Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Баранэса Лёвеншольд сядзела збоку на ложку, не зводзячы вачэй з сынавага твару. Яна верыла, што кволая iскра жыцця ў iм не згасне, калi яна будзе сядзець тут, пiльна аберагаючы яго.

Барон таксама час ад часу садзiўся на другiм баку ложка, але быў не ў сiлах уседзець на месцы. То ён браў вялую сынаву руку, каб памацаць пульс, то падыходзiў да акна i кiдаў позiрк на праезную дарогу, то iшоў цераз пакоi да залы, каб зiрнуць на гадзiннiк. На пытаннi, якiя можна было прачытаць у вачах усхваляваных дочак i гувернанткi, ён толькi круцiў галавой i зноў iшоў у спальню,

дзе ляжаў хворы.

Туды не пускалi нiкога, апрача дзяўчыны Спак. Нi дочак, нi нават кагосьцi са служанак, адну толькi дзяўчыну Спак. У яе была адпаведная паходка, адпаведны голас, яна была на сваiм месцы ў спальнi.

Дзяўчына Спак прачнулася ўночы ад жахлiвага крыку Адрыяна. Пачуўшы ўслед за крыкам, што нехта цяжка павалiўся, яна ўскочыла. Сама не помнячы як, накiнула на сябе сукенку; сярод яе мудрых жыццёвых правiлаў было такое, што нiколi не варта паяўляцца перад людзьмi неапранутай, пры любых абставiнах, што б нi здарылася. У зале яна сустрэлася з баранэсай, якая прыбегла, каб паклiкаць на дапамогу. Пасля гэтага аканомка разам з бацькам падняла Адрыяна i паклала яго на вялiкi двухспальны ложак. Спачатку ўсе трое думалi, што ён ужо мёртвы, але потым дзяўчына Спак намацала слабое бiццё пульсу.

Некалькi разоў спрабавалi яны прывесцi яго звычайнымi спосабамi ў прытомнасць, але iскрынка жыцця ледзь тлела ў Адрыяне, i што б яны нi рабiлi, яна, здавалася, усё больш згасала. Неўзабаве яны зусiм заняпалi духам i не рашалiся рабiць больш нiчога. Iм заставалася толькi сядзець i чакаць.

Баранэсу супакойвала тое, што з ёю ў спальнi знаходзiлася дзяўчына Спак, бо тая была зусiм спакойная i цвёрда ўпэўненая, што Адрыян хутка апрытомнее. Баранэса дазволiла аканомцы прычасаць сябе i абуць чаравiкi. Калi трэба было накiнуць сукенку, баранэсе давялося ўстаць, але яна, даўшы магчымасць аканомцы зашпiлiць гузiкi i разгладзiць складкi, па-ранейшаму не адводзiла вачэй ад сынавага твару.

Баранэсе здавалася, быццам аканомка неадлучна была з ёю, але тая выходзiла i на кухню, дзе, як звычайна, паклапацiлася аб ежы для слуг. Яна не забылася нiводнай дробязi. Бледная як смерць, яна ўсё гэтак жа спраўна выконвала свае абавязкi. Снеданне было пададзена да панскага стала своечасова, а пастушок атрымаў сваю торбу з ежай, калi пагналi кароў на пашу.

На кухнi слугi цiкавiлiся, што здарылася з маладым баронам, i аканомка адказвала:

– Вядома толькi тое, што ён уварваўся да бацькоў i штосьцi выкрыкнуў пра Генерала. Затым ён абамлеў, i цяпер не ўдаецца прывесцi яго ў прытомнасць.

– Вiдаць, Генерал прыходзiў да яго!
– сказала кухарка.

– А хiба не дзiўна, што ён так груба абыходзiцца са сваякамi? здзiвiлася пакаёўка.

– У яго, пэўна, усякай цярплiвасцi не хапiла. Яны толькi i ведалi, што кпiць з яго. А ён, вiдаць, свой пярсцёнак шукаў.

– Цi не думаеш ты ўжо, што пярсцёнак тут, у Хедэбю?
– запыталася пакаёўка.
– Ён яшчэ можа тады падпалiць дах над нашай галавой i спалiць увесь дом, толькi б атрымаць свой пярсцёнак.

– Вядомая справа, пярсцёнак схаваны тут у якiм-небудзь кутку, - сказала

кухарка, - iнакш чаго б Генералу вечна бадзяцца па ўсiм маёнтку!

У той дзень дзяўчына Спак адмовiлася ад аднаго са сваiх цудоўных штодзённых правiлаў - нiколi не прыслухоўвацца да таго, што гавораць слугi пра паноў.

– Пра якi гэта пярсцёнак вы кажаце?
– запыталася яна.

– А хiба вы не ведаеце, паненка, што Генерал блукае тут ды шукае свой пярсцёнак з пячаткай?
– адказала ўзрадаваная яе пытанню кухарка.

I наперабой з пакаёўкай яна паспяшалася расказаць дзяўчыне Спак гiсторыю абрабавання магiлы i божага суда. Калi ж аканомка выслухала ўсё гэта, то ўжо нi на секунду не засумнявалася ў тым, што пярсцёнак нейкiм чынам трапiў у Хедэбю i схаваны дзесьцi там.

Ад гэтага аповеду даяўчыну Спак дрыжыкi ўзялi, амаль як у той раз, калi ёй упершыню сустрэўся на паддашкавай лесвiцы Генерал. Вось гэтага якраз яна ўвесь час i асцерагалася. А цяпер ужо добра ведала, якi люты i бязлiтасны можа быць гэты прывiд. Было ясна як божы дзень, што, калi, ён не атрымае назад свой пярсцёнак, барон Адрыян памрэ.

Але ледзь аканомка прыйшла да такога заключэння, як яна - асоба вельмi рашучая - адразу ж зразумела, што патрэбна рабiць. Калi гэты пракляты пярсцёнак знаходзiцца ў Хедэбю, то неабходна пастарацца чаго б гэта нi каштавала адшукаць яго.

Яна ненадоўга пайшла ў жылую палову панскага дома, зазiрнула ў спальню, дзе ўсё было па-ранейшаму, узбегла па лесвiцы на гарышча i пераслала пасцель у Адрыянавай мансардзе, каб яна была напагатове на выпадак, калi яму стане лепш i яго можна будзе перанесцi наверх. Затым зайшла ў пакоi да паненак i да гувернанткi - смяртэльна перапалоханыя, яны сядзелi склаўшы рукi, не ў стане чымсьцi заняцца. Яна расказала iм сёе-тое з таго, аб чым даведалася сама, расказала роўна столькi, каб гувернантка з паненкамi зразумелi, аб чым iшла размова, i запыталася, цi не дапамогуць яны ёй адшукаць пярсцёнак.

Вядома, яны адразу ж згадзiлiся. Паненкi i гувернантка пачалi шукаць у пакоях i ў мансардзе. Сама ж дзяўчына Спак накiравалася на кухню i паставiла на ногi ўсiх дваровых дзяўчат.

"Генерал з'яўляўся на кухнi гэтак жа часта, як i ў панскiм доме, падумала яна.
– Штосьцi падказвае мне - пярсцёнак дзесьцi тут".

На кухнi i ў кладоўцы, i ў хлебнай, i ў пiваварнi ўсё было перавернута дагары нагамi. Шукалi ў сценных шчылiнах, у пячных подах, вытрасалi скрынi пасуднiка з прыправамi, абшукалi нават мышыныя норы.

Разам з гэтым дзяўчына Спак не забывала час ад часу перабягаць цераз двор i наведвацца ў спальню. У час аднаго з такiх вiзiтаў яна застала баранэсу ў слязах.

– Яму горш, - сказала баранэса.
– Па-мойму, ён памiрае.

Схiлiўшыся над Адрыянам, дзяўчына Спак узяла ягоную безжыццёвую руку ў свае i праверыла пульс.

– Ды не ж, панi баранэса, - сказала яна, - яму не горш, а, бадай, лепш.

Ёй удалося супакоiць гаспадыню, але самую яе ахапiў вельмi моцны адчай. А што, калi малады барон не дажыве да таго часу, пакуль яна адшукае пярсцёнак?

Поделиться:
Популярные книги

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Контролер

Семин Никита
3. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контролер

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя