Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)

Шрифт:

Сэльма Лагерлёф

Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Пераклад: М.Пазнякоў

I

Ведаю, што жылi ў даўнiну на свеце людзi, якiя не зналi страху. Чула я i пра такiх, якiя лiчылi забавай прайсцiся па першым тонкiм лёдзе. I не было для iх большай радасцi, як скакаць на неаб'езджаным канi. Так, былi сярод iх i такiя, што не пагрэбавалi б згуляць у карты з самiм юнкерам Алегордам, хоць загадзя ведалi, што гуляе ён мечанымi картамi i таму заўсёды выйграе. Ведала я i некалькi бясстрашных душ, што не пабаялiся б адправiцца ў дарогу ў пятнiцу цi сесцi за абедзенны стол, накрыты на трынаццаць персон. I ўсё ж сумняваюся, цi хапiла б у каго-небудзь з iх духу надзець

на палец жахлiвы пярсцёнак, якi належаў старому генералу з маёнтка Хедэбю.

Гэта быў той самы стары генерал, якi здабыў Лёвеншольдам i iмя, i маёнтак, i дваранскую годнасць. I да таго часу, пакуль маёнтак Хедэбю заставаўся ў руках Лёвеншольдаў, яго партрэт вiсеў у параднай гасцiнай на верхнiм паверсе памiж вокнамi. Гэта была вялiкая карцiна, якая займала ўвесь прасценак ад падлогi да столi. Здалёку здавалася, нiбы гэта Карл XII* уласнай персонай, быццам гэта ён стаiць тут у сiнiм мундзiры, у вялiкiх пальчатках з замшавай скуры, упарта падпiраючы вялiзнымi батфортамi стракатую, шахматнай клеткай, падлогу. Але падышоўшы блiжэй, вы бачылi, што намаляваны быў чалавек зусiм iншага роду.

* Карл ХII (1682-1718) - шведскi кароль (1697-1718). Падзеi, аб якiх упамiнаецца далей, звязаны з тым перыядам яго ўладарання, калi Швецыя вяла супраць Данii, Рэчы Паспалiтай, Саксонii i Расеi Паўночную вайну (1700-1721) за пануючае становiшча на берагах Балтыйскага мора. Першы перыяд вайны складваўся для Швецыi ўдала, аднак ваенны паход Карла XII ў Расею закончыўся поўным разгромам шведскай армii пад Палтавай (1709). Паводле слоў Ф.Энгельса, пасля паражэння ў Расеi Швецыя страцiла сваю эканамiчную i палiтычную магутнасць i была адкiнута на становiшча другаразраднай краiны. Вярнуўшыся на радзiму, Карл XII арганiзаваў ваенны паход у Нарвегiю (1716-1718), дзе i загiнуў каля сцяны нарвежскай крэпасцi Фрэдрыстэн.

Над каўняром мундзiра ўзвышалася магутная i грубая мужыцкая галава; здавалася, чалавек на партрэце народжаны, каб араць зямлю да канца сваiх дзён. Але пры ўсёй сваёй агiднасцi чалавек гэты быў з выгляду разумны, i верны, i слаўны. Калi б ён з'явiўся на свет у нашы днi, то мог бы стаць сама меней прысяжным засядацелем у павятовым судзе, а то i старшынёй мунiцыпалiтэта. Ды, хто ведае, магчыма, ён i ў рыксдагу б засядаў*. Але паколькi жыў ён у часы вялiкага, доблеснага караля, то адправiўся на вайну; туды пайшоў бедным салдатам, а вярнуўся дамоў славутым генералам Лёвеншольдам; i за верную службу атрымаў ва ўзнагароду ад казны маёнтак у прыходзе Бру.

* Рыксдаг узнiк у Швецыi ў 1617 г. i да 1867 з'яўляўся сходам прадстаўнiкоў усiх саслоўяў, якi выконваў ролю дарадчага органа пры каралi. Рыксдаг у сучасным значэннi - шведскi парламент.

Адным словам, чым даўжэй вы разглядвалi партрэт, тым больш прымiралiся з аблiччам генерала. Здавалася, вы пачыналi разумець - сапраўды такiя i былi яны, тыя самыя воiны, што пад кiраўнiцтвам караля Карла XII праклалi яму шлях у Польшчу i Расею*. Яго суправаджалi не толькi шукальнiкi прыгод i прыдворныя кавалеры, але i такiя простыя i адданыя людзi, як гэты вось чалавек на партрэце. Яны любiлi караля, мяркуючы, што дзеля яго варта i жыць i памерцi.

* Ваенны паход Карла XII у Рэч Паспалiтую пачаўся ў студзенi 1702 г. Нанёсшы шэраг паражэнняў польскаму войску, захапiўшы Кракаў i Варшаву, Карл XII дамогся звяржэння караля Аўгуста, выхаду Рэчы Паспалiтай з антышведскай каалiцыi i падпiсання мiрнага пагаднення ў Варшаве (18 лiстапада 1705 г.). Уварваўшыся затым у Саксонiю i вымусiўшы яе да выхаду з вайны (Альтранштацкi мiр 1706 г.), Карл XII арганiзаваў

ваенны паход у Расею (жнiвень 1707 г.). Разлiчваючы на дапамогу свайго тайнага саюзнiка, украiнскага гетмана Мазэпы, Карл XII павёў сваю армiю цераз Украiну, але тут сустрэў рашучы адпор з боку расейскiх войск. Першае паражэнне шведскай армii было нанесена ў бiтве пры Лясной (28 верасня 1708 г.), а затым яна была поўнасцю разгромлена ў Палтаўскай бiтве (27 чэрвеня 1709 г.) Пасля ўцёкаў Карла ХII у Турцыю рэшткi яго войска канчаткова капiтулявалi 1 лiпеня 1709 г. Ф.Энгельс адзначаў, што сваёй спробай заваяваць Расею Карл XII загубiў Швецыю i паказаў усiм непаражальнасць Расеi.

Калi вы разглядвалi вобразатвор старога генерала, побач заўсёды аказваўся хто-небудзь з Лёвеншольдаў, каб заўважыць незнарок: гэта, маўляў, зусiм не прыкмета ганарыстасцi ў генерала, што ён зняў пальчатку з левай рукi, каб мастак адлюстраваў на партрэце вялiкi пярсцёнак з пячаткай, якi стары Лёвеншольд насiў на ўказальным пальцы. Пярсцёнак гэты дараваны быў яму каралём, а для яго на свеце iснаваў толькi адзiн-адзiнюсенькi кароль. I пярсцёнак быў адлюстраваны разам з генералам на партрэце, каб засведчыць, што Бенгт Лёвеншольд застаўся верны Карлу XII. Бо нямала давялося яму выслухаць злосных нагавораў на свайго ўладара*! Адважвалiся нават запэўнiваць, быццам неразумнасцю сваёй i самавольствам ён давёў краiну ледзь не да пагiбелi; але генерал усё роўна заставаўся заўзятым прыхiльнiкам караля. Бо кароль Карл быў для яго чалавекам, роўнага якому не ведаў свет! I таму, хто быў блiзкi да яго, давялося даведацца, што ёсць на свеце нешта такое, што намнога прыгажэйшае i вышэйшае за людскую славу i поспехi i дзеля чаго варта змагацца.

* Пасля паражэння шведскай армii ў Расеi ў разоранай вайной Швецыi ўзнiкла апазiцыя, якую ўзначальвала служылае дваранства i падтрымлiвалi iншыя саслоўi, незадаволеныя нарастаючым цяжарам падаткаў i павiннасцей, настойлiвым iмкненнем караля працягваць вайну. Яго лiчылi вiнаватым ва ўсiх бедах, якiя навалiлiся на Швецыю. Разам з тым сярод часткi шведскага насельнiцтва бытавала iдэалiзаванае ўяўленне пра Карла XII як пра вялiкага палкаводца i героя. Гэтыя дваiстыя адносiны да Карла XII знайшлi сваё адлюстраванне i на старонках рамана С.Лагерлёф.

Якраз гэтак жа як Бенгт Лёвеншольд пажадаў, каб пярсцёнак быў адлюстраваны разам з iм на партрэце, пажадаў ён узяць яго з сабой i ў магiлу. I тут справа была зусiм не ў ганарыстасцi. У яго i ў думках не было выхваляцца тым, што ён носiць на пальцы пярсцёнак вялiкага караля, калi з'явiцца перад госпадам Богам i мноствам Яго архангелаў. Хутчэй за ўсё ён спадзяваўся, што як толькi ўвойдзе ў тую залу, дзе сядзiць акружаны сваiмi ўдалымi рубакамi Карл XII, пярсцёнак паслужыць яму апазнавальным знакам. Так што i пасля смерцi яму давядзецца быць блiзка ад таго чалавека, якому служыў i пакланяўся ўсё сваё жыццё.

Такiм чынам, калi труну генерала апусцiлi ў каменны склеп, якi ён загадаў узвесцi для сябе на могiльнiку ў Бру, пярсцёнак усё яшчэ красаваўся на ўказальным пальцы ягонай левай рукi. Сярод тых, хто праводзiў генерала ў апошнi шлях, знайшлося нямала такiх, хто пашкадаваў, што гэты скарб знiкне разам з нябожчыкам у магiле, бо пярсцёнак генерала быў амаль такi ж слаўны i вядомы, як ён сам. Казалi, нiбы золата ў iм столькi, што хапiла б купiць цэлы маёнтак i што пунсовы сердалiк з выгравiраванымi на iм iнiцыяламi караля каштаваў не менш. I ўсе лiчылi, што генералавы сыны заслугоўваюць самай глыбокай павагi за тое, што не пярэчылi бацькоўскай волi i пакiнулi гэту дарагую рэч з iм.

Книги из серии:

Без серии

[6.2 рейтинг книги]
[6.7 рейтинг книги]
[5.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Эрсус. Зегарн

Павлов Вел
4. Стезя Эрсуса
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Эрсус. Зегарн

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Последний реанорец. Том VIII

Павлов Вел
7. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том VIII

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX