Чтение онлайн

на главную

Жанры

Рыбалка ў Бычках (на белорусском языке)
Шрифт:

Скончылася ўсё несамавiта. Замундалiну расквасiлi нос, жанiху разьбiлi акуляры, а жанiховы сьведка - той самы кудлаты хлопец - патрапiў у больнiцу са страсеньнем мазгоў i з парэзанай аб бутэлечнае шкло галавою. У той жа вечар, пасадзiўшы туляка на цягнiк, Макар падаўся ў вёску, да дзядзькi Трахiма, i вярнуўся ў матчыну кватэру толькi праз год, калi адтуль зьехала сястра са сваiм заморкам.

Перш, чым нацiснуць на званок, ён здаволена адрыгнуў пiўным духам, сплюнуў з языка тытунёвыя крыхi i тады толькi намацаў пальцам пукаты гузiк. Званок, аднак, маўчаў. Ён нацiснуў

другiм разам i, хiтнуўшы галавой, пастукаў у дзьверы косткамi пальцаў.

Адчынiў швагрусь не адразу. Доўга завiхаўся з замком, тузаў дзьвярную ручку, нарэшце паўстаў у дзьвярох - расхлiстаны i ўсхваляваны.

– Чаму званок маўчыць?
– выдыхнуў Макар, надаўшы голасу жартаўлiва-зухаватыя ноткi.

Швагер вiнавата пасьмiхнуўся, зашпiлiў дрогкiмi пальцамi кашулю на грудзiне i праз хвiлю, ужо з пакою, выгукнуў:

– Зламаўся.

– Дык трэба направiць!
– прамовiў госьць i чарговы раз хiтнуў галавою.

Швагер глядзеў тэлевiзар. Сядзеў на хiсткiм табурэце, у мэтры ад экрана, наставiўшы на Макара незагарэлы, падобны да дзiцячай попкi, плех. Такая пастава сьведчыла пра адно - гасьцям у гэтай хаце ня радыя.

– Што паказваюць?
– буркнуў госьць i гаспадар, нi слова нi сказаўшы, адхiлiў галаву ад экрана.

Па БэТэ паказвалi нейкага мурлатага прайдзiсьвета.

"Вылiты кныр" - падумаў Макар, стоена адрыгнуўшы пiвам.

Мурлаты кныр сядзеў, раскiнуўшыся ў крэсьле i несупынна бубнеў немаведама пра што.

– Ну i с-сука... цяпер ужо Кебiча хвалiць, - прасiпеў швагер, зварухнуў азадкам i плех ягоны зьлёгку паружавеў.

Сядзець у трыццацiградусную сьпёку i глядзець, разявiўшы рот, тэлевiзар у гэтым было штосьцi ненармальнае. Госьць плюхнуўся на канапу, утаропiў вочы на шваграву сьпiну, дакладней на вострыя лапаткi, што тырчэлi над напятай кашуляй. Яны доўга маўчалi i толькi калi на экране ўзьнiк яшчэ нехта - з клокам рэдкiх валасоў на потным лобе, гаспадар рыпнуў табурэтам i неакрэсьлена прамармытаў:

– Яшчэ адно пудзiла...

Макар паглядзеў на экран, вывучаючы - адкуль узялiся валасы на потнай лабацiне, а зразумеўшы, што тыпус начасаў iх аднекуль з-за левага вуха, перанёс цэнтар цела на левую кумпячыну й голасна выдыхнуў:

– Охо-хо-о...

Гэтым самым ён хацеў разгаварыць швагра, але той маўчаў.

– Слухай, а дзе зараз... той хлопец?
– вырвалася неўзабаве з Макаравай грудзiны.

– Якi?

– Ну той, што быў на вясельлi...

Гострыя лапаткi здрыганулiся, ссунулiся блiжэй адна да адной.

– Яго забiлi. У восемдзесят першым годзе.

"Як забiлi? Дзе! У Аўгане? Па п'янцы?" - замiтусiлiся ў галаве адрывiстыя думкi, Макар удыхнуў паветра, каб спытаць - дзе забiлi кудлатага хлопца?
– але не спытаў, прыкусiў вусны i засяроджана правёў рукой па няголенай шчацэ. Кароткае iмгненьне ён сядзеў нерухома, потым нейкая сiла падхапiла Макара на ногi, ён падышоў да тэлевiзара, схапiўся за шнур i выдзер штэпсэль з разэткi.

II

Тупаючы ўздоўж старога, спавiтага густой бярозкай штыкетнiку, яны зазiрнулi ў агарод i там, на бульбянiшчы, убачылi цётку

Тацяну. Задзёршы прыпол спаднiцы, цётка хадзiла па барознах, зьбiраючы ў слоiк "каляраду".

– Цi-оць!
– крыкнуў Макар пераселым голасам i адкашляўся.

Цётка абцягнула спаднiцу, зiрнула з-пад рукi i моўчкi кiўнула ў бок хаты. Маўляў, заходзь, гаспадар дома.

Госьцi рушылi да весьнiц, а цётка, убачыўшы, што Макар прыехаў не адзiн, кiнула слоiк i зашамацела голымi лыткамi па бульбоўнiку. Выбег насустрач i дзядзька Трахiм. Трымаючы ў рукох "Народную газэту", дзядзька з маладым iмпэтам скочыў з ганку i Макар, убачыўшы гэта, незадаволена перасмыкнуў плячыма. Калi ён прыяжджаў адзiн, дзядзька з цёткай яго так не сустракалi.

Хвiлiн пяць госьцi таўклiся на кухнi, зьелi па гурку, выпiлi па шклянцы сырадою i калi дзядзька Трахiм, якому карцела пагаманiць з разумным чалавекам, прыпалiў папяросу i разам з дымам выдыхнуў: "Ну, як там Пазьняк?" - Макар выйшаў з хаты i палез на гарышча даставаць вудзiльны.

Час быў пасляабедзены. Сонца ўжо не палiла так, як ад ранiцы, але ўсё адно было горача i карова Зьвяздоха, вытыркнуўшы зь дзьвярэй хлява вялiзную, зь белай плямай на лобе галаву, засоплена аддзiмалася. Тут жа, на парозе хлява, сядзеў дзядзькавы кот Барыс. Кудлаты "сiбiрак" варушыў канцом хваста й зацята - удосыць напiўшыся сырадою - аблiзваўся.

Карова наставiла на Макара млявыя вочы, разважаючы - хто гэта стаiць пасярод двара?
– стоена адрыгнула й блiскучая нiтка сьлiны злучыла шурпаты каровiн язык з разважлiва-рухавым хвастом ката Барыса. Барыс пацягнуўся, зь недаверам зiрнуў на вудзiльна, - Макар якраз налыгваў на лёску новы плавок, i рушыў у халадок, пад куст парэчак.

"Добра ў вёсцы" - падумаў тады Макар i, уражаны такiм адкрыцьцём, удыхнуў на поўныя грудзi салодкае, настоенае на паху прывялай травы i сырадою, паветра.

... Ён пасьпеў накапаць чарвякоў ля плоту, перш чым пачуў незадаволены дзядзькавы голас:

Ну, дзе ты?

Воклiч такi сьведчыў пра адно: што на стале ўжо стаялi чыгунок парнай бульбы й мiска з маласольнымi гуркамi, што ў печы ўжо страляла тлушчам яешня са шкваркамi, а цётка Тацяна ўжо выцерла ручнiком i паставiла на стол пляшку гарэлкi.

Так яно i сталася, адно што на стале не было чыгунка. Бульбу з нагоды прыезду iнтэлiгентнага госьця рассыпалi па талерках.

– Ну, а якая на сёньня асноўная задача, - запытаўся дзядзька Трахiм, калi Макар увайшоў у хату.

– Галоўнае - звалiць Кебiча, - азваўся iнтэлiгентны госьць, пацiраючы потную лысiну.

– Звалiм. У нас у Бычках яго нiхто ня любiць, - выдыхнуў дзядзька, падхапiў пляшку i акрыялым голасам дадаў: - Усё будзе добра.

– Глядзiце, каб горай не было, - уставiла слова цётка Тацяна, дастаўшы з печы патэльню зь яешняй.

Дзядзька скалупнуў з пляшкi накрыўку, з гiранiчнай усьмешкай перасмыкнуў галавою. Пляшка цюкнула па краi кiлiшка, iнтэлiгентны госьць спалохана працягнуў руку, дэманструючы, што ён ня п'е, але гаспадар з такой суворасьцю паглядзеў на госьця, што той сумеўся i вiнавата ўздыхнуў.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода