Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Тады, сунуўшы клунак пад паху, дзяўчына Спак рушыла ў дарогу. Яна ведала, што няма нiякай магчымасцi прымусiць барона Лёвеншольда загадаць зняць магiльныя плiты i адкрыць замураваны склеп толькi для таго, каб пакласцi туды некалькi старых рэчаў барона Адрыяна.

Калi б сказала яна яму, што на самай справе знаходзiцца ў клунку, i (яна была ў гэтым пераканана) ён адразу ж вярнуў бы пярсцёнак яго законнаму ўладальнiку. Але тым самым яна выдала б Марыт Эрыксдотэр.

Яна не сумнявалася

ў тым, што iменна Марыт падкiнула некалi пярсцёнак у Хедэбю. Барон Адрыян неяк сказаў, што Марыт аднойчы цыравала яму шапачку. Не, аканомка не адважылася расказаць барону, як усё было на самай справе.

Дзяўчына Спак сама потым здзiўлялася, што ў той вечар зусiм не адчувала страху. Але яна перабралася цераз нiзкую могiльнiкавую сцяну i падышла да склепа Лёвеншольдаў, думаючы толькi аб тым, як ёй апусцiць туды пярсцёнак.

Яна села на магiльную плiту i склала рукi для малiтвы. "Калi бог мне не дапаможа, - думала яна, - то магiла, вядома, адкрыецца, але не дзеля пярсцёнка, а для таго, каго я вечна буду аплакваць".

Пасярэдзiне малiтвы дзяўчына Спак заўважыла лёгкае варушэнне травы, якая пакрывала нiзкi магiльны грудок, на якiм ляжала плiта. Маленькая галоўка паказалася з травы i адразу ж схавалася, як толькi аканомка ўздрыгнула ад страху. Бо дзяўчына Спак гэтак жа баялася пацукоў, як i яны яе. Але ад страху на аканомку напала натхненне. Жвава падышла яна да вялiкага куста бэзу, адламала сухую галiнку i ўваткнула яе ў норку.

Уваткнула спачатку вертыкальна, але галiнка адразу ж наткнулася на перашкоду. Тады яна паспрабавала прасунуць яе далей наўскос, i на гэты раз галiнка прасунулася даволi глыбока ў напрамку да магiлы. Аканомка нават здзiвiлася, як далёка яна зайшла. Галiнка цалкам схавалася ў нары. Дзяўчына Спак спрытна выцягнула яе зноў i памерала па сваёй руцэ. Палка была даўжынёй каля трох локцяў i зайшла ў зямлю на ўсю даўжыню. Мабыць, яна пабывала ў магiльным склепе.

Нi разу за ўсё яе жыццё розум дзяўчыны Спак не быў такi спакойны i ясны. Яна зразумела, што пацукi, напэўна, пракапалi сабе дарогу ў магiлу. Магчыма, ў сцяне была расколiна, а, магчыма, выветрыўся якi-небудзь каменьчык.

Яна легла нiцма на зямлю перад грудком, вырвала кавалак дзiрвану, адгрэбла зямлю i сунула руку ў норку. Рука без перашкоды пранiкла ўнiз, але ўсё ж не да самай сценкi склепа. Туды рука не даставала.

Тады, жыва развязаўшы клунак, яна выцягнула адтуль шапачку, начапiла яе на палку i паспрабавала павольна прапiхнуць яе ў норку. Хутка шапка знiкла з вачэй. Усё гэтак жа павольна i асцярожна прасоўвала яна палку далей i далей унiз. I раптам, калi палка амаль уся зайшла ў зямлю, яна адчула, як яе рэзкiм рыўком выхапiлi ў яе з рук. Праслiзнуўшы ў норку, палка знiкла.

Не

выключана, што яе пацягнула ўнiз уласная вага, але дзяўчына была ўпэўнена ў тым, што палку ў яе вырвалi.

I тут яна нарэшце спалохалася. Схапiўшы рэчы, што былi ў клунку, яна засунула iх у норку, як магла прывяла ў парадак зямлю i дзiрван i кiнулася наўцёкi з усiх ног. Усю дарогу да самага Хедэбю яна нi разу не перавяла дух, а ўсё бегла i бегла.

Калi аканомка паявiлася ў маёнтку, барон з баранэсай ужо стаялi на парадным ганку. Яны паспяшалiся насустрач.

– Дзе вы былi, паненка?
– запыталiся яны ў яе.
– Мы тут стаiм i чакаем вас.

– Барон Адрыян памёр?
– запыталася ў адказ дзяўчына Спак.

– Не, не памёр, - адказаў барон, - але скажыце нам спачатку, дзе вы былi, паненка Спак?

Аканомка так запыхалася, што ледзь магла гаварыць; але ўсё ж расказала аб даручэннi, якое ёй дала Марыт, i аб тым, што па крайняй меры адну з рэчаў ёй удалося прасунуць у склеп праз норку.

– Усё гэта вельмi дзiўна, вельмi - прамовiў барон, - бо Адрыяну на самай справе лепш. Зусiм нядаўна ён ачнуўся i першыя яго словы былi: "Цяпер Генерал атрымаў свой пярсцёнак".

– Сэрца зноў б'ецца як заўсёды, - дадала баранэса, - i ён абавязкова хоча пагаварыць з вамi, паненка. Ён кажа, што гэта вы выратавалi яму жыццё.

Яны правялi дзяўчыну Спак да Адрыяна i пакiнулi iх адных. Малады барон сядзеў на ложку i, убачыўшы яе, працягнуў да яе рукi.

– Я ведаю, я ўжо ведаю!
– усклiкнуў ён.
– Генерал атрымаў свой пярсцёнак, i гэта цалкам ваша заслуга, паненка.

Дзяўчына Спак смяялася i плакала ў ягоных абдымках, а ён пацалаваў яе ў лоб.

Я абавязаны вам жыццём, - сказаў ён.
– Калi б не вы, паненка Спак, я быў бы ўжо ў гэты час трупам. Я ў вас у неаплатным даўгу.

Захапленне, з якiм малады чалавек сустрэў яе, пэўна, i прымусiла няшчасную дзяўчыну Спак надта доўга затрымацца ў ягоных абдымках. I Адрыян паспяшаўся дадаць:

– Не толькi я абавязаны вам, але i яшчэ адзiн чалавек.

Ён паказаў ёй медальён, якi насiў на шыi, i дзяўчына Спак невыразна ўбачыла на iм мiнiяцюрны партрэт маладой дзяўчыны.

– Вы, паненка, даведваецеся аб гэтым першая пасля бацькоў, - сказаў ён.
– Калi праз некалькi тыдняў яна прыедзе ў Хедэбю, то аддзячыць вам яшчэ лепш, чым я.

I ў аддзяку за давер дзяўчына Спак зрабiла маладому барону рэверанс. Праўда, ёй хацелася сказаць яму, што яна зусiм не мае намеру заставацца ў Хедэбю, каб сустрэць яго нявесту. Але своечасова абдумалася. Беднай дзяўчыне не прыходзiлася быць асаблiва пераборлiвай i пагарджаць такiм добрым месцам.

Поделиться:
Популярные книги

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Беовульф (Сборник)

Мартьянов Андрей Леонидович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Беовульф (Сборник)