Пякучая таямніца

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пякучая таямніца

Пякучая таямніца
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Штэфан Цвайг

Пякучая таямніца

Партнёр

Паравоз хрыпла засвісцеў: цягнік дасягнуў Зэмерынга. Чорныя вагоны на хвіліну спыніліся ў серабрыстым высакагорным святле, выкінулі некалькі страката апранутых пасажыраў і праглынулі другіх, пераклікнуліся сярдзітыя галасы, і ўжо зноў засвісцела наперадзе сіпатая машына, пацягнула ў пячору тунеля чорны грукатлівы ланцуг. Зноў навокал, колькі бачыць вока, чыста падмецены вільготным ветрам ясны, спакойны ландшафт.

Адзін з прыезджых - малады чалавек, які выгадна адрозніваўся ад другіх ахайнасцю адзення і лёгкаю натуральнаю хадою, - апярэдзіў астатніх, першы наняў фіякр і паехаў у гатэль. Коні няспешна трухалі па крутой горнай дарозе. У паветры пахла вясной. На небе пырхалі хмаркі, белыя, гарэзлівыя, якімі яны бываюць толькі ў маі і чэрвені, калі бесклапотныя, маладыя, яны гулліва імчацца па блакітнай дарозе і то хаваюцца за высокія горы, то абдымаюцца

і ўцякаюць, то сціскаюцца ў хустачку, то раздзіраюцца на стужкі і нарэшце дурасліва насоўваюць белыя шапкі на горныя вяршыні. Поўны неспакою быў і вецер - ён так шалёна раскалыхваў тонкія, яшчэ вільготныя пасля дажджу дрэвы, што яны лёгенька паскрыпвалі суставамі і сыпалі ў бакі тысячы іскрыстых кропляў. Часам з вяршынь даходзіў свежы пах снегу, і тады паветра рабілася і салодкім і даўкім. Усё на небе і на зямлі было поўна руху і нецярплівага браджэння сіл. Коні чмыхалі і весела беглі цяпер з гары, далёка чуваць быў звон іх бомкаў.

У гатэлі малады чалавек перш за ўсё прагледзеў спіс прыезджых, але тут жа расчаравана адсунуў яго ўбок. «Навошта, зрэшты, я прыехаў сюды?
– з прыкрасцю спытаўся ён у сябе.
– Сядзець тут аднаму на гары, без кампаніі - гэта яшчэ горш, чым у канцылярыі. Мусіць, я прыехаў або занадта рана, або занадта позна. Мне ніколі не шанцуе з водпускам. Ніводнага знаёмага прозвішча сярод усіх гэтых людзей. Хоць бы дзве-тры жанчыны, на благі канец - маленькі, нявінны флірт, каб не прасумаваць увесь тыдзень».

Малады чалавек быў баронам і належаў да не вельмі радавітай сям'і аўстрыйскай чыноўнай знаці. Ён служыў ва ўрадавай установе; адпачынак яму быў непатрэбны, але ён узяў водпуск на тыдзень таму, што ўсе калегі выклапаталі сабе веснавыя канікулы, і ён таксама захацеў скарыстаць сваё права. Яго нельга было назваць пустым чалавекам, але без кампаніі ён жыць не мог; агульны ўлюбёнец, якога ўсюды прымалі сардэчна, ён не пераносіў адзіноты і выдатна ведаў гэта. У яго не было ніякай схільнасці заставацца сам-насам з сабою, ён па магчымасці пазбягаў такіх сустрэч, бо зусім не імкнуўся да больш блізкага знаёмства з уласнаю персонаю. Ён ведаў, што яму трэба сутыкацца з людзьмі, каб маглі праявіцца ўсе яго таленты - яго ласкавасць, яго тэмперамент. У адзіноце ён быў халодны і бескарысны, як запалка ў пачку.

У дрэнным настроі бадзяўся ён па пустым вестыбюлі, то рассеяна перагортваў газеты, то заходзіў у гасціную, садзіўся там за раяль і найграваў вальс, - але рытм яму не даваўся. Нарэшце, узлаваны, ён сеў каля акна і пачаў глядзець, як паволі насоўваўся змрок і з-за хвой клубамі падымаўся сівы туман. Так змарнаваў ён, злы і знерваваны, цэлую гадзіну; потым падаўся ў сталовую.

Там было занята ўсяго некалькі сталоў; ён хуценька акінуў іх позіркам. Марна! Ніводнага знаёмага. Толькі вунь там - ён няўважліва адказаў на паклон - трэнер з іпадрома ды яшчэ адзін знаёмы твар з Рынгштрасэ, і болей нікога. Ніводнай жанчыны, нічога, што абяцала б хоць мімалётную прыгоду. Гэта яшчэ мацней узлавала яго. Ён належаў да тых маладых людзей, якія дзякуючы свайму прыгожаму твару карыстаюцца поспехам і заўсёды гатовы да новых сустрэч, заўсёды шукаюць новых прыгод і спатканняў; іх нічога не бянтэжыць, бо ўсё загадзя разлічана, ніводная здабыча не вырвецца з іх рук; ужо першы позірк, які яны кідаюць на жанчыну, ацэньвае яе з гэтага боку - ці гэта сябрава жонка, ці гэта яе пакаёўка. Пра такіх людзей часта гавораць з пагардліваю ўсмешкаю, што яны паляўнічыя на жанчын, не ўсведамляючы, які трапны гэта выраз, бо яны з не меншым жаданнем і жорсткасцю, чым паляўнічыя на дзічыну, высочваюць і гоняць сваю ахвяру. Яны заўсёды напагатове, у любы час могуць кінуцца на след, куды б ён іх ні завёў. У іх заўсёды тлее агонь, але гэта не полымя закаханага сэрца, а запал гульца, халодны, разважлівы і небяспечны. Сярод такіх людзей ёсць упартыя, для іх не толькі юнацтва, але і ўсё жыццё да старасці - суцэльны ланцуг любоўных прыгод, іхні дзень распадаецца на сотні дробных пажадлівых уражанняў - мімалётны позірк, выпадковая ўсмешка, дотык да суседчынага калена, а год - зноў-такі на сотні такіх дзён; пагоня за жанчынамі - вось іх адзіны і пастаянны стымул у жыцці.

Тут не было партнёра на гульню, барон адразу ўбачыў гэта. Няма большай прыкрасці гульцу, што сядзіць і чакае выйгрышу за зялёным сталом з картамі ў руках, як марнае чаканне партнёра. Барон запатрабаваў газету. Яго хмурны позірк прабягаў па радках, але думкі драмалі і, як п'яныя, спатыкаліся на словах.

Раптам ён пачуў за сабою шалясценне сукенкі і голас, які дакорліва і манерна сказаў:

– Mais tais-toi donc, Edgar!*

* Памаўчы, Эдгар! (фр.)

Побач зашамацела шаўковая сукенка, і міма стала праплыла высокая пышная постаць; за ёю ішоў маленькі бледны хлопчык у чорным аксамітным гарнітурчыку, які кінуў на барона цікаўны позірк. Яны селі насупраць яго за зарэзерваваны для іх стол. Хлопчык яўна імкнуўся паводзіць сябе прыстойна, але неспакойны бляск яго чорных вачэй сведчыў, што гэта давалася яму нялёгка. Дама - барон глядзеў толькі на яе - была апранута добра, з густам і належала да таго тыпу жанчын, які асабліва падабаўся барону: крыху паўнаватая жыдоўка, у росквіце сталай прыгажосці, відаць, палкая ў каханні, хоць яна ўмела хавала гэта пад маскаю ўзнёслай меланхоліі. Яму яшчэ не ўдалося зазірнуць у яе вочы, і ён захапляўся пакуль што толькі прыгожым выгінам броваў, вытанчаным носам, які, праўда, выдаваў яе паходжанне, але сваёю высакароднаю

формаю надаваў профілю зграбнасць і пікантнасць. Валасы, як і ўсё ў яе поўнай фігуры, вылучаліся надзвычайнаю пышнасцю. Бясспрэчна, гэта была жанчына, сытая пакланеннем, упэўненая ў сабе і ў сваіх чарах. Ціхім голасам яна заказвала абед і рабіла заўвагі хлопчыку, які брынкаў відэльцам, - усё гэта з паказною абыякавасцю, быццам не заўважаючы асцярожнага, шукальнага баронавага позірку, хоць менавіта гэтая неадступная цікаўнасць была прычынаю яе вытанчаных паводзін за абедам.

Змрочны баронаў твар імгненна заззяў, маршчыны разгладзіліся, нябачны ток пабег па нервах, мускулы напружыліся, уся яго постаць ажыла, у вачах заблішчалі агеньчыкі. Ён сам быў падобны на тых жанчын, якім патрэбна прысутнасць мужчыны, каб праявіць усю сваю прывабнасць. Энергія яго абуджалася, толькі калі прадчувала якое-небудзь заляцанне. Гэтак было і цяпер - паляўнічы ўчуў здабычу. Ён задзірліва шукаў яе позірку, які часта слізгаў па ягоным твары, але не даваў яснага адказу на яго выклік. Яму здавалася, што губы яе складваюцца ў ледзь прыкметную ўсмешку, але ўсё гэта было неакрэслена, і гэтая неакрэсленасць яшчэ болей распальвала яго. Адзінае, што падавала надзею, - гэта яе позірк, які ўпарта слізгаў міма яго, ён адчуваў у ім супраціўленне і разам з тым збянтэжанасць, - і яшчэ наўмысны, разлічаны на слухача тон размовы з дзіцём. Ён адчуваў за яе занадта падкрэсленым спакоем лёгкую трывогу. Сам ён таксама быў усхваляваны: гульня пачалася. Ён не спяшаўся кончыць абедаць: паўгадзіны ён амаль не зводзіў вачэй з гэтай жанчыны, пакуль не вывучыў кожную рысу яе твару, не прасачыў позіркам кожную лінію яе пышнай фігуры. За вокнамі гусцеў душны змрок, лес уздыхаў, як ахопленае страхам дзіця, вялізныя дажджавыя хмары працягвалі да яго свае шэрыя рукі, усё гусцей рабіўся цень у пакоі, усё мацней гняла цішыня, якая панавала тут. Размова маці з сынам - ён бачыў гэта - гучала пад пагрозаю цішыні ўсё болей штучна, усё болей ненатуральна; было ясна, што яна вось-вось абарвецца. Тады барон вырашыў зрабіць спробу. Ён першы ўстаў з-за стала, гледзячы міма яе ў акно, і нават накіраваўся да дзвярэй. Там ён хуценька павярнуў галаву, як быццам штосьці забыў, - і злавіў на сабе ўважлівы позірк.

Гэта яго акрыліла. Ён застаўся ў вестыбюлі. Неўзабаве яна з'явілася, трымаючыся за хлопчыкаву руку, мімаходам пагартала часопісы, паказала сыну некалькі малюнкаў. Але калі барон падышоў да стала, быццам каб узяць часопіс, а на самай справе, каб зазірнуць глыбей у яе вільготныя бліскучыя вочы, можа, нават распачаць размову, - яна адвярнулася, паляпала хлопчыка па плячы, сказала: «Viens, Edgar! Au lit!»* і спакойна прайшла міма яго.

* Пойдзем, Эдгар! Спаць пара! (фр.)

Барон з лёгкаю прыкрасцю паглядзеў ёй услед. Ён, папраўдзе, разлічваў пазнаёміцца ў той жа вечар, і тое, што яна гэтак рашуча пайшла, расчаравала яго. Але, зрэшты, у яе супраціўленні была свая прывабнасць, і менавіта няўпэўненасць у поспеху падахвочвала яго. Так ці інакш - ён знайшоў партнёра; можна было пачынаць гульню.

Раптоўнае сяброўства

Назаўтра раніцаю, увайшоўшы ў вестыбюль, барон убачыў сына прыгожай незнаёмкі - ён ажыўлена гутарыў з двума хлопчыкамі-ліфцёрамі і паказваў ім малюнкі ў кніжцы Карла Мая. Яго маці не было; відаць, яна яшчэ займалася туалетам. Цяпер толькі барон звярнуў увагу на дзіця - сарамлівага, фізічна дрэнна развітага, нервовага хлопчыка гадоў дванаццаці з парывістымі рухамі і цёмнымі неспакойнымі вачамі. Як шмат хто з дзяцей у гэтым узросце, ён, здавалася, быў чымсьці напалоханы, быццам яго толькі што разбудзілі і прывялі на незнаёмае месца. Яго твар нельга было назваць непрыгожым, але рысы яшчэ канчаткова не вызначыліся, барацьба паміж дзяцінствам і сталасцю, мусіць, толькі пачыналася; усё было ледзь акрэслена, ніводная лінія не завершана на хваравіта-бледным, нервовым твары. Да таго ж, як заўсёды ў гэтым няўдзячным узросце, калі дзецям заўсёды не па мерцы іх адзенне, а ганарыстасць яшчэ не прымушае сачыць за вонкавым выглядам, рукавы і штаны ў яго матляліся на занадта худых руках і нагах.

Хлопчык сланяўся па вестыбюлі без занятку і рабіў даволі ўбогае ўражанне. Па сутнасці, ён усім перашкаджаў. Яго то адхіляў убок парцье, да якога ён прыставаў з усялякімі пытаннямі, то адштурхоўваў хто-небудзь ад дзвярэй; відаць, яму не хапала чалавека, з якім ён мог бы пагаварыць па-сяброўску. Дзіцячая патрэба пабалбатаць вымушала яго шукаць субяседнікаў сярод служачых гатэля; тыя адказвалі яму, калі ў іх быў час, і адразу ж абрывалі размову, як толькі паказваўся хто-небудзь з дарослых ці тэрміновая работа патрабавала кудысьці пайсці. Барон з усмешкаю, спачувальна пазіраў на беднага хлопчыка, які на ўсё глядзеў цікаўна і ад якога ўсе непрыветліва адварочваліся. Аднаго разу ён злавіў накіраваны на сябе цікаўны позірк, але чорныя вочы адразу ж спалохана кінуліся ўбок і схаваліся за апушчанымі павекамі. Гэта здалося барону забаўным. Хлопчык зацікавіў яго, і ён падумаў, ці нельга выкарыстаць дзіця, пужлівасць якога тлумачыцца, мусіць, толькі сарамяжнасцю, як пасрэдніка для хутчэйшага збліжэння. Ва ўсякім разе, трэба паспрабаваць. Непрыкметна ён пайшоў услед за хлопчыкам, які толькі што выскачыў на двор і, ахоплены дзіцячаю прагаю да ласкі, пагладзіў ружовыя ноздры белага каня; але і тут яму не пашанцавала - фурман даволі груба прагнаў яго. Пакрыўджаны і маркотны, ён бадзяўся каля дома, і позірк у яго быў пусты і крыху сумны. Вось тут барон і загаварыў з ім.

Комментарии:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу