, з той - на трэцюю. Мішка - за ёй. Спрабаваў на хвойку ўзабрацца. І вось-вось, здаецца, зловіць вавёрку, але дзе ты яе возьмеш, калі яна скача як блыха. Раз такі скочыў з дрэва і сам Мішка. Думаў, што паляціць як матыль услед за вавёркай. І вось-вось, здаецца, зубамі за хвост учэпіцца, раскрыў ляпу шырэй, каб хваста не ўпусціць. Дык дзе ж ты бачыў! Секунда, дзве, і повен рот зямлі, ды нагу падбіў,

так ляснуўся аб зямлю. Добра яшчэ, што дрэва было нізкае, маглі б Мішкавы палёты кончыцца куды горш. Дасталося тады Мішку парадкам і ад маткі, і прыйшлося яму назаўсёды кінуць свае лётніцкія практыкаванні. Няхай яны, тыя вавёркі, лятаюць ды матылюшкі якія, а яму, Мішку, хопіць і па зямлі хадзіць ды на хвойкі лазіць.

Бегаў, бегаў Мішка каля бярлогі і ўспомніў, што сёння ён яшчэ не спрабаваў маліны. Гэта ж трэба, каб у малінніку жывучы, ды маліны не паспытаць. Успомніў і пра матчыны загады - без яе нікуды не хадзіць. «Але ж гэта зусім блізка, недалёка ад дарогі, ці я заблуджуся? Ды матка спіць цяпер і не заўважыць нічога...» - падумаў Мішка і пайшоў паціху ў маліннік, зусім не прадбачачы тых падзей, якія адбыліся з ім пасля ў гэты дзень. Але аб гэтых падзеях раскажам далей.

Пра Вясёлую Бараду і пра чорнага Жука

Пакуль Мішка будзе ласавацца малінай, нам прыйдзецца сказаць некалькі слоў пра Вясёлую Бараду, ці інакш Барадатага, ды пра чорнага Жука. Сказаць, каб яны жылі ў вялікай паміж сабою згодзе - будзе няпраўдай. Заўсёды Барадаты задаваў вялікага форсу перад Жукам, важнецкі прахаджваўся перад ім, ганарыста трос барадой або, набраўшыся надзвычайнага спрыту, нечакана кідаўся на яго, каб пацэліць на рогі. Жук выскаляў зубы, пагрозліва бурчаў і, калі Барадаты не пакідаў сваіх ганарыстых выбрыкаў, Жук адыходзіў куды-небудзь пад куст, падалей ад назолы. Лежачы там у цяньку і ляніва адганяючы мух, Жук назіраў прыжмураным вокам за Барадатым, за яго фокусамі і вывертамі. А чаго, чаго не вырабляў Барадаты! Вось ён забіраецца аж на самую верхавіну паваленага дрэва, гоцае адтуль з усіх чатырох капыцікаў на дол, - не раўнуючы, як лёгкая вавёрка ці той матыль. Вось ён убачыў высачэзны пень. Абышоў яго, панюхаў, лізнуў. Потым адышоў назад і, павярнуўшыся, пераскочыў яго з разгону, аж захрупасцелі капыцікі па зямлі, уздымаючы пыл над палянай, над вераскамі.

І гэта не ўсё.

Вось ідзе чырвонаармеец. Барадаты ўжо тут як тут. Рожкі наперад і не дае праходу ні направа, ні налева. З дарогі не саступіць ды пагрозліва памахвае галавой.

Ну што ты з ім зробіш?

Чырвонаармеец дастае з кішэні махорку, сыпле на далоню, падстаўляе Барадатаму.

– На, адчапіся, ірад, некалі мне тут з табою разгаворы разгаварваць...

А таму толькі гэта і патрэбна. Злізаў махорку, засыпаў за губу і жуе, перажоўвае, соладка прыжмурыўшы вочы. Да чаго ж махорку любіць Барадаты, пра ўсякія фокусы тады забывае. Стаіць, не зварухнецца, толькі барада трасецца, ды з вялікага задавальнення раскрые часам рот ды на ўсю паляну:

– Бе-э-э-э!.. Бе-э-э!

Глядзіць тады на яго Жук, глядзіць, уздыхае. Дужа яму не даспадобы тытунёвыя практыкаванні Барадатага: ну які там смак з махоркі! Ад дыму тытунёвага ўцякаў як мага далей. Глядзіць, глядзіць ды ўслед за Барадатым на ўсю паляну, на ўвесь лес:

– Га-аў!.. гаў!.. гаў!.. Га-аў!.. гаў... гаў!..

Заліваецца брэхам ды хвастом па зямлі б'е - ад злосці на Барадатага, ад вялікай да яго знявагі.

Збягаюцца тады вясёлыя чырвонаармейцы. Рогат, жарты. З Барадатага ды з Жука смяюцца.

– Чаго толькі вы не падзялілі!

Можна падумаць, што Барадаты і Жук такія ўжо адвечныя ворагі і што яны так не паважаюць адзін аднаго. Гэта зноў-такі няпраўда. Калі пазнаёміцца з імі бліжэй, дык мы ўбачым, што яны самыя найлепшыя дружакі. І калі Барадаты фарсіў крыху перад

Жукам, дык гэта толькі для выгляду, для адводу воч. Паспрабуйце-тка пакрыўдзіць каго-небудзь з іх, хоць бы Барадатага. Тады такога дыхту задасць вам Жук, што вы дзесятаму закажаце крыўдзіць яго друга. Не адстане і Барадаты ў спрытнай абароне свайго прыяцеля.

Але хто ж такія Жук ды Вясёлая Барада? Адкуль яны ўзяліся? Як апынуліся ўсе разам? І пры чым тут чырвонаармейцы?

Жук быў звычайным сабакам, звычайнай пароды. Ні асаблівымі здатнасцямі, ні асаблівымі талентамі ён не мог пахваліцца. Сабака, як і ўсе сабакі. Толькі вось бок хіба крыху падпалены, дык гэта ўжо ад паходнага жыцця, прыпаліў, ля цяпла грэючыся ў халодную восеньскую ноч. Не такі ўжо прыгажун Барадаты - шэрая ўзлахмачаная поўсць, вечна ў рэп'ях, у саломе. Левы рог напалавіну збіты - страціў дзесьці ў гарачых бойках. Куртаты хвост - адна відзімасць. Але затое ж барада - сапраўдная краса і гонар Барадатага. І хоць абскублена яна была крыху, і няроўныя валасіны былі ў ёй, і рэп'яў хапала ў ёй, - усё ж была яна барадой, якой і належыць быць у паважаючага сябе казла. За гэту бараду і празвалі казла Барадатым... Ідзе ён, барадой трасе. Бяжыць - барада падскоквае. Пачне есці - барада матляецца. Прыго-о-о-жая барада!

І Жук і Барадаты былі да некаторай ступені вайсковымі асобамі. Жук быў у першым батальёне, Барадаты - у другім. І хадзілі штодня з палком у вялікіх паходах. Ці холад, ці спякота, ці снег, ці дождж - ідуць баявыя батальёны чырвонаармейцаў. І хоць цяжка ў дарозе - і ногі ныюць, і муляе плечы, - не сумуюць байцы, песні спяваюць, жарты ладзяць, гармонік заводзяць. А калі заціхае часам гармонік, тады выступаюць батальённыя веселуны - Жук ды Барадаты. І чаго толькі не робяць яны. Пераскоквае Барадаты цераз Жука. Жук намагаецца ўхапіць Барадатага за бараду. Але, напароўшыся на рог, спрытна ўцякае ў кусты, адкуль робіць спробу нечакана атакаваць свайго прыяцеля. Такі часам вэрхал узнімуць, такую тузаніну, што хоць ты вадой іх разлівай. Спектакль, дый годзе. А кончаць спектакль, ходзяць па шарэнгах, у вочы байцам пазіраюць. Ну, ясна, трэба скарыначку хлеба даць, цукрам пачаставаць. І давалі, і частавалі. Любілі чырвонаармейцы сваіх веселуноў і з батальёна іх не адпускалі. Да таго любілі, што нават ганарыліся імі і задзіралі носа перад трэцім батальёнам, які не меў нікога - ні казла, ні Жука.

Калі часам Барадаты па сваёй несвядомасці заходзіў пачаставацца ў трэці батальён, яго адразу ж знаходзілі і выводзілі адтуль. Чырвонаармейцы другога батальёна баяліся, каб трэці батальён не скраў часам іхняга веселуна, іхняга барадатага актора. Скрасці не скрасці, а падкупіць маглі - дужа ласы быў Барадаты на цукар і на махорку. Жук быў больш свядомым і свайму батальёну здрадзіць не мог - ніякія подкупы на яго не дзейнічалі. Нават агрызаўся часам на такія подкупы, і яго пакідалі ў спакоі. Ён быў таксама і больш храбрым, больш адважным, чым яго прыяцель. Ён не баяўся страляніны, бою. Разам з байцамі ішоў у атаку, хадзіў ноччу ў дазоры і старанна выконваў там дазорную службу: ніякі вораг не мог падкрасціся непрыкметна ўначы да нашых часцей. А Барадаты пры першым стрэле страчваў увесь свой ганарысты выгляд, з усіх ног кідаўся назад у абоз, за што і звалі яго часам дэзерцірам і саромілі перад усім батальёнам. Але якое ж у Барадатага сумленне? Стаіць, нізка апусціўшы галаву, вокам не міргне. Страсяне барадой ды завядзе сваю жаласлівую песню:

– Бе-э-э-э...

Ну, што ты з ім зробіш!

Дык вось якія былі Жук ды Барадаты. І не дзіва, што чырвонаармейцы ганарыліся імі, частавалі іх, сваіх актораў, веселуноў, і задзіралі носа перад трэцім батальёнам. Але ў хуткім часе здарыліся тыя падзеі, пра якія мы абяцалі расказаць яшчэ ў канцы першага раздзела. Гэтыя падзеі паставілі на другі план і Жука і Вясёлую Бараду, а трэці батальён пачаў задзіраць носа і перад першым і перад другім батальёнам. Аб гэтым мы далей і раскажам.

Поделиться:
Популярные книги

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5