Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

— Рукі ўгору! — крыкнуў Забава, скіроўваючы на першага рулю рэ- вальвера.

Паслухмяна ўскінулі рукі ўгару.

«Салдаты ці кантрабандысты?» — думаў Забава, набліжаючыся да іх.

— На калені! — рыкнуў пагрозліва.

Паслухмяна выканалі загад, кленчачы ў брудзе.

— Зброю маеце? — спытаў Забава.

— Не. не маем.

— Хто вы, адкуль?

— Мы. мы, таварышу, з-пад Кучкуноў.

— Кантрабандысты? — строга дапытваў Забава.

— Таварышу, адпусціце нас. Дамо дзесяць рублёў золатам.

— А што

ў заплечніках?

— Скуркі.

— Футра? Так?

— Так. Мардэры, фіёлы.

— Здымайце заплечнікі!. Кідай!

Паспешна знялі заплечнікі і кінулі іх у гразь.

— Таварышу, вазьміце дваццаць рублёў і пусціце нас! Ніколі ўжо больш не пойдзем! — прасілі яго кантрабандысты.

— Ну, гайда! Уцякайце! І жыва!..

Паўтараць ім ці падганяць іх не спатрэбілася. Зніклі з дарогі, нібы бяс- следна растварыліся ў цемры. Забава падняў кінутыя мяшкі, закінуў іх на спіну і пайшоў ў кірунку лесу. Там сышоў з дарогі і развязаў пакункі. Намацаў рукой цёплую бухматую поўсць.

«Што ж з гэтым зрабіць?» — падумаў.

Чуў пра тое, што скуркі носяць з Саветаў у Польшчу, зарабляючы на тым сто—дзвесце працэнтаў. Можна крыху зарабіць. Але ж не несці іх назад у Менск. З цяжкасцю спакаваў усё ў адзін мяшок і пайшоў углыб лесу. Праз сто крокаў ад гасцінца ўзлез высока на густую елку і ўвязаў пакунак між галінаў. Пашыбаваў далей. Забярэ на зваротным шляху.

«Каб толькі не знайшоў які д’ябал», — падумаў пасля. Спыніўся. Хацеў вярнуцца, каб пераканацца, ці добра схаваў сваю здабычу, але ўспомніў, што не мае ліхтарыка. Махнуў рукой і пайшоў далей.

2

У адным куце вялікай залы стаяла незгаральная шафа, дзверцы якой былі прачыненыя. Перад ёй стаяў вялікі стол, завалены паперамі, а за сталом сядзеў старшы штабны афіцэр Чырвонай Арміі. Паблізу высіліся велізарныя шафы, займаючы ўсю сцяну, на якой высока пад столлю віселі партрэты Мар­кса, Леніна і Троцкага. Паміж імі струменіла сваю чырвань пяцікутная зорка. Біла ва ўпор. Са сценаў тлустым шрыфтам крычалі плакаты: «Увагашпіён падслухоўвае», «Балбатунзнаходка для шпіёна», «Зрабіў справу і бывай», «Уся ўлада Саветам», «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся». У іншых частках залы працавалі яшчэ тры вайскоўцы, а пры дзвярах парушала цішыню машы- ністка.

Афіцэр, які сядзеў пры металічнай шафе, чытаў нейкія паперы і падняў на Забаву запытальны позірк. Забава мякка ўсміхнуўся і нахіліў галаву наперад.

— Таварыш, калі я не памыляюся, Марозаў?

— Так.

Забава ўздыхнуў, усміхнуўся яшчэ весялей і прыціскаючы правай рукой да сцягна парабелум, сказаў прыглушаным голасам:

— Прывітанне ад жонкі і дачкі. Расце дачушка, расце і хораша выгля- дае. па тату тужыць. Бацька таксама перадае прывітанне.

Цёмныя вочы афіцэра выказвалі незвычайнае здзіўленне — з нямым запытам упіліся ў аблічча Забавы.

А той казаў яшчэ весялей, жмурачы халод- ныя, рашучыя вочы.

— У мяне лісточак для таварыша. Прасілі ўручыць.

— А дзе тав... — не скончыў слоў, — бачыў іх?

— Дзе?.. Таварыш неяк дзіўна пытае. Вядома, дзе. Акрамя лісточка я маю і іншыя даручэнні. ве-е-льмі цікавыя! Але я жадаў бы сам-насам, бо гэта нібы сакрэт. справы сямейныя. Калі таварыш мае час, дык мы прай- шліся б дзесьці...

Афіцэр, у званні камбата, нервова падняўся. Сабраў частку папер і зачы- ніў іх у сейфе. Рэшту папер схаваў у шуфлядах стала. Звярнуўся да аднаго з вайскоўцаў, якія сядзялі ля акна:

— Калі хто прыйдзе, дык вы, таварыш, задавольце. Альбо няхай прыхо- дзяць заўтра. У мяне пільная справа.

Той у адказ хітнуў галавой і, чытаючы нейкую кнігу, далей са смакам грыз аловак.

Выйшлі на вялікі двор, а адтуль сходамі ўгару на другі паверх камбат завёў Забаву ў кватэру, якая складалася з двух вялікіх прасторных, але без- густоўна мэбляваных пакояў.

— Садзіцеся, калі ласка — паказаў Забаву плеценае трысняговае крэсла.

Забава падаў яму запоўнены дробным почыркам аркуш паперы.

— Гэта ліст ад вашай жонкі.

Камбат сквапна схапіў працягнуты яму запэцканы аркуш паперы і, звёўшы бровы, чытаў дробны, невыразны почырк. Забава пільна ўзіраўся яму ў вочы. Указальны палец яго правай рукі ляжаў на спускавой скабе рэвальвера.

— Вы былі ў нас?

— Быў.

— У кватэры?

— Так. вы напэўна жадаеце ведаць некаторыя падрабязнасці? — усміх- нуўся Забава, адгадваючы думку камбата, які відавочна не верыў таму, што ён быў у кватэры яго бацькоў у Польшчы, асцерагаўся падману.

— Так. Даўно я не быў дома! Даўно.

— Кватэрка прыгожая. з параднага ўваходу чатыры пакоі. Бачыў ваш кабінет і адлітага з жалеза каня, на пісьмовым стале. І ваш замежны пашпарт, якім карысталіся пры царызме. Цікавіць мяне: што скажаце пра змест ліста?

— Тут пішуць, каб дапамог Вам у тым, чаго патрабуеце. Настойваюць на гэтым.

— Менавіта. Патрэбна мне пэўная інфармацыя. Ваенная. Спадар разумее?

— Адкуль я магу быць упэўненым, што спадар.

— Не чэкіст? — дакончыў Забава.

— Так, не чэкіст? — пацвердзіў камбат.

— А мая інфармацыя?.

— Той ягамосць, які быў у нас, мог быць злоўлены і.

— .І ўсё выдаць? Так? Не, я прысланы замест яго.

— Вы хутка арыентуецеся!

— Менавіта гэта сведчыць, што я не чэкіст. Ім уласнай арыентацыі мець нельга. Можа, прапануеце шклянку вады!

— Зараз.

Камбат выйшаў у суседні пакой і там забрынкаў шклянкамі. Забава імгненна са стоса кніг на стале выняў тоўсты сшытак. Разгарнуў яго і вылу- піў адзін аркуш такім чынам, каб пры карэнчыку засталася вузкая пало ска адарванай паперы. Неўзабаве камбат вярнуўся і падаў паўнюткую шклянку. Забава з неахвотай выпіў цёплую нясмачную ваду.

Поделиться:
Популярные книги

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1