Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэквіем для бензапілы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Герой мінулае ночы сядзеў на першым радзе побач з маладжавай кабетаю ў форме. Гэта была добра вядомая ў наваколлі інспектарка дзіцячага пакоя міліцыі Луіза Сцяпанаўна. Днямі яна выступала перад старшакласнікамі з лекцыяй аб прафілактыцы правапарушэнняў, і вучань дзевятага класа Валодзя Паповіч падняў руку і запытаўся, ці перадаецца трыпер праз пацалунак, за што быў неадкладна пастаўлены на міліцэйскі ўлік.

Цёплыя сонечныя промні падаюць на наглядную агітацыю з поснымі тварамі будаўнікоў камунізму. Па шэрагах піянераў і школьнікаў лётае туды-сюды навіна: «Рыбу павязлі». За што - ніхто яшчэ дакладна не ведае. Адны кажуць, што Рыба - а менавіта з такой мянушкаю ходзіць па зямлі начны

ліхадзей - напісаў на помніку Леніну кароткае мацернае слова, другія гатовыя прысягнуць, што гэта ён на мінулым тыдні павесіў на таполі пад вокнамі дырэктарскага кабінета ката з прымацаванай да хваста абвесткаю: «Он помогал партизанам». Сам Рыба важыць носам табаку. Яго вялікая, стрыжаная пад канадку галава падае на грудзі. З курціка пазірае на залу пераведзены праз трафарэтку пеўневы профіль Д. Ленана. «Хто гэта такі?» - злавіўшы Рыбу на лесвіцы за вуха, запытаўся неяк дырэктар. «Ленан», - лаканічна адказаў Рыба. «Нешта ён на Ўладзіміра Ільіча не падобны», - засумняваўся дырэктар, але чалавек з пэўнай фантазіяй мог убачыць на выцвілым партрэце не тое што Леніна, а нават Мао Цзэ-дуна, і дырэктар адпусціў Рыбава вуха на волю.

Тым часам педагогам удаецца ўгамаваць залю, і ў дзвярах з'яўляецца дырэктар школы Івановіч.

У ягоных бацькоў было іншае прозвішча. Іншае прозвішча меў да нядаўняга часу і сам дырэктар, але пасля апошняе вайны на Блізкім Усходзе ён напісаў куды трэба заяву, што не хоча мець з агрэсіўнымі адзінакроўцамі анічога агульнага, нават імя.

Той, хто разглядаў заяву, літасціва дазволіў Кіпервасару зрабіцца Івановічам, а вось з імем атрымалася замінка. Магчыма, магутныя людзі, што накладалі на такія заявы рэзалюцыі, проста ўсёй сваёй асмяглай душою паважалі старога Ізю, які яшчэ летась наліваў каля рынку піва ў шчарбатыя кухлі і які ў далёкія дваццатыя назваў сына Абрамам. А магчыма, яны, гэтыя магутныя людзі, мудра разважылі, што ўчарашняга Кіпервасара небяспечна выпускаць у агульную сажалку з астатнімі Івановічамі, Івановымі ды Іваноўскімі, а таму трэба яго, так бы мовіць, акальцаваць, каб у патрэбны момант доўга не важдацца з сачком. Вось вам, маўляў, Івановіч, але - Абрам.

Абрам Ізрайлевіч ідзе па праходзе, трымаючыся за сэрца, і на хаду кідае завучу загадкавыя фразы: «Ну хоць бы чэмпіянат вобласці, ну рэспублікі... Але СССР...»

Напіўшыся нейкіх пігулак, дырэктар выходзіць на сцэну. Ягоны заўсёдны інстытуцкі ромбік на мышыным гарнітуры ад хвалявання перакасіўся. У руках у Абрама Ізрайлевіча скручаная ў трубку вялікая паперына. На высокім дырэктаравым ілбе, які неўпрыкмет пераходзіць у шыкоўны плех, застылі тры глыбокія зморшчыны, падобныя да трох чаек, што ўзлятаюць дакладна адна над адною.

– У мяне няма слоў, - пасля трагічна цяглай пярэрвы пачынае дырэктар.

Луіза Сцяпанаўна папраўляе фрызуру, торгае Рыбу за рукаў, і той няўцямна лыпае вачыма, як выцягнуты з дупла на сонца пугач.

– Слухай, зараза!
– гучна шэпча інспектарка.

– У мяне няма слоў, - паўтарае Абрам Ізрайлевіч.

Але словы ў яго ўсё ж знаходзяцца.

– Сёння ноччу міліцыя арыштавала вучня нашай школы Рыбчынскага, - грасуючы, гаворыць дырэктар.
– Яго ўзялі на месцы злачынства. Справа набывае палітычную афарбоўку.

Абрам Ізрайлевіч падымае таямнічую папяровую трубку да сіняга выгаленага падбароддзя і паволі разгортвае яе. Заля замірае. Чайкі на дырэктаравым ілбе журботна апускаюць крылы.

– Ну і што тут такога?
– чуецца ў вусцішы здзіўлены галасок прымадонны школьнага драматычнага гуртка Нінкі Мароз.

Колькі наступных хвілінаў заля калоціцца ад дзікага рогату. Настаўнік фізкультуры Міхаіл Карпавіч Эпштэйн за вуха цягне да выхаду Валодзю Паповіча. У дзвярах вырастае школьны вартаўнік

Харытонавіч, што за сталінскім часам працаваў кіроўцам на «варанку» і, кажуць, аднойчы назаўсёды завёз у НКВД уласнага бацьку.

На сцэне ўзвышаецца дырэктар. Цяпер ён нечым нагадвае бачаных па тэлевізары мурынаў-пікетчыкаў, якія за нешта змагаюцца каля Белага дома. У руках у Абрама Ізрайлевіча аб'ява:

ЧЕМПИОНАТ СССР ПО АКАДЕМИЧЕСКОЙ ГРЕБЛЕ

На месцы літар «Г» і «Р» у апошнім слове - вакенца, адкуль выглядае дырэктараў інстытуцкі ромбік.

Прымадонну Нінку, што выконвала на школьнай сцэне ролю Улі Громавай, доўга даводзілі пытаннем, ці ўдзельнічала яна ў чэмпіянаце СССР па гэтым самым акадэмічным відзе спорту. Можна толькі здагадвацца, наколькі пакутліва было чуць такое маціцова-ружовым вушкам са смарагдавымі кропелькамі завушніцаў.

Гэта яна, Нінка, была аўтаркаю славутага выслоўя: «Я буду належаць толькі свайму мужу».

Магчыма, на Нінчына маральнае аблічча наклала адбітак тое, што яна даводзілася дачкою начальніку гарадскога аддзела міліцыі. Таму самаму, што вынайшаў задзвінскія расстрэлы п'яніцаў.

Вынаходка была да геніяльнага простая. Падабраных на вуліцах і ў парку жлуктаў адразу сартавалі. Ляжачых везлі ў выцвярэзнік, а хадзячых збіралі на ўнутраным міліцэйскім падворку побач з клеткамі службовых сабак. Да п'яніцаў выходзіў Нінчын бацька.

– Што будзем рабіць, таварыш палкоўнік?
– ківаючы на п'яны кантынгент, сурова пытаўся дзяжурны па аддзеле.
– Можа, сабак спусцім?

Службовыя сабакі заходзіліся пры гэтых словах жудасным брэхам, а п'янюгі прыкметна цверазелі.

– Адставіць сабак!

На двары западала маўчанне, і ў ім ціхія стамлёныя словы начальніка міліцыі гучалі, быццам пісталетныя стрэлы.

– Расстраляць усіх на х..., каб не псавалі наш сацыялістычны горад.

Пасля гэтага небаракаў запіхвалі ў машыны, адвозілі на дзесятак кіламетраў ад горада і «расстрэльвалі» на лясной галявіне з пісталетаў халастымі патронамі. Міліцыя ад'язджала, а «расстраляныя», некаторыя з мокрымі штанамі, усю ноч валакліся па шашы дамоў. Скардзіцца на Мароза баяліся, але гісторыя неяк выплыла на свет, і Нінчынага бацьку адправілі вучыцца ў Маскву ў міліцэйскую акадэмію.

«Я буду належаць толькі свайму мужу», - чуў ад Нінкі кожны, хто асмельваўся нават на самыя бяскрыўдныя прапановы. Аднойчы ў дзесятым класе я, натхніўшыся яе даўгімі смуглявымі ножкамі, што раслі, здаецца, ад самых вушэй, і дзівоснай аксамітава-брунатнай радзімкаю памерам з капеечную манету на левай шчацэ, адолеў сваю прыродную сарамяжлівасць, падышоў да Нінкі на перапынку і з усмешкаю закаханага блазна выціснуў з сябе некалькі пакутлівых слоў, каб таксама пачуць пазбаўленае нават намёку на ўзаемнасць «Я буду належаць...». Можна падумаць, быццам я прапаноўваў ёй аддацца мне проста на школьнай парце ці ў гардэробе пасля заняткаў, а не схадзіць на вечаровы сеанс у кінатэатр «Космас», дзе я, паводле свайго адчайнага плана, меўся ўсяго толькі пакласці руку на яе нясцерпна круглае калена.

Памятаю, маё юначае пачуццё настолькі пахіснулася, што я паабяцаў гаспадыні цудоўных ножак напісаць на сцяне ейнага дома «Тут жыве Нінка, якая будзе належаць толькі свайму будучаму мужу», а ўнізе дадаць: «Але гэта мы яшчэ паглядзім».

Такі самы мемарыяльны надпіс можна было зрабіць і на нашым менскім студэнцкім інтэрнаце, бо там жыла Вера Кропелька. Апрача акуратных канспектаў, раскошнай касы, што спускалася да таго месца, дзе Верына спіна губляла сваё гордае найменне, і процьмы іншых станоўчых якасцяў у Веры таксама быў пункцік наконт таго, каму яна будзе належаць, прычым фармулёўка слова ў слова паўтарала Нінчыну, што давала падставы падазраваць абедзвюх у плагіяце.

Поделиться:
Популярные книги

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны