Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рыбалка ў Бычках (на белорусском языке)
Шрифт:

– Думаеш цяпер рукамi злавiць?

– Акуляры звалiлiся, - уздыхнуў небарака-швагер i Макар упершыню пашкадаваў, што выправiўся на гэтую чортаву рыбалку.

Дастаць акуляры з вазёрнага дна было ня так проста. Калi Макар зьмераў глыбiню, дык вудзiльна панурылася ў ваду па самы вяршок.

"Не дастану, дык хоць скупнуся", - падумаў тады Макар, сьцягнуў штаны i сiгануў у празрыстае, аж да прадоньня, Гатаўскае возера.

Выпусьцiўшы з грудзей паветра, ён схапiўся за нейкую сьцяблiну i адзiнае, што пасьпеў угледзiць,

дык гэта кансэрвовую бляшанку, якая жоўтай плямай калыхнулася на дне.

– Фу, бля... глыбака, бляха...
– задыхана вымавiў Макар, ухапiўшыся рукою за край лодкi.

Пару хвiлiн ён аддзiмаўся, сплёўваў твань, потым нырнуў, кульнуўся ўнiз галавою, з сiлаю адштурхнуўся нагамi ад лодкi. На гэты раз ён нiчога ня ўбачыў, а ўсплываючы, грукнуўся галавой аб днiшча. Удар атрымаўся такiм хвацкiм, што Макар, магчыма, iзноў пайшоў бы на дно, калi б перапужаны напарнiк не схапiў яго за чупрыну.

... Набiўшы вялiзны гузак на макаўцы, ён доўга ляжаў у лодцы, падсунуўшы пад галаву кашулю i насуплена пазiраў то на высокае неба, то на прагнутую, зьлёгку пачырванелую шваграву сьпiну. Лавiць рыбу прапала ахвота, да таго ж напарнiк без акуляраў нiчога ня бачыў; прапала ахвота й пацьвельваць гэтага ёлупня, таму Макар i ляжаў незварушна, маракуючы, што на наступным тыднi iзноў давядзецца ехаць на пiльню i што заўтра трэба будзе паглядзець валёнкi, якiя прывёз Базыль, выбраць меншыя i зрабiць мацi апоркi. Неўпрыкмет навалiлася дрымота. Макар пазяхнуў, накрыў твар кашуляй, зьбiраючыся задрамаць, ды тут левае вуха казытнула напятае ракатаньне. Ракатаў "беларус" - ехаў ад бальшака да возера, прычым напрасткi, кустамi, бо чутна было, як трашчала ламачча. Макар ссунуў з вачэй кашулю, зiрнуў на бераг.

Трактар вырваўся з кустоў, раскоцiста пад'ехаў да вады i з кабiнкi вылезьлi спачатку дзядзькавы сусед Лёшка Мандрык, а потым браты Бадуновы Юрка ды Пецька. Дрымота зьляцела з павекаў, Макар стаў ва ўвесь рост, засьвiстаў у чатыры пальцы i хлопцы на беразе, прыклаўшы да брывоў далонi, засьвiсталi ў адказ. У наступнае iмгненьне Макар схапiў фанэрыну i стаў энэргiчна заграбаць ля кармы, забыўшыся на "катвiгу", якая не давала лодцы зварухнуцца зь месца.

– Стая-аць!
– галёкнуў Лёшка Мандрык, калi лодка шарханула дном аб прыбярэжны пясок: Лёшка два разы цягнуў лямку на аршанскай зоне i, пры сустрэчы, заўсёды гукаў альбо гэтае слова, альбо яшчэ больш кароткае: "Сюд-да-а!"

Прыяжджаючы ў Бычкi, Макар часьцяком спансiраваў мясцовых хлопцаў, таму тыя i ўзрадавалiся, убачыўшы спансэра, i не пасьпеў той выйсьцi з лодкi, як яны рынулi ў ваду i зь вясёлымi мацюкамi ўсьцягнулi пласкадонку на бераг.

Пад'ехалi бычкоўцы не з пустымi рукамi. Малодшы з братоў, трыццацiгадовы Юрка, залез у кабiну, перадаў брату шэсьць "фугасаў", а потым, папоркаўшыся ў "бардачку", шпурнуў у ваду - каб спаласнуць - алюмiневую конаўку.

Убiўшыся ў цянёк, Лёха Мандрык адкаркаваў сьцiзорыкам "фугасiну",

скоса глянуў на iнтэлiгента i Макар, перахапiўшы пагляд, растлумачыў:

– Тамарчын муж. У газэце працуе.

Лёха напоўнiў конаўку, перадаў Тамарчынаму мужу, але той страсянуў галавой.

– Пакрыўдзiць хочаш?
– вусьцiшна прасiпеў Мандрык i гарадзкi госьць, намацаўшы пасудзiну, стаў глытаць трунак, дробна стукаючы па конаўцы зубамi.

Вiно - хахляцкае "Яблучне" - пiлi нетаропка, з бадзёрым крэканьнем, са штохвiлiнным прыпальваньнем цыгарэтаў i з гэткiм жа штохвiлiнным ляпаньнем па карках: тут, у цяньку, лютавала камарэча. Кожнага разу, глынуўшы "чарвiўкi", Лёха пачынаў апавядаць пра калгаснага старшыню, але, ляпнуўшы па карку i мацюкнуўшыся, зьбiваўся на iншыя тэмы. I вось, вылiўшы ў конаўку рэшты вiна з апошняй пляшкi, Лёха абвесьцiў, што заўтра ж спалiць катэдж, якi старшыня пабудаваў на ўскраiне Азярышча i, працягнуўшы конаўку гарадзкому госьцю, наставiў на таго ашклянела-патрабавальныя вочы. За ўсю бяседу Тамарчын муж не прамовiў нi слова, але цяпер, адчуўшы, што трэба нешта сказаць, з урачыстай павольнасьцю ўзяў конаўку, iкнуў, пралiўшы трунак, i малiцьвенна прастагнаў:

– Цудоўныя хлопцы!

Улiўшы ў глотку рэшткi пiтва, ён квола пасьмiхнуўся, кульнуўся на траву i, заплюшчыўшы вочы, ледзь чутна паўтарыў:

– Цудоўныя!

Дахаты ехалi на рамонтнай лятучцы, соўгаючы азадкамi па жалезнай скрынi, у якой увесь час штосьцi бразгала. Галава шваграва матлялася, што ў хворага гусака (на адным з паваротаў швагра зьехаў са скрынi, стукнуўся скроньню аб бляшаную буду), таму Макар абдымаў сваяка за шыю i калi той зьяжджаў убок, мацнiў абдоймы i, па прыкладу Лёхi Мандрыка, гукаў:

– Сядзе-эць!

I чым ямчэй абдымаў Макар сваяка, тым большай павагай да яго прасякаўся.

Ну скажы, на што ты паклаў сваё жыцьцё?
– выгукнуў Макар на чарговым павароце i сваяк, блiснуўшы бельмамi вачэй, здушана вякнуў i выбухнуў ванiтамi.

Макар пякельна скрывiўся, падхапiў з-пад ног рызьзё, каб выцерцi падлогу, ды тут чарговая порцыя ванiтаў агiднай цеплынёй кранулася карку. Хвiлiну Макар стаяў вокраччу, утаймоўваючы балесныя спазмы, а потым, тузануўшыся ўсiм целам, падцягнуў да сябе пакарабачанае вядро, якое матлялася ад сьценкi да сьценкi.

Ён выкулiўся з сестрынага пад'езду ў той мiг, калi на небасхiле запалялiся самыя дробныя зоркi i таропка пайшоў да воданапорнай калёнкi. Сьцягнуўшы праз голаў кашулю, ён падставiў карак пад бойкi струмень i гракнуў, ды так гучна, што на другiм канцы Азярышча абудзiлiся сабакi. Сабакi забрахалi ў Зарэччы, потым недзе ля аўтастанцыi, нарэшце сонна рыкнулi зусiм побач - за плотам "Сельгастэхнiкi".

– Я табе рыкну, - жартам выдыхнуў Макар i, выцiраючы кашуляй расчырванелы твар, падзiвiўся таму - як хутка насунулася ноч.

1994

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода