Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рытуал Масгрэйваў

Дойль Артур Конан

Шрифт:

— Усё правільна. Але навошта яму нашая старая сямейная традыцыя? Што значаць усе гэтыя бздуры?

— Думаю, мы досыць лёгка зможам гэта высветліць, — сказаў я. — З вашага дазволу мы першым жа цягніком выедзем у Сасэкс і на месцы трохі заглыбімся ў справу.

Вечар заспеў нас абодвух ужо ў Харлстане. Магчыма, вы бачылі выяву гэтага знакамітага старога маёнтка альбо чыталі яго апісанне, а таму я скажу толькі, што будынак мае форму літары Г: даўжэйшае адгалінаванне пабудаванае ў пазнейшы час, а карацейшае ўзведзенае даўно — гэта сэрца дома, з якога вырасла ўсё астатняе. Над нізкімі дзвярыма з цяжкой перамычкай, у цэнтры

старадаўняга крыла, выбітая дата “1607”, але знаўцы пагаджаюцца на тым, што бэлькі і кладка нашмат старэйшыя. Таўшчэзныя сцены і маленькія вокны ў мінулым стагоддзі прымусілі сям’ю пабудаваць новае крыло; старое калі і выкарыстоўваецца, то толькі як кладоўка і склеп. Пабудову атачае раскошны парк з прыўкраснымі старымі дрэвамі, а ля самых прысадаў, прыкладна за дзвесце ярдаў ад дома, ляжыць ставок, пра які згадваў мой кліент.

На той момант, Ўотсан, я быў цвёрда ўпэўнены, што загадак было не тры, а ўсяго адна, і, правільна расчытаўшы рытуал Масгрэйваў, я здабыў бы ключ, што прывёў бы мяне да разгадкі як у справе дварэцкага Брантана, так і ў справе пакаёўкі Хоўэлс. У гэтым кірунку я і пачаў напружана думаць. Навошта слуга прагнуў зразумець старую формулу? Відаць, ён убачыў у ёй тое, што прапусцілі ўсе пакаленні мясцовых джэнтры і што магло прынесці яму пэўную выгаду. Але што менавіта? І як гэта паўплывала на яго лёс?

 Калі я прачытаў апісанне рытуалу, то зразумеў, што колькасць крокаў адсылае да месца, пра якое вядзецца ў астатніх фразах, і калі мы знойдзем гэтае месца, то апынемся на правільным шляху да разгадкі таямніцы, якую ранейшыя Масгрэйвы палічылі патрэбным зашыфраваць такім цікавым чынам. Нам дадзеныя два пункты адліку — дуб і вяз. Пытанняў наконт дуба ў мяне не ўзнікла: проста перад домам, злева ад пад’язной дарогі, стаяў дуб-патрыярх, адно з найцудоўнейшых дрэваў, якое мне даводзілася бачыць.

— У часы напісання вашага рытуалу ён там ужо рос? — спытаў я, калі мы праязджалі ля дуба.

— Хутчэй за ўсё ён расце тут з часоў нарманскага заваявання, — адказаў Масгрэйв. — Ён дваццаць тры футы ахопам.

А ці ёсць у вас тут старыя вязы? — пацікавіўся я.

— Вунь там раней быў адзін, але дзесяць гадоў таму ў яго ўдарыла маланка, і мы яго ссеклі.

— Вы памятаеце, дзе ён рос?

— Безумоўна.

— Іншых вязаў тут няма?

— Старых няма, затое шмат букаў.

— Я хачу зірнуць на месца, дзе быў вяз.

Мы прыехалі ў двухколцы, і мой кліент адразу, не заходзячы ў дом, павёў мяне да лужка, на якім стаяў вяз. Гэта было прыкладна на сярэдзіне дарогі паміж дубам і домам. Здаецца, маё расследаванне прасунулася наперад.

— Як я разумею, вышыню вяза вызначыць цяпер немагчыма? — спытаў я.

— Я магу вам яе назваць: шэсцьдзесят чатыры футы.

— Адкуль вы ведаеце? — здзіўлена спытаў я.

— Калі мой хатні настаўнік задаваў мне задачы па трыганаметрыі, у іх заўсёды патрабавалася вымераць вышыню. Хлопчыкам я вылічыў вышыню кожнага дрэва і кожнага будынка ў маёнтку.

Якая нечаканая ўдача! Я здабыў патрэбную інфармацыю хутчэй, чым можна было чакаць.

— Скажыце, калі ласка, — спытаў я, — ваш дварэцкі задаваў вам такое пытанне?

Рэджыналд Масгрэйв здзіўлена паглядзеў на мяне.

— Цяпер мне прыгадваецца, — адказаў ён, — што некалькі месяцаў таму Брантан пытаў пра вышыню вяза ў сувязі з нейкай спрэчкай са стайнікам.

Навіна была цудоўнай, Ўотсан, бо

пацвярджала, што я рухаюся ў правільным кірунку. Я зірнуў на сонца. Яно кацілася да захаду, і я падлічыў, што менш чым праз гадзіну яно апынецца акурат над самымі высокімі галінамі старога дуба. Такім чынам, адна са згаданых у рытуале ўмоваў будзе выкананая. Што да цені вяза — тут, відаць, маецца на ўвазе самы далёкі канец гэтага ценю, іначай у якасці пункту адліку быў бы абраны камель. Значыць, трэба вызначыць, куды падаў канец ценю, калі сонца апыналася над самым дубам.

— Мабыць, гэта было няпроста, Холмс, калі вяза ўжо не існавала?

— Што ж, прынамсі, я ведаў, што калі Брантан змог, змагу і я. Дарэчы, ніякай складанасці. Разам з Масгрэйвам я пайшоў у ягоны кабінет і вытачыў вось гэты калок, да якога прывязаў доўгую вяроўку з вузялком на кожны ярд. Потым я ўзяў два вудзільны агульнай даўжынёй шэсць футаў і разам з кліентам вярнуўся да лужка, дзе рос вяз. Сонца акурат дакранулася да верхавіны дуба. Я змацаваў і ўсталяваў свой вымяральны прыбор, адзначыў кірунак ценю і змераў яго. Атрымалася дзевяць футаў.

Цяпер засталіся зусім простыя вылічэнні. Калі палка шасці футаў адкідвае цень у дзевяць футаў, то дрэва шасцідзесяці чатырох футаў мусіць адкідваць цень у дзевяноста шэсць футаў, а кірунак будзе, безумоўна, адзін. Я адмераў патрэбную адлегласць і, апынуўшыся амаль ля сцяны дома, адзначыў канец меркаванага ценю калком. Уявіце маю радасць, Ўотсан, калі за дзве цалі ад майго калка я ўбачыў у зямлі канічнае паглыбленне. Я зразумеў, што гэтую пазнаку зрабіў Брантан і што я не губляю яго следу.

Адтуль я адлічыў патрэбную колькасць крокаў, вызначыўшы кірункі свету з дапамогай кішэннага компаса. Першыя дзесяць крокаў кожнай нагой напераменку вялі мяне паралельна сцяне дома і, адмераўшы іх, я зноў пазначыў калком месца. Потым асцярожна зрабіў пяць і пяць крокаў на ўсход і два і два на поўдзень. Яны прывялі мяне да самага парога старых дзвярэй. Адзін і адзін крок на захад значылі, што я мушу ступіць на каменную падлогу калідора, дзе і знаходзіцца вызначанае рытуалам месца.

Яшчэ ніколі я так моцна не расчароўваўся, Ўотсан. На хвіліну мне падалося, што ў мае разлікі закралася вялікая памылка. Сонца, заходзячы, ярка асвятляла падлогу калідора, і я добра бачыў, што ўжо шмат гадоў ніхто не чапаў гэтыя старыя, сцёртыя нагамі шэрыя камяні, трывала змацаваныя цэментам. Брантан тут дакладна нічога не шукаў. Я абстукаў падлогу, але гук паўсюль быў аднолькавы: ні звання шчылінак і расколінаў. Але на шчасце, Масгрэйв пачаў разумець сэнс маіх дзеянняў і, захоплены не менш за мяне, выцягнуў скрутак, каб праверыць разлікі.

— І ўніз! — закрычаў ён. — Вы забылі пра словы “і ўніз”!

— Я думаў, што нам давядзецца капаць, але цяпер разумею, што памыліўся. Ёсць тут сутарэнне?

— Ёсць, такое ж старое, як сам дом. Вось дзверы, хутчэй уніз!

Мы спусціліся вітымі сходамі, і мой спадарожнік запаліў вялікі ліхтар, які стаяў на бочцы ў куце. Мы адразу зразумелі, што ўрэшце дайшлі да патрэбнага месца і што мы не адзіныя, хто апошнім часам тут пабываў.

У сутарэнні захоўвалі дровы, але паленне, якое раней было раскіданае па ўсёй падлозе, цяпер акуратна ляжала ўздоўж сценаў, вызваліўшы прастору пасярэдзіне. Там мы ўбачылі вялізную і цяжкую каменную пліту з праржавелым жалезным кальцом, да якога быў прывязаны цёплы шалік у кратку.

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7