Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рыбалка ў Бычках (на белорусском языке)
Шрифт:

– Такой цёмнай бабы, як мая жонка - няма ва ўсiм Азярышчанскiм раёне, пажартаваў дзядзька Трахiм, падымаючы чарку.

Кульнуўшы па першай, дружна захрумсьцелi маласольнымi гуркамi.

– I ўсё ж... дарма Шушку скiнулi... Тут я Пазьняка не разумею, - няўцямна, з набiтым ротам, прагугнеў дзядзька Трахiм i цяпер ужо iнтэлiгенту выпала гiранiчна пасьмiхнуцца.

– Згоднiцтва Станiслава Станiслававiча мяжуе з цынiзмам, - мовiў госьць, а Макар, хапануўшы ротам гарачую бульбiну, яшчэ больш няўцямна, чым дзядзька, прагугнеў: - Вось

за гэта i вып'ем!

Да Гатаўскага возера, калi iсьцi нацянькi - ня болей трох кiлямэтраў. Але лезьцi па кустох, ды яшчэ ўзяўшы чарку, было не з рукi, таму яны пайшлi бальшаком, у спадзеўцы падсесьцi на спадарожную машыну.

Хаця й выпiлi, можна сказаць, па кроплi - на траiх адну пляшку, але швагру й гэтага хапiла: яго матляла ўбокi, акуляры два разы падалi з глюгастага носу i швагер шторазу лавiў iх няўклюднымi рукамi.

"Рупiцца Кебiча скiдаць, а сам ад чаркi валiцца", - падумаў Макар, пачухаўшы вудзiльнам за левым вухам. I яшчэ падумаў, што дарма ня выцягнуў гэтага ёлупня на белы сьвет раней - гадоў дзесяць таму, а падумаўшы так, спахмурнеў i прысьпешыў хаду.

Дзесяць гадоў таму - гэткiм жа сьпякотным лiпеньскiм днём, да iх на будоўлю прыехала чорная "Волга". Начальства i раней завiтвала на аб'ект. Будавалi новую школу й паўшчуваць небараку-прараба прыяжджалi нават абласныя "бугры". Але гэтым разам, зiрнуўшы з вакна трэцяга паверха на блiскучы, падобны да вялiзнага жука, легкавiк, Макар мiжволi сьцепануўся i ў галаве ягонай мiльганула пякельная думка: "За мной!"

Прадчуваньне не падманула. Хтосьцi з рабочых гукнуў ягонае iмя й Макар рушыў на нягнуткiх нагах долу, лiхаманкава згадваючы - колькi машын з рошчынай i цэглай не даехалi апошнiм часам да будоўлi.

Ля бэтонамяшалкi яго пераняў камсамольскага выгляду маладзён у шэрым гарнiтуры. Маладзён прыязна пасьмiхнуўся, пацiснуў руку i прапанаваў зайсьцi ў бытоўку.

– Хачу, Макар Iванавiч, задаць вам пару пытаньняў, - ласкава прасьпяваў маладзён i ў Макара Iванавiча ўраз зазьвiнела ўвушшу.

Роспыты й сапраўды былi нядоўгiмi. Маладзён запытаўся - цi часта ён сустракаецца са шваграм, цi даваў яму швагра якую-небудзь шкодную лiтаратуру i цi прапаноўваў зьезьдзiць у Зэльву, да нейкай паэткi, прозьвiшча якой Макар не дачуўся.

Зьбiваючыся на кожным слове, ён паведамiў маладзёну, што са шваграм не сустракаецца, шкоднай, ды i ўсялякай iншай лiтаратуры не чытае, а ў Зэльву езьдзiў, але не да паэткi, а каб абмяняць жалезабэтон на электраабсталяваньне.

Маладзён слухаў усё гэта з ленай усьмешкай на вуснах i нават пазяхнуў у жменю, а потым дастаў з "дыплямату" асадку з паперай i ўсё тым жа лiсьлiвым голасам прасьпяваў:

– Напiшыце - што кажа пра мужа вашая сястра.

Заняты сваiмi думкамi, Макар i не заўважыў, як адарваўся ад напарнiка. Швагрусь адстаў мэтраў на дваццаць i да таго ачмурэў ад сьпёкi, што нiчога ня бачыў перад сабою. Падышоўшы, ён баднуў Макара лобам i акуляры швагрусёвы цiха чвякнулi ў пясок.

"Колькi яшчэ?" -

запыталiся асавелыя швагравы вочы i ўраз праясьнелi, бо ў зрэнках мiльганула залацiстая палоска вады.

– Я зараз, - буркнуў Макар, скочыў праз прыдарожную канаву i пабег да закiнутай адрыны, у якой дзядзька Трахiм хаваў вёслы.

Возера плёскалася ля ног, адбiваючы распаленае неба, i ад таго здавалася такiм жа гарачым i бяздонным. З гучным крэканьнем яны выпхнулi лодку ў ваду, Макар налёг грудзiнаю на карму, пачаў заграбаць кавалкам падабранай на беразе фанэрыны - вёслы ў адрыне так i не знайшлiся. Зрэшты, доўга заграбаць не выпадала: лодка прашамацела па густой асацэ, абмiнула зарасьцi ўрэчнiку i Макар панурыў у ваду "катвiгу" - прывязаны да вяроўчыны камень.

Паветра зьлёку дрыжэла ад сквару i пад галовамi вудалёў плыла, пералiваючыся на сонцы, даўжэзная павуцiнка. Павуцiнка зачапiлася было за вудзiльна, потым паплыла далей i неўзабаве лягла на ваду, сабраўшы вакол сябе цiкаўных вадамерак. Вось туды, у цэнтар пазначанага павуцiнкай наўкола, i цiўкнуў швагравы плавок. Хвiлiну плавок павольна i разважлiва круцiўся ў розныя бакi, потым тузануўся i нечакана зьнiк у гульлiвай вадзе. Швагра, вiдаць, дагэтуль нiколi не вудалiў, бо замест таго, каб спакойна падсекчы, ускочыў на ногi, тузануў вудзiльна i пры гэтым ледзьве не перакулiў лодку.

– Цiха ты, йоп...
– Макар схапiўся за барты i па лобе ягоным пляснула трапяткая платвiца, што матлялася на лёсцы.

Швагра доўга ня мог схапiць рыбку, а калi, нарэшце, схапiў, дык не наважыўся зьняць з кручка.

Платвiца глыбока заглынула чарвяка, таму Макар, нядоўга думаючы, выдзер кручок з рыбiнай зяпкi, пiхнуў плотку ў полiэтыленавую торбу. Пры гэтым ён бачыў - як балесна скрывiўся швагравы твар.

– Што, рыбку шкада?
– хмыкнуў Макар, а абцёршы аб штаны вiльготныя рукi, запытаў: - Ты ў пiўной хоць раз быў?

– Пры чым тут пiўная?
– азваўся швагра.

– Ну як жа... Зьбiраецеся рэвалюцыю рабiць, а самi ў пiўной не былi, ня ведаеце - чым народ дыхае.

Швагра плюнуў на чарвяка, уздыхнуў, але нiчога не адказаў.

– Пазаўчора Пазьняк па целеку выступаў. Мацi слухала-слухала, дый кажа: "Бурузьдзiць абы што".

Швагрусь i гэтым разам змаўчаў, але маўчаньне яму цяжка давалася: плех швагравы хваравiта пачырванеў, канец вуды дробна задрыжэў, а разам з вудай задрыжэў на вадзе й плавок.

"Псых натуральны", - падумаў Макар i ў той жа мiг убачыў, што плавок, якi дагэтуль скакаў па вадзе, рынуў на дно, пакiнуўшы па сабе самотную бурбалку.

– Цягнi!
– гракнуў Макар, швагра тузануў вудзiльна, павалiўся на дно лодкi i, пакуль ён падаў, перад носам Макаравым праляцеў, а потым пляснуўся ў ваду ладны падлешчык.

– Фу ты, йо... Цягнуць трэба было, а ня тузаць, - Макар са стогнам перавёў дых, а паглядзеўшы на швагра, безнадзейна махнуў рукой: швагра стаяў на кукiшках, утрапёна пазiраючы ў ваду.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода