Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

— А ў нас бальшавіцкая банда прайшлася.

— Дзе, калі? — спытаўся я, здзіўлены, бо дагэтуль увогуле не чуў пра дзейнасць дыверсійных атрадаў з «таго» боку.

— У Бузунах прайшлі. Солтысу сабаку падстрэлілі.

Зразумела, чыіх рук гэта справа.

— Няўжо вялікая банда? — спытаў я Каліноўскіх.

— Больш як дваццаць чалавек, — сказаў Браніслаў.

— З гранатамі, стрэльбамі, левальвэртамі, — дадаў Юзаф. — Стралялі ў бузуноўскіх сялян. Хацелі вёску спаліць.

У той вечар адбылося здарэнне, якое магло мець наздвычай непрыемныя наступствы. Мяркуючы, што спынюся ў Воўкаўшчыне, я прывёз некалькі бутэлек спірту. Зладзіў гулянку і спаіў гарэлкай усю сям’ю, нават

жанчын; сам таксама быў моцна п’яны. Адвячоркам малодшы з братоў, Адам, выклікаў мяне на падворак па «вельмі важнай справе» і таямніча абвясціў:

— У Меляховіча ў склепе сядзяць людзі. У кайданках. Б’е іх, голадам морыць. Плачуць і енчаць удзень і ўначы. Каб гэта вы як іх вызвалілі. Вы ж маеце зброю. Можаце гэта зрабіць?

Я абурыўся і загадаў Адаму, які казаў ужо, што Меляховіч бальшавіцкі камісар, весці мяне туды.

Меляховіча дагэтуль я не ведаў. Як праз сон памятаю, што рабілася далей. Апынуўся ў нейкім памяшканні, дзе ўбачыў перад сабой мужчыну сталага веку, які выглядаў вельмі паважна.

— Рукі ўгору! — скамандаваў я ад парога.

Той выканаў загад. Я вывеў яго на падворак, паставіў пад варотамі велі- чэзнай стадолы і адмераў 20 крокаў. Напэўна, неадкладна яго расстраляў бы. Прагнуў гэтага. Якая вар’яцкая думка можа прыйсці ў замглёную гарэлкай мазгаўню? Каля мяне мітусіліся нейкія дзяўчаты (мабыць, дочкі Меляховіча) і ўмольвалі падараваць бацьку жыццё. Здолелі адвесці мяне ў бок і бацьку некуды схаваць.

Назаўтра раніцою вырушыў у Ракаў. З Адамам я больш не размаўляў, бо ўстаў вельмі рана. Не магу зразумець: навошта ён справакаваў такую аванту- ру, якая магла мець фатальныя наступствы, калі не для мяне, дык для Меляхо- віча. Нельга растлумачыць гэта нават тым, што быў я п’яны. У будучым трэба мне гэта высветліць.

Я ў карчме ў Малкі, спрытнай габрэечкі сярэдняга веку. Вычысціў зброю і прывёў у парадак рэчы. Маю 15 грамаў какаіну «Мэрцка» ў трох малых, жоўтых бутэлечках, па 5 грамаў кожная. Гэта не для мяне. У Менску, падчас нямецкай акупацыі, спрабаваў нюхаць какаін, але неўзабаве кінуў тое.

Заканчваю. Заўтра я іду «туды».

ІУ. «БАЛБАТУН — ЗНАХОДКА ДЛЯ ШПІЁНА»

«Я той (дастае пасведчанне), хто можа кінуць за краты цябе, твайго каня, твой воз іўсю тваю сям’ю...»

В. Гамуліцкі, «Пры сонцы і пры газоўцы»

1

Было вельмі ціха; гэтак ціха, што найменшы шоргат можна пачуць з вялі- кай адлегласці.

Забава, перабраўшыся праз мяжу і перайшоўшы яр і рачулку, зразумеў, што можа лёгка трапіць у пастку, калі пойдзе далей у ботах. Адрэзак гэты быў густа абсаджаны межавай аховай і добра вартаваўся на тылах, а ў лесе цяжка засцерагчыся, каб якая галінка, сухі дубчык не трэснуў пад нагамі — як зда- валася чалавеку, які крадком прабіраецца праз лес — з гукам стрэлу. Забава сеў, сцягнуў боты і засунуў іх халявамі ззаду за пояс, абцасамі ўгару. Толькі тады пайшоў у шкарпэтках далей, не робячы аніякага шуму.

«Цяпер не пачуюць і толькі тады мяне заўважаць, калі на карак ім узле- зу», — думаў Забава, задаволены сваёй прыдумкай.

Калі ён прамінуў некалькі вытаптаных сцяжынак і ўжо быў непадалёку ад другой лініі, пачуў шоргат адзення і крокі людзей, якія хадзілі недзе зусім недалёка. Прысеў і некалькі хвілінаў услухоўваўся. Несумненна, невядомыя няспынна пасоўваліся ў напрамку да яго. Часам трэскалі сухія галінкі пад іхнімі ступакамі. «Можа, кантрабандысты?» — быў падумаў, але адразу адкінуў гэтую здагадку, бо ведаў, што кантрабандысты ў такое надвор’е не ходзяць за мяжу, а калі ідуць, дык праз палі, па адкрытых прасторах, дзе можна ісці без

шуму і дзе ў выпадку небяспекі лягчэй уцячы. Зрэшты, шоргат чуўся то там, то тут, далятаў аднекуль здалёк. Забава не ведаў, што гэта савецкая памежная ахова праводзіла начныя вучэнні. Пачаў адсоўвацца назад да мяжы, але неўзабаве заўважыў, што і адтуль рухаюцца нябачныя ў цемры людзі. Зразумеў, што знаходзіцца паміж двума ланцугамі, якія ішлі сабе і ішлі насустрач. Успомніў, што хвілін дзесяць таму чуў на мяжы тры стрэлы, а на другой лініі — свісткі. Спачатку надумаўся ўзлезці на вялікае дрэва і там перачакаць, пакуль не пройдзе ланцуг, але разважыў, што калі яго заўважаць, будзе яму капец на месцы, бо не змог бы ні адстрэльвацца, ні куды сігануць. Тым часам шум крокаў і трэск лаўжоў зрабіўся гучным і выразным. Марудзіць нельга было ні секунды. Пайшоў направа ў гушчар маладых ялін; паблізу іх таксама чуўся шоргат. Ціхутка адышоўся, пры- туліўся ў гушчыні хмызняка. І тут яму ў галаву прыйшла думка, якую зараз жа выканаў: паклаў паміж кустамі кішэнны ліхтарык, уключыў яго і пакінуў рэфлектарам дагары. І адразу адышоў адтуль на крокаў дзесятак, дзе засеў за кустоўем. Падрыхтаваў зброю.

Шоргаты, шум крокаў, трэск галін усё выразней разлягаліся вакол. А непадалёк яркі сноп святла нахабна біў угару, выхопліваючы са змроку цёмныя ствалы дрэў і чорныя лапы ялін. Павінен быў добра бачны з вялікай адлегласці. Адразу пачуўся свісток. Затупацелі шпаркія крокі. Потым паблізу ліхтарыка прагучэлі ўсхваляваныя галасы:

— Што гэта? Хто свеціць?

— Патушыць святло! Які сукін сын уключыў ліхтар?

Тут жа ля Забавы прасунуўся чалавек у доўгім шэрым шынялі, з вінтоў- кай напагатове. Забава скіраваў у ягоны бок рулю парабелума.

Паблізу ліхтарыка пачалі збірацца людзі. Чуліся праклёны і моцныя мацюкі. Забава падняўся і паціху падаўся ў кірунку другой лініі — на ўсход. Ішоў і бязгучна смяяўся. Шкада было яму толькі ліхтарыка. «Нічога, — разважаў, — адслужыў сваё». Боты абуў толькі за другой лініяй, за рачулкай.

* * *

На паўдарозе паміж Ракавам і Менскам паабапал гасцінца месціцца Ста­рое Сяло. Забава ведаў, што там можа наткнуцца на каго хочаш — і на чэкіста якога, і на пагранца. Толькі першым разам, выбіраючыся за мяжу, крочыў дарогай праз вёску, потым абыходзіў паселішча, абмінаючы яго палямі. Тым разам абмінуў яго злева, ідучы па ўзгорыстым адхоне.

Быў ужо пачатак на адзінаццатую гадзіну. Ноч стаяла гэткая ж цёмная, як з вечара, але вочы Забавы, звыклыя да цемры ў лесе, добра такі адрознівалі мясцовасць, хоць у полі было значна святлей. Прамінуў Старое Сяло і зноў адчуў пад нагамі гасцінец. Тут дарога была зручнейшая. Пайшоў шпарчэй. Да лесу заставалася амаль кіламетр; лес той цягнуўся аж на чатырнаццаць вёрст. А далей, амаль да самога Менска, дарога ішла адкрытымі палямі, толькі дзе- нідзе былі пасаджаны дрэвы, раслі купкі кустоўя. Месцамі пракідаліся лясы, якія лучыліся між сабою і складалі частку Архірэйскага лесу.

Забава ішоў паспешна, выбіраў сухія месцы, бо дарога, пасля апошніх дажджоў, складалася амаль з адных лужын. У пэўны момант яму здалося, што правей дарогі нешта заварушылася. Спыніўся. Доўга і асцярожна глядзеў у тым кірунку, аднак анічога не заўважыў.

«Падалося», — падумаў і гэтак жа паспешліва рушыў далей. Калі наблі- зіўся да таго месца, дзе, як яму здалося, заўважыў нейкі рух (гэта было па правым баку дарогі, а ён ішоў па левым), убачыў на адлегласці ад дарогі ў шырыню гасцінца, два слупы. Засмяяўся сам сабе са сваёй памылкі, але каб мець стопрацэнтную пэўнасць, у некалькі скокаў сягнуў па гразі на другі бок гасцінца і неўзабаве ўбачыў перад сабою двух мужчын у доўгіх, шэрых плашчах.

Поделиться:
Популярные книги

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1