Сіняя-сіняя...

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Сіняя-сіняя...

Сіняя-сіняя...
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзімір Караткевіч

Сіняя-сіняя...

Апошнія вершнікі з крыкам і гартанным лямантам адхлынулі за дзюны і праваліліся, зніклі за імі, як жоўта-белая лава... Як вада... Не, як апошнія языкі самуму.

Настала цішыня.

Ён ляжаў на пяску, гэтай разагрэтай, нясцерпна гарачай патэльні. Ад дзюнаў яго аддаляла нізкая, на палову сажня вышынёй, паласа: разбураны мур борджа [1] . Тут усё было разбурана: муры, дзве халупы для людзей і стайні. Над крыніцай варушылі калючымі крыламі дзве пальмы. На такіх бываюць найлепшыя фінікі «дзеглатнур».

Яны маціцовыя, як поласць дняпроўскай ракавінкі. Найлепшыя фінікі.

1

Спаруда для аховы крыніцы: чатырохкутны двор, абнесены мурам і байніцамі.

Толькі не тут.

Бо крыніца заплывае. Бо мур ужо разбураны з трох бакоў, і ён ледзь паспеў нацягаць плітняку і зрабіць у адным з куткоў яшчэ два невялікія муры, свой маленькі бордж, наводдаль ад вады і дрэў. Зрабіць прыстанак для іх у яго не было часу. І гэта была сапраўды патэльня, і ён ляжаў на распаленым пяску, а руля ягонай стрэльбы была яшчэ гарачэйшая за пясок. Перад ім, на пяску, каля самай грады дзюнаў, ляжалі ў нежывой паставе два вярблюды, аднагорбыя мясцовыя драмадэры. Адтуль часам патыхала смуродам: вярблюд дрэнна пахне, калі некалькі дзён не п'е. Вельмі дрэнна пахне.

Трохі наводдаль ад жывёл ляжаў чалавек у блакітнай доўгай блузе і шараварах, перацягнутых у таліі чырвоным поясам. Як і пры жыцці, галава, рот і нос таргві [2] былі пад белым пакрывалам. Бачныя былі толькі вочы. Дакладней - адно вока, бо другое разам з паловай аблічча танула ў пяску. Гэтае вока глядзела. Яно было, як жывое, чорнае і драпежнае.

Ён не хацеў страляць па туарэгах. Але другія суткі без вады - гэта ўжо занадта. Спачатку ён страляў па вярблюдах, гэта павінна было пераканаць таргві ў тым, што ён не хоча ім зла, хоць яны і нападаюць.

2

Арабская назва людзей з племя туарэгаў.

Вунь той, што ляжыць там, упаў з забітай жывёлы і не кінуўся ўцякаць. Таргві самыя смелыя людзі пустэчы. Гэты самы проста ўзяў і пайшоў на яго, узняўшы меч. Валюхаў нязграбна, як качка, і размахваў рукамі: таргві дрэнна ходзяць, зусім як маракі.

Бог на сваім высакародным мехары [3] , гном - на пяску.

Дзяўчынка закрычала так страшна! А таргві як адурэў, і быў ужо зусім блізка, і мог уварвацца з мячом ці кінуць дзіду. Дзяўчынка крычала.

...І вось цяпер чалавек ляжыць нерухома. Круглы шчыт са шкуры антылопы адкаціўся ўбок. Правая рука з каменным бранзалетам з серпенціну адкінута. Нясцерпна зіхацяць на поясе і шыі амулеты. А меч, што адляцеў амаль да ног, абутых у вярблюджыя поршні, блішчыць у пяску, як струменьчык вады.

3

Асабліва цягавітая парода вярблюдаў.

Нават у мёртвага ў яго высакародная пастава. Чырвоны плашч на шырокіх плячах, як заламаныя крылы. Напаўзакрытае белае аблічча, магутныя ногі. І меч ззяе ўбаку, як струменьчык вады. Рыцар часоў агульнага гандлю, чыгуначных спекуляцый і шыбеніц. Чалавек, які здольны з'явіцца не там, дзе яго чакаюць, а там, дзе ён хоча. Жах пустыні. Граза схватак. Уладар пяскоў. Труп.

...Дзяўчынка варухнулася за спіной.

– Адхаліб, піць.

– Пачакай, Джаміля, - сказаў ён шорхлым голасам.
– Пацярпі. Дам,

калі будзе зусім дрэнна.

Ён адчуў роспач. Узвысіў шорхлы голас і крыкнуў па-арабску тое, што ўжо крычаў сёння, можа, дваццаць разоў і што цяпер, пасля злашчаснай сутычкі, зусім не мела сэнсу.

– Таргві! У імя Аманаі, у імя Аджэн! [4] Ідзіце да крыніцы.

Пустыня маўчала. Яна не верыла. І яна мела рацыю.

«Веру. На добрай дыстанцыі ружэйнага стрэлу».

Ён не збіраўся страляць, але яны гэтага не ведалі. Яны атакавалі - і ён забіў аднаго. Веры не было.

І яшчэ не было вады. Не было ў тых, за дзюнамі, бо яны баяліся куль. Не было і ў яго. І вось ён ляжаў, як сабака на сене. Сам не мог піць і не даваў ім.

4

У імя Бога, у імя неба!

Нічога не было. Быў толькі бордж, ушчэнт разбураны два гады назад. Была распаленая патэльня, дзяўчынка і ён.

І тут, пад мурамі борджа, ён павінен быў скончыць свае дні. Пятрок Ясюкевіч. Былы беларус, былы гімназіст Віленскай гімназіі, былы студэнт, былы паўстанец, былы вандроўнік, былы ўдзельнік геаграфічнай экспедыцыі Каміла дэ ла Брысака.

Былы чалавек.

Бо тут ляжаў жывы труп. Труп у падзёртай вопратцы і з неабмежаванай колькасцю набояў для штуцэра. Труп без радзімы, без ежы, без вады.

І побач з жывым ляжаў труп.

Вада была там, ля кубы - магілы якогась мусульманскага святога, таксама даўно разбуранай, з разнесенымі ўшчэнт мурамі. (Французы, калі тут яшчэ быў пост, хавалі ў ёй порах.)

Да вады нельга было дапаўзці: знялі б, прынамсі, з чатырох кропак. Брысак, звар'яцеўшы ад смагі, не ўлічыў гэтага, а таргві нядрэнна стралялі.

Петраку было шкада Джамілю. У белай сукенцы і чырвонай блузцы з шырокімі рукавамі, з белым брудным каўнерыкам, у аксамітным уборы, які вельмі нагадваў беларускую вясковую намітку, толькі што быў збіты набакір. Малая сядзела і смактала палец. Глядзела на пляшку з вадою.

Нічога, малая, раз смокчаш палец - значыць, ёсць сліна. Значыць, усё яшчэ не зусім дрэнна.

– Пасмакчы каралі, дзяўчынка. Бачыш, колькі там горнага крышталю?

– Нашто, адхаліб?

– Ён заўсёды халодны, - шорхлым голасам сказаў Пятрок.
– Твае продкі з Карфагена ў самую лютую спёку студзілі рукі аб крыштальныя шары. Яны лічылі яго скамянелым льдом.

– Што такое лёд?

Ён паціснуў плячыма.

– А дзе гэта Кар-фа-ген?

– Вёрстаў пятнаццаць ад Туніса.

Дзяўчынка была чароўная. Тоненькая, з доўгімі чорнымі вачыма. Носік правільны, трохі таўставаты, як заўсёды ў бербераў, тонкія ўсмешлівыя вусны, доўгая шыйка. Усміхалася. Можа, завучана, бо ў сем'ях шэйхаў з дзяцінства вучаць валодаць абліччам. А можа, і шчыра, бо з ім нічога не баялася.

Павінен быў падысці караван. Можа, заўтра, а можа, і паслязаўтра. Але яшчэ два дні на сонцы ён не вытрымае. Яму пяцьдзесят два гады. За гэтыя два дні ён пастарэў на пятнаццаць. Так, ва ўсякім разе, яму здавалася. Вочы былі каламутныя і чырвоныя ад неймавернай спёкі і сляпучага святла. А калісьці былі чыстыя, як раса на валошках.

«У гімназіі дзяўчынкай дражнілі», - успамінаў ён з абыякавай усмешкай. Што б яны цяпер сказалі, былыя сябры?

Збітыя чаравікі, падзёртыя нагавіцы, белая на лапатках і пад пахамі кашуля, апаленыя сонцам рукі і грудзі, бялявая парасць на шчоках, зблытаныя ад пылу, залацістыя некалі, а цяпер пасівелыя валасы, набрынялыя павекі. Вочы зусім як у туарэгаў, у «пакрытых таргві». Многія з іх слепнуць пад старасць.

Комментарии:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров