Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

Лізка біла ў ладкі і весела смяялася. Озімаў пачырванеў ад злосці, най- перш таму, што я не даў яму гуляць (а таксама меў добрыя карты); па-другое таму, што не толькі — як спадзяваўся — я не ўляцеў, але яшчэ гэтак добра выйграў «уцёмную», што значна паправіла маю гульню; па-трэцяе, злавала яго Лізкіна радасць, выяўленая гэтак гучна за мой выйгрыш.

Канчаткова я падняўся з-за стала прайграным, але здаволеным. Зразумеў толькі, што ў Озімаве прыдбаў ворага, які не ўпусціць найменшага выпадку, каб мне нашкодзіць — холадна, разважліва, па ўсіх правілах «тактыкі».

Калі развітваўся з Брагінымі, каб пайсці ў свой пакой да спадарыні Жар- скай, Лізка асабліва моцна паціснула мне руку. «Можа, гэта таксама такты- ка. жаночая», — падумаў, адказваючы

ёй моцным поціскам.

Назаўтра пайшоў да спадарыні Двалінскай. Мела вельмі сумны выгляд.

— Пан неяк змяніўся — сказала, прывітаўшыся са мной.

— З чаго пані зрабіла гэткую выснову?

— Так. Я гэта адчуваю.

Абгаварылі справу яе выезду, пра які распачала захады.

— Не ведаю, што з таго атрымаецца, — казала спадарыня Ядвіга. — Патра- буюць шмат дакументаў, а я нічога не маю. Усё загінула падчас пажару.

Я імкнуўся развесяліць спадарыню Ядвігу; распавядаючы пра жыццё ў Польшчы, памалу падняў ёй настрой.

— Няхай пані не хвалюецца, — сказаў я. — Калі не атрымаецца выехаць легальна, тады правяду пані праз «зялёную мяжу».

— Было б добра, — адказала спадарыня Ядвіга — толькі як вось Андзя?

— Калі прыйдзецца, дык і Андзю перанясём, — сказаў ёй. — Зрэшты, маем на гэта час.

Я катэгарычна забараніў ёй дапамагаць мне, да чаго яна зноўку выказала ахвоту. Сказаў, што ў мяне надзейныя крыніцы і пакуль што нічога не патра- бую. Даручыў толькі трымаць сталы кантакт з чэкістам, якому прынёс какаін і якога намерваўся выкарыстаць у будучым як інфарматара. Пакуль што пра- сіў, каб па-ранейшаму купляла для мяне і камплектавала пэўную карэспан- дэнцыю, якую забіраў з сабой у Польшчу.

Гаспадар Юзаф дапамог мне скласці дакументы ў пакет. Меў я тры вялікія партрэты: Леніна, Троцкага і Луначарскага. Каб па дарозе яны не згамталіся, накруцілі іх на гладкі кій і ў некалькіх месцах абклеілі паперай.

Беручы па чарзе партрэты, гаспадар Юзаф прамовіў:

— Ленін, Уладзімір Ільіч Ульянаў; ведаю яго: дваранін, белая костка, блакітная кроў. фантаст; мог аднолькава стаць манахам як і рэвалюцыяне- рам, але занадта прагнуў улады і ўзяўся за палітыку. Бо кожны рэвалюцыянер мае вар’яцкую цягу да славы і панавання. Троцкі — Бранштэйн Лэйбусь — і гэтага ведаю: чалавек з маніяй велічы, з душой гандляра і акулы з чорнай біржы. Луначарскі: і гэтага я ведаю — панічок, бабнік, заблудны эстэт. Усе кар’ерысты! Дзеля ўлады гатовыя горлы перагрызці. Найбольш агіднае, што яны ўтварылі, дык гэта падбухторвалі натоўп супраць учарашніх сваіх таварышаў. Нават супраць сваякоў, можна сказаць — супраць саміх сябе. Яны ліслівілі перад салдатнёй, зразумела, смеючыся ў кулак. Бо нельга захапляцца кансерватыўным, тупым, хцівым, злосным, хітрым расейскім хамам, гатовым поўзаць перад кожным моцным і задушыць кожнага слабейшага? За што можна паважаць салдата, учарашняга селяніна? За тое, што быў апірышчам царызму з-за сваёй цёмнасці? А апошні прыгнятаў кожную вольную думку і, каб гістарычна ацалець, быў проста няздольны да найменшай крытычнасці. Бо рэвалюцыю ў Расеі не хамы рабілі, але эліта, дваранства і інтэлігенцыя, а казакі іх нагайкамі астуджвалі, як мяцежнікаў. Пачынаючы ад дзекабрыстаў, расейская інтэлігенцыя ўсюды і заўсёды змагалася з царызмам дзеля дабра хама, а падбухторванне потым яго супраць той самай інтэлігенцыі магчыма толькі ў Расеі. Бальшавікі баяліся людзей, якія ўмеюць крытычна глядзець на рэчы, таму знішчылі сваю інтэлігенцыю, а потым былі змушаны ліслівіць хаму, з якім ужо зусім не лічыліся як з чалавекам, але як з сілай, пасіўнай, але небяспечнай. Адгэтуль ліслівасць перад хамамі. Гэта падобна на вілянне хвосцікам пародзістага сабачкі перад вялікім, брудным, смуродным, бяздом- ным сабакам — між іншым кажучы — страшэнна баязлівым. «Ах, які ты пры- гожы, разумны» — істэрычна захапляецца сабачка, танцуючы на дрыготкіх лапках вакол дварняка. «Вуррр.» — гыркае задаволены пысач, спрабуючы падняць заднюю лапу над галавой сабачкі. Цьфу. Крывадушша! Чаму не паставіць пытанне

шчыра, праўдзіва, проста, адкрыта, як робяць мужныя людзі, якія ўсведамляюць уласную чалавечую годнасць?..

Палуднаваць я пайшоў да Брагіных. Заўважыў, што Лізка зрабілася да мяне вельмі ветлівая. Шапнула нават пра жаданне мне потым нешта сказаць, але некалі, не цяпер. Цікава, што? Даведаўся: на пачатак наступнага года прыпадае ейны дзень нараджэння. Выдатная нагода зрабіць ёй добры пада- рунак і прыручыць да сябе. Трэба як-небудзь тактоўна даведацца, што жадала б мець. Не хачу, каб дасталася Озімаву. Калі не мне, дык камусьці іншаму, толькі не яму. Але. не трэба спяшацца, каб не сапсаваць справы. Палкоў- нік правільна ахарактарызаваў яе. Легкадумніца.

Я цалкам заваяваў Юльку, найперш дзвюма пліткамі шакаладу, потым прыёмамі брухамоўства і нарэшце тым, што стаўлюся да яе як да таварыша, прычым — дарослага. Напрыклад, калі згатавала для мяне гарбату ў імбрыч- ку, дык запрасіў яе да стала, а выпіўшы гарбаты, запаліў сам і яе пачаставаў цыгарэтай, хоць заўважыў, што не ўмее паліць і толькі пускае дым.

А з брухамоўствам было так. Прачнуўся я раніцою; прыбраўся. У сусед- нім пакоі Юлька размаўляла з сяброўкай. Я трохі навучыўся брухамовіць калісьці ад выпадковага знаёмага, японца, і з дапамогай гэтага мастацтва не раз строіў жартачкі. Вось я і пачаў гаварыць пад ложак, да ўяўнага чалавека, каб начысціў мне боты — ён мне «адказваў». Заінтрыгаваная Юлька пастука- ла ў дзверы майго пакоя, і калі ўвайшла, падазрона агледзелася. Была здзіў- леная, бо нікога, апрача мяне, у пакоі не было. Прынесла мне мядніцу вады і зноўку абследавала пакой. Зазірнула нават пад ложак.

— З кім вы тут размаўлялі? — спытала нарэшце.

— З д’яблам.

— Няпраўда, д’яблаў няма!

— А ў мяне адзін ёсць.

Прамовіў некалькі сказаў пад ложак, за дзверы, да печы і адусюль адказ- валі мне чалавечыя галасы. Юлька была ў захапленні.

— Вось!.. Гэта штука!.. Гэта я разумею!..

Цяпер, калі я даваў ёй нейкія даручэнні, куляй імчалася, каб як найхут- чэй выканаць даручанае. Пазней чуў, як Юлька ў сенцах бэкала, верагодна, у бочку, што там стаяла. Імкнулася навучыцца майму штукарству. Але дзе там. Я ж запомніў яе песні, якія голасна спявала ў сваім пакоі, не звяртаючы ўвагі на тое, што я яе чую.

Адна з іх пачынаецца страфой:

З камсамольцам камсамолка На футбол усё хадзіла...

Потым мячык камсамолка Камсамольцу нарадзіла.

Заўважыў, што Юлька не мае аніякага сораму. Аднойчы ўвайшоў у іх пакой. Юлька, укленчыўшы на падлозе, мылася над мядніцай. Калі ўвайшоў, паднялася і расціраючы далонямі мокрыя грудзі, спыталася:

— Чаго вы жадаеце?

— Шчотку і гуталін. Іду ў места.

— Зараз.

Нават не захінулася ручніком, які вісеў на поясе. Як была, з голым торсам, пайшла ў кухню і прынесла адтуль шчотку і гуталін.

Калі б была дзіцём, я гэтаму б не дзівіўся, але мела 15 гадоў, і я чуў яе песенькі і размовы з сяброўкай, якія сведчылі, што была развітай дзяўчынай.

Спадарыня Жарская скардзілася:

— Пакута з той дзяўчынай, паночку! Не магу даць ёй рады. Са мной зусім не лічыцца. А ўсё муж нарабіў, што калісьці, у дзевятнаццатым годзе, аддаў у дзіцячы дом. Там з яе д’ябла зрабілі. з хлапчукамі на кулакі б’ецца!

— Чаму яе вы туды аддалі?

— Хлеба, паночку, не было. Голад. Рады былі аднаго рота пазбавіцца.

Заўважыў, што кабета сумуе па Вільні, за Польшчай, але не ведаю, як

ёй параіць, каб старалася вярнуцца на бацькаўшчыну. Не жадаю без пільнай патрэбы раскрывацца, а Юлька добразычлівая да мяне, пакуль ведае, што я — савецкі службовец; калі б вынюхала штосьці падазронае (а яна даходная), дык магла б мяне выдаць. Кветка, якая вырасла ўжо на савецкім гнаі, небяс- печная, атрутная.

Неяк адзін мой знаёмы сказаў:

— Няхай спадар пільнуецца! Тут нават сваіх трэба асцерагацца, бо шпія- наж увайшоў нават у сям’ю!

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия