Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэквіем для бензапілы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Ларыса была, як я кажу цяпер, зусім не маім кубкам кавы, ды гэтая тонкая, але без ніводнага вугалка ці вострае костачкі, уся зграбная і гнуткая, як ласка, дзяўчынка з кароткай каштанаваю грыўкай, спакойнымі лініямі правільнага твару і нечакана свавольнымі мушкамі ў вялікіх арэхавых вачах магла, безумоўна, падабацца не толькі Юрку. Вяртаючыся ў той час, я думаю, што з іх атрымалася б добрая пара. Убачыць побач з Ларысаю Юрку мне даволі проста: адзінае ў класе вольнае месца чакала новенькую менавіта за ягоным сталом. Варта дадаць, што Юркавай абранніцы вам было б цяжкавата ўтлумачыць, што такое жаночая сарамяжлівасць. На развітальнай вечарыне перад вакацыямі яна запрасіла суседа па парце на дамскі танец (гэта рэабілітавала

яе ў маіх вачах за папярэдняе танга з Окаркам) і сама прапанавала Юрку правесці яе дадому.

Магічным словам для ўваскрашэння галоўных падзеяў таго лета з усімі іх барвамі і пахамі для мяне заўсёды будзе «Адэса». Мы з бацькам прабавілі там два жнівеньскія тыдні, жывучы ў гатэлі «Пасаж» на Дзерыбасаўскай, адкуль прыехаў у Полацак надзейна схаваны сшытак вершаў пра карыя ілюмінатары, шкляныя вочы медузаў, трамваі на Аркадзію і хваляломы ланжэронскіх пляжаў.

Большая частка згаданай рыфмаванае прадукцыі мела страшнае прысвячэнне - ГБ, што, зрэшты, расшыфроўвалася зусім мірна: Галі Бяляўскай. У першы адэскі дзень я зачапіў за плаўкі асадку і паплыў да далёкага буя, што быў абраны дзеля ўвекавечвання імя маёй меднавалосай каханкі. У вадзе шарыкавая асадка адмовілася пісаць, але, змагаючыся з хвалямі, я ўсё ж вывеў запаветнае імя на чырвоным баку вяртлявага буя, а потым употай ад бацькі запіў ладную порцыю марской вады шклянкаю белага віна з пляжнай бочкі і ў шчаслівай хмельнай знямозе заснуў пад сонцам на гарачым жвіры.

А яшчэ кожны вечар адбываўся наш шпацыр па Дзерыбасаўскай з яе шматмоўным натоўпам адэсітаў і маракоў усіх колераў скуры, вачэй і валасоў, з яе старадаўнімі вагамі, што паказвалі не кілаграмы, а пуды і фунты, з такімі самымі, у пудах і фунтах, дзяленнямі на металёвых рэйках сіламераў у выглядзе круглых плюшавых падушачак са схаванымі спружынкамі (ахвотнікі малацілі па падушачках голымі і валасатымі кулакамі, і на рэйках падскоквалі ўгору рухомыя масянжовыя рамкі з рыскаю, пакуль аднойчы па вуліцы не прагуляўся мурын, які адзін за адным метадычна расправіўся з усімі сіламерамі - заместа кулака ён карыстаўся голенай галавою-яйкам, у выніку чаго рэек з дзяленнямі не хапала і масянжовыя рамкі ляцелі кудысьці ў голле белых акацыяў), па Дзерыбасаўскай з яе акрабатам-жлуктам у капелюшы і балонні на голым целе, што хадзіў вакол свайго пасланага на ходніку плашча на руках, у той час як ягоная малпачка збірала ў капялюш грошы, каб потым дапамагчы гаспадару распіць у скверы пляшку таннага віна, па Дзерыбасаўскай, што здавалася маёй тагачаснай рамантычнай натуры філіялам Зурбагана і Гэль-Г'ю з навелаў Аляксандра Грына...

Мне праглася, каб усё гэта ўбачыў і адчуў мой сябар Юрка. На схіле жніўня мы сядзелі на беразе Палаты недалёка ад старых Ксавэр'еўскіх могілкаў і па чарзе пілі з рыльца прывезенае Юркам з Закарпацця п'янкое маладое віно.

З некалькіх асцярожных Юркавых слоў вынікала, што пачуццё да суседкі па парце вытрымала праверку часам. Мяне гэта не ўсцешыла. Тымі днямі я ажно двойчы сустракаў Ларысу з Окаркам.

Першы раз яна толькі прысутнічала сярод дваровай публікі, што слухала Валеркавы песні пад гітару. Калі я праходзіў паўз альтанку, адтуль даносіўся ягоны прыемны чысты голас:

У не-е-й такая маленькая грудь,

А губы, губы алые, как маки.

Уходит капитан в далекий путь

И любит девушку из Нагасаки...

Другі выпадак быў не такі бяскрыўдны. Да ачмурэння нарэзаўшыся на даху нашага дома ў карты, мы выправіліся ў кінатэатр «Радзіма». Следам пацягнуўся сын п'яніцаў з першага пад'езда Ваня Шпакаў, вучань 4-га класа з букетам самых сумнеўных схільнасцяў. Ваня ўжо стаяў на ўліку ў міліцыі - за тое, што скруціў ніпелі ў аўтобусе з узбекскімі артыстамі, якія выступалі ў Полацку пасля знакамітага

ташкенцкага землятрусу.

У кінатэатры ішоў адзін са страшэнна папулярных у жыхароў нашага горада індыйскіх фільмаў, але сеанс быў дзённы, і мы выгодна ўладкаваліся на першых радах напалову запоўненай залі. Як толькі кінагероі пачалі цалавацца, чацвёртакласнік Ваня жыццярадасна галёкнуў: «Глядзіце, сасуцца!» Білецёрка паклікала дзяжурнага пажарніка, які выгнаў крыкуна, а заадно і ўсю нашую брацію на вуліцу. У дзвярах я азірнуўся: на пустым заднім радзе сядзела Ларыса з Окаркам.

Першага верасня нас заместа заняткаў зноў на два тыдні завезлі ў вёску капаць бульбу. На полі класны першым чынам праверыў у «гусей» вёдры. Гэтым разам абышлося без вынаходак, аднак неўзабаве бабуля, у якой жылі Окарак і кампанія, абвясціла, што тыя ўкралі ў яе з шафы пятнаццаць рублёў і бутэльку віна, і «гусей» адправілі дахаты. Я тужыў па сваёй Галі і ціха зайздросціў Юрку, які цягаў Ларысе вёдры, прыносіў ёй з чужых садоў салодкія грушы і збіраў на ўзлеску каля бульбянішча ліловыя букецікі верасу.

Гэтая ідылія мусіла мець працяг. Калі мы вярнуліся ў горад, Юрка раскрыў карты: у суботу бацькі з'едуць на летнік, і Ларыса прыйдзе да яго на пляшку віна, што ўжо чакае іх у вядомай мне схоўцы. У мяне Юрка папрасіў транзістар «Акіян», каб злавіць музычны выпуск «Голасу Амерыкі».

З той суботы ў Юркавым лёсе і загучала трагічная нота. Раніцою пасля дня «X» я патэлефанаваў яму, але, пачуўшы мой голас, Юрка паклаў трубку і больш не адгукаўся. Я падумаў, што Ларыса яшчэ ў яго, і вырашыў пакінуць сябра сам-насам з новымі пачуццямі і перажываннямі.

У панядзелак ягонае месца ў класе засталося пустое. Што прычынілася, калі ён павінен быў «да канца быць мужчынам», я даведаўся на лавачцы каля Дзвіны толькі праз тыдзень. Усе тыя дні Юрка адседжваўся дома і не падыходзіў да тэлефона. Юркавы вочы праваліліся, а нос завастрыўся і зрабіўся падобны да дзюбы грака-альбіноса. Памятаю, што ўсе здагадкі круціліся ў маёй наіўнай галаве вакол дзвюх асноўных версіяў: імпатэнцыя і брыдкая хвароба. Насамрэч, здарылася зусім іншае.

Чакаючы ў тую суботу Ларысу, ён зрабіў вусцішнае адкрыццё: схоўка за цёмна-зялёнымі тамамі «Сусветнай гісторыі» была пустая. Хтосьці з бацькоў знайшоў пляшку і захапіў яе на летнік. Грошай на яшчэ адну ў Юркі не хапіла. Гонар не дазволіў яму ні адчыніць Ларысе дзверы, ні з'явіцца ў класе. Калі Юрка апавядаў пра гэта, яго калаціла як у ліхаманцы. Мяне дасюль здзіўляе, што ён наогул здолеў расказаць пра сваю драму.

Я не прыдумаў нічога лепшага, чым засмяяцца і сказаць, што людзей з такім самалюбствам, напэўна, адзін на мільён. Гэта аказалася жудаснай памылкаю, хоць, далібог, я і сёння не ведаю, як павінен быў паводзіцца.

Там, на нашай лавачцы над ракой, я гаварыў яшчэ нешта - што Ларыса ўсё зразумее, што ён, Юрка, выключны чалавек, што я веру ў іх каханне і нашае сяброўства. Сустрэўшыся з ім вачыма, я здрыгануўся: ягоны твар зрабіўся мёртвай пагардлівай маскай. Юрка падняўся і, злёгку пакланіўшыся мне, прамовіў: «Вы свободны, сударь». Я і зараз бачу, як ён, рослы і сутулы, з паднятым каўняром брунатнага плашча, брыдзе па беразе ў сутонне, назаўсёды аддаляючыся ад мяне, і за ім бяжыць абчапляны ваўчкамі здзічэлы белы дварняк.

Пасля выхадных класны паведаміў, што бацькі перавялі Весялова ў іншую школу.

Потым мы сустракаліся адно выпадкова і ніколі не размаўлялі. Дый што я мог яму сказаць? Што Ларыса «ходзіць», як гэта тады называлася, з Окаркам і што ён заняў у класе Юркава месца каля сярэдняга вакна? Альбо што неяк мы гулялі з Окаркам у настольны тэніс і, застаўшыся з ім адзін на адзін, я з халадком нянавісці пад сэрцам удавана абыякавым тонам запытаўся, што ў яго з Жылкінай, а ён з нахабным спакоем, дапытліва пазіраючы мне ў вочы і расцягваючы словы, адказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Наследник пепла. Книга III

Дубов Дмитрий
3. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга III

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Измена. Тайный наследник. Том 2

Лаврова Алиса
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2

Целительница моей души

Чекменёва Оксана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Целительница моей души

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар