Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэквіем для бензапілы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Прыкладна ў гэты час мокры ад поту бармен грукнуў аб стойку дзвюма дармавымі пляшкамі лікёру і дзвюма - шампанскага. Гэта сталася сігналам. Пеця ўпершыню раскашэліўся на пачастункавае шампанскае, глуханямы паставіў побач каньяк. Мы з лесбіянкамі падтрымалі агульнае натхненне, а моладзь, у якой даўно

скончыліся грошы, унесла сваю долю тым, што ссунула два столікі і расставіла крэслы, на якіх уладкаваліся ўсе, апрача красуні з асінай таліяй, што ціхамірна пасопвала ў кутку за выступам дзвярэй...

Тралейбусы ўжо даўно не хадзілі, калі ў прачыненае вакно зазірнуў міліцэйскі патруль. «У нас банкет!» - зычна выгукнуў бармен, і ягоны голас аказаўся неспадзявана цвярозым і прагучаў над сатурналіяй, як ранішні крык пеўня...

Ноч пераміргвалася дробнымі гарадскімі зоркамі і дыхала свежасцю блізкае восені.

Колькі хвілінаў мы, паўтара дзесятка позніх гулякаў, непрыкаяна тупаліся ля дзвярэй, а тады пацягнуліся кожны ў свой бок. Пазней за астатніх разышліся пары: мы, глуханямыя і лесбіянкі.

Праз два дні мы з табой стаялі на тым самым месцы. Прызнайся, разам са старой завядзёнкай нас вяла і надзея, што расстанне з кавярняю было заўчасным і, праехаўшы тры прыпынкі, мы ўбачым чырванашчокага бармена, а там падыдуць лесбіянкі альбо, прыгнуўшыся ў дзвярах, зойдзе алмазаздабытчык з пасіяй-аднадзёнкай...

Нас сустрэла падкова высокага свежага плота, які хаваў і два вакны на някідкім фасадзе, і бакавую сцяну, дзе была намаляваная назва, і клёнік-самасейку з тузінам пыльных лісцяў, што збіраўся вырасці на газоне перад ганкам.

Мы зайшлі ў бліжэйшы зялёны дворык, селі на дзіцячыя арэлі і, выкурыўшы па цыгарэце, дамовіліся стэлефанавацца, як заўсёды.

Мы

не пазванілі - ні як заўсёды, ні наогул.

З усіх наведнікаў кавярні за гэтыя гады я не спаткаў нікога, акрамя алмазаздабытчыка. Наставіўшы пад золкім восеньскім ветрам каўнер, ён самотна брыў па свіслацкай набярэжнай, і з кішэні ягонага калісьці дыхтоўнага паліто выглядвала светлае рыльца адкаркаванае бутэлькі. Я спыніўся, ён таксама відавочна пазнаў мяне, але пасля імгненнага вагання перавёў вочы на рачное рабацінне і прыспешыў хаду.

Ну і цяпер вось сустрэча з табой.

Я gеnіus lосі, я помню дзяцінства

Гэтага горада, гэтае песні...

узгадваецца мне, а ты сядзіш з цыгарэтай у пустым фатэлі каля вакна і пагаджаешся: таго, што не зрабілася ўспамінам, проста не існавала.

Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Рэквіем для бензапілы: Аповесці, апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. — 240 с.

ISBN 985-02-0398-6

УДК УДК 882.6-3

Уладзімір Арлоў добра знаёмы чытачу як аўтар папулярных твораў, прысвечаных беларускай гісторыі. Новую кнігу яго прозы склалі аповесці і апавяданні на тэму сучаснасці, алк далёкае і блізкае мінулае, ствараючы своеасаблівую аўру, прысутнічае і тут. Творы маюць дынамічную, часам дэтэктыўную інтрыгу, прымушаючы чытача напружана сачыць за паваротамі сюжэта.

Рэдактар: Леанід Дранько-Майсюк

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Верескова Дарья
1. Проект «Фронтир Вита»
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Испытание Огня

Гаврилова Анна Сергеевна
3. Академия Стихий
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Испытание Огня

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7